Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

Залюстрэчча для Алісы

Вольга Куртаніч

Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
69.72 МБ
Святлана... У мяне таксама ёсць сяброўка, але твар яе гладкі і характар зусім не злы, і яна не марыць пра эміграцыю. Прынамсі, я не чула... Між намі ўсё нерухома. Толькі таму, што мы з ёй па розныя межы, як і з другой прыяцелькай, якая носіць футра з апосума... Ці ляжыць снегдома: там,дзе мёртвая ціша ў пустой кватэры, дзе паўднёвае млявае сонца ў гэтую хвіліну можа быць падобным набурштын?..
Сведчаннем сур’ёзнасці прапановы і выдатнай магчымасці пераасэнсаваць факты былі дадзены мне некалькі імёнаў маіх суайчыннікаў, якія цяпер жылі па ўсім свеце. У нейкую хвіліну ён меў дачыненне да іх далейшага лёсу; а я ўжо сутыкнулася з ім. Выпадкова. Астатнія мелі імёны і прызнанне; я — толькі ўцёкі, яшчэ ў нікуды. 3 аднаго пачуцця ўдзячнасці я павінна была пазваніць яму, але таму, што шлях у невядомасць пачынаўся з афіцыйнай паперы, запрашальніка, у які было ўпісана яго імя, я працягвала сядзець, тупавата і ўважліва аглядаючы сцены часовага прыстанку. Калі б уліццё ў свет пачыналася з сонца, падобнага гэтым часам на бурштын, ці з мужчыны з тварам спалоханай рыбіны, ці хаця б з той, што ўзімку насіла футэрка з апосума, мне было б значна лягчэй... Значна. Але пад сонцам ішло звыклае жыццё: галубы рассоўвалі крыламі шэраватае, цяжкае гарадское паветра, няспешліва прабіраліся па знаёмых маршрутах трамваі, а людзі ішлі па справах, незадумваючыся пра Еўропу... Ці ім не дадзены выбар?
Хірамантыя, семантыка, алегарычнасць — бясконца паўтараю складаныя словы толькі для таго, каб заняць розум, прымусіць яго працаваць, пэўніцца, што магу думаць пра нешта іншае... Мая краіна рыхтуецца да афіцыйнага свята. Заўтра, 2 красавіка, павінны падпісаць ДАМОВУ АБ САЮЗЕ ДЗВЮХ ДЗЯРЖАЎ: Расіі і Беларусі. Свята аб’яўлена дзяржаўным яшчэ 5-га сакавіка, 6-га пра гэта напісалі газеты... Наваткалі дамову не падпішуць, у святочным календары застанецца яшчэ адна чырвоная дата... Уключаю тэлевізар; мясцовую студыю не цікавіць лёс далёкіх суседзяў; да выпуску навін на першым расійскім канале сорак хвілін. Гэты канал яшчэ працуе, але няспешліва і інтэнсіўна ідзе пераарыентацыя грамадства, да часу канал лічыцца вольным; пакуль на яго адкрыта не прэтэндуюць, але ў нейкі момант на экране могуць з’явіцца замежныя дыктары... Чытаю прэсу, цяжка, са слоўнікам, шукаю тлумачэння сваім думкам, усё ўскосна, no comment...
Па-ранейшаму гуляю ў тыя гадзіны, калі не сяджу ў пакоі. Сабакі мяне прызналі за сваю, з кожным разам падбягаюць шпарчэй, ветліва круцяць хвастамі. Ім не дадзена ведаць, што мяне будзіць іхні брэх; але я не злуюся... Усе чакаюць цяпла, зіма зацягнулася. Дрэвы ў парках покаюць пупышкі, выпускаюць зялёныя лісты,
фарзіцыя набіраежоўты колер. Гандляркі кветкаміветлівапасміхаюцца.
— Это русская, — гавораць яны, калі я падыходжу выбраць букет. Кветак так ш.мат, што я губляюся. Яны хваляць тавар.
— Многохубово, — адказваю я і выбіраю кволы гіяцынт. Цыганка ў брудным адзенні цягнецца за мной. я хаваю рукі ў кішэні, акуратна прытрымліваючы кветку. Гіяцынт патрабуе волі, ён надта пяшчотны, каб змясціцца ў вузкай прасторы, ён прагне святла.
Я падымаю яго да вачэй, каб палюбавацца. Цыганка застаеццаззаду.
Пачуццёняўпэўненасці. Здаецца,я жыву з ім гады. Алежгэта смешна. Хто добраахвотна прызнаеццаў слабасцях?.. Часам я забываюся на яго, заводжу знаёмствы (як тады, у Варшаве), але ў адну хвіліну пачуццё вяртаецца, і мне больш нічога не застаецца, як клясьці сваю слабасць і прыналежнасць да жаночага полу. Мужчыны ў маіх вачах не выклікаюць даверу, але жанчыны пазначаны яшчэ горшымі якасцямі... У ролі мужчыны маё жыццё было б іншым: канцэнтраваным,з адказнасцю перад грамадствам... Я не ўмею здымаць цяжар расчараванняў, у хвіліны няўпэўненасці дазваляю рабіць гэта іншым. Мяне ж пачынаюць лічыць ненадзейнай, пустой і фанабэрыстай. Супраціўленне бессэнсоўнае: кожны жыве сваім.
Маё рашэнне быць да канца самастойнай не вытрымлівае крытыкі; у гатэлі на стале ляжыць запрашальнік. Вайна не аб’яўлена, можна атрымліваць насалоду ў час перамір’я, калі настойлівым з’яўляецца толькі голас голаду. На маім шляху адкрывае дзверы кітайскі рэстаранчык. Раскіданыя паўсім свеце,яны здабылі славу ўменнем падслухоўваць нязмушаныя размовы палітыкаўі дыпламатаў... У мяне няма суразмоўцы. Заказваю ежу, не ўпэўненая: што давядзецца пакаштаваць. Прыносяць бамбук і грыбы, смак дрэва і соі... Супакойваюся. Кілішакракіі,ён апякае, але дае цеплыню. Хочацца напіцца, але гэта ўжо прывілея мужчын.
Краіна, якая на працягу сямі апошніх гадоў намагаецца пазбыццарасійскай мовы,спакойна заяўляе пранабліжэннеголаду... Рускі Культурны цэнтр прымае знаёмых наведнікаў; я прыхадзень, але мне ніхто не здзіўляецца. Дырэктарка бібліятэкі, расчуленая маім выглядам. давярае мне кнігі са свайго кабінета; літаратура, што стаіць у агульнай зале, мяне не цікавіць, але «спісаць» кнігі ніхто не спяшаецца, імі карыстаюцца як і даўней; пратэставаць няма каму, хаця рускі літаратурны працэс тут амаль не назіраецца. Довольствоватьсямалым набывае прыкметы нацыянальнай прыналежнасці... Я гляджу на гадзіннік, чым перапыняю гаваркую
дырэктарку, развітваюся, але паспяваю прыняць запрашэнне на мерапрыемства — вечарыну, якая адбудзецца праз два дні.
— Прнходнте,— гаворыць яна, — вам будет ннтересно!
У мяненямачасу.
Яе час таксама абмежаваны.
— Мы ждем новые кннгн. Онн должны скоро прнйтн. Вы еіде вернетесь?
Яна не разумее сваёй зацікаўлснасці, і таму яе нрапанова вяртацца гучыць шчыра.
— Да, я обязательно прнду, — упэўнсна адказваю і насоўваю пальчатку на правую руку: мне давядзецца ўзяцца за жалезную ручку дзвярэй.
Манеўр з пальчаткай не заўжды абараняе ад статычнага разраду, але гэтым разам шэнціць.
— Валодзя! — крычу я і кідаюся праз клумбы і бетонныя агароджы, каб перахапіць мужчыну, апранутага, у адрозненні ад усіх, хто адпачывае, у чорныя джынсы і цёмны летнік. Ягоны — толькі што, імгненны прыездвыдаваў парасон, які ён збіраўся шпурнуць у траву; я заўважыла гэты рух і кінулася насустрач...
Mae ўцёкі не былі прычынай. Я з’ехала на два тыдні ў Палангу: мора, сосны,бурштын,кава на тэрасах... Мой лістяшчэ быў у дарозе, а ён не хацеў чакаць і прыехаў сам. Як ён збіраўся мяне шукаць? Я зняла пакой у чыстым і ўтульным доме (вакол было шмат падобных прыватных дамоў) і зараз, невядомаз якой прычыны, пацягнулася не на пляж, а ў бок аўтавакзала; іншага вакзала тут не было. Абцасы гучна стукалі па бетонных плітах, але вакол тупацелі дзеці, сінхроннасць і рытм гукаў не парушыліся; нечаканая сустрэча набыла будзённасць. Хіба магло быць іначай?Толькі ў згадках такія сітуацыі набываюць меладраматызм; у згадках, падмацаваных даўно прамінулым часам,яны аірымліваюць новае хваляванне і сэнс. Каханне памерла? Vivat!.. У маім пакойчыку на другім паверсе пахла свежаю шалёўкаю і нагрэтай смалой,затонкай перагародкай корпаліся суседзі, такія ж аматары летняга адпачынку; мы знялі покрыва з ложка і паслалі яго на падлогу...
Я павінна была з’ехаць.
Ён не даваў мне шанцу.
Мы абое пакутвалі. Хаця прагна і беспадстаўна прыхоўвалі першапрычыну. Ці зразумела б я, калі б ён сказаў, што хоча кінуць мяне, каб пабачыць свет? Мы перасталі разумець адно аднаго.
Я не магла так доўга не званіць я.му. Аднойчы наш агульны знаёмы прызнаўся, што бачыць у маіх адносінах з мужам адносіны труса і ўдава; ведаць, што я кахаю яго, было яму мала; але ён не
хацеў зразумець сваёй адказнасці за мяне. Рана ці позна павінна была наступіць адплата, і я была вінаватая не ў меншай ступені, чым ён. Бог пакуль не даваў яму шанцу прайсці праз духоўную здраду. I хаця я на самой свраве была ўпэўненая ў пачуццях, часам мае прызнанні «кахаю цябе» былі змушанымі. Я адчула гэта, упартавышукваючы прычыны не падыходзіць датэлефона...
— Працэс закончаны, — аб’яўляе суддзя, у зале ўзнікае радасны піэпт, на задніх радах устаюць людзі. Усё. Можна ісці; але ж я шчэ не ведаю прысуду; занятая сваімі думкамі, я прапусціла самае галоўнаеў сённяшнім працэсе... Хто быў маім адвакатам,і ў чым палягала абвінавачванне? Каб атрымаць адказ, я паварочваюся на сваім месцы і пільна ўглядаюся ў таго, хто сядзіць побач. Мой погляд выхоплівае яго з дры моты, дзве зморшчаныя далонькі, пакладзеныя крыж-накрыж на кіёчак, на віягляд, бамбукавы, пачынаюць трусіцца; кіёчак, заціснуты паміж старэчых каленяў, губляе раўнавагу і выслізгвае. Нахіляюся і прашу прабачэння. Нашы рукі сутыкаюцца ў паветры, да прадмета нашых намаганняў сантыметраў дваццаць. Спрабую выглядаць нязмушанай, але даверу не ўзнікае, стары марудна прыўздымаецца з лаўкі. Я раблю гэта хутчэй і шырокім крокам кіруюся прэч. На выхадзез парку азіраюся: голы куст бэзу, пажылы мужчына ў сонечнай пляме, ён праводзіў мяне поглядам... Прыснуць у такі час занадта рызыкоўна, вакол яшчэ нерастаў снег, сонечныя плямы прытульваюць старых падманнай цеплынёй. Калі б я не апынулася побач, ці змерз бы ён, незнаёмы аматар спаць навідавоку, выпускаючы сліну на падбароддзе, самотны верабей сафійскіх паркаў?Хоцькі-няхоцькі, а ён павінен адчуваць удзячнасць... На дварэ плюс чатыры. У такое надвор’е ніхто не мае шанцу беспакарана замерзнуць, але мне хочацца крохкага пачуцця перамогі... У той момант, калі абедзьве мае рукі занятыя цыгарэтай і запальнічкай, уздрыгваю ад нечаканага:
— Олга!
За маёй спіной стаіць Асен, я адчуваю гэта, але не паварочваюся; зала апусцела, а я не ведаю прысуду.
— Как сте? Как вы? — папраўляецца ён, і я працягваю яму руку, у якой перад тым трымала запальнічку.
— Ужодобра.
Ён не разумее падтэксту «ўжо», просга рады сустрэчы. Ён не адважваецца запрасіць мяне ў кавярню, і я раблю гэта за яго. Нас прымае «Лазана», утульная сладкарніца, пластыкавая ручка на ўваходзе, пластыкавыя сталы, папяльніцы, тут лёгка пачувацца нязмушанай. Выдатная кава, але я палю цыгарэту за цыгарэтай, хаця дыхаць і так цяжка; кожны наведнік лічыць сваім абавязкам паліць гэтаксама ш.мат, як і я... У горадзе поўна жанчын, якія ку-
раць; напачатку гэта здзіўляла, цяпер мы на роўных... Размаўляем. Паступова авалодвае меланхолія, я не ведаю, як пазбегнуць яе, пакуль суразмоўца не палічыў мяне няўважлівай; ратуе ўсмешка, на жаль, штучная. Забываюся, што здраджваюць вочы, іх выраз досыць яскрава сведчыць пра абыякавасць... Асен намагаецца перахапіць мой погляд, што нарэшце з цяжкасцю яму ўдаецца. Збянтэжанасць... Колькі я прабуду тут? Дзе, у «Лазане»? Я гатовая падняцца і сысці, але па-ранейшаму працягваю сядзець. Магчыма, прабуду да лета, ніхто не ведае пра тое, нават я сама. Пара расплаціцца, але мы не спяшаемся саступіць гэтую ролю адно аднаму.