• Часопісы
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    вы.мі, погляды неанацысцкімі; фюрзр любіць дзяцей, будучыня за намі', яны — галоўныя трымальнікі акцый кампаніі «Глобус», карпарацыі «Сусвет», канцэрна «Касмічныя войны»... Яму трэба было ажаніцца раней, завесці дзяцей, крочыць па жыцці разам з .моладдзю, назіраць за сталеннем, каб паспяваць удасканальвацца, ісці на кампрамісы, — так, глядзіш, і не былі б здзейснены памылкі. Бедны разгублены лідэр, незадаволены жыццём, пачварнае адчуванне бессэнсоўнасці напоўніла мужчынскае сэрца ў той час, як ягоная жонка з вышыні дванаццатага паверха гатэля пазірала на всчаровы пейзаж, бясконцы горад, бясконцы сум, бясконцая туга ў зледзянела-вільготных вачах...
    Што давала табе надзею, пра якую ты дбаў распавесці раней, чым я адкрыю табе таямніцу? Мы былі часцінкамі адно аднаго, узаконенымі часцінкамі, пакуль я не стала тваім сродкам для дасягненнямэты, дасканала абраным аб'ектам для жыцця, эксперыментаў і пакут, смірыцельнай кашуляй для дарослага свавольніка, рэдкая кветка ў гербарыі пачуццяў, а можа быць, дубец для твайго ўласнага садамазахісцкага раскаяння.
    Я кладу тваю руку на сваё ўлонне, вышэй, яшчэ крыху вышэй, ты торгаешся, пазіраеш пытліва, аж пакуль не пырскаеш чырванню. Я шчаслівая: тыразумееіа усё. Няпраўда, кабета не ўсміхалася зласліва, яна наогул не ўсміхалася, покуль ты размаўляў апрыёры, ты павінен быў залівацца гаручымі слязьмі, што згубіў сваю каханую, дарэчы, чаго яшчэ ты мог прычакаць? Кожны ўчынак працягвае нас ствараць: безабаронна-голымі, як з біблейскіх садоў, і тады адаеннем становяцца нашыя перажыванні. Палюбі найбліжэйшага свайго, — гаворыць Вялікая Кніга і не тлумачыць: пакінь яго ў спакоі.
    Ты зноўку сядзеў поруч у глухой адзіноце і зноўку выкладваў падрабязнасці, што ўсё скончылася разрывам з Дадуткай, і ты больш нічога не патрабуеш ад яе; гаворачы з прывіднымі істотамі, чыя існасць у пакоі падлягала сумненню, ты намагаўся сачыць за рухамі ценю, светлаценяў, злуючыся на мяне ўжо адно за тое, што нібыта я прымусіла лераказаць цябе ўсю гэтую лухту, жорсткую ў выкананні. «Вам дадуць найменне «знішчальнікі маралі», але вы толькі адкрывальнікі саміх сябе», — здаецца, так навучаў цынічна-годны Ніцшэ.
    За што на цябе злавацца? Хіба на надвор’е? «Ну вось і дождж, здаецца, пайшоў», — гаворыш ты. I нерашуча цягнеш руку да мяне, але неўзабаве падымаеш яе ўвыш — нібыта да неба.
    — Хіба не так?.. Чаму ты маўчала ўвесь гэты час?
    ...які час?
    ...час, калі мы жылі паасобку.
    Мой Уладальнік, няшчасны кат, схілены над сваёй ахвярай, якой не можа выказаць спачуванне. Ты не такі? Усё зусім іначай; іначай што пра нас падумаюць суседзі? Вось чаму ты безупынна глядзіш убок, каб пазбавіцца запозненай споведзі; жалкуеш, але на самога сябе...
    Да налецця і ты пойдзеш у свег за вачыма... Выканаеш прыгавор, пераірываеш нядужасць, нібы па чужым волевыяўленні безудзельна забыўшыся на гэтую хвіліну мужчынскай роспачы і бяссілля.
    Горад клікаў, але без указальнікаў; ён выклікаў на арэну, але вакол не было ні рэпарцёраў, ні гледачоў, перад якімі варта было б біцца насмерць, гняўліва адсякаючы ад астатніх таго, хто трымае ў руках чырвоную анучу, танны сімвал; всра, абавязак і «айчына ў небяспецы», яму не прабачылі ўтрапёнасці: надта многа фанатычнай дзёрзкасці ў голасе, аптымістычнага гневу і патрыятычнай балаганнасці. 3 новым піарам, шансанье палітычнай сцэны, з піарам падчас чумы, экспанат музея гісторыі! Супраціўленне ўладам караецца смерцю... Ён застаўся ў жывых, ці варта за тое аддзячыць тырана? Ці варта застацца ў публічнай цяпліцы краіны, парніку страху, адчаю і чакання, узрошчваючы элітарную флору, — тых, каму застанецца толькі выбіраць, за чыю дыктатуру прагаласаваць...
    Запознены азірнуўся, ён згубіў перспектыву быцця; побач мастак маляваў нямецкі пейзаж вечаровага горада, сонца садзілася за статую незнаёмага пакутніка, жыццярадаснасць змрочнага быту; чародка дзявіц прамілы нула праз пераход, выстаўляючы даўгалыгія ногі, як раскошлівыя прыстасаванні для плоцкай любові; Смерць шпацыравала за ім па пятах, і Запознены прадчуваў яе асвойтаную постаць... Але вакол у сё было, як і раней, нібыта нічога не здаралася. Сэрца Запозненага пачашчана тахкала; звечарэла, але ён перабольшваў, думаючы, што зараз з’явіцца месяц, каб зацямніць алебастравыя ліхтарні, каменныя парасткі, кволыя кветкі на падваконнях, перавернутыя ўніз галавою, гатычныя бетонныя армадыі,урэшце,задрапіраваць стылістыку вялікагерманскага рэйха.
    Запознены паправіў гальштук, дакладней, расцягнуў яго вальней, яму не хапала паветра, запас гаручага скончыўся, — сэрца працавала ўхаластую; панылы аматар знешніх эфектаў раптам усвядоміў, што нацыяналыіыя інстынкты памерлі, і ён пам ірае таксама... Il camerata...* за шклянымі дзвярыма п’юць піва простыя хлопцы; піцейныя не пустуюць, але з дня на дзень чакаецца папаўненне: пасля таго, як уступіць у сілу закон аб так званай «зя-
    * Ад ігальянскага «саратнік, таварыш па зброі». Так звярталіся адзін да аднога фашысты.
    лёнай карце», у Германію прыедзе «замежны легіён» камп’ютэрных спецыялістаў з іншых краін. Сімвалічнаеўручэнне карты№ 1 адбудзецца... у Нюрнбергу... міністр па справах занятасці Вальтэр Рыстэр кажа, што асабіста падпішаяе. Рабіць прарыў у сферы інфармацыйных тэхналогій дапамогуць Германіі і суайчыннікі Запозненага... Праз пяць гадоў «ударнікі кампрацы» павінны пакінуць заходнюю краіну і не будуць прасіць прыбежышча. А іначай — усіх гэтых паганых шчаўкункоў, што ўмела шчоўкаюць і пстрыкаюць па камп’ютэрных клавішах, выкліча да сябе легендарны персанаж: старэйшы саветнік суда, ён жа прыдворны гадаіннікавых спраў майстар, ён жа цудадзей Драсельмейер з Нюрнбергу...
    —Кепскітавар!.. Нічога няма з таго, што мне патрэбна. Пяцьдзесят гадоў таму было куды лепей, — сварыцца злая чараўніца Крэйтэрвейс*, якая маезвычай раз у пяцьдзесятгадоў выходзіць у горад,кабзакупаць правізію... Час,адведзены на спачынак,яшчэ не мінуў, але дынамізм сучаснага грамадства. праяўлены ва ўзбуйненні міжнародных карпарацый, фінансавых груп, у інтэрнацыяналізацыі бізнеса, мабільнасці насельніцтва, з’яўленні камп’ютэрных тэхналогій, інтэрнета, агульнамасавай культуры, суцэльнай глабалізацыі свету, збілі старую з панталыку; хоцькі-няхоцькі давялося выпаўзці ў свет... Год — за дзесяць?!
    На адлегласці старая здавалася кулём чорна-пярэстых лахманоў, адзіным прадметам, у якім яшчэ дыхае жыццё; усе астатнія хадакі больш падобныя на марыянегак, і вось поруч з ёй апынуўся мужчына, ён паклаў ёй руку на плячо, — бледнатвары, з крыху вырачанымі вачыма, з потам на ілбе і скронях, з распушчаным гальштукам, панылы і цвярозы, а зрэшты, даволі рашучы, усевідушчы. Крэйтэрвейс паспрабавала вызваліцца, клявала носам, торгала старэчай сівой галавой, зморшчанай шыяй, ад яе патыхала начлежкай,газай і нямытымі нагамі... яны спрачаліся, дамаўляючыся пра нешта важкае,вельмі-вельмі істотнае. Хадыкі спасцярожліва абміналі іх заганную інтымнасць, праходзілі хутка, каб не быць замсшанымі ў неўразумелае і непрыстойнае дзейства. Святло лілося з вокнаў, мрэлі ліхтарні, руды сабака, жыхар трушчоб і падваротняў наважыўся абнюхаць парачку: пярэсты куль і мужчыну, заглыбленага ў сябе; у вачах дварняка прамільгнуў недавер, ён пакрочыў, каб з нейкага цёмнага кута назіраць за злашчаснай містэрыяй.
    Нас авявала іншае паветра; ніхто не адчуваў сябе гаспадаром становішча, хіба што маленькі чалавечак, эмбрыён у цёплы.м матуліным чэраве, малесенькі сыночак, які дзень пры дні набіраўся
    * Персанаж казкі Вільгельма Гаўфа «Карлік Нос».
    сілы і моцы, рос і дужэў ува мне; апошняе слова... Магчыма, гэта і не махлярства зусім, ранняя вечаровая цеплыня і дождж-драбнасей на вуліцы імя Чырвонай Шапачкі. Дзейснасць, забытая на час; дзейснасць, якая дае падставу ўсёразумець як махлярства; разгублены,ты маўчыш, нібы чакаеш, што прыйдзе перакладчык і голасам, падобным на крыклівы клаксон, патлумачыць, чаго мы хочам адзін ад аднаго.
    ...Ён кахаў цябе?—я: здрадніца, я: крышу хлеб, покуль у руках не застаецца адно скарынка, — ...не адразу. — ...не вытрымалі выпрабаванняў? — Віна не п’еш, — кажаш ты, — а мне так хочацца напіцца. — Калі ласка, я згатую кавы; запару зялёнай гарбаты; налью вады і пакладу туды лёд. — Чаму нс сказала прама? Ты саромелася?
    «...саромелася», — меланхалічна паўтараў ён. Мы выйшлі на вуліцу. Божа, ратуй, колькі шчасця свеціцца ў маіх вачах; ты галантна трымаеш мяне пад руку.
    — Я з’еду...
    — Калі?
    — Заўтра, сёння, усё адно калі. Калі хочаш!
    Па вуліцы імя казачнай гераіні праходзяць мужчыны; ты ўважліва назіраеш: нехта з іх можа быць бацькам майго дзіцяці. Калі ён крыху вырасце, я пачну чытаць яму нанач добрыя нямецкія казкі пра Хлопчыка-з-пальчык; пра Якаба, які стане Карлікам Носам; пра мыш аб сямі галовах і адважную Мары; пра музыку-асла і ягоных сяброў, «пайду ж я ў нямецкі горад Брэмен і стану там гарадскім музыкантам»', і, вядома ж, пра Чырвоную Шапачку...
    У галаве ўзнікае блытаніна, ты пачціва змаўкаеш, калі я шчыра кажу: «Добра, што гэта адбываецца не ў Польшчы». Ты зацікаўлены; краем вока пазіраеш у вітрыну, за якой стаяць пляшкі з віном, процьма этыкетак; жыццё можна будаваць без самападману; мы, выканаўцы галоўных роляў на падмостках вось-вось прамінулага часу. Побач праходзіць яшчэ мужчына. «Ён не такі, як ты»,—зазначаю; ты разгублены і не ведаеш, між іншым, што табе тутрабіць. Спяшаюся: ты чуў? ...мне пераказала суседка, і я пераказваю табе: у невялікім гарадку на поўначы Польшчы жыхары новага квартала пратэстуюць супраць таго, што адну з вуліц назвалі імем Чырвонай Шапачкі. Дваццаць сем’яў накіравалі ў мэрыю петыцыю з просьбай як мага хутчэй змяніць назву. «Чырвоная Шапачка наводзіць на сумнавядомыя камуністычныя асацыяцыі». «Для мяне чырвоны колер самы кепскі, гэта нагадвае пра камуністаў. Хто рэагуе па-іншаму, — калі ласка, хай жыве на гэтай вуліцы, а мне асабіста гідка!» — заявіла ў інтэрв’ю мясцовай газеце спадарыня Глебовіч... Чым скончыцца гісторыя з пераназовам
    вуліцы, размешчанай каля праспекта Беласнежкі, невядома, але не выключана, што ў бліжэйшы час яна пачне насіць імя Шэрага Воўка...
    Смешна, але як абавязваюць падобныя недарэчныя гісторыі, — ты пасміхаешся, нібы абудзіўшыся ад сну, бедненькая Глебовіч, пасля перажытага ўзрушэння яна прыняла б усё гэта за прапаганду, мы спачуваем яе дзецям і дзецям астатніх жыхароў невядомага нам квартала: невінаватыя малечы прапісаліся на правінцыйных кладах сацыялістычнай эпохі.