Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Сільке (ці Зірке) вярнулася ў свой пакой, дзе была файная мяккая мэбля, ложак, засцелены каляровай бялізнай, і тэлевізар, камп’ютэр і магнітафон для касетаў і дыскаў. 3 нядаўняга часу Сільке-Зірке палюбіла маршы, стройныя бравыя маршы, маршы строгіх, бравых маршыраванцаў, вясёлых і маладых удзельнікаў гарадскіх свят. Лепшыя нямецкія jungen** і лепшыя нямецкія madchen*** шыхтаваліся на галоўным пляцы, апраўлялі мундзі-
* Голас анёла (лац.).
** Хлопчыкі (ням.).
*** Дзяўчынкі (ням.).
ры, правяралі: ці зашпілены бліскучыя гузікі, правяралі: як гучыць «до», а як «сі», і сіпелі ў трубы, дудзелі ў кларнеты, нецярпліва пастуквалі палачкамі па напружаных барабанах.
Р-а-а-зз! I ўсе рушаць, лепшыя дзеці граюць у лепіпых школьных аркестрах. Пачнецца свята, выйдзе наперад герой дня, галоўны герой галоўнага ў ягоным жыцці дня — сябар Сільке-Зірке; яны жывуць на адным паверсе, іхнія пакоі раздзяляетонкая сцяна, але яна і яднае іх, бо тоўсты сябар, з вялікай круглай галавой і тварам камбалы сябар дорыць Сільке-Зірке фотаздымкі: кожны раз новыя, кожны раз розныя, здымкі з гарадскіх святаў, дзе ён — шчаслівая рыба з круглай галавой — выконвае ролю капельмайстра. Горад так прызвычаіўся да яго, што не збіраецца сапраўднага капельмайстра ставіць паперад дурня, і не збіраецца пхаць таго ў каршэнь; юроднвы-ы-ый, бо-о-жйй челове-е-че-е-е-к... (уздыхас найноўшая немка Зульфія); божы чалавечак не ведае: за што такая ласка, чаму ўсе пасміхаюцца яму і пляскаюць у ладкі; ці захацеў бы ён ісці наперадзе вясёлых музыкантаў, калі б ведаў. што побач з царквой хефаты ляжаць у зямлі некалькі соцень сыноў і дачок з краіны юродзівых, краіны божых чалавечкаў, з краіны добрых пачварных рыбаў і не менш добрых страшыдлаў... Адны супляменнікі спяць, а тыя, што жывуць, свецяцца дабром і даверам, шчырай цікаўнасцю і даверам, прастадушшам і даверам, бо з самага нараджэння сацыяльныя работнікі кормяць іх важнымі пігулкамі з назвай даверын. Але здарасцца, што зайздросны чарвяк выслізне з хворай падсвядомасціраней, чым пачнедзейнічацьдаверын, ітады жыхарам асобных дамоў — тым, хто ходзіць і адслугоўвае сябе сам, і тым, хто ездзіць у інвалідных калясках, — пачынае здавацца, што не ўсё правільна ў іхнім жыцці, у ім нечага не хапае, нечага вельмі-вельмі важнага: родных, сям'і, дзяцей.
Сільке апошні раз зірнула на свайго бравага сябра ў мундзіры капельмайстра і з сапраўднай дырыжорскай палачкай (падарункі гараджан, шчырых гараджан, вясёлых гараджан, здаровых гараджан) і заплюшчыла вочы. Яна ляжала на ложку на свежых каляровых прасцінах, а яе сябар вісеў пад шклом, у жалезнай бліскучай рамцы пад шклом; зараз быў той момант, калі яна згадала, чым яны займаліся некалькі тыдняў назад, калі спрабавалі выказаць сваю прыязнасць адно да аднаго, так, яны распраналі і мацалі адно аднаго, і Зірке прадбачліва выкінула супрацьзачаткавыя пігулкі ва ўнітаз... аддайце, шапталі яе вусны... дайце мнеяго, дайце... яе галава торгалася па падушцы, яе вусны шапталі толькі ёй вядомае закляцце, ці клятву, ці просьбу, ці плач, у той момант, як палец, доўгі чэпкі палец, мокры гнуткі палец казытаў похвы; я хачуяго.,. дайце... выпростваліся ногі, о-о-о, ён мой, гэта маё дзіця... ногі
падгіналіся ў каленях, палец сігаў у рот і, абсмоктаны, мокры й гарачы агіускаўся ў здаровы ад прыроды орган.
Вялікі дыпламатычны Няўдачнік, аўтар дзвюх гістарычных кніжак, археолаг-аматар і так сабе сярэдні паэт Запознены ўвесь прапах чайнымі ружамі; ён выйшаў з таннай ядальні, стылізаванай пад сялянскую, просты стол, здаровая кухня, і павярнуў на Карлштрасэ; ён мусіў вярнуцца ў гаіэль, дзе гэтым часам спадарыня Запозненая пры.мала душ перад тым, як пачаць збірацца ў тэатр. Яна —жонка палітыка, і як жонка збеглага палітыка, сяброўка неабранага прэзідэнтам палітыка, паплечніца нефотагснічнага палітыка, чые профіль і анфас, а найчасцей паўанфас з шырока адкрытым ротам з’яўляліся ў друку (твар героя газетных палос стаўся на кароткі час тварам нацыянальнага лідэра, шчаслівы адрэзак у гісторыі краіны, адрэзак надзеі і спадзяванняў на лепшыя змены), як авечка, якую ейны выдатны муж прынёс у ахвяру Гіменею, гэтая старая аўца збіралася яшчэ сыграць не апошнюю ролю на палітычнай сцэне. Упартыя намаганні Запозненага стварыць для нацыі новыя падмосткі палітычнага жыцця і навесіць заморскія фіранкі дэмакратычнай свабоды прывялі да таго, што яго абралі ў парламент, а разам з ім былі абраныя і ягоныя паплечнікі. Але ўлады падалося мала, ды й тая здалася такой мізэрнай, што калі каго-небудзь з гэтай купкі парламентарыяў-наватараў крыўдзілі ўголас... шостымікрафон, прашувас, шостымікрафон... дыкяны пагатоўкрыўдзіліся ўсе, нібы толькі тагоі чакалі,апраўдваліся злобна і істэрычна, як дзеці, што ў запале бойкі гублялі розум ...таварыш у заднім праходзе... гістарычныя асобы, правераныя часам натрываласць, на «дабро павінна быць з кулакамі», на волю і славалюбства ...падрыхтуйцеся да выступлення.
Водар чайных ружаў плыў уздоўж Карлштрасэ і Запознены рушыў на пах, які зрэдку здаваўся больш насычаным і салодкім, пасля чаго мужчына пачынаў азірацца ў пошуках уладальніцы стойкага, да болю знаёмага водару. Так пахлі некаторыя з жанчын на ягонай радзіме, некаторыя са знаёмых жанчын, вядома ж, ён не сентыментальны, але сэрца зноў пачало радасна біцца, узбуджана калаціцца, калі прыгадалася малое дзяўчо, падлетак, жабянятка з цыпкамі на руках, якое ён перастрэў, а дакладней, падпільнаваў, калі й сам быў уладальнікам пятнаццаці ці шаснаццаці ўласных год; дзяўчына выходзіла з лесу, крыху адстаўшы ад сябровак, у ейным бідончыку было поўна ягад, і тут насустрач ёй выскачыў воўк, шэры звычайны воўк, воўк-Запознены, які клацаў зубамі і гырчэў, з такіх жартаў ужо даўно ніхто не смяецца, ды і якая тут пацеха? Дзяўчынка размахнулася бідончыкам, каб трэс-
нуць нахабнага звера, падлетка-вяскоўца, малога-дурнога, але бідончык выляцеў з рук і ў траве засталіся ляжаць чырвоныя маліны і чорныя ажыны. Дзеці сварыліся, але збіралі ягады, pararani, але збіралі, перабрэхваліся і збіралі, папракалі, збіраючы, назіралі, збіраючы, усе чакалі, збіраючы, покуль не сутыкнуліся hoc у hoc. I тады ён паспрабаваў пацалаваць яе, ружавашчокую Маліну, чарнабровую Ажыну, а яна, разахвочаная, смяялася прама ў вочы і калолася сваімі нябачнымі калючкамі, драпала па руках і пальцах кіпцюрамі.
Але не ягады выклікалі ў памяці ідылічны малюнак, а пах, пах чайных ружаў, пра якія на той момант ён нічога не ведаў. Да дзяўчынкі-ажынкі вярнулася бабуля, з далёкага-далёка чужая незнаёмая цётка, старая вядзьмачка з тытунёвай самакруткай і абшарпаным чамаданчыкам, валізкай пачварных кашчавых істот і водарам незнаёмай вёсцы парфумы «зсамюткай Масквы, шчаслівай сталіцы шчаслівейшай у свеце дзяржавы», і богведама якім шляхам трапіў флакончык залатой вадкасці ў зморшчаныя, натруджаныя рукі «несправядліва рэпрэсаванай» сялянскай кабеты. Пах — усё, што засталося ў спадчыну ўнучцы «самай шчаслівай краіны», вясёлай Ажыне-Маліне, будучай калгаснай даярцы, будучай жонцы ўвесь час п’янаватага вясковага механізатара... Ен абліваўся потам, хіба ўнушаць страх — ягоны стыль прапаганды? Хіба народ павінен баяцца і... яго? Дык як, народ, вінен? ён баіцца?.. страшыцца кожнага, абцяжаранага ўладай.
Запознены прайшоў міма гмаха, над якім шчыравалі будаўнікі, фасад будынка прадбачліва ахінала сетка, шчыльная, як ахоўная матэрыя новаўзведзеных і не адкрытых шчэ манументаў; ён уцягнуў носам паветра, але нічога не пачуў і рушыў далей у пошуках прывіда, старадаўняга выкапня, які схаваўся ў покрыве паху...
Яна стаяла, Тонкая Бананавая Скурка, на скразняку, на скрыжаванні ў чаканні зялёнага святла. Міма яе ў модных бліскучых аўто, камфартабельных прэстыжных аўто праязджалі спадары краіны: мінісіры і дыпламаты, члены бундэстага і главы карпарацый, урадавыя служачыя, чыноўнікі, вайскоўцы, бюргеры з бюргершамі, усе гэтыя паўльбанкі, фрыцышпрыцы, жалезныя петэры, адчайныя гансы, усе — дабрадзейныя грамадзяне, што спяшаюцца правесці ці ўжо завершыць свой выхадны дзень.
Бананавая Скурка толькі мела выгляд наіўнага стварэння, свежая і маладая, нібы заранак цывілізацыі, яна магла шмат чаго распавесці пра саму цывілізацыю і вынікі прагрэсу: чорная скура прымушае хутчэй прайсці шляхам духоўнага сталення і ачышчэння. Тонкая вучылася ў лепшым еўрапейскім універсітэце; Бананавая Скурка вывучала гісторыю Еўропы і, у прыватнасці, гісторыю краіны, абвеянай ваеннымі міфамі, злую частку свету,
дзехатнія казкі траплялі ў падручнікі сусветнай гісторыі,дзестаршы саветнік суда і вялікі ўмелец Драсельмейер і ён жа — прыдворны гадзіннікавых спраў майстар і цудадзсй Хрысціян-Эліас Драсельмейер з Нюрнберга* напачатку выступаў з трыбуны і пісаў першыя нюрнбергскія законы, а ўжо потым шчасліва пазбягаў судовай лавы ў тым жа Нюрнбергу, бо паснеў скласці галаву ў лясах, дзе даводзілася паляваць на самага хітрага звера — чалавека, які ўцякае ад смерці, карацеляў і вайны, на самага небяспечнага звера — чалавека, які імкнецца адпомсціць карацелям, смсрці, вайнс... ці не паспеў скласці галаву, а пераседзеў небяспеку ў бункеры, каб затым, зняўшы кляйно СС шляхам пластычных аперацый, аказацца на акупаванай саюзнымі войскамі тэрыторыі пад выглядам простага салдата, выканаўцы чужой волі, і з таго — непадсуднага... ці не паспеў адсядзсцца, а ў апошні заключна-выключны момант шляхам дзівоснага псраўвасаблення набыў воблік салдата мышынай кавалерыі ці нават — мышынага караля з сям’ю каронамі на сямі галовах...
Каб жа ж бацькі Бананавай Скуркі на той момант, калі ёй было столькі ж, колькі зараз іхняму дзіцёнку — чорнай дзяўчынцы, не, смуглай афрыцы, жоўтаму сонечнаму суквеццю, — апынуліся на адну-адзінюткую хвіліну ў краіне ажыццяўлёных арыйскіх казак, іх адразу б ...у працэселіквідацыі... а зараз сябры Бананавай Скуркі разважалі пра абавязак, абавязацельствы, віну, пра існую веру і веру ў існасць, пра страту тленнага зямнога ійчасця і зноў — пра віну перад мінулымі пакаленнямі і чужымі народамі; мснавіта гэтая прага белага чалавека аддаць даніну павагі нескароным і штурхнула смуглявую афрыку на спатканне, першае сур’ёзнае спатканне... бразготкі і барабаны... вось куды яна так спяшалася... чырвонае віно і белы холад... чаму так прыспешвала зялёнае святло, тупаючы няўсцерп тонкай бананавай ножкай... пальмы і беркуты, акіян — калыска чалавецтва і свастыка сонца над ім, белы Маўр і чорная Дэздэмона...