Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
— Сёння,—з гэтым словам Ангеліна падхапілася.
— Сёння, — згэткай жазначнасцю зазірнула ў пакой Фаіна.
Яны абедзьвезрабіліся нервова-ўзбуджанымі. Іх чаканнеўвайшло ў багадайную глебу: усё ўва мне задрыжала ад жадання і немагчымасці прыспешыць падзеі.
Фаіна не дазволіла мне прыняць душ, як было дагэтуль, а правяла ў невялічкі пакойчык, большую частку якога займала квадратная ванна-басейн; над кожным яе вугло.м узвышалася прымацаваная фігурка — невялікая копія антычнай статуі. На каленях адной з іх, цярпліва ўсмактаўшыся ў багадайныя грудзі, сядзела дзіця, ягоную галоўку падірымлівала рука маці, другая рука скіроўвала смокчык у рот малому. Над галавой усёведнай быў прымацаваны німб... Іншыя фігуркі мне спадабаліся больш: яны не мелі боскае дзіця на руках і не былі яшчэ засяроджана-абыякавымі.
—Я небачыла гэты пакой.
— Ты і не павінна была яго бачыць... раней часу.
Фаіна забрала ў мяне чорную сукенку, якая адна з матэрыяльных рэчаў нагадвала пра той свет, скуль я прыйшла (тут іншых
рэчаў мне не давалі, калі не ўлічваць начную кашулю). Яна падтрымала мяне пад локаць, спачатку я падымалася, а поты.м спускалася па жалезных прыступках у ваду: цёмную, бы густа настоеную на зёлках, цёплую і духмяную. Пятая фігурка ў ачышчальнай купальні. Я не баялася, што злая мачыха кіне мне жабу на грудзі, з чаго я б зрабілася брыдка-непрыгожай; у гераіні сучаснай казкі не было адзінаццаці братоў; Алісе быў даспадобы паўлін і зязюля*...
Я выйшла з вады, знешне абмяклая і лагодная, усвядоміўшы, якая свежа-саладкаватая мая скура, як прыемна пахнуць мятай валасы. Фаінатутжа загарнула мокрае цела ў кужэльную прасціну і ненастойліва-мякка прымусіла сесці на нізенькі зэдлік. Яна дастала аднекуль нажніцы і, нягледзячы наслабы пратэст, пачала падразаць мае пазногці. Яна так шчыравала, што некалькі разоў зрабіла балюча, я здзіўлена ўскрыквала. Яна пачала з вялікага пальца правай рукі і закончыла мізінцам левай...
— Мы з табой адной веры.
Яе дзеянні не мелі ніякага значэння a prima facie**; я спрабавала ўлавіць сэнс, супаставіць, але ўвесь час узвышанае сутыкалася з юдаічным, і толькі ў нейкі момант можна было засяродзіцца на адзінасутнасці з’яў. Нарэшце прыйшла Ангеліна, абкручаная ў пакрывала на манер старажытнай вопраткі, сабраўшы чорныя прамыя валасы ў высокі хвост і адмыслова падкалоўшы частку з іх набок, яна ператварылася ў панадную жрыцу, мілую прыслужніцу. Я тут жа заўважыла перамену — яна хацела, каб яе ацанілі. У руках Ангеліна трымала грэбень і пук заколак і адразу ж занялася маімі валасамі. Mae пальцы з падрэзанымі да самых кончыкаў пазногцямі, з-за чаго падаваліся лёгкімі і чужымі, бязважка адпачывалі на закрытых прасцінай каленях.
— Нічога не разумею, — працягнула Аліса. — Усё гэта так заблытана!
— Проста ты не прывыкла жыць у зваротны бок, — лагодна патлумачыла Каралева. — Спачатку ва ўсіх злёгку кружыцца галава...
Дзве жанчыны завялі мяне ў пакой, дзе дагэтуль мы начавалі з Ангелінай, і ўладкавалі на ложку, падклаўшы для зручнасці пад спіну падушкі. Ангеліна пакінула круглаелюстэрка з доўгай ручкай, і я магла колькі заўгодна любавацца ўмела зробленай прычоскай: русыя пасмачкі скалолі і ўпрыгожылі серабрыстай стуж-
* Сімвалы Юноны.
** На першы погляд (лац.).
кай, абкружанай вакол галавы. На некаторы час мяне пакінулі адну; арыйская іудзейка Фаіна і сапфічная азіятка вярнуліся ў пакой, дзе была ванна-басейн.
Калі мне надакучыла гульня з люстэркам, я звярнула ўвагу на дробна спісаныя паперкі, што адным ражком вытыркаліся з-пад падушкі. Ад мяне чакалі, што я іх прачытаю, і я тут жа выцягнула іх з хованкі. Гэта быў не сам тэкст, а ўрывак. Сказ пачынаўся на сярэдзіне. Для мяне падкрэслілі зараней. «Скажу яшчэ тайну: у прыродзе чалавечай схаваны нібы падлог, і на гэтай падробнасці чалавечай істоты заснаваная цяга палоў, шал, каханне. Менавіта: душа кожнага чалавека мае не той пол, як яго цела, а цела мае іншы пол, чым душа. Таму кожнаму чалавеку не патрэбна ягонае цела, ён — кідае яго, намагаецца ад яго пазбавіцца (аддае жанчыне праз злучэнні); а шукае іншага цела, дакладней, яго душа шукае свайго цела;радзіны сабе, сваю ўласнасць у целе іншага пола. Гэтыя пошукі мы і называем ці назіраем як «каханне», а момант знаходкі называе.м палам, салодкай радасцю*... Для дасягнсння прымірэння паміж супрацьлегласцямі павінна быць дасягнута ідэальная раўнавага... У прыватнасці, гэтая тэорыя супрацьлегласцяў і іх раўнавагі выражаецца ў сексуальнай сферы. Яскравы прыклад развіцця шляхам прымірэння супрацьлегласцяў заключаецца ў саюзе мужчыны і жанчыны (двух супрацьлегласцяў), які прыводзіць да нараджэння новага жыцця — з'яўлення дзіцяці**... Палавыя збліжэнні лічылі святым актам іудзеі, сіра-фінікіяне, вавіланяне, егіпцяне, сімвал веры якіх быў пазначаны праз абразанне...»
Я не стала хаваць паперкі; бутафорыя; адзінаццаць лебедзяў маглі стаць адзінаццаццю алавянымі салдацікамі, што нецярпліва стукаліся ў скрынку маёй інтуіцыі. Нехта падаграваў ваяўнічасць, ператвараў пакорлівасць у мітуслівы шал, ненажэрнасць: хацелася гучных эмоцый, барацьбы. Напружанасць павялічылася, узмоцнены ўнутранай энергіяй, заварушыўся пахаваны адчай-крык...
— Ён тут, — урачыста паведаміла Фаіна, калі вярнулася ў пакой. Яе адзенне таксама выдавала сцэнічную старадаўнасць. Зараз пачнецца.
За ёй увайшла Ангеліна, яна прынесла блакітна-серабрыстае адзенне і лёгкія скураныя сандаліі — якраз па назе. Разам яны здзейснілі акт пераўвасаблення; мяне апранулі ў прыгожы плашчпакрывала, асцярожна, з пашанай уклалі вакол цела складкі, з галавы знялі стужку і ўздзелі бліскучы авянечнік, падобны на той,
* Урывак з гвора В. Розанава «Юдаізм».
** 3 кнігі Р. Кавендзіша «Магія Захаду».
у якім я пазіравала Альховічу... Унізе заварушыўся боль, я прагла, каб ён прабіў гэты містычны спакой... вырваўся...
* * *
Перада мной стаяў I. L, ён быў варты шкадавання, але ён быў амаль Бог; ягоны погляд адразу зачараваў, прыцягнуў. Мяне прывялі дзве жанчыны ў старажытным адзенні і паставілі насупраць мужчыны; вочы на хвіліну заплюшчыліся, я не валодала эмоцыямі, але зноў валодала болем. Фаіна не злучыла нашы рукі, не адцала нас у абдымкі адзін аднаму. Паміж намі стаяў стол, а на ім — парцалянавая міса з садавінай і адзінюткі кубак. 1.1. узяў яго, але не адразу паднёс да вуснаў. Спачатку ён выцягнуў руку і нахіліў, каб частка вадкасці (пэўна, там было віно) сцякла на падлогу.
Фаіна і Ангеліна адрэпетаванымі жэстамі выбралі з місы вінаград і гранаты, з непадробнай значнасцю перанеслі іх у мармуровае прыстасаванне, падобнае на фантанчык для пітва; але яно стаяла пад парірэтам Юноны і аказалася ахвярнікам. Пахуча-млявы дымок падняўся ўгору. Зрокава я ўспрымала ўсё як налсжнае, мае вочы амаль не міргалі, былі шырока адплюшчанымі, ці не так глядзела з Алімпа ўніз сапраўдная багіня, за што празвалі яе «вірлавокай»?
Мы стаялі насупраць; мы трымцелі, нібы нашыя целы вось-вось будуць аддадзсны дыбе ці плёткам з жалезнымі кіпцюрамі; мы ўзвышаліся і забіралі адзін у аднаго надзею; кожны з нас у гэты момант валодаў першапрычынай і кожны грэбаваў існасцю, пакрысе выпускаючы на волю нястрыманага духа-чалавека, алезвера.
Ён адвярнуўся ад мяне і скіраваў свой зварот няўзрушлівамаляванай:
— Заклінаю вас, святыя анёлы, імёнамі: Кадос, Кадос, Кадос, Эсшэрсі,Эсшэрсі,Эсшэрсі,Хацім,Хацім, Іа — уладальнікам стагоддзяў, Канцін, Жаім, Канік, Анье, Кальбар, Саббак, Бэціфай, Альнаім... Анёламі-служкамі шостага легіёна... імем зоркі Юпіцера,вышэйшым стваральнікам усяго... іх сілай і магутнасцю... дай праз каханне з гэтай жанчынай сына, новага Саула*... ты, хто старшынствуе ў гэты дзень... ты, хто можа схіляць волю жанчын... о вялікі Сахіэль... падпарадкуйся мне, бо каханне Юноны зробіць мянероўным яе мужу Юпіцеру... роўным твайму гаспадару, о Сахіэль!
Ён усё гаварыў і заклінаў то пагрозліва, то ўмольна, сум і захапленне чаргаваліся ў ягоным голасе, смех і слёзы; але ўжо суладна гучала ціхая музыка, і прыцемненае святло пачало пералі-
* Перпіы ізраільскі цар (бібл.).
вацца колерамі вясёлкі, не хацелася думаць пра deux ex machina*, прасвоечасовае знікненне жанчын-сведак...
Ён павярнуўся да мяне, падышоў: юдольнік беспрытульнасці, напоўнены спагаднасцю і семем, усеабдымны сузіральнік; ягоная пастава выяўляла пажаднасць, ён сціснуў мяне ў абдымках, і я адчула, як уздыбіўся жэзл, на які сам Усявышні паставіў пячатку, калі рабіў свайго першачалавека**, адчувала рукі, якім удалося зняць вопратку, яе лёгка-лёткае ападанне; бясконцае расхінанне ўлоння, слодыч раптоўнага ўдару, роўнага ўдару маланкі, што прасякае сусвет; выспельванне плоці — спажыў для абраных вясельнікаў; жарсць, неспатольнасць; узмоцненасць гартаванага ціску, невыносна-пякучага болю душы, далучанай да Кахання і трагедыі Смерці; пешчанае сукрытым аратаем плоднае «янь»; апраменьванне, выбух КРЫКУ... да самюткага дна... семя праб’е дарогу... хай прарасце семя з семені; салодка-духмяная саманапоўненасць, спеласць сакавіта-крывавых зерняў гранату — пад нашымі вуснамі нашых укусаў... боль ад рабрыны стала пад ягадзіцамі; лагодны струменьчык па аслаблых нагах; апатыя міласэрнасці; наканаваная ні-ко-лі-не-спа-толь-насць...
А надгаловамі дзіўных каханкаў лунаў-расцякаўся пераможны крык, падвоены сумессю ізамарфічных супрацьлегласцяў: зліццё чалавечага «я» з вышэйшым неўсвядомленым, пасрэдніцтва з’ідэалізаванага пачуцця на магічна-развітую волю; піск чакання, напоўненага сабой, і цярплівы спакой усёведання; бескантрольная самазаглыбленасць і скіраваная засяроджанасць; эгаістычная абранасць, жаданне верыць у пераменлівасць светапарадку і — Maria дзеля спасціжэння ідэальнай раўнавагі — распрацаваная сутнасць кахання.Усёдзеля ГЭТАГА КРЫКУ... Вырвалася,узляцела адно з сямі целаў Алісы на мармуровы слуп, бачаны ў сне, — празрыста-сляпучае ад юдаічнай пазалоты поту-семені-пацалункаў, перамяшаных са слязьмі і энергіяй жарсці... Апусцілася на каменную падстаўку, расправіла антычна-ашчадлівым жэстам складкі плашча, уладна заціснула скіпетр рука ды павярнулася годна галава, калі сядала на верхавіну скіпетра птушка-зязюля,*** і вочка яе выглядала рыхтык як эліпсоідны плод euonymus.