Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Надзея — вось гарката, яна мае намер падаўжаць чалавечыя пакуты; горад як горад, крыху абмыты кароткачасным дажджом, у горадзе маеццавязніца чараўніцы, дзень у дзень паўз яе цагляныя сцены дзеці ходзяць у школу, вузкія вулкі крута ўздымаюцца ўверх і рэзка абрываюцца, яны патрабуюць толькі спакойнай і вольнай хады, вуліцы-брукаванкі. Калі б мы раслі ў Швальмштаце, мы б сустракаліся ла вузенькім мастку невялікай рачулкі і ты прыносіў бы садовыя кветкі — герань і ляўкоі.
Гэта правакацыя, падаць тварам уніз, пакрысе завальваючыся набок, каб усё-ткі абараніць ад удару аб асфальт нос, вочы і худыя сківіцы; «я нікому не патрэбны, я смешны і мне не пад сілу змяніць абставіны», «я прапажа для краіны, у якой прапажы сцвердзіліся як звычай»; у горадзе падняўся вецер, ён гоніць смецце па тратуары: недапалкі, скарыстаныя квіткі на гра.мадскі транспарт, кавалкі газетнай паперы і згубленыя гузікі; вецер вымушае старую ў дзівацкім пярэстым адзенні спусціцйа ў бліжэйшую падземку. Сабака ў цемені не абураецца, натапырыўшы вушы, спрабуе зразумець: што адбылося з чалавекам у цёмным, з чалавекам у цёмным летніку, якія носяць адвакаты і апазіцыянеры ад супрацьлеглага, як напамін аб былых поспехах часовай абранасці і прамінулай запатрабаванасці. Запознены — памерлы, ягоны твар падаўся б нам жудасным, калі б мы з Уладальнікам змаглі б на той час убачыць ягоны твар мерцвяка; чырвоная кроў выцякала з прабітай скроні — моцны ўдар! моцны ўдар таму, хто памёр яшчэ да ўдару аб асфальт і бетон. Каменны лес набліжаўся з усіх бакоў; старому зверу зламалі хрыбет; нацыя салдат вышуквала ваўка па ўсім лесе, а той, выключаны з агульнай шэрай масы, забраўшы ў людзей, якія паштодзень змагаліся за кавалак хлеба, самае дарагое — Веру, стаўся заложнікам катастрофы, народжанай ягонымі думкамі, уласнай папулярнасцю і няўменнем быць на роўных з абставінамі.
— Ваш бацька? — звярлуўся палісмэп да ўнука аматара батанікі, уладальніка аўтэнтычнага анёлка ў раскошлівым парку.
Той спачувальна нахіліўся над мерцвяком, ён адзіны наважыўся падысці да чалавека, якога напачатку прыняў за п’янага. Статыст вечаровай дзеі, выпадковы сведка быў ізноў закаханы: яму не патрэбна алібі, ягоныя вочы ззялі шчасліва і трывожна (зусім позніцца на спатканне, і собіла ж яму!.. і як цяпер усё патлумачыць?) Але зірнуўшы на палісмена, маладзён пабачыў, як у іхні бок бяжыць дзяўчына, толькі што яна вярталася знаёмай дарогай, мацуючы крокамі крыўду: спазніўся... не прыйшоў... не...; і вось ужо крыўда забытая,Тонкая Бананавая Скурка ў адначасусё зразумела, рукі закаханых сустрэліся і сашчапіліся моцна-моцна...
А ў свеце тым часам усё ішло сваёй чарадой:
— ты ад’язджаў электрычкай, каб пазней перасесці ў самалёт; — я шчасліва пасміхалася, паклаўшы руку на жывот;
— Ева Браўн Бездапаможная набірала нумар мясцовага шэфарэдактара радыё «Свабода»;
— анёлак-небажыцель упершыню за свой мармуровы век каціўся па месячным сяйве на другі бераг бязмоўнага магутнага Рэйна;
— швальмштацкі лес пакрываўся своеасаблівым арыйскім туманам;
— збранзавелы воўк-помнік падсоўваўся бліжэй да адзінавернай сяброўкі — збранзавелай Чырвонай Шапачкі;
— Дадутка пазяхала, не ведаючы, што неўзабаве ёй давядзецца набіраць тэкст-спачуванне пра заўчасную смерць на эміграцыі апостала нацыі, сумлення нацыі, экс-дэпутата і патрыёта Запозненага;
— чалавечак з тварам камбалы і пустымі вачніцамі засяроджана, з захапленнем слухаў марш альпійскіх стралкоў;
— бюргеры пілі сваё вечаровае піва — напой, які распальвае нацыянальную самасвядомасць немцаў і абуджае любоў да Айчыны (хто такі назіральны? здаецца, Кёпен*);
— палітычныя выгнаннікі ва ўсім свеце разважалі пра сваю абранасць і вялікасць, запамятаваўшы на вопыт старажытных: шлях у Аід аднолькавы адусюль...
Канец
— А дзе ж я, — спытаўся сапраўдны бацька будучага дзіцёнка, — гэта ж я ратаваў цябе ад твайго Уладальніка, ад расчаравання на ўвесь свет, урэшце, я цябе звёз у Германію. I чым ты мне адплаціла... Тут няма ані слова пра мяне!
* Пісьмсннік ВольфгангКёпен.
«Ён мае рацыю», — адзначаю моўчкі і спакойна працягваю:
— Я выпраўлю гэтую памылку. Выпраўляйся ў лес!
— Навошта?
— He пытайся, проста ідзі ў лес.
Ён паслухмяна крочыць у бок ялінаў і хвой, а калі ён схаваецца за дрэвамі,я рушу следам, сцярожка кіруючыся праз шэра-малочны туман, шэры і малочны туман:
— Я іду! Я — Чырвоная Шапачка.
— А я хто? (здалёк).
— А ты — Шэры Воўк.
I ты скочыш мне насусграч, не паглядзеўшы на тое, што класічная казка развіваецца па іншых законах, абхопіш мяне сваімі дужымі лапамі, моцнымі і мяккімі звярынымі лапамі, паваліш на зялёны мох (прызнаю: падобны мох расце і на Любаншчыне), на мох і салодкі верас, будзеш зрываць адзенне, смешныя людскія прычындалы, і, уславіўшы першароднасць граху (іпы), уславіўшы першароднасць здрады (я), мы злучымся адпаведна прыродзе і чалавечым інстынктам.
— Цяпер ты ўва мне. Табе добра... мой малесенькі?
P.S. Аматарам казак напамін: у лесе жывейімат ваўкоў. Адным дастанецца па адным, а іншым, мажліва й болей.
Любаншчына, 2000 — Мінск, 2001
ЭДЭМ ПАЧЫНАЕЦЦА ЛЕТАМ
I
Хутка зачыняць метро, але яна паспеяа. I калі падышоў цягнік, яна села на лаўку, паклала поруч рэпарцёр, скінуўшы вузкі раменьчык з пляча, закінула нагу на нагу, заплюшчыла вочы і паспрабавала расслабіцца. Яна ўжо намацала мыском правага туфліка вузкі абцасік левага, каб звыклым рухам скінуць адзін, а позым другі, як пачула, што ў вагон нехтазаскочыў. Яна не адплюшчыла вочы і не зняла туфляў. Але той нехта сеў поруч, зусім шчыльна, як стары знаёмы. Жанчына рэзка павярнула галаву, дасылаючы абураны позірк нахабе, ды ён зусім і не думаў глядзець на яс. Трохі ссунуўшыся ўніз на лаве, ён сядзеў нязмушана, разняволена, закінуўшы галаву назадтак, што макаўкай прыціскаўся да вагоннага шкла. Яна не злавіла ягонага погляду, бо мужчына не зварухнуўся, гледзячы некуды ўвыш шырокарасплюшчанымі, як вырачанымі, вачамі. Вагон быў пусты, і можна адсесці, але яна незрабіла гэтага. Жанчына паспела пабачыць, што незнаёмец густоўна апрануты, маедобрую стрыжку і зусім не падобны на п’янага. Яна зноў паспрабавала расслабіцца.
...Праца так зацягнулася, што яна ледзь трапіла на электрычку. Упершыню янааднатак позна вярталася з працы. Сёння прыязджаў тэатр з Міёраў, паказваў толькі адзін спектакль скандальную п’еску. Іхняга прыезду чакалі, бо кіраваў тэатрам вядомы мінскі рэжысёр, які пасля некалькіх гучных сварак з калегамі (што дало на працяглы час тэму розным журналістам), з’ехаў у правінцыю і, як даходзілі чуткі, стварыў свой, незалежны тэатральны калектыў. Спектакль паказвалі ў шыкоўным нетэатральным будынку, што падагрэла цікаўнасць публікі. А яна вырашыла пагутарыць з апальным рэжысёрам і ўзяла рэпарцёр. Дзея на сцэне выклікала шмат воплескаў, пад канец крычалі «брава», акцёры зноў і зноў выбягалі, дасылалі ў залу паветраныя пацалункі і шчаслівыя ўсмешкі. Журналістка прабралася да трыумфальнагарэжысёра і дамовілася на інтэрв’ю. Яны доўга чакалі, покуль усе разыдуцца, і ўладкаваліся на сярэдзіне пустога рада. Яна ўключыла рэпарцёр, пачала задаваць пытанні. Некалькі разоў да іх падбя-
галі, нешта казалі яе суразмоўцу. Урэшце здалёк, ад дзвярэй, нейкая кабета пракрычала, што не збіраецца сядзець тут цэлую ноч, зараз выключыць у зале святло, пазамыкае ўсё і пойдзе. I тады рэжысёр запрасіў яе на банкет, які мусіў зараз пачацца. Ён паабяцаў, што абавязкова знойдзе час, каб пагаварыць. Так яна апынулася ў банкетнай зале, каля яе пачалі завіхацца прыстойныя маладыя людзі; госці гаманілі пра вечнае: мастацтва, каханне і Айчыну. Час ляцеў імкліва, а рэжысёра то абкружалі акцёры і нешта задаволена выкрыквалі, то яго цягнуў у кут немалады, асаністага выгляду мужчына, а ў таго вінаваўцу ўрачыстасці пераймала хударлявая, высокая дама з вечным грымам маладосці на твары... Журналістка некалькі разоў кідала на яго жаласлівыя позіркі, і неяк ён падышоў да яе, спытаў, як далёка яна жыве, і паабяцаў, што адразу пасля заканчэння банкету, калі ўся трупа паедзе дадому, у Міёры, яны падкінуць яе на сваім «рафіку». Засталося толькі бавіць час і чакаць, бо яны дамовіліся пагутарыць перад ад’ездам.
...Пазней яна задала некалькі цікава-патрабавальных пытанняў, атрымалашчырыя адказы, не абмежаваныя прафесійнай сферай; яны закранулі палітыку, гісторыю і філасофію. Сапраўды, рэжысёр быў выдатным суразмоўцам. I, пэўна, далсй усё атрымалася б так, як ён планаваў для яе, — магчымасць спакойна і хутка дабрацца дадому. Калі б не ўпартасць шафёра: пакуль ішла гамана ў машыне, той кіраваў і спыніўся каля апошняй станцыі метро на супрацьлеглым ад яе дома канцы горада. Ніхто не змог угаварыць яго развярнуцца, прыйшлося выйсці з машыны і бегчы ў бязлюдную падземку.
Жанчына раптам страпянулася, як выхапленая са сну птушка, і спалохана зірнула на суседа. Яна адчуладотык. Ён апусціўруку на ейную шчыкалатку і запаволена-пяшчотна, але ўпэўнена праводзіў па назе. Жанчына ўжо прыадкрыла рот, удыхаючы раптоўны гнеў, але яшчэ не скеміўшы, што зрабіць насамперш, сустрэла ягоны погляд. Ён уважліва і гіранікліва зазіраў у вочы, не адводзячы, не хаваючы позірку. Рука спынілася і легла вышэй калена. Ён усміхнуўся. Неганарліва-нахабна, а неяк адкрыта, прывабна, яна адразу заўважыла ямачку на падбароддзі. Ягоныя доўгія, амаль да плячэй валасы былі зачэсаныя назад, адкрываючы высокі загарэлы лоб. Ад яго патыхала здароўем і моцай. Ён быў проста вышэйшы гатунак, такія не гвалтуюць у ліфтах, не стаяць пад вокнамі і, зрэшты... не лезуць пад спадніцу ў пустым вагоне метро! Такім усё ідзе само ў рукі, яны не клічуць гучна, а толькі робяць намёк, вось так...
— Я не саміца, — жанчына выгнула спіну, — я не стаю на панелі, вашамосць памыліўся ў выбары!
Яе вочы загарэліся, яна стала падобная на раз’ятраную котку. Яна стамілася ад такога працяглага працоўнага дня, увагі-няў-
вагі, павагі і непавагі, яна доўга цягала цяжкі рэпарцёр, і хай яна добра прычасаная, надзетая ў лепвіую сукню, з макіяжам, які ёй пасу е, і да таго ж трохі выпіла, але гэта ўсё разам з пахам «Фіджы» — яшчэ не сіло для начных птахаў!
— Ты хочаш сказаць, што я шукаю жанчыну?
— Прыбяры руку!