Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

Залюстрэчча для Алісы

Вольга Куртаніч

Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
69.72 МБ
* Нечакана (лац.).
— але птушка, перасіліўшы супраціўленне ветру, уляцела ў мой пакой.
Я знайшла яе — мокрую, змерзлую, амаль нежывую. Вакно і фортка на кухні былі ўжо шчыльна зачыненыя, я захінулася ў таўсматую коўдру і спрабавала адагрэць кволае вераб’інае цельца, усё' хукала ў дзюбку, у зацяпіутыя празрыстай плевачкай вочкі. Скурчаныя лапкі драннулі далоні, я раскрыла рукі і ўбачыла сухую галінку, невялічкую частку неверагодна далёкага папярэджання, існасць адважнай гульні, заахвочвальны позірк у якую гарантаваў непасрэдны ўдзел у містэрыі... Euonymus, кароткае, не больш за два сантыметры, разгалінаванне, засушаны мяшочак з чорным памерлым вочкам насення; згадка пра двор, засаджаны кустоўем: брызгліна, барбарыс, парэчкі; чырвоныя гронкі, кроплі ягад, кроплі крыві ад скабак і парэзаў, вясёлы гвалт. «Алі-са-а-а!» Бабуля выйшла на ганак, кліча маладым, гучным голасам...
Я азірнулася. Ніхто не стаяў побач, палохаючы сваёй прывіднасцю. Толькі марудна адаграваліся ногі, плечы. Мой добраахвотны палоннікзаварушыў крылцамі і адкрыўдзюбку. Птушыны гук застаўся ў танюткім горле; гэткі ж чаканы і рэалызы, як сухая галінка, зберажоная невядома дзе і кім... мае ненавязлівыя сведкі духоўнага звышнатуральнага свету, свету, куды не можа сягаць зямная матэрыяльная навука... Усё патанула ўглыбінях свядомасці, і толькі скрозь усеабдымны, пераможны сон з цёплага ганку дзяцінства не стамлялася клікаць сваю ўнучку ладная сіваватая жанчына...
Ёй адказалі толькі адзін раз: сіплае «а-а», птушыная галосная выперхнулася з горла істоты ў імгненне адыходу ў смерць.
Самае дзіўнае было ў тым, што дрэвы не беглі, як трэба было чакаць, ім насустрач; як ні імчаліся Аліса і Каралева, яны не пакідалі іх ззаду. Пэўна, Каралева прачытала яе думкі.
— Хутчэіі! Хутчэй! — закрычала яна. — He размаўляй!
Але Аліса і не думала размаўляць. Ёй ужо здавалася, што яна ніколі ў жыцці не зможа вымавіць ні слова, — так яна задыхалася, а Каралева ўсё крычала:
— Хутчэй! Хутчэй!
I цягнула яе за руку.
— Цалёка яшчэ? — з цяжкасцю вымавіла нарэшце Аліса.
— He яшчэ, а ўжо! — адказала Каралева...
Я прачнулася і адразу ж заўважыла побач, на падушцы, мёртвае цельца. Смерць напалохала мяне, невядома з чаго зрабіла вінаватай. Я выцягнулакошык, у якім некалі прынесла дадому спелыя гранаты, высцеліла дно ватай і асцярожна пераклала туды пакорліва-кранальны камячок. Часовая хованка ад жыццёвых стыхій, позні прытулак,дарэмныя слёзы...
Я зразумела, што перашкаджала спакойна перажыць з’яўленне і адыход начнога пасланца, непакой ахапіўрозум, непярпенне — цела; мне абавязкова трэба было пазваніць і даведацца: што адбываецца з Дзямьянам. Але маезванкі так і засталіся рэхам; нумара лабараторыі, дзе працаваў мой юнача, я не ведала, як і назвы гэтай лабараторыі. Магчыма, у гэтыя хвіліны аранжавы «масквіч» спыняўся ля будынку аспірантуры. Мая разгубленасць не знаходзіла выйсця, апошнім часам усё цяжэй і цяжэй станавілася дзейнічаць лагічна, іірадказаць парыванні душы не магла нават я сама. У нейкую хвіліну я любіла Дзямьяна, у іншую — не магла існаваць без прысутнасці 1.1. Але зараз я хацела суцяшэння.
Ужо седзячы на рабоце, прадчувала, як нарэшце вызваню Дзямьяна і прызначу сустрэчу прама тут, ля кабінета 1.1. Я прымушу яго раўнаваць, крычаць на мяне і марудна падымуся, іранічна пасмейваючыся, але стану так, каб яму было зручна ўдарыць мяне па шчацэ. Драма, бура эмоцый — сведчанне плыні, дарэмная мара пасрэднай недавучкі... Я развярнула крэсла і ўтаропілася ў акно; непагадзь даўно сціхла, але ў глыбіні душы я адчувала, што ніяк не магу сагрэцца.
3 палону роздуму мяне выхапіў мяккі дотык жаночай рукі. Фаіне давялося нахіліцца праз стол, каб дацягнуцца да мяне, нашы погляды сустрэліся, здалося, я бачу спачувальную пяшчоту і разуменне ў яе вачах. Адразу ж захацелася падзяліцца трывогай, разгубленасцю, пацягнуцца, як да матулі, і плакаць, паклаўшы галаву на пульхныя грудзі. Напэўна, Фаіна зразумела маё жаданне і, апярэджваючы падзеі, па-змоўніцку ціхазагадала:
— Збірайся.
«Куды?» — спыталіся вочы, але з ног ужо былі скінуты элегантныя туфлікі і рукі ліхаманкава нацягвалі боты, затым футра. Некалькі больш-менш цёплых папярэдніх дзён я насіла палітон, але цыклон прынёс новыя халады.
— Пайшлі! — сказала Фаіна і не вымавіла больш ні слова, пакуль мы не ўладкаваліся ў яе апошнім набытку. «Пежо» ішоў лёгка, плытка ўпісваўся ў павароткі; і калі прайшло палахлівае недаўменне, я пагадзілася, што Фаіна добра выглядае за рулём.
— Я купіла яе на мінулым тыдні. Табе падабаецца?
Мне хацелася верыць, што яна паклікала, каб выхваляцца дарагой машынай і ўменнем ездзіць наёй,аледрапежна-арыйскі вы-
раз твару выдаваў нешта прытоенае, гнятлівае. Вакол нас мільгалі дамы, машыны; дарогі мянялі кірунак, міналі знаёмыя кварталы, будынкі, перакрыжаванні. Мы выехалі загорад, а я яшчэ не ведала сакрэтна-змоўніцкай мэты, і толькі калі за намі зачыніліся жалезныя вароты і збоку застаўся бетонны плот і невялікая шыльдачка з надпісам «AMBULANCE»,—я здагадалася і ў неймаверным спакоі сціснула пальцы так, што бледна фарбаваныя кіпцікі балюча ўвайшлі ў далоні, і без пытанняў, цвёрда рушыла за Фаінай, добра ўсведамляючы, хто я і куды іду.
Бальнічны двор, спецыфічны пах і працягласць калідораў, белая палата — усё гэта выглядала знаёмым шызафрэнічным светам вядомагамастака,аленатой момантя не магла прыгадацьягоімя. Mae плечы ахінуў бальнічны халат, я прытрымала яго рукой і адным крокам уступіла ў найнерэальнейшы свет чалавечай безнадзейнасці. Я не адразу заўважыла высокую сухаватую жанчыну, якая паднялася з шэра-халоднага зэдліка, саступіўшы тым самым мне месца, я не заўважыла сам рух, мая ўвага сканцэнтравалася на нязграбнай ляльцы, поўнай старонняй адвагі, кахання і разгубленасці. Калі ён глядзеў на мяне — доўга і неадрыўна, — я сама сабе падалася феяй, чараўніцай, чый заканамерны прыход гарантуе здзяйснснне жаданняў. Але я не магла падаць пакутнаму верніку ніводнага знака, якім адорваюць напрыканцы чакання. Толькі нахілілася і пацалавала яго ў вусны, халодныя і мокрыя, як расталы снег.
Яго рукі, гладкія, моцныя рукі не сашчапіліся за маёй спіной; іх рух быў рухам бяссільных вен, утаймаваных грубымі катаваннямі іголак і жгутоў. Маладое дужае цела прафесійна спавілі бінтамі; нядаўнія парэзы і бінты ўмела закрылі бледна-блакітнай коўдрай; белае і блакітнае — гэтыя два колеры назаўсёды забіралі ў мяне Дзямьяна, даючы ўзамен вечна саладкаваты пах, блізкасны паху мора, калі б можна было адчуць у ім свежасць... Ён так і памёр: нерухома, маўкліва, хутка-марудна, паступова згасалі супраціўленне і надзея ў шырока расплюшчаных вачах, знаёмых зрэнках. Сіплы птушыны дыфтонг выйшаў апошнім уздыхам у той момант, калі Аліса правальвалася ў непрытомнасць.
I яны імчаліся так хутка, што, здавалася, слізгалі па паветры, зусім не дакранаючыся нагамі зямлі, пакуль нарэшце, калі Аліса ўжо не мела сіл, яны нечакана спыніліся, і Аліса ўбачыла, што сядзіць на зямлі і ніяк не можа аддыхацца.
Каралева прытуліла яе да дрэва і ласкава сказала: — А цяпер пгы можаш трошкі адпачыць.
Аліса здзіўлена азіралася.
— Што гэта? — спыталася яна. — Мы так і засталіся пад гэтым дрэвам? Няўжо мы не скрануліся з месца ні на кроплю?
— Вядома ж, не, — адказала Каралева. А ты чаго хацела?
— У нас, — сказала Аліса, з цяжкасцю пераводзячы дых, — калі доўга бяжыш ва ўсю моц, абавяз кова трапіш у іншае месца.
— Якая марудная краіна! — сказала Каралева. — Ну а ў нас, ведаеш, даводзіцца бегчы з усяе моцы, каб толькі застацца на тым жа месцы!..
XXII
Памятаю: я адплюшчыла вочы ў нсйкім одуме, не ўсведамляючы дзе знаходжуся, з тупым болем у патыліцы. Сэрца білася роўна, але, сціснутае ў шчыльны камяк, адасоблена стукалася ў тканкі грудзіны, у жгуцікі мышцаў і вен. У першыя хвіліны прытомнасці чамусьці яскрава адчулася самастойнае існаванне тройцы — ду шырозуму-сэрца. Я павярнула галаву ў марным намаганні сфакусіраваць погляд: усё расплывалася, чэзла; але, стомленае хвілінным напружаннем, сінхронна склалася ў адно былое трохадзінства. Новая перадышкасталася часовым выратаваннем: я правалілася ў бяспамяцтва-сон.
А калі канчаткова апрытомнела, быў дзень; мяне абудзілі галасы, дзіньканне шкляных прадметаў, рухі. Свет ізноў набыў матэрыяльнасць: ложак, зэдлікі, халаты, блакітна-белыя сцены. Побач са мной сядзеў незнаёмы мужчына—доктар, за яго плячом лунала ўсмешка шкадавання і прыязнасці. У вачах I. I. паблісквалі жарынкі самазадавальнсння, магчыма, таму ўсмешка ўспрымалася без прыналежнасці да асобы. У першыя хвіліны напружанага ўзіранпя сама сабой узнікла пяшчотна-сумная згадка: мы з бабуляй сядзім у палісадніку, пад намі расцеленая коўдра, на каленях у мяне — любімая кніжка, я чытаю ўслых, і разам мы смяемся з чашырскага ката, гэтага бесклапотнага раз-губ-ляль-ні-ка ўсмешак... Калі тыўгэтую ж хвіліну не выправішся, я цябе пасаджу туды, у Залюстрэчны дом. Ну, што на гэта скажаш?
Я паспрабавала нешта сказаць, але доктар пакруціў галавой: «не, не трэба, потым», хвіліну моўчкі трымаў маё запясце, потым так жа моўчкі ўстаў і выйшаў з пакоя. Яго месца заняў I. I... За маёй спіной знаходзілася вакно, я ўбачыла адлюстраванне двух аднолькавых міні-вакенцаў у зрэнках шэфа, калі ён ледзь-ледзь
нахіліўся. Я інстынктыўна працягнула рукі, шчыры рух, які пры іншых абставінах можна было б палічыць за рух пяшчоты. I. I. упэўнена абхапіў два вялікія пальцы маіх рук, сціснуў іх у сваёй далоні, увесь час прагна ўглядаючыся мне ў твар; нарэшце, намацаў кропку — чорнае зерне ў правым воку, утаропіўся ў яго і болып не адводаіў погляд... Розум ужо не пачуваўся бадзёрым, але, прымаючы чужыя імпульсы.намацваў мяжу, прыхаваны шлях, дзверы, дазволены крок — усё разам: у звышнатуральны пачуццёвы свет.
I гэты свет — копія зямнога, фізічнага, але створаны з больш тонкага, празрыстага матэрыялу, выклікаў у мяне ўпэўненую прыязнасць і адчуванне бясконцай злітнасці з тымі, хто быўтам побач, і з тым, што адбывалася вакол.
Знаёмы, аднойчы бачаны пакой набыў асэнсаванасць: праз прысутнасць рэчаў, людзей, перасоўванні, чаргаванне прасторы, цемры і святла, праз стыхію зладжаных дзеяў, інстынктыўнае жаданне быць значнай, міжвольна-разняволенай, палкай... Нехта прашаптаў: «Першае сакавіка, матраналіі»*, — я ўбачыла знаёмую дзяўчыну з азіяцкім тварам, але не памятала ні яе імя, ні адкуль ведаю яе, адразу ж наўмысна-ліха ўклалася ў другое вуха: «лекавед шабес»**, і засакаталі вакол: «Першае сакавіка, у гонар суботы... у час стварэння Адама...*** усім брата.м, што пакутуюць са слспаты Ізраілевай... будзе корань Іесееў, і паўстане ўладарыць народамі... лекавед... у разгубленасці шукацьме ўласны твар, пакуль не народзіцца...»