• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    Стэфан усё не тэлефанаваў, і Караліна знаходзілася ў адчаі. Уся яе ўвага сканцэнтравалася вакол чалавека, якога не было побач. Часам ёй падавалася, што яна пачынае губляць сябе. I тады яна не стрымалася — і пазваніла Васілю. Яна яшчэ не ведала, што скажа яму, можа быць, проста хацелася падзяліцца пачуццямі — наваттак: незусім з тым, не зусім разумна.
    Дамовіліся, што ён павядзе яе на канцэрт. Яна згадзілася. I адразу ж спужалася гэтай згоды. Але ўжо было позна адмаўляцца — Васіль паклаў трубку. Караліна ўявіла, як яны будуць сядзець побач і ён абавязкова будзе трымаць яе за руку, час ад часу нешта шаптаць на вуха, а ў перапынку павядзе ў бар, дзе прапануе келіх шампанскага. I, магчыма.там будзенехтазнаёмы... АлеКараліна суцешыла сябе тым, што яна ідзе ў філармонію выключна з-за «Катрынкі». Яны ігралі джаз, а джазавыя кампазіцыі, дзе партыю вядзе саксафон, былі для Караліны, як святыя распевы для служкаў Божых.
    У сем гадзін вечара яны ўвайшлі ў залу, занесеныя плынню наведвальнікаў. Пакуль яны падымаліся па прыступках, Васіль увесь час падтры.мліваў яе пад руку.
    У зале было напаўцёмна і, як заўжды перад канцэртам, чуліся бязладныя гукі музыкі. Караліна запэўнілася, што не ўбачыла знаёмых. Яе настрой палепшыўся.
    — У цябе ўсё добра? — спыталася ў Васіля.
    — Так. Я нават пачаў пісаць кнігу.
    Караліна ведала, што раней, яшчэ да знаёмства з ёю, Васіль нешта пісаў, але не ставіўся да гэтага сур’ёзна. Ён працаваў у газеце, ягоная праца была хутчэй тэхнічная. чым творчая. Ён апрацоўваў лічбы, факты, збіраў статыстыку, аналізаваў і рабіў свае артыкулы прафесійна і раўнадушна.
    Яна хацела распытаць: пра што ён піша кнігу, але пачуліся воплескі, дырыжор пакланіўся публіцы, ускінуў палачку — і пачалася ўступная частка. Філарманічны аркестр іграў ка.мпазіцыю — музыка гучала пранізліва-ўзнёсла, і Караліне падалося, што кампазітар быў не зусім шчыры, калі пісаў твор... Яна ўжо зусім засяродзілася на музыцы, знайшлаз ёй суладдзе, але адчула дотык Васілёвага локця. I ёй узгадалася, як зусім нядаўна, некалькі тыдняў таму гэты мужчына трымаў яе ў абдымках, шаптаў пяшчотныя словы, бажыўся абараняць і песціць, казаў, што ніколі нікому яе не саступіць. А што на самой справе?.. Ён, пэўна, сумуе без яе, і, зрэшты, яна шчыра ўдзячная яму за тое, што ён не рабіў аніякіх сцзн, хаця адчуў, іпто яны разыходзяцца. Яна досыць добра дала зразумець Васілю, што мае іншага мужчыну, жаданага, блізкага. А ён? Як ён перажывае расстанне? Караліна зусім не цікавілася гэтым і цяпер адчула сябе вінаватай.
    Ён нахіліўся, нешта прашаптаў ёй, кшталту «табе падабаецца, дарагая?», і пяшчотна крануў вуснамі вуха. Гэтым цнатлівым пацалункам былі перададзены нясцерпны сум па ёй, і трывожнае чаканне, і спадзяванне на чуласць. Так пракацілася першая цёплая хваля літасці.
    Цяпер гучалі некалькі скрыпак, музыка суладна білася недзе пад столлю, туды ж, увыш ірвалася і душа Караліны. Яна больш не зважала на шэпты, лёгкі кашаль, парыпванне крэслаў — зала знікла, пакідаючы Караліну сам-насам з гармоніяй гукаў. Калі ж на сцэну выйшла «Катрынка» і пачуўся саксафон, Караліназусім ажыла, павесялела, нават пашкадавала, што збіралася стаць гэткай пустэльніцай: парушыць сувязі з сябрамі і знаёмымі, шчыльна зачыніцца ў кватэры і гэтаксама моцна закрыць душу. Музыка дала пачуццё незалежнасці ад Стэфана, а стрэчу з музыкай падарыў ёй Васіль, і, удзячная, яна накрыла сваёй рукой руку каханка. 1 толькі тады, як адчула дрыжэнне ягоных пальцаў, калі ён наважыўся сам сціснуць яе руку ў сваёй, яна адчула непрыязнасць, але не прыбрала рукі і не адсунулася.
    Потым ён замовіў для яе бутэльку шампанскага ў невялічкай кавярні ля Свіслачы. Сам піў кані.як, некалькі разоў паўтараў свой заказ, і Караліна падумала, што Паліна мела рацыю, калі казала, што Васіль змяніўся і пачаў «перабіраць». Ён горача нешта даказваў, казаў, што гэтак кепска, як сёння, «Катрынка» яшчэ не іграла. I наогул, ён думаў, што іхняя сустрэча дасць натхненне, бо праца над кнігай зайшла ў тупік. Караліна зразумела адно: калі яна зараз не забярэ адсюль Васіля, ён нап’ецца ўшчэнт і ў яе пачнуцца праблемы, бо не кінеш п’янага сярод вуліцы. Да таго ж яна баялася, што Васіль гатовы пачаць сварку: ён ужо сказаў, што ніякім жанчынам нельга верыць, асабліва каханым, бо для іх галоўнае—пасмяяццаз пачуццяў... Самы час сысці; недзіва, што на іх пачалі азірацца.
    Караліна паднялася. Васіль паспешліва разлічыўся і выйшаў услед. Яна стаяла ля Свіслачы і паліла цыгарэту. Караліна лічыла, што добра ведае Васіля, бо ніколі не бачыла яго раз’юшаным ці моцна п’яным, а вось зараз ён зусім не такі — незнаёмы і дзікі. Яшчэ ёй падалося, што іхнія адносіны перапыніліся менавіта з-за таго, што яна перастала бачыць у ім мужчыну. I, відочна, яна зрабіла памылку, што сёння сустрэлася з ім.
    Васіль падышоў да яе і па-дзіцячы жаласна прызнаўся: «Я зусім п’яны. I я яшчэ кахаю цябе». Так пракацілася другая цёплая хваля літасці.
    Пазней, у таксоўцы, калі Караліна везла яго дадому і ён ціха пасопваў на яе каленях, яна адчула трэцюю спагадную хвалю і зусім без боязі ўвайшлаза Васілём, падтрымліваючы яго, у кватэру. Тут усё было па-ранейшаму, як і ў рэдкія часы былога наведвання. Як зараз, так і раней, яна з’яўлялася тут ноччу, калі не хацелася дабірацца дадому: ён жыў ў цэнтры горада.
    Васіль адсунуўся ад яе, сеў на канапу, і тады яна ўбачыла і адчула, як моцна ён стаміўся.
    — Караліна, я сапраўды кахаю цябе. Я ведаю, што болыд непатрэбны табе. Ты так доўга імкнулася кінуць мяне, але не знаходзіла замены. Івось зараз...
    Яна сядзела насупраць. Ёй захацелася падысці, абняць гэтага стомленага, расчараванага мужчыну, сказаць яму нешта пяшчотнае, каб супакоіць, але адчула, што ўжо не мае на гэта права. I потым, калі яна дакранецца да яго, гэта скончыцца ложкам і познімі слязь.мі.
    — Я, пэўна, вінаватая перад табой. Прабач. Але гэта залежала не толькі ад мяне. Мы абодва вінаватыя.
    — Я не хачу высвятляць. Я ведаю толькі тое, што калі табе было цяжка,ты заўсёды шукала мяне. Разумееш? Мяне! I я ведаў, што патрэбны табе, і спадзяваўся, што, магчыма, ты мяне кахаеш.
    Ён ііадняўся і падышоў да Караліны. Пяць гадоў іх жыцця — гэта гісторыя цяпла і пакутаў, адкрыццяў і аднастайнасці, ратунку і адчаю, але ніколі, ніколі — раўнадушнасці! — нібы прамільгнулі перад імі. Яна зразумела, што Васіль стаіць перад ёй на каленях і апантана, але ж пяшчотна, цалуе твар, вочы, вусны, лоб. Яна паспрабавала адштурхнуць яго, яна прасілася: «Васіль, Васіль, не трэба...», — але гэта гучала для яго як прызыў. I тады, у нейкі апошні момант, яна адчайна крыкнула «Не!» і заплакала. Гэтыя слёзы ацверазілі яго. Ён падышоўда тэлефона і выклікаў таксоўку.
    Увесь астатні да развітання час яны сядзелі, адвёўшы позіркі, і бесперастанку палілі цыгарэты.
    X
    А наступным днём пачалося лета. Караліна прачнулася пад гукі флейты, што гучала ў яе душы. Гэта быў добры знак! I яназахавала ўзнёслы настрой нават тады, як прыйшла на працу. Ужо ў апошні момант, выходзячы з кватэры, паспела заўважыць у люстэрку воблік новай Караліны — не пакутлівай, згубленай Караліны, якая існавала шчэ дзень таму, а зусім іншай: шчаслівая і ўзнёслая жанчына зірнула на яе.
    Акрылёная прадчуваннем, яна паспела процьму спраў: без боязі адказвала на званкі, размаўляла з калегамі, усміхалася ўсім, хто толькі кідаў на яе погляд; яна занатавала ідэю новай перадачы, тэма якой на хвілю пранеслася ў галаве. Урэшце Караліна правяла гадзіну эфіру і вырашыла, што пасля выхадных папросіць тыдзень адпачынку, каб з’ехаць з горада. Гэтая ідэя захапіла яе.
    Яна спусцілася ўніз, даслала ўсмешку дзяжурнаму міліцыянту і выйшла з будынка. У яе была дамоўленасць з Палінай на сустрэчу ў тэатры: увечары ішла прэм’ера «Бэзавай сукні Валянціны». A Караліна любіла Саган*.
    Ідучы ў тэатр, Караліна выпіла кубачак кавы з бальзамам на рагу праспекта і вузкай брукаванкі, якая доўжылася не больш за кіламетр і заканчвалася гаёчкам. Потым купіла букет першых, яіпчэ закручаных у вабныя шарыкі, півоняў. Калісьці даўно Караліна чытала Саган, пэўна, і гэтую п’есу, але не памятала сюжэта і не намагалася ўзгадваць. Больш важкім было тое, што Караліна ўзнавіла ўражанні, якія заставаліся пасля чытання, яны былі шчымлівымі і цёплымі, як пры развітанні з любімым родзічам, сынам, цёткай, братам...
    * Франсуаза Саган, французская пісьменніца, аўтар узгаданай п’есы.
    Караліна вырашыла незаходзіць у грымёрную. Стрымліваючы сваю ўзнёсласць, з прыхільнай усмешкай гаспадыні яна прыглядалася да публікі. Ёй падалося, што сёння яна іграе нейкую, толькі ёй зразумелую ролю. I гэта была роля Караліны Цвікевіч — жанчыны, якая да бяспамяцтва закаханая ў тэатр, півоні і кубачак кавы і, можа, зусім крыху, у загадкавага суайчынніка з польскім імем. Часам ёй падавалася, што яе пільна разглядваюць, паварочвалася, але спатыкала ветлівыя, цёплыя погляды, без залішняй зацікаўленасці. Яна ведала, што хораша выглядае ў чорнай аблягаючай сукні. Высокі каўнерык падкрэсліваў годны выгіб шыі, a доўгі разрэз спераду дазваляў бачыць ногі і рабіў яе крокі мяккімі, грацыёзнымі. Калі б ёй было семнаццаць, яна б не пакрыўдзілася за параўнанне з коткай. Як і многія госці, Караліна хадзіла па фае з келіхам шампанскага. Але, як нямногія, яна была адна. Каб стварыць ілюзію множнасці, Караліна зноў і зноў разглядала малюнкі мастака, чый партрэт і творы віселі на сценах. Каля кожнай карціны стаялі купкі людзей.
    Спектакль прайшоў на «біс». Паліна была надзіва сама сабой: яна не спакушала маладога пляменніка, яна кахала яго! Караліна глядзела на Паліну ў бэзавай сукні і бачыла бэзавае неба, прыцемкі, туман над вадой і постаць адзінокай жанчыны, напоўненай настальгіяй і сумам. Каб толькі ведаць, што той — хто прычына ўцёкаў да сялянскай ідыліі — пытаецца ў Паліны (сапраўднай, яркай, крыкліва-вабнай Паліны): «Яна... нередавала што-небудзь... для мяне?»
    — Янацябе пяшчотна цалуе*.
    I усё! Няхай тады ён уяўляе, як яна шпацыруе ўздоўж берага — басанож у празрыстай панёве, а побач ідае той, хто змог замяніць яго— Стэфана!.. Караліна ўявіла гэтую прыгоду і ціха засмяялася.
    Яна засталася на сяброўскую вечарынку, дзе ведала амаль усіх. Прысутнасць сярод акцёраў, іхні давер заўсёды дазвалялі Караліне пачуваць сябе непадзельнай часткай вялізнай і прывілеяванай сям’і. Сям’і, якая не займае ніякага становішча ў грамадстве і разам з тым вышэйшая за каралеўскую. Караліне падабалася любіць гэтых людзей. Яны пражывалі дзесяткі жыццяў за адно, у іх было шмат сапраўдных імёнаў: Сяргей, Фрыдрых, Францыск, Юда... Ці: Паліна, Поль, мадам Румянцава, і, зрэшты, Валянціна...