Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Тры гадзіны дзесяць хвілін, нядзеля, Дадутка стаіць ля вакна, назірае, як імжыць дождж-грыбасей, дождж-макраступ, шэры сталічны дождж. Яе агортвае су м, і яна ідзе да тэлефона, каб набраць нумар Уладальніка. Яна амаль ніколі не робіць гэтага першай — набірае нумар Уладальніка; ён сам трывожыць яе званкамі, філасафічнымі гутаркамі ўначы, стогнамі пра каханне, пра апошняе каханне ў жыцці немаладога мужчыны. Дадутка азадачана, Дадутка захінаецца ў коўдру, мужчына не бярэ трубку і не падыходзіць да тэлефона. Што ёй ду маць? Сёння такі прыдатны момант: яе муж-міліцыянт, муж-сужыцель, сужыцель-міліцыянтз плоскімі мазгамі ў прабітай (застарэлая траўма!) каробцы чэрапу сышоў на службу, сышоў на суткі, і яна не можа атрымаць асалоду волі... a было ж, о, як гэта рамантычна! — такі ж бязмозглы інтэлігент і о, выпадак, таксама з прабітай галавой (застарэлая траўма!) вазіў яе ў вандроўкі на машыне, купляў кветкі, здымаў гасцініцы ў розных гарадах, ён насіў яе на руках, разглядаў яе маладое дужае цела, загарэлае моцнае цела; ён сядзеў побач і трымаў яе руку; ён
сядзеў побач і заглядаў ёй у вочы; ён сядзеў побач і маляваў яе партрэты, прысвячаў ёй вершы; у пошуках згубленага часу. Яе вабіла прымітыўная сіла героя-каханка, героя-ўсёзнайкі, і яна суіснавала побач з ім праз сілу абставін, ад упартасці ці з-за простай цікаўнасці.
Яна ганарылася тым, што аднойчы ён зняў памяшканне кавярні непадалёк ад яе дома, каб яна магла адсвяткаваць дзень нараджэння ў коле аднагодак: размаляваных дзявок у кароткіх спадніцах і прышчавых юнакоў, якія не хацелі анічога ведаць пра родную мову, нічога — пра слаўную гісторыю і старадаўнія сімвалы. Ёй падабалася гуляць, гуляць з гэтым гнілым інтэлігентам у ягоную інтэлектуальную гульню: лёгкія, нібы выпадковыя дакрананні, таямнічыя абдымкі і скрадзеныя, сарваныя пацалункі, каб потым са спакойным сумленнем — о, хцівае раўнадушша і знявага, — бегчы дадому, дзе ўжо чакае сужыцель.
Ізноў смылела спіна, каторы дзень ныла, і знізу, ад похваў, падымалася цяпло, мяккае, дрогкае цяпельца, жывое і жыццядайнае цяпельца пранізвала лёгкім боле.м ніз жывата. Ён заўважыў мой бледнаваты твар і заўважыў ліхаманкавы раптоўны румянак на неафарбаваных сківіцах; музыка пачалася з п’янісіма, голас Марлен Дзітрых ці нечы, вельмі падобны на таямніча-пранізлівыўкрадлівы голас незраўнанай Марлен Дзітрых, загучаў у нямецкай кавярні. Ён гучаў надта ціха, каб мы маглі патануць у ім, маглі даць перадых адно адному, даць надзею на патаемную згоду змоўшчыкаў, наяднаннеі...выбачдй, выбачай,ябольшніколіневярнуся, ніколі... там хамы і п ’яніцы, там галеча і смярдзіць сацыялізмам...
Кава вызывае сэрцабіццё, сэрца-.матор бухас напружана і пачашчана. Пошум у скронях, гэтая паганая нямецкая кава, паганая кава, звараная паганым немцам, пэўна, калі б вярнуўся 41-ы, ён стаў бы карацелем, ненавісным фашыстоўскім карацелем; чаму так? Запознены замовіў біфштэкс і зялёны гарошак, месца грамадскага харчавання, падобнае на свіран, на танны хлеў для студэнтаў і нямецкіх рабочых, месца для насычэння гегемонаў, дзе яны жаруць пражаную капусту і слізкі сыр, запіваючы свой просты нямецкі абед кіслым яблычным віном, брыдкім хатнім віном, танным, як іхняе простае жыццё; смярдзючая кухня, якая выклікае буркатанне ў страўніку і прымушае смярдзець, смярдзець, як апошнюю тухлую свінню. Запознены перайшоў са свайго месца ўглыб залы, доўгай і вузкай залы і ўсеўся на драўляную лаву за драўляным сталом. Афіцыянтка паставіла перад ім замоўленае.
Тры гадзіны дзесяць хвілін. Час спыніўся, час і не думаў ісці наперад, не думаў рухацца; час абцякаў ягонае цела — цела жывога чалавека, чыё сэрца тахкала напружана і часцей, чым зазвы-
чай; гэтая прыдумка, гэтая прага да ўпарадкавання і падпарадкавання прыроды, вечнасць, падзеленая на хвіліны і хвількі; Запознены сумна ўздыхнуў; чаму ён не ўзяў з сабой жонку? прыстойную жонку на прыстойны шпацыр; Еву Браўн, аддадзеную яму па ўсіх традыцыях і канонах, шчырую кабету ў апошнім саку, у заканчэнні цвіцення; ён не паставіў гэтае пытанне на галасаванне, ён ажаніўся і прапанаваў сябе ў прэзідэнты, але тыя, хто галасаваў бы «за», і тыя, хто сказаў бы «супраць», увайшлі ў іншыя дзверы; no exit.
Чаму ён не скарыстаўся правам ісці да канца, чаму ён сам наблізіў гэткі канец, ён палічыў сваю прысутнасць у краіне недастаткова важнай, ён дзейнічаў інтуітыўна са сваёй апазіцыйнай упартасцю, зыходзячы з палітычных прынцыпаў рэвалюцыянераў на эміграцыі, даўнейшых рэвалюцыянераў, якіх ён ненавідзеў і чыёй палітыцы недавяраў.
Чаму Бог не даў яму нарадзіцца тут, у краіне кіслай капусты і свежага піва, гарачых каўбасак, сідра і пагатоўнай ахвярнасці — хоць заўтра! — надаець падкаваныя боты, абы толькі Gott mit uns*. Ваяўнічыя готы, пасаромленыя гісторыяй готы, тысячы, мільёны смерцяў на чужацкай зямлі ў абдымку з забітымі салдатамі, закатаванымі жыхарамі, засыпаныя зямлёй, якая змяшалася з попелам спаленых вяскоўцаў: малых і старых; разам з іх вёскамі.
— Halt’s maul!**
Я запомню, вы ўнесены ў спісы, і вы таксама, абмежаваны недалёкі германскі абывацель; няма нічога лепшага, як скласці «чорны» спіс, «чорны» спіс на прадажных свіней, свіней, якія здрадзілі ідэі, выйшлі з радоў ягонай партыі, пераназваліся новым рухам — без яго (!) на тое згоды.
Ён паглынаў гарачы біфштэкс, вялізны апетытны кавалак добра ўсмажанай мяккай свініны, і тая станавілася ўпоперак горла, ён нанізваў гарошак, які не меў для яго ніякага смаку, акрамя смаку травы, зляжалага сена, і слёзы наварочваліся на вочы, стыглі, пяклі нянавісцю і наканаваннем.
Пачатак на чацвёртую. Яшчэ ідуць навіны нацыянальнага канала... зараз настаў час даць канкрэтны накірунак і ўзяць канкрэтныя абавязацельствы ў адносінах да пашырэння... таму што задача Еўропы — захаванне і ўмацаванне структур супрацоўніцтва, якія ўтрымліваюць перавагі разнастайнасці і незалежнасці, без абуджэння старога пракляцця еўрапейскіх дзяржаў: ксенафобіі,
* 3 намі Бог! (ням.).
** Заткніце сваю пашчу! (ням).
кровапраліцця і вайны... Больш моцны, больш шырокі Еўрапейскі Саюз павінен стаць нашым прыярытэтам... Германія разам з іншымі краінамі-заснавацелькамі EC: Францыяй, Італіяй і краінамі Бенелюкса вырашае лёс новых членаў саюза; пытанне нумар адзін: уключыць краіны Цэнтральнай іУсходняй Еўропы, атаксама краіны Балтыйскага рэгіёну... інтэграцыя Еўропы з’яўляецца палітычным прадпрыемствам... вайну паміж членамі EC не толькі цяжка ўявіць, алейяна немагчымая... Мая краіна, краіна Запозненага, краіна Дадуткі і Уладальніка ў EC не імкнецца. Яна будуе асобны, асабовы рэжым, рэжым калгасаў і планавай эканомікі, рэжым селектарных сходаў і паўнаўладных спецыяльных служб.
Мужнасць пакінула мяне, я прывяла яго ў нумар свайго прытулку, хефацкага дома дая будучых сацыяльных работнікаў і сённяшніх згубленых душ, сучасная ўстанова з амаль манаскім укладам, укладам простага чалавека, які хоча пазбавіцца, выбавіцца, і ў першую чаргу — ад сябе мінулага... Пра якую праўду ты дбаеш? Хто ты ёсцека? Ты таксама заблукаў у жыцці, як казачны герой у трох соснах; табе не трапляўся воўк? He, тут ваўкі пагражаюцьтолькі Чырвоным Шапачкам,—такдумаюць швальмштаццы на чале са сваім швальмштацкім збранзавелым ваўком... Свет сучасны падзелены на большасць і меншасць. Большасць жадае ўтрымацца на плыву, лісліва ўхваляе моцных гэтага свету і марыць перафарбаваць самюткую душу сваю ў колеры сучаснасці... A бывае, што меншасць, пафарбаваная ў колеры самай жахлівай хваробы нянавісці,колеры крывавай чумы, — наносіць зверху афарбоўку «так думае большасць» і пралазіць наверх, да ўлады, і тады ўжо яна, меншасць, становіцца матэматычнай большасцю, бо з ёй— сілаі gott.
Дадутка, не Ларэлея, грузная маладая Дадутка, не тонкая рамантычная Ларэлея, спелая, юрлівая Дадутка, не народжаная ў старым вільготным палацы Ларэлея, ушчэрбная, недалёкая прасцячка-Дадутка спрабавала абвінаваціць мяне ў тым, што я скрала ў яе каханка, рыцара, які пісаў ёй лісты-балады... «...мае пачуцці падобныя наўзрыў каметы... Бывай! Скажы: «Вітаю!..»
Мы стаялі адзін насупраць другога, сябры, ворагі, адзінадумцы, экс-супругі, старыя знаёмцы? Стаялі насупраць у маім пакоі, які хефата здавала па чарзе манашкам, вясёлым французскім студэнткам, эмігранткам, прастытуткам, уцякачкам з роднага дому, уцякачкам у пошуках шчасця, уцякачкам-небаракам, такім, як я, таксама... меншасць адасабляецца ад рэчаіснасці, не знаходзячы дастаткова слоў, каб праклясці рэчаіснасць пякельнымі фразамі, абвясціць ёй анафему; уцякае, каб наважыцца жыць у выдуманым свеце; у выдуманай прасторы...
Я не жыла мінулым, больш не жыла ім і не хацела згадваць, колькі болю прынесла твая прыхаваная таямніца, юрлівая таямніца адчаю і плоці, твае малюнкі і вершы, твае падарункі ёй: «Я нічога табе не вінен... не вінен... я не вартаўнік твайго душэўнага спакою. Хочаш спакою — ідзі ў манастыр...»; твае начныя званкі новай каханай; найноўшы сэрцаўедны шанец пачувацца юначам, свойская маладая «Вясна» на капыл Батычэлі; змоўшчыкі з класічнай драмы; фарысеі і фарысейкі... Vox angelica* праз доўгія-доўгія ночы і дні, голас анёлка фарысеяў вярнуў: я кахаю цябе (а дзе тваё: зноў?)... толькі цябе (ну дзе ж, дзе яно: зноў?). Яно чуецца праз сашчэпленыя вусны, яно тоіцца ў вачах і жаўлаках, якія торгаюцца пад сухой скурай... Ты атаясаміўся для мяне з народам, з масай, расцёкся і растварыўся ў масавасці і множнасці, перастаў быць адзіным, абраннікам, як усе — вось табе найменне.
Ты стаў народ. Жыве крата! — было напісана на сценах дамоў, на павільёлах аўтобусных прыпынкаў, на бетонных платах, за якімі сцерагліся ад народа вайсковыя часткі. А што пра ўсё гэта думаў народ, народ-адкуль-звой-род, і што ты сам значыш — народ? Мо народ гэта тыя, што жылі як рабы і працавалі як рабы, і пры гэтым не маглі зарабіць на хлеб, каб пракарміць сем’і; ці мо народ тыя, што везлі з-задалёкае і блізкае мяжы заляжалы танны тавар, праўдамі-няпраўдамі змяншаючы на яго мытныя пошліны і дзяржаўныя пошліны, і д’яблу-ведама-якія пошліны, каб затым утрая даражэй прадаць кітайскі, турэцкі, польскі, карэйскі, падпольны, «самапальны» тавар, і зарабіць на хлеб, на хлеб і малако для дзяцей, на хлеб, малако, а можа быць, і на ікру для дзяцей, дзяцей, якія нарадзіліся пасля Чарнобыля; о, небыць, на якой мове трэба яшчэ сказаць пра масы?.. Наколькі спрэчна, што народ — гэта тыя, хто імкнецца ў дэпутаты, каб пісаць законы для астатніх, што народ—гэта чынавецтва, якое выконвае (ці не выконвае) тыя законы, што народ—гэта Адзіны і Непаўторны, Адзіны і Безграхоўны, Адзіны над народам і etc, без абмеркавання...