• Часопісы
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    Гісторыя паўторыцца наноў. У марах, успамінах, наяве — тое яшчэ не ведае ніхто з вас.
    Ізноў Рускі Цэнтр, куды я заходжу на правах заўсёдніцы, таму што вячэрнія кавярні — не лепшае месца для самотных жанчын. У відэазале дванаццаць наведнікаў (разам са мной) чытаюць нямыя тытры, ппржествен езйк агучвае голас Янкоўскага; складаны Таркоўскі: хлопчык з паголенай галавой трымае ў руках бутэльку з малаком, камера ловіць яго ў старым люстры, — кадр павінен займець новы сэнс; хроніка грамадскіх падзей, якія нагадваюць нам, дванаццаці, пра катастрофы. Тых, хто ў гэты час дома ці на вуліцы, катаклізмы не турбуюць. Цягне далучыцца да іх, вольных, покуль у зале гучаць таленавітыя вершы, езйк намагаецца перадаць іхні сэнс, рытм парушаецца стратай галосных; зручней ладкуюся ў крэсле. Сон сярод нешматлікіх гледачоў выглядае непрыстойна... Мяне чакаюць; звяраюся з картай, патрэбны дом за рогам, праходжу паўз ахоўніка, які сцеражэ пасольства пад паласатым сцягам; раблю выгляд, што не маю да яго ніякай справы; ён мне верыць і адварочваецца...
    * На аснове досведу (лац.).
    У гасцях дазнаюся, што былы міністр лёгкай прамысловасці доўгі час жыў у Парыжы, яму прыемна згадваць, што зараз цяжкі псрыяд для ягонай краіны, ува мне ён бачыць прадстаўніцу вялікай дзяржавы («згубленыя тэрыторыі, падзел на суб’екты, няма апраўдання...») і, каб зрабіць мне прыемнае, ставіць касету з песнямі Шуфуцінскага; на настойлівую просьбу, адрасаваную паручыку Галіцыну, весела адгукаюцца наменклатурныя госці; графін на стале не пусцее, у нашых келіхах увесь час чырвонае віно... Мой розу м бунтуе, мы размаўляем на дыялекце, адмыслова створаным для нашых зносін; кепскі настрой не ў пашане; складаныя словы вынішчаюцца адназначна, віно развязвае языкі. Прысутныя ўважліва слухаюць; Парыж яднае двух: гаспадара і аматара выпускаў навін; Разумнік пераносіцца з намі на rue Grenelle, дзе аднойчы цалюткі вечар у старым савецкім пасольстве ўладарыла Марына Уладзі: сукенка з аголенай спінай, грэцкі блакітны шалік з дзесяткамі звонкіх манет, абкручаных вакол галавы («жанчыны ўжо тады спрабавалі выказацца наконт яе знешнасці; зайздрасць, вядома...»), змена танальнасці, калі яны рука ў руку з Высоцкім пераходзілі з залы ў залу... Высоцкага ў нашай кампаніі любяць больш, чым Шуфуцінскага; «Валодзю любяць усе балгары», — з гонарам паведамляецца мне. За сваіх суайчыннікаў я адказаць не магу; зрэшты, гэта нікога не цікавіць. Наступныя паўгадзіны ласуюся сушанай японскай рыбкай, пакуль яе мініяцюрная акварыумнасць перастае здзіўляць. Мая сяброўка Святлана палічыла б, што гэтую рыбку лепш заўсёзапіваць цё'мным півам, яналюбіць марку «Леў»... Сярод ночы адплюшчваю вочы; арганізм хоча спаць, але вочы — у столь, слухаю сафійскіх салаўёў.
    Усё гэта фікцыя,і паколыкі мае правабыць праўдай, маёразуменне праўды разбурана: я шкадую тых, каго давядзецца вучыць; у першы клас пойдуць шасцігодкі, дзеці, народжаныя да зліцця дзвюх славянскіх дзяржаў; паняцце «Еўразія» для іх яшчэ не даступнае, дома і ў садках яны даверліва спяваюць адзіны гімн яднання: «Калыханку». Але Санта-Кпаўс з густой барадой і ў чырвоным адзенні ўжо дасылае бацькам паштоўкі-рэкамендацыі, якія вершы ён хоча пачуць на ранішніках; ініцыятыва аматара непрадказальных святаў падтрыманазагадчыкамі раённых аддзелаў адукацыі. Нас ніхто не можазапэўніць, што на двары XX стагоддзе! Мы не маўклівая нацыя, нам проста не хочацца спрачацца з дрымучымі еўрапейцамі: яны адкрыта прызналі, што наша ўнутраная палітыка іх недатычыць... Памежныя дзяржавы адзываюць сваіх паслоў: на гэтым этапе развіцця мы становімся нецікавымі. Пазней яны салідарызуюцца з далёкім Захадам,каб распачаць кампанію хлусні, але нашы прыёмнікі будуць бязмоўнымі, і паклёп захлынецца сам сабою: каму захочацца павучаць дарма? Абараніцель-
    ка-матушка-глухая матрона будзе занятая ўмацаваннем эканамічных сувязей з нашымі непрыяцелямі; цяжкасці стануць невырашальнымі, і мы прапануем новую дамову на новы саюз з тым самым партнёрам, паспеўшы, між іншым, вырашыць праблему правоў чалавека: праз высылку дысідэнтаў; нашы турмы поўныя, але не палітвязнямі, хіба што большае парушальнікаў закону аб мітынгах і шэсцях, але мы, астатнія законапаслухмяныя грамадзяне, паважаем сваю Кансгытуцыю і смела асуджаем ненадзейных; гэта бачна па шматлікіх публікацыях у прэсе, часцей — па радыё, бо газеты дарагія і на вёсках даўно прывыклі давяраць радыёкропцы; мы не кладзёмся ў сямейны ложак, покуль не пачуем родны, знаёмы да болю голас Taro, Хто раскрывае нам новыя змовы; у спісе імён і сыны матухны, якая шукае ўжо дрын, бо субота, і не высеку — не проіцу.
    На жаль, грамадзян Сусвету выносяць з радзільняў іншых дзяржаў. Мая бабка-павітуха знудзела ў чаканні: ноччу Сафію асвятляюць агні, у пакоі на пятым паверсе светла, нават з заплюшчанымівачыма...
    Бяссонне не мучыць.
    Сафію слухаць
    Забава прыўкрасная ад забаў.
    Чуйна, таропка выструньвае ў вуха Рэха прыблуднае дзікіх сабак.
    Маё бяссонне...
    Ранак у Сафіі.
    Памяць паслужліва вяртае вобразы.
    Мужчына і жанчына; яны тут, побач, апранаюць свае старыя ўсмешкі, накладваюць грым адзення, асабліва шчыруе жанчына: ёй яшчэ хочацца перамагаць і быць пераможанай; доўжыцца бясконцы дзень паасобку, але, калі яны ўвечары сустракаюцца дома ля тэлевізара, аказваецца, што дзень прамінуў незаўважна, а бясконца цягнецца вечар — всчар удваіх, калі трэба паказваць сімвалы ўвагі: прынесці гарбату, падаць газету, раскласці ложак. Каханне правяраецца па тым, хз'о першы скажа «дабранач»; рытуал пройдзены, можна смела паварочвацца і пашыраць сваю фантазію пошукам начных адмысловых ценяў на сценах пакоя; прычым цені на сцяне і столі значна адрозніваюцца, іпто пачынае непакоіць, і вы амаль штоночы параўноўваеце вобразы; пакудь адзін з вас не наважваецца далучыць да разгадкі сваю найдаражэйшую палову; высвятляецца, што вас хвалюе адна і тая ж праблема (о, дзякаваць Богу, гэта не падстава для сваркі!), вы зноў даверліва раскрываецеся і паварочвасцеся насустрач (так зручней размаўляць), вы прызнаецеся досыць шчыра, што не памыліліся калісьці ў выбары партнёра; словы, якія раптам вяртаюцца з глыбіні гадоў, з
    першых сумесных месяцаў, сведчаць, што можна быць шчаслівымі разам,алерэдка,вельмірэдка... Нарэшцепаразумеўшыся,вы прымаеце зручныя позы, каб паспець выспацца да таго, як зоймецца ранне...
    Цікава, ці існуюць праблемы ў сям’і Асена?
    Мінулым летам нашы адносіны з мужам зайшлі ў тупік. Наканаванне безвыходнасці было настолькі моцнае, што засталося адзінае: адмовіца ад няшчасця быць побач (якое, па сутнасці, пры нечаканай сустрэчы вызначылася ў нашай размове як «шчасце, але былое»), Трыумвіратам, канцом надзей на ўзаемнасць сталася з’яўленне новага пачуцця: рэўнасці, хаця мая сяброўка Святлана назаве яго самалюбствам. I будзе мець рацыю, бо любіць адно аднаго — гэта пэўнасць, любіць сябе — зусім іншае; кахаць, прапускаючы праз сябе — сваю душу, мары, памкненні, праз свой боль, нарэшце,—гэта выпрабаванне, амаль гераічны ўчынак. А рэўнасць — памежжа, ваганне; калі не ведаеш, каму аддасі перавагу — сабе ці таму, хтоадкрыты, хто даверыўся твайму шчодраму «кахаю»... Але, пакрыўджаная аматарка аналізаваць, ты заглыбляешся ў стан, прызнаны за самалюбства; у стан, калі цалкам засяроджваешся на сваіх перажываннях, знітаваная з імі, як слімак з ракавінкай, урастаеш у гэты ахоўны дамок... покуль не пачынаеш разумець, што аднойчы не знойдзецца ні сіл, ні жадання скінуць яго... Падобна, ён адчувае тое самае. пакідае шкадаваць дзяўчыну, якой дасталася поўха... Твой раман завяршаецца, мой — толькі што распачаўся: не плакаць у падушку, a — уважліва прыглядацца да тых, з кім едзеш у ранішні.м трамваі... Пакуль слова «прабачыць» (за ўсё кепскае, што было паміж намі!) — як гарант поспеху — не набывае ўзаемавыгодны, узаемадаверлівы, узаемараўназначны сэнс.
    Цяпер усё можна цвяроза абдумаць. Узважыць. Выказаць папрокі. Падзяліцца надзеямі. Можна, зрэшты, працягнуць рукі насустрач. Абмяняцца званкамі; даведацца і іра здароўе, пра справы — казаць вольна, спакойна, нібыта не было доўгіх званкоў з маўчаннем, маўчаннем, якое не датычылася нас абаіх, а толькі некага трэцяга...
    IІа тэрасах Палангі прыемна чуць родную мову, рэдкасць, але гэта было на нашай памяці; як і больш значныя дзеі. якія былі пры нас, сведкамі якіх мы паспелі быць разам...
    Новы партнёр? Верагодна. Новы ўзровень адносін; алс раўналежнасць паміжвамі ўчарашнімі і вамі сённяшнімі выключана цалкам, прычым перавага аддаецца вам учарашнім. Каштоўнасці, па якіх вас ацэньвалі ў мінулым, сёння набываюць іншую вагу, вы губляецеся ад няведання, як паводзіць сябе з новымі знаёмымі, і ўжо не ўспрымаеце сябе як адзінку, як індывідуум. Спелы плод
    сэрца наскрозь прагрызае чарвяк сумнення. Вы чакаеце інфаркту ці любой іншай хваробы з пасцельным рэжымам і аддаляецеся тым самым ад адказнасці за тое, што здарылася ў выніку вашай агульнай віны. Вы яшчэ спрабуеце даказаць: невінаваты; спрабуеце пераканаць сведкаў (шмат хто з іх ахвотна згаджаецца, але пры сустрэчах з апанентам робіцца прыхільнікам іншага). Усё дарма! Нішто не дае спакою, радасць прыносяць адно думкі пра самазабойства; яны палохаюць знаёмцаў, палохаюць настолькі, што ў іх выпрацоўваецца імунітэт трымацца на бяспечнай адлегласці. Іх месцы сустрэч перамяшчаюцца ў тыя кампаніі, дзе пра вас не ведаюць, дзе разважаюць на іншыя тэмы, далёкія ад суіцыду.
    Праз шмат-шмат гадоў, упэўненыя, што вы яшчэ працягваеце кахаць адно аднаго (прычым пэўнасць узрастае прапарцыянальна пражытым гадам), вы абодва паміраеце ў розных гарадах (паміж імі пажадана мэць адлегласць у сотні тысяч кіламэтраў, але калі крыху меней — таксама няблага). Смерць прыходзіць уночы між двух будняў, а таму блізкія (калі яны яшчэ застаюцца) даведваюцца пра здарэнне не адразу... Суседзі, не здзіўленыя цішынёй (муроўка, старадаўняе майстэрства), а толькі доўгай адсутнасцю (за апошні час яны прывыклі бачыць вас у двары, на лаўцы пад кустом бэзу, які вы самі і пасадзілі), узламаюць масіўныя дзверы і, заціскаючы насы, як спелеолагі, прабяруцца ў пакой, каб адправіць тэрміновую тэлеграму; паперка з адрасам ляжыць на століку каля смяротнага ложа; стары фотаздымак побач з цыдулкай... За лічаныя хвіліны паведамленне пераадолее кіламетры адлегласці і дасягне адрасата, але... вы памерлі ў адну ноч.