Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Маё «ego» вартае любові аўдыторый: чуць мяне лічыцца за шчасце, бачыць зблізку — за гонар. У грымёрцы штодня з’яўляюцца новыя кветкі. Мой сябар — стары з пляшывай галавой, падразае слабыя галінкі, сашчыквае скручаныя лісткі і змятае пялёсткі ў ярка-жоўты пластмасавы савок. Ен носіць чорныя акуляры, павязка на рукаве пінжака і яго заўсёдная наяўнасць выдаюць на тое, што мой сябра сляпы, сляпы ўжо некалькі гадоў (з таго часу, як мы пазнаёміліся); мала хто з маіх блізкіх ведае, як яго завуць, але калі мы застаёмся ў грымёрцы сам-насам, ён чуе сваё імя, моўленае ўслых: Гантэнбайн*; яму падабаецца, як яно гучыць, і я звяртаюся проста так, без справы...
...Хлопчык пасярэдзіне плошчы, галубы злятаюцца на яго рукі; маё дзянінства не такое даверлівае. На вуліцы Лайаш Кошут за расчыненымі веснічкамі знаходзіцца рэтра-кавярня «Стары фаэтон», там папраўдзе і стаіць яго гістарычны арыгінал; здымак на памяць; пісьменнік няцвёрдым крокам сунецца па брукаванцы: у кавярні зачакаліся прыяцелі, адзін з іх—даведваюся дакладна, бо ён называе імёны,— мае знаёмых у Мінску, завязваеццаразмова... Ён можа прыехаць, але ні адна кавярня не звяжа нас выпадковай сустрэчай: бо ў мінскіх пісьменнікаў няма сталага месца спаткання. Набываю хранічны вопыт гультайства; разбэшчанасць свабоды... атрымліваю на памяць кніжачкі з аўтографамі; адсутнасць галосных абачліва замененая белымі вершамі, што выдаецца за
* Герой рамана М. Фрыша «Назаву сябеГаніэнбайн».
наватарства і еўрапейскі стыль. Mae мінчукі таксама любяць эксперыменты... Прахалода вымушае хаваць рукі ў кішэні, кніжкі знаходзяць месца ў сумцы, якая абцяжарвае левае плячо (за правым ніхто не стаіць; усумніўшыся — азіраюся). Чыноўнікі з беларускага пасольства завяршылі працоўны будзень; пасля просьбы прадставіць імёны літаратараў для гоўстага альманаха, які выйдзе праз некалькі месяцаў, яны падалі спіс добранадзейных аўтараў (ці ёсць там імёны тых, каго прыгадалі ў кавярні «Стары фаэтон»? мне няма да гэтага піякага кпопату), але збянтэжанасць, калі я праходжу ля будынка, дзе часова ўладарыць былы сталічны мэр, узрастае, а разам з ёй узрастае маё шкадаванне, што Эзоп ужо жыў і паспеў напісаць байку пра Фетыш, якому пакланяліся жабы... О tempora, о mores!
Надвор’е застаецца нетыповым для Балгарыі; я, сведка халоднайвясны,радуюся, калі чую па тэлевізары, штоў Мінску надва градусы вышэй. Навіны паведамляюць, што ўжо зняты з пасады памочнік расійскага прззідэнта, нейкі Рурыкаў, адзін з тых, хто рыхтаваў саюзную дамову; пры падпісанні афіцыйны дакумент аказваецца скарочаным на 26 старонак: дзесяць з трыццаці шасці. Афёра, як старажытае божышча, паглынае сваіх дзяцей, каб, магчыма, выплюнуць іх пры іншым рэжыме.
Пад парывамі ветру ў прачыненае акно выслізгвае фіранка і надоўга застаецца там: на волі трапечацца белы цюлевы сцяг; ён нагадвае пра тое, што маёй краіне могуць спатрэбіцца сёстры міласэрнасці.
Удзельнікі ранішніх прагулянак трымаюць сабак на кароткіх павадках; іх насы казыча салодкі пах кагадзе прыгатаванай яешні: квартал абуджаецца. Насупсрак дабрадзейным гаспадыням адкідваю коўдру, каб легчы ў ложак. Мой галоўны інтарэс у тым, каб выспацца і набрацца сіл. Я даведваюся тое, што даведваюся: дзе нас няма — лепей... Сябры, забыўшыся на школьную ісціну, мараць праНовую Зеландыю і Аргенціну...
ІІрагну вярнуцца. Хачу ў сваю галечу, хачу быць жабрачкай па-свойму... Калі б у мяне быў каханак-мастак, я папрасіла б яго намаляваць мой партрэт і назваць: «Птушка перад выраем», каб цешыцца думкай пра магчымасць уцёкаў... Птушкіў адлёце... галубы; імгненне всчнасці сашчыкнула з рудавата-барвовых лапак жалезныя колыды; лісты пераносяцца сталёвымі іхтыязаўрамі, наірамбаванымі сучаснай тэхнікай.
Вы пішацелісты?
Вам ёсць каму пісаць іх?
...Вянчацца— гэта думка прыходзіць і сыходзіць, а Бог не дае часу на роздум, нібыта спяшаецца. Што здарылася? У мяне адпа-
чынак! Анёлак, што прылятае аднойчы на шкляны дах сафійскай майстэрні, ужо злоўлены на гарачым: сочыць за мной. Хочацца падняцца да месца, пазначанага на карце якЗлатнймостове', але там снег, і я адганяю прагную думку, падахвочаную веданнем: у гарах нямакрыўдзіцеляў.там усе вітаюць адзін аднаго,там можна сказаць «добьр ден» з гонарам пакаральніка, як лёгка сустрэць за вялізнымі камянямі чужых анёлаў-ахоўнікаў: навошта браць на сябе не сваю карму? Для мяне існуе толькі адзіны мост, праз які можна прайсці беспакарана, — вузкі тэлефонны дрот; дя д’ябла! — ускрыкваю тры разы; з-пад ног выслізгвае котка, ніводнай чорнай плямы...
Падымаешся, каб трапіць у кватэру № 21, упершыню адмыкаеш дзверы сваім ключом, пераступаеш парог; ні адзін метр жылой плошчы не абдзелены тваёй увагай; уніклівае, гаспадарлівае абдумванне робіць тваю прысутнасць заканамернай, калі не сказаць неабходнай; прыкідваеш, дзе павінна ляжаць бульба (2-3 кілаграмы), а дзе цыбуля і морква... Прыносіш гародніну з рынку, які размяшчаецца за рогам суседняга дома, ахайна рассоўваеш усё па належных месцах, пры гэтым ужо марыш пра кветкі на падваконні (але няма ўпэўненасці, якім колерам ты аддасі перавагу); і ў адзін з дзён сядаеш за стол на кухні, далей ад акна, якое — без цюлю і гаршэчкаў — выглядае па-сірочы, шмат разоў прыкідваеш так і сяк: што можна змяніць, дадаць, выправіць; займаешся гаспадаркаю прагна і асуджана, упэўненая, што ўначы з панядзелка на аўторак, ці з аўторка на сераду, больш верагодна, з пятніцы на суботу цябе неспадзеўкі заспее званок.
—Хтотам?
— Гэта я...
Падрыхтаваная пачуць гэты голас, падрыхтаваная да з’яўлення, але палохаешся, бо чаканню заўжды належыць будучыня, a для цябе надышло «зараз»...
Будзе яшчэ не так позна, і ты накінеш сваю легппую кофту (гэта хутка), ты спяшаешся выйсці з кватэры, бо паспела сказаць «зараз выйду» таму, хто націснуў кнопку перамоўніка і чакае ля пад’езда, — шырокія дзверы з меднай ручкай замкнёныя; чужая тэрыторыя пад’езда прыпыняетвае крокі, ты невыклікаеш ліфт, а марудна спускаешся, каб мець час падумаць, ідзеш з асуджанасцю жывёлы, хіба што не равеш, чапляешся за нядаўна пафарбаваныя парэнчы ў надзеі, што ніхто гэтым часам не вернецца дадому і не расчыніць дзверы таму, хто стаіць перад уваходам з выглядам знаўцы старасветчыны: дом,у якім ты жывеш, з іншай эпохі (гранітныя блокі заканчваюцца на ўзроўні другога паверха, высокія ваканіцы, размаляваная лепка, — усё ў добрым стане, бо перад тваім прыездам дом паснелі адрэстаўрыраваць). Нарэшце, першы па-
верх, бетонная пляцоўка па той бок дзвярэй асветленая адмысловымі — у старым стылі — ліхтарнямі, праз матавае шкло бачны дом насупраць, частка вуліцы, якая павінна была б уразіць сваёй пустэчай, але не ўражвае, бо кожнае дрэва і кожны куст узнікаюць перад тваім поглядам пагрозлівымі сілуэтамі. Ты глядзіш па баках, а той, хто назваўся «я», ужо торгае медную ручку. 3-пад масіўных дзвярэй цягне проймаю, і ты нарэшце паварочваеш ключ, каб прахалода прыняла цябе ўсю — цалкам; ад тугі ў спалоханых вачах да ўчарашняй дзірачкі на калготках (пра існаваннс якой ты не ведаеш). Аматар архітэктуры раптам раскідваерукі табе насустрач, і ты проста падаеш у іх, не маючы сіл ані плакаць, ані смяяцца. На адно імгненне вы абое паверылі, што твой ад’езд у іншы горад быў неабходны, каб падшукаць для вас жыллё, сямейнае гняздзечка, у якім можна будзе пачувацца шчаслівы.мі; а насамрэч шлях твой ляжаў на захад, з перасадкамі ў невялікіх гарадках, назвы якіх не засталіся ў памяці; дарога доўжылася датуль, пакуль ты не апынулася ў даволі мілым мястэчку, настолькі далёкім ад цывілізацыі, што адразу ж палюбіла яго, зачараваная ўсім: катамі, тоўстымі ад пяшчоты і агульнай увагі, немаўлятамі, падобнымі на задаволена-прыручаных зверанятаў, галубамі, цяжкімі ў палёце і з таго вымушанымі сядзець на гатычных карнізах ашчадна зберажонай культавай пабудовы, нарэшце, хатнімі гаспадынямі, якія шчасліва корпаюцца ў напоўненых зелянінаю кошыках на рынку квартала, дзе мясцовыя ўлады перад тваім з’яўленнем паспелі адрэстаўрыраваць раскошлівы дом-помнік. Сімпатыя ўзаемная: табе давяраюць, калі ты спрабуеш блытана тлумачыць, што згубіла багаж і крэдытную картку на сціплую суму — нішто не мае значэння ў вачах чыноўнікаў (катоў-галубоў-немаўлят-жыхароў) і гаспадыні, якая здае табе кватэру. Расчуленая, ты ставіш свечку ў царкве і ўпершыню за доўгі-доўгі перыяд спакойна засынаеш адна. Млявая разняволенасць доўжыцца да таго часу, пакуль не заканчваюцца грошы, але й гэта ўжо не турбуе, бо надыходзіць пэўнае веданне, што ўначы з панядзелка на аўторак ці з аўторка на сераду... будзе моўлена самотна «зараз выйду»...
Вы сядзіцс ў кавярні насупраць твайго дома: ты і той, хто — прычына ўцёкаў; п’яце «Мерло от Сакар», 1987 года, маленькімі глыточкамі; мужчынская далонь накрывае жаночую, халодныя тонкія пальцы (каб афіцыянт не заўважыў іх дрыготкі); на цёмнай паліраванай паверхні стала сірацее ружовы бутон (калі кветку не паставіць у ваду, яна звяне); вы не размаўляеце, толькі плачаце абое, але так, каб ніхто не западозрыў вас у сентыментальнасці; сонны наведнік за суседнім столікам раптам прачынаецца, аднудзве хвіліны здзіўлена вывучае вас як парачку, паварочвасцца і просіць паставіць ягоныя ўлюбёныя старйградскйпеснй, яны зас-
мучаюць яго настолькі, што ён папраўдзе пачынае плакаць; вы хаваеце слёзы, вы маўчыце, вы маўчыце мацней — больш заўзята, чым датаго...
Нарэшце святло ў тваіх вокнах (адзінае ва ўсім доме) прыцягвае вас: начныя матылі — рукі сашчэпленыя, плячо ў плячо — крадком падымаюцца па шырокіх сходцах, каб праз якую хвілю заняцца любоўю. Суседзі адгароджаны тоўстай, па ўсіх правілах, гуканепранікальнай муроўкай, і цяпер вам не трэба слаць шлюбнае ложа на падлозе...
Вы зноў кахаеце адзін аднаго, бо час расстання надаў кожнаму з вас новыя рысы: пакутніцтва і святасці...
Ён расчулена заўважае свой фотаздымак на століку ля твайго ложка.
Упэўненыя, што набылі досвед, у якім вам няма роўных, вы пачынаеце новае жыццё ў старадаўнім доме...
Упэўненыя, што набылі досвед, у якім вам няма роўных, вы вяртаецеся назад, каб паведаміць сябрам і знаёмым, што скончыўся твой зацягнуты адпачынак і ты перапоўненая жаданнем выйсці на працу; або заняцца хатняй гаспадаркай, або не займацца нічым, а паспрабаваць свае здольнасці ў напісанні сентыментальнай кнігі, трылера для жанчын, бо — каханне a posteriori*, і ў той дзень, калі раман апублікуюць, у вашым доме збяруцца самыя блізкія з настойлівымі і шчырымі віншаваннямі і, ведаючы вашу даўнюю прыхільнасць, нехта абавязкова папросіць паставіць касету: старй градскй песнй...