Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

Залюстрэчча для Алісы

Вольга Куртаніч

Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
69.72 МБ
Раніцай мяне ўразілі лапікі зялёнай свежай 'гравы і беласнежны сувой вакол са слядамі сабак і птушак. Я пакінула побач адбіткі сваіх ботаў.
Калі б непадалёку праходзіў чалавек, мы абавязкова б павіталіся, паківаўшы галовамі, — добьр ден\ — як два незнаёмыя суайчыннікі, знітаваныя надта раннім шпацырам... Я гуляла бязмэтна і досыць доўга, пакуль не пачала пазнаваць маршрут: бульвар Віташа, Ракоўскі, царква Аляксандра Неўскага. Час замкнёных сладкарніц і адчыненых цэркваў. Загледзеўшыся на засярод-
жана-строгую жанчыну, я прайшла за ёй на гукі ўрачыстай музыкі. Крыпта, раз на месяц канцэрты для аматараў старасвецкай музыкі. Іконы і паўкруглыя скляпенні, выдатная акустыка; маладыя жанчыны з галасамі анёлаў. Мне захацелася агледзець падсвечаныя іконы, але ўсе сядзелі; нехта азірнуўся. Я села побач... У паўзе, пад воплескі, прыўзняўся кампазітар, пажылы яўрэй, перад тым капэла выканала «Яўрэйскія песні з лагера Аўшвіц» (калі верыць вядучай). Увесь час, колькі я слухала, мяне ўсупор разглядалі крыху раскосыя вочы славянскага маляванага Бога. Каб не сустракацца з ім поглядам, я заплюшчвала вочы, і тады перада мной з’яўляўся мужчына ў цёмным адзенні, шэрыя скулы торгаліся, вусны варушыліся, дастаткова было зірнуць на яго, каб всдаць, што ён казаў — у той момант, калі цягнік зрушыўся, і вакзал разам з самотным мужчынам марудна паплылі назад...
Што я раблю тут, у незнаёмым горадзе, я, жанчына, якая прагне вясны?
Наступным разам ён падыходзіць да мяне хутчэй, годна, але ўсё-ткі я заўважаю змену рытму; една чаша кафе, ймапгелй цйгарй, добре, мерсй, мерсй', ён ветліва пасміхаецца, спрабуе пажаліцца на надвор’е, ён ведае, што я не ўсё разумею, але ківаю, таксама ветліва і на ўсё адказваю: добре. Я для яго чужаземка. Мне сумна. Ён разумее мой сум і прыносіць чыстую папялыііцу. Ад прасторнай залы мяне адгароджвае высокі мяккі фатэль колеру сухіх водарасцяў. Перада мной, на століку, кубачак кавы (я адчуваю пах), апошні выпуск газеты «Стандарт», далей — штучны садок, скурчаныя камлі і кароткія ствалы дрэўцаў, якія на волі не выцягнуліся б вышэй. Мне ўтульна побач з шырокімі кволы.мі лістамі пластмасападобных раслін... Я прашу яшчэ кубак кавы, але венскай, і пакуль мяне абслугоўваюць, разгортваю газету... Папа Іаан-Павел II цалуе ногі дванаццаці служкам падчас службыў Ватыкане; урагану Еўропе, адякога загінулі дзесяткілюдзей; беларускі прэзідэнт дэпартаваў рускага журналіста; 39 сектантаў-самазабойцаў у ЗША шукалі райскае жыццё праз камету... Пра крушэнне цягніка ніякіх звестак, хаця мінуў тыдзень, роўна сем дзён з таго часу, як знікла жанчына, чыё нлячо хвіліну абмацваў нейкі памежнік; каб жа ён ведаў, што прыглядаецца да памерлай! Але ў яго не было ніякіх прычын падазраваць яе ў самагубстве.
Непрыемнае адчуванне ад двух кубкаў кавы нашча... хутчэй заглыбіцца ў горад, выпаўзці з інваліднага крэсла колеру сухіх водарасцяў... вытаргнуцца ў будзённсць дарагіх вітрын, засяроджанасць прахожых, штурханіну жабракоў... Першая ж дзвярная ру чка сведчыць пра маё існаванне ў гэтым свеце, укол статычнага разраду, намагаюся заходзіць толькі ў тыя дзверы, якія маюць пластык шыкоўных разнастайных ручак, усё часцей трапляю ў дара-
гія магазінчыкі, дзе няма пакупнікоў, дзе мяне сустракаюць надзвычай ветліва. Лзіраюся: адно й тое, адно... і тое... стома.
Вечар... Разгортваю падручнік балгарскай мовы, куплены на кніжным развале. Малюнкі расказваюць пра наведванне пошты, сведчанне, што я магу напісаць ліст і кінуць яго ў птченската купшя*. Замест гэтага п’ю аспірын... Са мной нічога не адбываецца, я не памятаю адраса жанчыны, якая аднойчы сарвалася з месца, каб рушыць у дарогу... За маім акном горад з колькасцю насельніцтва, як і Мінск, хіба што з іншым геаграфічным становішчам. Сафія ў агнях... 3 усіх бакоў горы (я бачу толькі частку); я на гары, сярод снежных су мётаў, на мне шчыльныя акуляры, каб абараніць вочы ад сонца і снежнага пылу (сонца гэтай парой не бывае), я здымаю іх і адразу падаю ў снег, бо ездзіць на лыжах не ўмею, і ўжо наўрад ці калі давядзецца навучыцца. Звяры, калі яны ёсць, ладкуюцца нанач, птушкі (іх я таксама не чую) спяць, і я засынаю разам з імі... Сплю доўга і неспакойна, каб падхапіцца нарэшцез прыгаломшаным шэпта.м «ма-ма»... На мне мокрая кашуля — хоць выціскай, вільготныя валасы... Ізноў прымаю таблетку, здымаю мокрае адзенне і перакочваюся на край ложка, здаецца, там яшчэ засталося сухос месца. Халодна, балкон адчынены, не хапас сіл падняцца, і я паку іую, спрабуючы перапыніць дрыготку цела, падкурчваю ногі самотным эмбрыёнам у чэраве тумановай Сафіі... Мяне будзіць гвалт, гэтым разам сабакі зусім блізка, яны ўпэўненыя: самы час нарадзіцца. За ноч снегу пабольшала, балкон накрыты пульхным марозным кілімам, ступаю на яго басанож і з ціхім скігатаннем бягу ўдуш падгарачуюваду... Аднойчы я вывучу мову і звычкі, каб упэўнена зайсці ва ўстанову, дзе пацвердзяць маё права жыць сярод сабе падобных... Я тут...
Сёння я размаўлялаз афіцыянтам. Акрамя мяне, наведнікаў не было. Я папрасіла яго прачытаць зэкст з падручніка (пра пошту), і ён падсеў за столік. Я замовіла яму кавы... Ён загаварыў пра бліжанне НАТА на ўсход (не ведаю, забаўляла яго гэтая тэма ці палохала); а ваша краінаі
Я не ведала. «У мяне можа не быць краіны, наш прэзідэнт далучае яе да Расіі...» «Эльцын... — пацвярджаў ён і таксама не разумеў мяне... Така дожнвя до пролетта на скрйто място, да няма звярове, да няма врагове...»**
— Хутка вясна? — спытала я.
* Паштовая скрыня (балг.).
** Так дажыве да вясны і іа скрытным месцы без звяроў, без ворагаў... (балг.).
Ён засмяяўся і адшпіліўз цёмнага піджака сваю марценічку*, каб падарыць мне. Заканчваўся сакавік... Калі я пабачу ластаўку, я закіну марценічку на дрэва.
На вуліцы, прама ля мяне, спыняецца аўтобус. Заходжу, прабіваю квіток і еду (нехубово, — скажа кантралёр, адбіткі кампосцеразусім з краю, нехубово,—згаджуся і паеду далей). Наканечным прыпынку даводзіцца перайсці ў пластыкавую кабінку, якая вязе мяне на Віташу, наверх. Кабінка гойдаецца, я ўскрыкваю, ніхто не чуе, знізу застаюцца дрэвы, яны ў звыклым маўчанні прасочваюць шлях падвешаных на канатах кабінак. Людзі ўнізе не падымаюць галоў, яны занятыя сабой і сваімі дзецьмі, якія вучацца катацца на горных лыжах. Калі вы нарадзіліся тут, вы мусіце ўмець ездзіць з вяршыняў... Далей дарогі няма. Я выходжу, здымаю з шыі ядвабную хустку і абвязваю вакол галавы. Лёгкі палітон выдае выпадковасць майго з’яўлення тут. Каб жа была апранута адпаведна, я б паспрабавала дабрацца пешкі да Kanwmma\ яго вяршыня застаецца справа ад мяне (згодна з указальнікам). Злева, амаль на той жа адлегласці — Чорнй вр-ьх... Снег пад нагамі прасядае, я купляю чорныя лыжныя акуляры ў нейкай гандляркі, якая расклала свой тавар ля станцыі канаткі. Яна робіць сур’ёзны твар, пакуль я прымяраю акуляры. Недарэчнасць, я ведаю, але адлічваю грошы і адыходжу. За спіной смяюцца дзеці, абарочваюся, іх сабака таксама смяецца. Хутчэй, бегчы! Але мае крокі няспеіплівыя, павольна і мякка пружыняць ногі ў вільготных боі'ах...
Чыноўнік не прыме мяне. Я блытаюся ў займенніках і не змагу напісаць заяву. Хіба што прыкінуцца нямой, каб не адказваць на пытапні, але ён пакладзе перад сабой чысты аркуш і ручку, яму будзе цікава даведацца пра мяне. Я надзену чорныя лыжныя акуляры перад сціплымі дзвярыма адміністрацыйнага будынка і рашучым крокам зайду ў кабінет. «Вы працуеце інструктарам?» — папытае ён і здзівіцца пастэльным колерам адзення, якія падкрэсляць яркую барву абведзеных вуснаў. «У мяне няма працы, — скажу я. — У краіне крызіс, работу цяжка знайсці». — «Ідзіцс дадому». — Ён так і не зразумее маёй просьбы, і не даведаецца, што домаў мяне няма...
У гатэлі я набіраю нумар тэлефона, маўчанне, трэск, потым доўгія гудкі. Ніхто не падымае трубку; але ж я тут, і кватэра пустая, ніхто не меў права зайсці гуды без мяне. Нават той, у каго былі ключы. Але ён застаўся на вакзале, растварыўся ў люмінісцэнт-
* Сувснір, зроблены па традыцыі з нітакбелага і чырвонага колеру, які 3 сакавіка ў дзень бабы Мар і ы дораць адзін аднаму і прышпільваюць на адзенне.
ным святле, яго шчокі колеру золку торгаліся ледзь-ледзь, скрыўляліся — праз прызму вільготнай кроплі ў маіх вачах; невядома з якой прычыны на золку ўзыходзіла бледна-зялёнае сонца, з-за чаго тыя, хто праводзіў цягнікі (нямыярыбы завагонным шклом), шырока вырачыўшы вочы, блыталіся ў бетонных водарасцях бурых ліхтарняў і адплывалі задам... задам... Толькі падводныя лодкі жалезных цягнікоў паспяхова вырываліся з гэтай прасторы на захад.
Горы ізноў не ратуюць сафіянцаў ад хмар. Ападкі ўзмацняюцца, вяршыні пакрываюцца новым снегам; усю ноч я чую, як абрынаюцца з дрэў вільготныя камякі. Закрытая цемраддзю кутоў, абыякава назіраю за нашэсцем святла, няпрошанае, яно пакрысе адцяняе прадметы: стол, лямпу на ім, два крэслы, банальную карціну (удзень на ёй можна бачыць горы, пакрытыя лесам), голыя ногі, уціснутыя ў цёплыя пашчы пантофляў, худыя доўгія рукі, пакрытыя пупышкамі (іх не бачна)... Бяру руку ў руку, пальцы імгненна сашчэпліваюцца.падымаю іх да твару, чую пах мыла, пах мяккі і несапраўдны, несапраўдны настолькі, што ён не можа сведчыць пра жывую плоць... Стаянне ля вакна знясільвае, апускаюся на кукішкі і, апынуўшыся ў куце, звінаюся ў рэч-мадэрн: пластык, гіпс, мармур, увянчаны міні-канструкцыяй звону, нябачны званар штомоцы разгойдвае гарачы язык. Мая ўпартая спроба дапамагчы яму заканчваецца глухімі ўдарамі; бум-бум-бум... Бунт перапынены, галава цэлая, толькі баліць ад стукання ў шурпатасць сцяны.
Прыйшла бабка-павітуха. «Які сон народзіцца?» — пытаю ў яе. «Многа», — адказвае яна і не ўдакладняе сэнсу. Бабка-павітуха сноў. Яна суцешліва кранае мае валасы і нахіляецца, каб прыкласціся сухімі вуснаміда палаючай шчакі. Ад яесыходзіць спакой і плённасць. Павольна заплюшчваю вочы...
Гэты чалавек дапамагаў эмігрыраваць многім. Мы пазнаёміліся з ім мінулым летам у Варшаве, ён прыязджаў з нейкай місіяй па лініі ЮНЕСКА. Цяпер ён працаваў у Балгарыі. 3 таго часу я памятала ягоныя расказы, і адзін з іх — пра недарэчныя ўцёкі Алілуевай, дачкі Сталіна, сведкам якіх ён быў; не прыклаўшы да таго рук, толькі суправаджаў яе ў машыне на прыём да пасла Савецкага Саюза ў Дэлі. Гэта было яшчэ да таго, як Святлана, рабаватая і злосная — з яго слоў — кабета, аднойчы выйшла да веснічак пасольства, каб выклікаць таксі... Ахоўнік амерыканскай рззідэнцыі смяяўся так доўга, захоплены ўпэўненай версіяй вар’яткі, нібыта родзічкі самога Сталіна, пакуль з ягоных рук не выслізнула на брук зброя; а Святлана Алілуева паспяхова вылецела ў Амсрыку пад патранажам спецагента.