Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Упершыню за апошнія дні я ні пра што не думала, дазволіўшы прымаць рашэнні іншаму чалавеку. У чужой кватэры мною авалодаў сон...
Тое няпраўда, што я здрадзіла яму аднойчы... Яго яшчэ не існавала побач, а я ўжо прыдумала яму пасаду і знешнасць; нашы адносіны не былі адносінамі блізкіх людзей: ён хацеў займець у маёй асобе жонку, але найперш сяброўку, аформленую афіцыйна за жонку. Ён быў дыпламатам высокага рангу, у гадах, нізкарослы, з німбам пуху на голым чэрапе, з разумнымі вачыма. Едучы ў грамадскім транспарце на работу, я сустракалася з ім позіркам; старасць надавала мужчынам агульныя рысы. I калі мне ўдавалася пазнаць яго—я пачынала прыглядацца, асабліва ў тыя моманты, калі вакол было няшмат людзей, ніводнага разу чалавек з такімі вачыма не адчуў збянтэжанасці. Асобныя рысы знітаваліся ў вобраз, і мне ўжо не трэба было хлусіць, калі давялося расказаць пра нашыя з ім адносіны.
Мужчына, які прыехаў да мяне ў Палангу, бо не змог прымусіць сябе дачакацца хоць нейкай вестачкі, больш не хацеў залежнасці. Ён пазнаёміўся з дзяўчынай, маладзейшай за яго на шаснаццаць гадоў, і перастаў адказваць на званкі. Я заставалася спакойнай да таго вечара, калі, на гхнёная злосцю, прысела за столік на рагу Скарыны і Захарава: непадалёк засталісядзверы, празякія ён праходзіў на работу. Шоргат шын вакол плошчы, галасы шматлікіх людзей: і тых, што пераходзілі вуліцу, і тых, што, як я, сядзелі за столікамі, і буркатанне заўсёдных галубоў, і прысутнасць кавы ў пластыкавым кубачку,—не маглі паўплываць на рашэнне застацца надоўга.
Між тым пачало змяркацца, рабілася халаднавата, наведнікі змяняліся: на месцы гаманлівай моладзі з’явіўся паважны грамадзянін у акулярах, дзве размаляваныя маладзіцы саступілі месца п’янаватым хлопцам... а дзверы так і не адчыняліся, хаця я дакладна ведала, што ЯНЫ там...
Неверагодна, але кабета з бібліятэкі палічыла сваім абавязкам запрасіць мяне выступіць на вечарыне, прысвечанай Бэле Ахмаду-
лінай. Чым я выклікала яедавер, застаеццазагадкай і сёння. Магчыма, яна адчула ўва мне трагічнасць, прыкмету славянскіх паэтак. Я не змагла ёй адмовіць...
Праз два дні нашай першай сустрэчы я сядзела ў зале Рускага Культурнага Цэнтра, дзе сабраліся балгарскія пісьменнікі, каб згадаць пра недарэчную — як заўжды ў такіх выпадках, — смерць рускага паэта Уладзіміра Сакалова; саракавіны таксама славянскі звычай. У мяне не знайшлося неадкладных спраў, інакш наўрад ці я трапіла б сюды. Усе гаварылі па-балгарску, толькі вершы і два рамансы прагучалі па-руску, на той мове, якая сведчыць пра належнасць да іншай моўнай культуры...
— Вам понравнлось? — спыталася дырэктарка бібліятэкі, калі я шчыра прызналася, што здзіўлена і кранута іх жаданнем казаць пра чужога паэта. — Он у мер в Софнн («у Софьі»,—сказала яна, з націскам на першым складзе, выдаўшы тым самым аднесенасць да тутэйшых), его вторая жена была отсюда. Ах, как жаль! Мы все зналм его... дружнлн...
— Вряд лн в Москве сегодня почтмлн его память.
— Да, вряд лн, — згадзілася яна.
— Я тоже буду знаменнтой...
Яна не выказала сумненняў і правяла мяне да выхаду.
Мяне заўважаюць: маладзён, саўдзельнік мясцовай эліты, аўтар палітычнага раману, у якім улада прадбачліва аддаецца «сінім»*; сціплы ўладальнік тэкстыльнай імперыі, былы міністр лёгкай прамысловасці краіны, даўні сябра Андрэя Луканава**, апантаны аматар жаночага полу (на ягоных фабрыках цяпер гаспадараць «сінія», што ўплывае на адносіны з жанчынамі); самотна-расчараваны мастак, жонка якога любіць плакаць начамі; сябра, які ўключае для мяне выпускі апошніх навін; стары з кіёчкам; юнак, якому спатрэбіўся агонь, калі я ішла з іншым... версіі множацца... я застаюся безудзельнай, бязмэтна туляюся ад будынка да будынка, блукаю між ліхтарняў, вымушаючы ўвесь картэж кіравацца крывымілініямі,густапракладзенымі чырвоным фламастэрам напапяровай карцеСафіі.
...Я назвала яго Разумнікам за тое, што ён ведаў больш, чым я патрабавала.
— Раскажы пра сябе ўсё, і пачні з дзяцінства.
Я клалася побач, каб пачаць узгадваць, і накуль ён падымаўся, каб прынесці мне кубак з гарбатай («як смачна»; «бергамотавы
* Партыя, якая другі раз атрымала ўладу ў Балгарыі напачатку 1997 г.
** Вядомы балгарскі палітычны дзеяч, загінуў 2 кастрычніка 1996 г.
чай»...), я паспявала правесці класіфікацыю: што трэба ведаць, што можна, а што — недарэчы... Яго заўжды цікавіла тое, што недарэчы. Падобна, астатняе ён ведаў сам... Цнатліва ляжым гадзінамі (можа, яму трэба хлопчыкі?); Разумнік задаваў тон размовам, так што напрыканцы лёгка забывалася, што я паспела распавесці. Ці падазраваў ён пра існаванне мужчыны ў традыцыйна цёмным адзенні (з моманту майго ад’езду ён насіў толькі чорнае), які на маё «не» прымчаўся на вакзал: я бачыла, як ён выходзіць з таксі, горкае разуменне саўдзелу ў здрадзе...
— Разу мееш, — мы перайшлі на «ты», — мне цяжка рашыцца...
Яго забаўляла эксцэнтрычнасць і непаслядоўнасць, уласцівыя той, што любіла ўцёкі, не разважючы пра наступствы: у коле ягоных зносін шал адсутны цалкам; на ланчах і кактэйлях кажуць кампліменты, але не заносяць іх у службовыя паперы: машыністкі перадрукоўваюць сухія размовы, у якіх толькі чыноўнікі бачаць прыхаваны сэнс; тым не мснш «дакладныя» ўплываюць на развіццё міжнародных адносін.
Разумнік пачаў мне званіць, каб ставіць перад фактамі: у тры гадзіны ланч... паніхіда... сустрэча... нібыта штосьці змянілася паміж намі, і цяпер я патрабую: «Прызнайся ў чым-небудзь!» Па магчымасці ён водзіць мянс за сабой: мы ў гасцях, мы ў тэатры, у гарах, у балканскіх тунэлях... Ён глядзіць на будучае адназначна: яму трэба жонка, сяброўка, аформленая за жонку... У нейкі дзень жанчына з фотаздымка апынулася ў альбоме; яна пратэстуе, але ўжо не бачыць маёй салідарнасці: не ў маіх звычках корпацца ў чужых рэчах; суцяшаюся тым, што цяпер яна можа назіраць забаўкі ўнукаў: альбом захавае іхні час на памежжы мінулага.
Збіраю немудрагелісты скарб, каб ля нейкай брамкі спыніць машыну з шашачкамі (О’К СУПЕРТРАНС),—у гатэль! хутчэй!.. Дворнік з рыдлёўкай усё яшчэ саскрабае снег пад маім балконам. Драўляная рыдлёўка падае ў момант, калі таксі спыняецца ля ўвахода.
Я бягу.
Мая паспешлівасць апраўданая.
Я бягу.
Валодзя сядзіць ля тэлефона і чакае майго званка. Я амаль упэўнена ў гэтым. Тым не менш на званок ніхто не адказвае. Іду ў душ, каб скараціць чаканне... Цяпер звоняць мне. He падыходжу: што можа рабіць жанчына ў нумары ў гэты час? Як толькі апарат супакойваецца,здымаю трубку... натым канцы проваду, праз тры граніцы, ёсць нехта, каму неабходна пачуць мой голас. Плачу...
— Я прыеду. Я пастаўлю ўсё з ног на галаву, але знайду цябе...
Голас, які заўжды мяне паяохас, у якім я адчуваю пагрозу, хаця мужчына размаўляе спакойна, нават пяшчотна. Прычыны майго
жаху тояцца глыбока; няможна ўявіць шпацыр у лес без яго (чаму менавіта ў лес — не ведаю, хаця магу паіранізаваць: «земную жнзнь пройдя до половнны, я заблудмлся в сумрачном лесу»); лес ці яшчэ лепей дуброва бачыцца мне ўлетку, з ветрыкам за спіной — дзе луг і малады сасоннік, я іду з кіем, як заўзяты грыбнік, але багацці айчыннай прыродыўгэты момантмянене цікавяць... птушкі пералятаюць з дрэва на дрэва, спалохана прашамаціць пад нагамі нябачная істота... заглыбляюся, але так, каб адчуваць вецер; мая дарога не мае канца, яна заўжды паварочвае і выводзіць назад.
...Мы так і не навучымся жыць паасобку.
Рэч у тым, што жанчына да таго, як зрабіцца Олгай, маніякальна любіць уцёкі. Гэты талент незаўважны, але той, хто кахае, ні з чога ні з якога пачынае адзнаначацца паводзінамі раўніўца: не дазваляе званіць у яго адсутнасць, стрымгалоў бяжыць следам, калі ў выхадны яна збіраецца ў магазін ці да сяброўкі... А ў момант, калі яна апраўдана ў ягоных вачах і атрымлівае нарэшце права быць сабой, жанчына сядае ў цягнік, каб у той самы дзень паспець прамінуць граніцу.
...Авечка, выпушчаная на волю; праз тыдзень яе брудны, спарахнелы хлеў падасца ёй раем. I яна пачне кідацца ў пошуках пасзуха, шчаслівая толькі з таго, што далёка... недзе... яе могуць чакаць... і, можа,дазволяцьвярнуцца,далучыццадастатку. Славянская душа не складаная. яна бяспечная,яе бунтоўная сутнасць не што іншае, як прыдумка прыгнечаных істот.
Сёння я ўпэўнена, што мне трэба застацца.
Ад мяне чакаюць пачуццяў, якіх быць не можа.
Я ведаю толькі адно: пачуццё бліжання ночы; яно не можа суцешыць нікога. Якімі брыдкімі здаюцца мужчыны, калі яны хочуць ведаць праўду... ну, прызнайся, прызнайсяў чым-небудзь... пакуль дзяўчо, маладзейшае на таснаццаць гадоў, раскажа жаласлівую байку пра гвалтоўную блізкасць з першым мужчынам; і таму, што крыўдзіцель не ты, можна ўвайсці ў давер, стаць крыху героем, абаронцам цудоўнай паловы чалавецтва (такой бяды, што аднойчы дзяўчына дазнаецца моц тваёй поўхі; яна ўжо цябе палюбіць...).
Олга?
Я не бачу прычын, з якіх нас могуць прызнаць падобнымі; яна застаецца ў парку, з заплюшчанымі вачыма, а не выходзіць замуж за старычыну: пасля вянчання ён дорьшь ёй бамбукавы кіёчак, новы, без адзінай драпінкі, з бліскучым паліраваным вяршком. Аматар усходніх традыцый нічога не ведае пра яе жаданне мець самурайскі меч, якім робяць харакіры... Мігценнеагеньчыкаў царкоўных свечак узбуджас яго, яго пальцы ў той момант, калі яна
працягвае руку, набываюць пругкасць, ён адчувае раптоўную насцярожанасць з яе боку і паступова вяртае дрыготку ў старэчае цела. Яна прызнае свае хібы: легкаважнасць, няўважлівасць і шэптам просіць прабачэння; гэта няцяжка; дрыготкі палец ніяк не можа патрапіць у пярсцёнак; абодва шчаслівыя...
Я працягваю назіраць за імі збоку, не парушаючы гармоніі, але ў нейкі момант яны пачынаюць рабіць усё хутчэй, чым таго патрабуе абрад. Мне весела, я смяюся ў царкве, прысутныя пагрозліва азіраюцца...
— Выведнте ее! (У рускай царкве гавораць па-руску.) Выходжу...
Я прывыкла бачыць на вуліцах гандлярак семкамі, а тут на кожным кроку гандлююць кветкамі. Раблю паралель: на колькі букетаў хопіць маёй зарплаты дома, атрымліваецца зусім няшмат. Адчайна абвяргаю спакуслівае жаданне даведацца назву наступнай раскошлівай кветкі: прэтэндэнты на месца прыхільнікаў адной звар’яцелай служыцелькі рампы адсутнічаюць. Хто з іх бачыў мяне на падмостках?