Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Што ты на гэта скажаш, дарагі? Ну прыйшоў ты сюды, а каб жа жя гэтага не хацела, дык цябе бтут і не было. Алс што б змянілася? Анічога! Маё пустэльніцтва скончылася, і схімніцтва скончылася, і нам цяпер не засталося ні кахання, ні сумеснай надзеі, ні эратычнага адчаю. Твой дух — мёртвы. і тваё інтэлектуальнае царства, і рамантычныяразвагі прабудучыню — панылыя і памерлыя. Ты ўяўляеш сабой разбураную сцяну, спярэшчаную знакамі даўнейшых прызнанняў і смелых, рашучых надзей; сведчанне заняпаду і тпбет, хочаш прызегчы? прылегчы, кабзабыцца, забыцца, што належаў гісторыі і сам ствараў гісторыю, калі разам з
* Гсрой казкі Э. А. Гофмана «Шчаўкунок і Мышыны Кароль».
іншымі хадзіў у мудрагелістых шыхтах, малалюдных напачатку, а затым больш шырокіх, болыл масавых, і ў гэз'ым страшным узвелічэнні забывалася пра простае прызначэнне кожнага... Запо-зне-ны! гукаў натоўп, і тады наперад выходзіў чалавек і шалёна крычаў у мікрафон, і лаяў, і лаўся, і абяцаў лепшае жыццё пад новымі штандарамі, якія тут жа (дзе спадціху, а дзе — з гонарам) даставаліся і па-сірочы палыскаліся над натоўпам.
Так было задоўга да таго, як Запознены стаў дэпутатам, і так жа ж было пасля таго, як дэпутацкі мандат страціў былую сілу і недатыкальнасць, што даваў яго ўладальніку (новыя законы, новая Канстытуцыя), і Запозненаму зноў давялося ісці ў масы.
Ты давяраў Запозненаму, а разам мы давяралі адно аднаму, a пазней (як, зрэшты, і большасць з тых, хто стаяў пад штандарамі) нас спасцігла расчараванне. Упартае і легкадумнае жаданне заўжды знаходзіцца ў апазіцыі прывяло да таго, што Запознены пачаў змагацца з аднадумцамі: з тымі, каму ён раздаваў партфелі «ценявога» кабінета ўлады. і каму ён толькі абяцаў пакаштаваць пладоў ад свабод і дэмакратыі, і каму адводзілася роля маўклівага памяркоўнага электарату... усе яны праз пэўны час пачыналі сумнявацца ў палітычных і дыпламатычных здольнасцях лідэра, сумнявацца ў нязменнасці абранага ім курса, сумнявацца ў ягоных чалавечых якасцях.
На кароткі час сімвалы Запозненага набылі дзяржаўнасць, іх замацавалі ў Канстытуцыі, каб павесіць над будынкам парламента; яны належалі ўсім — сябрам і непрыхільнікам, суайчыннікам і суграмадзянам, вайскоўцам і спецслужбам, рабочым і прэзідэнту.
I што рабіўу гэты часты, даражэнькі? Валодаў. Валодаў маімі душой і целам, банальная праўда, якую змацоўвала будзёнасць; патрэбнасць перастаць змагацца, а: узвялічваць, будаваць, ствараць, знаходзіцца ў пошуку прыгожага, гармоніі і пры тым — у канчатковым выніку нерабіць нічога, між іншым, процізаконнага! «Гэта — вераб’і, — дэкламаваў ты, — гэта хвоі, лес, сядзіба, дом (якога нам не давялося пабудаваць)...» Мы зноўку скіравалі погляды на адвечныя каштоўнасці: агонь, ваду і дарогу. Забыўшыся на катарсіс і тлумачэнні філосафаў, іпто ачышчэнне аказвае высакароднае ўздеянне толькі праз трагедыю...
— Дадому! — цягнулі мы адно аднаго ў розныя бакі, але не ў розныя бакі свету, нашая краіна падавалася краінай працвітання, здабытай самастойнасці, дужай трываласці перад акуламі бізнесу, пазбаўленай варожага бяздушша, партыйнай чэрствасці, спекуляцыі на ідэях, ідэалах і курсах валют. I вось тут нас перастрэла расчараванне...
...Расчараванне перастрэла Запозненага, калі ён зразумеў, што кабета, якую давялося аб.мінуць, пахне зусім не чайнымі ружамі і
не ружамі наогул. «Занадта многа фанатызму пакладзена на тое, каб знайсці няўлоўнасць,— думаў палітык-эмігрант. — Занадта многа ўтрапёнасці, нястрыманасці. Але, зрэшты, так заўжды...»
I вось ніхто іншы, як я, ужо тут, у ракавіне засмучонасці, на роўнядзі надта прыгожых, абсыпаных расой і ўхутаных туманамі пейзажаў, дзе вас кліча наперад і падганяе свойская раскоша ўпарадкаванасці і парадку; вы аддаеце перавагу чорным хмарам, якія засталіся за спіной? цёмныя хмары грукацяць і страляюць маланкамі: яны таксама клічуць, завуць, але глуха і... Мяне ванітуе ад пакорлівай падатлівасці сыноў краіны хмар і дажджоў. Я аддала перавагу таму, каб знікнуць з гэтай краіны, вандраваць з памяццю пра цябе. Той, хто не гатовы кінуць выклік, не гатовы цярпець, рызыкуе ўпусціць свабоду.
Маленькая дзяўчынка Чырвоная Шапачка, дзяўчынка-падлетак, поўная разнастайнай цікавасці, цяперашніх і будучых супярэчнасцяў, часовых сімпатый, трапна-гарэзлівых слоў, дурных прадчуванняў і боязі, апаслівай меланхоліі, бессэнсоўных пытанняў, мудрагелістых думак, тут не да жартаў, абачлівых уздыхаў, жадання эмоцый, слепкіх эмоцый, безлічы эмоцый, эмоцый насупор, эмоцый нанішто; прыцягальна-непаслухмяная казачная гераіня, спакуслівая: ідзе і адлічвае час, колькі чалавек загіне ў краіне X, калі адлегласць паміж А і Б роўная лесу... у цёмным-цёмным лесе хвоі стаяць ушчыльную, у цёмным-цёмным лесе стаіць хатка на курынай назе, а ў ёй Баба Юга ўвесь час прынюхваецца, ды й думае...
«...здесь пр-р-рус-с-скйй дух, здесь Пр-р-русь-сь-ю пахнет!..»
...думае Запознены і пракрадваецца міма адчыненых дзвярэй у кавярні, міма афіцыянтак, прадаўцоў газет і замежных турыстаў, гэтых бессардэчных хадыкаў, якіх цікавіць толькі асабістая прысутнасць у асобна ўзятай кропцы адвольна выбранай еўрапейскай краіны; прадзіраецца праз чужыя бесклапотнасць і весялосць, пазбягаючы глядзець на дарагія вітрыны, пазбягаючы спакойна думаць пра сябе, людзей, горад і вечаровы паход у тэатр разам з жонкай, добрай і мілай кабетай з простым тварам сялянкі, з дабрадушнай усмешкай і здаровымі пярэднімі зубамі; ён па-ранейшаму кіруецца на пах, спраецыраваўшы на ружовую карамельнасць сваё няўдалае (цяпер ён мог так сказаць) жыццё. Забыўшыся на АжынуМаліну (папраўдзе, дык ён і не згадваў пра яе); успаміны засталіся ў падсвядомасці, уклаліся школьнай матэматычнай формулай: з пункту А ў пункт Б...
— Калі я зараз жа не вярнуся ў гатэль, я не змагу патлумачыць доўгую затрымку.
— Калі я зараз не павярну ў гатэль, мне давядзецца карыстацца планам горада і даведнікам.
— Калі я не вярнуся ў гатэль, гатэль застанецца, і людзі застануцца ранейшымі.
— Калі я не вярнуся, дык застануся сімвалам блукання.
— Калі я не... —думаў Запознены, атаясаміўшы пах з публічнасцю, ваўсіх на вачах, авальнай залай, дзе засядаюць усёзнайкі, ... час, калі апазіцыя і ўлада яшчэ размаўлялі паміж сабой... вабнай кабетай, прыгожай кабетай, чый рот сведчыў пра красамоўства і эратычнасць, кабетай з іншай паргыі і фракцыі, ён не наважыўся пакахаць адкрыта, хаця любоў да паэзіі і археалогіі вяла яго ў абды мкі жанчыі іы, у панядзелак нас чакаюць гарачыя дэбаты («д’ябал іх бяры!») ...змены ва ўрадзе... і ён ужо меў непрыемнасці з таго, што падтрымаў кандыдатуру вабнай дэпутаткі на вакантны дзяржаўны пост, так-сабе-значнае -месца, але... яго злёгку падакаралі, каб адразу ж абвінаваціць у некампетэнтнасці і маладушшы; святая дэпутацкая недатыкальнасць, дэпутацкае крэда, дэпутацкія зайздрасць, славаблудства, прадажнасць; ён ператлумачыў свае словы, хутка адступіўся — і гэта сведчыла на ягоную карысць! — каб затым з крыху перакрыўленым збянтэжанасцю і халоднасцю тварам вітацца ў калідорах улады, на шырокіх парламенцкіх лесвіцах з кабетай, якая па-ранейшаму аддавала перавагу строгім чорным сукенкам, прыязнасці і парфуме з харакэрным пахам чайных ружаў.
Дзіва з дзівосаў! Хто верыць крумкачу, хто слухае крумкача з краіны дажджоў і маланак? Маленькае дзяўчо, якое спяшаецца заспець жывою бабулю? Стомленая ад свабоды і супакоеная свабодай жанчына, якая і самаспяшаецца стаць бабуляй—я, —каб дачакацца ўнучкі ў аўтэнтычнай чырвонай шапачцы, экспанаце, які множыць на малюнках-гравюрах-вышыванках і ашчадна захоўвае швальмштацкі музей..? Вартавыя капіталу ахоўвалі ўваход на зялёны лужок, дзе буялі кветкі, паркавы ансамбль, маёнтак, разнасцежаныя вокны, вялізная цяпліца; падагра; старому ўдалося скалаціць немалое багацце; кароль батанікі, кароль на пенсіі, ён кінуў дзяржаўную службу і знаходзіцца пад аховай; туман ахутваў веріпаліны дрэў, калі я дабралася да раскошлівага лужка, націснуўшы перад тым кнопку званка ля адмыслова выкаваных жалезных варот.
«Тут нішто ненагадвае пра бомбу»,— таямніча сказаў Шчаўкунок у драўляным плашчы, яго зачаравала злая суседка (а зусім не Мышыльда), прыгажуня-суседка, смяшлівая, але «злая-злая,
бо не кахала мяне і прымушала пакутваць», і няшчасны ўнук аматара жывой расліннасці шчыра распавёў пра сваё трагічнае каханне, якое ён спазнаў праз жорсткасць, беспачуццёвасць, бяздушнасць, кплівасць (выйдзему сад, фройляйн чужаземка...) ,абразы, хранічную нянавісць, хранічнае адабрэнне — ягонымі пакорлівасцю і адданасцю; ...яна рыхтык дзявіца з вокладкі часопіса для мужчын: паўнагрудая, дзёрзкая (паспрабуйце так раскінуць ногі, вам і не ўдасца!), прыспушчаныя панчохі, голыялыткі...; am, вы зусім на яе не падобныі?
Чым ён не задаволены? Кожная зой.ме такую паставу, калі яе падахвочваюць вочы каханага: ніякіх махінацый, ніякага подкупу, несправядлівасць едзенакані, які хрыпае.у чорным мундзіры, карычневым мундзіры, мундзіры колеру аліваў; людзям бездакорным баяцца няма чаго?..
Мы аглядаем мясцовыя славутасці: я і новы знаёмец, нас хапіла на некалькі дзён, усяго некалькі дзён, каб пажаліцца адно адному і пачуць у адказ спачуванне. Як хораша паразумеццазтым,каму нічым не абавязаны, і вось жыццё зноў здаецца вам добразычлівапрывілеяваным, добраўпарадкаваным, прыстойным, калі можна так драмаць у братэрскіх абдымках і не наважвацца працягнуць руку, каб...
Сіла, што валодае табой, Уладальнік, больш не сіла, хіба што яе памножыць на разгубленасць, адчай і неспадзяванку: хіба такой бачылася твая будучыня? Ты не застаўся з Дадуткай, Дадуткапрыхаць, дадутка-шал, дадутка-безнадзейнасць, бяссілле, бязлітасныя гады беспрыўкрасна аддзяляюць відавочнасць і «ўсёскончыцца тым, тым і тым» ад пажаднасці жадання і «аможа нешта атрымаецца?»; на полі бітвы ляжаць забітыя і параненыя, але гэта забітыя і параненыя твайго войска, Уладальнік. «Дадутка зірнула... Дадутка зрабіла... Дадутка хоча ў адпачынак», — і ты прапануеш ёй падарожжа, раскошу вандроўкі, і турбуеш яе раптоўнымі званкамі ў далёкім гасцінічным нумары. Хіба яна адна? Нашто ты звоніш, нашто прымушаеш падымацца з улежнага месца, спакуснай хвіліннай хованкі — мужчынскага цела, мужчынскіх абдымкаў...