• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    Багуся (злосна) Ты...ты...
    Казімір смяецца гучней і гучней. (ІІераможна, амаль крычыць.) А труп будзе! У фінале!
    Казімір (раптам сур’ёзна) Нават у тым выпадку, дзіця, калі ты здолееш закахаць мяне ў сябе, ты не станеш сведкай смерці. Гэта я табе гарантую.
    Багуся
    Дзікун! Хто сказаў, што я хачу, каб ты закахаўся ў мяне?
    Казімірраптам набліжаецца да яе, моцна прыціскас і цалуе. У гэтымомантуваходзіць Марыся
    Марыся Божухна!.. Я вам перашкодзіла.
    Казімір і Багуся адштурхваюцца, яны збянтэжаныя...
    Марыся Я бачыла Уладзіслава. Ён быў тут?
    К а з і м і р
    Так, я пазнаёміўся згэтым маладым чалавекам. Даволі прыстойны тып.
    Багуся Невычварайся.
    Казімір
    Я не чакаў цябе так рана.
    Марыся
    Я гэтазаўважыла...Я ведаю, што малады чалавек наведваецца да Багусі, пакуль я на нрацы. Я спадзявалася, што вы добра правядзецс час і я вам не перашкоджу, калі далучуся да ўсёй кампаніі раней...
    Багуся
    Ты сышла з працы?
    Марыся
    Я паскардзілася Пучынскаму, што мне баліць галава. Проста разломваеццаначасткі.Тут... (паказвае) ітут.
    Багуся
    Табе заўсёды баліць галава, калі ты хочаш сысці раней. Твой ГІучынскі не заўважыў, што ты хлусіш?
    Марыся ( суха) Недумаю.
    Казі мір
    А гэты Пучынскі — я так зразумеў — твой калега?Ты сядзіш з імуадным пакоі?
    Багуся
    Гэта яе начальнік і таемны сведка дзікіх галаўных боляў. Ты не баішся, што ён ізноў прыбяжыць лячыць цябе?.. А-а, можа, ты правакуеш яго на спатканне?
    (Казіміру.)
    Ен аказвае ёй увагу. Калі ў яе крызіс са здароўем, ён яе лечыць.
    Казі мір
    Лечыць? Ён што, доктар?
    Багуся ( з’едліва ) Народнылекар.
    Марыся ходзіць па пакоі з кута ў кут.
    К а з і м і р
    Марыся, табе сапраўды баліць галава?
    ( Багусі.)
    Ідзіце, дзіця, займіцеся сваімі канспектамі. Я дапамагу вашай цётцы.
    Казімір падыходзіць да Марысі і асцярожна падводзіць яе да канапы, дапамагае сссці. Багуся паціскае плячыма і выходзіць у іншы пакой. Паўза. Стук у дзверы. Уваходзіць Пучынскі з пакункам пад пахай.
    М а р ы с я
    Пучынскі... Знаёмцеся — мой начальнік. А гэта... гэта...
    К а з і м і р Стары сябар сям’і. Казімір.
    (Яны рукаюцца.) Дзень добры, сядайце.
    П у ч ы н с к і
    Дабрыдзень... Я ненадоўга. Наадну хвілінку. Паглядзець — як сябе пачувае Марыся. Праўда, калі тутёсць каму дапамагчы ёй,то я пайду.
    М а р ы с я
    Багуся! Багуся, прыгатуй нам усім гарбаты. Сядайце, Пучынскі. Я не паспела прыбраць да вашага прыходу. Ой...
    (Мацае галаву.)
    Казі м ір Што?
    П у ч ы н с к і Баліць?
    М а р ы с я ( здзіўлена ) Ой... Ай...
    (Ківае галавой у знак згоды.)
    Багуся выходзіць з пакоя пераапранутая, вітаецца кіўком галавы з Пучынскім і ідзе на кухню.
    П у ч ы н с к і
    Твая пляменніца міленькая дзяўчына. I такая паслухмяная, добрая.
    М а р ы с я
    Ага, толькі часам дзейнічае на нервы. Калі ёй нагадваюць, што яна мая пляменніца.
    П у ч ы н с к і
    А кім бы яна хацела быць?
    Map ыся
    ...Для пачатку сястрой. I мець мой вопыт. I маіх сяброў.
    П у ч ы н с к і
    Яна вельмі прыгожая. I ў яе такія ж вочы, як у цябе.
    М а р ы с я
    He заўважала.
    Казімір
    Ён мае рацыю. Я сам зразумеў гэта сёння.
    П у ч ы н с к і ( узрадавана)
    А я прыгадваю вас. Марыся паказвала мне свой студэнцкі альбом. Там былі вы. Я маю на ўвазе, там было шмат вашых здымкаў. Яна не вельмі ахвотна расказвала пра вас, але я зразумеў, што вы шмат значылі для яе... тады... Ну вось, я рады нашаму знаёмству.
    (Працягвае руку, яны ізноў рукаюцца доўга і моцна.
    Пучынскі ўважліва разглядае Казіміра.)
    Вось... Я шчыра рады...
    (Адпускае Казіміраву руку.)
    У вас такая мужная рука, і самі вы такі дужы, моцны. Такія заўсёды моцныя з чужымі жанчынамі. Ага...
    Казімір
    ( запытальна )
    Мужны...
    (Узгадвае нешта.)
    Мужны не толькі той, хто перамагае ворагаў, але і той, хто ўладарыць над сваімі жаданнямі. Некаторыя ж царуюць над гарадамі і ў той жа час з’яўляюцца рабамі жанчын.
    Уваходзіць Багуся з тацай і посудам для гарбаты. Ставіць усё на стол.
    Б агуся
    Дзядзька Казімір любіць цытаваць старажытных.
    ГІ у ч ы н с к і
    А, дык ён да таго ж і філосаф.
    Падыходзіць да Марысі і ўручае ёй пакупак. Яна разгортвае, там кніга і шакалад.
    Казі м ір
    Набор народнага лекара.
    П у ч ы н с к і
    Здаецца, вам робіцца невыносна, калі нехта шчаслівы.
    Казімір
    Шчаслівы?
    П у ч ы н с к і
    Толькі не намагайцеся ўзгадаць, што ў гэтым выпадку казаў Цыцэрон ці Дэмакрыт.
    Казі м ір
    О, ён амаль адукаваны. Ён ведае такія імёны!
    Пучынскі
    Рады, што спадабаўся вам. Калі мы пазнаёмімся бліжэй,вы навучыце мянетым выслоўям, што памятаеце?
    Казімір
    Калі я зраблю гэта, вы адчуеце сябе няшчасным.
    Пу чынскі
    3 чаго?
    Казімір
    Філасофія — навука нешчаслівых. Ты разумееш тады сваю мізэрнасць і нязначнасць. А гэта небяспечна для начальнікаў. Увесь вольны час вы прысвеціце не пачуццям,а асэнсаванню іх, пачнеце шукаць вытокі, і, урэшце, калі дойдзеце да іх, вам стане сорамна і вы адмовіцеся ад саміх пачуццяў.
    П у ч ы н с к і
    Мнс няма чаго саромецца...
    Багуся
    Штовыпляцеце?
    II у ч ы н с к і
    Казімір гаворыць, што падаснова ўсяго — пустэча.
    Багуся
    Але ж ён сам так не лічыць. Вы запытайцеся ў яго, чым ён кіруецца, калі хоча заваяваць жанчыну?
    Казімір
    У мяне і ў думках не было каго-небудзь заваёўваць.
    Марыся
    Сядайце за стол. Ад вашых размоў мне па-сапраўднаму пачынае балець галава.
    П у ч ы н с к і
    Ада гэтага?
    Марыся
    Гэтанеістотна. Лепш мы паразважаем пратэатр,літаратуру ці жываніс. Што яшчэ можа зрабіць гутарку больш інтэлектуальнай, як не развагі пра высокае мастацтва? Паглядзіце, што прынё'с Пучынскі.
    (Паказвае кнігу.)
    Казі мір
    (бярэ кнігу у рукі)
    «Філонаў. Аналітычнае мастацзва». Вось не думаў, што ты любіш Філонава.
    Марыся
    Я толькі збіраюся яго палюбіць.
    П у ч ы н с к і
    Вы бачылі яе калекцыю? Яна збірае альбомы мадэрністаў.
    К а з і м і р
    ( Марысі 9
    Ты казала, што тваегусты незмяніліся. Мы калекцыяніравалі паштоўкі. Ты збіраеш альбо.мы?
    Map ыс я
    Твае паштоўкі ўсе засталіся. Я вывучыла напамяць усё, што ты пісаў на іх. Але, згадзіся, апошнія тры гады ты рэдка дасылаў іх.
    Казімір
    Але я мала выязджаў. Я б хацеў даслаць табе краявіды Кіпра ці Аўстраліі. Ды я ж не быў там.
    Марыся ( перабівае )
    Я запоўніласвас вечары новым заняткам: я разглядаю Малевіча, Мацюшына, Шагала... Цяпер пачну вывучаць Філонава.
    К а з і м і р
    Ну вось, нядаўна я казаў Багусі, што зусім не ведаю цябе. Ты зноў знікаеш.
    М а р ы с я
    Я не належу нікому. А ад сябе не знікаюць... Можа быць, я толькі пачынаю знаходзіць сябс.
    Казі м ір
    I для гэтага патрэбны памочнік?
    Марыся
    Мне nai-paeHbi сябар.
    Казімір
    У цябе ўжо ёсць адзін сябар.
    П у ч ы н с к і
    (задаволена)
    Я!
    Б а г у с я (смяецца)
    Янадавяраевам абодвум... Марыся,каму ты давяраеш больш?
    П у ч ы н с к і
    Я бачу,Марыся,табеўжо лепш. Я прыйду іншым разам. Дзякуй за гарбату.
    ( Сыходзіць.)
    Казімір падымаецца і пачынае хадзіць па пакоі. Багуся ціхенька ўстас і асцярожна сыходзіць. Марыся разглядае альбом, потым адкладае яго.
    Казімір
    Ты ўжо пазнаёмілася з Філонавым?
    М а р ы с я
    Што? А-а, так. Я думала, як яны маглі працаваць тады — у трыццатыя гады. Іх неразумелі, ім недазвалялі праводзіць выставы, сустракацца з гдедачамі. Дзеля чаго яны працавалі? Дзеля каго?
    К а з і м і р
    Дзеля нас.
    М а р ы с я
    Нядаўна са мной адбылася дзіўная гісторыя. А зрэшты, гэта бывае даволі часта. Я сядзела на працы і адчула... што... перастала прыносіць карысць. Mae распрацоўкі друкуюцца ў вузка спецыялізаваным часопісе... Мая праца — фікцыя. Але я залежная ад сваіх калег. Мы разам складаем дапаможнікі па выхаванню... Калі я ўяўляю сябе тым дзіцем, для якога гэта робіцца, я
    пачынаю ненавідзець тых, хто так фарысействуе для мяне. Я — дзіця — хачу развівацца нсзалежна!.. Гэта невыносна. Я проста вар’ятка.
    Казімір
    Калі мы не будзем паліваць кветкі, яны не вырастуць.
    М а р ы с я
    Слушна. I ўсё-ткі мне здаецца, мой начальнік разумее мяне. Інакш бы ён не паверыў, што мне так часта баліць галава.
    К а з і м і р
    Нядаўна ты казала, што ён твой сябар. У яго ёсць імя?
    М а р ы с я
    Нашы кабеты завуць яго Сяргей Эмануілавіч.
    Казімір
    Аты?
    Марыся
    Пучынскі.
    Казімір
    Ты не задумвалася, чаму ён дазваляе табе называць яго...
    М а р ы с я
    Пучынскі? Яму здаецца, што гэтым я падкрэсліваю сваю лаяльнасць.
    Казімір
    Ён дэмакрат?
    М а р ы с я
    ( жартам )
    Дэмакрыт? He, ён проста адказны работнік. Сціплы і ўдовы.
    Казімір (іранічна)
    I ў адрозненні ад цябе, ён адчувае сваю адказнасць перад будучымі пакаленнямі... А што ён можа даць табе, акрамя клопатаў з ягонымі дарослымі дзецьмі і праблемаў падзелу спадчыны пасля ягонай смерці?
    М а р ы с я
    Ты не маеш права так казаць! Так, у яго ёсць дом, праўда, стары, але там вялікі сад. I машына... I... і двое дарослых дзя-
    цей... Але я не збіраюся паляпшаць дабрабыт ці мяняць сваю кватэру на асабняк. Я ўвесь час жыла незалежна.
    Казімір
    У мяне ёсць кватэра, але там жыве жонка. На маёй машынс ездзіць зяць, і я не цікаўлюся мадэрністамі. Здаецца, я пачынаю шкадаваць, што мяне не вучылі жывапісу.
    Марыся
    Але ж ты цудоўна іграеш на фартэпіяна. I ты любіш вандроўкі на байдарках. Ты падабаешся жанчынам — а гэтатаксама талент.
    Казімір
    He іранізуй. Я сансаваў табе жыццё.
    М а р ы с я
    Але ж гэта не такая ўжо вялікая трагедыя.
    Казімір падыходзіць да яе, абдымае.
    Казімір
    Ты сапраўды так лічыш?
    Марыся
    Але мне не патрэбна спачуванне. Мне шкода цябе: хто яшчэ паклапоціцца, каб ты не жыў з прусакамі?
    Казімір бярэ яс руку і цалуе.
    Казімір
    Я так часта чую пра гэтых стварэнняў, што хутка пачну любіць іх. (Абодва смяюцца.)
    ...А чаму б табе папраўдзе не выйсці замуж?
    Марыся
    Каму? Мне? Алежу тваёй кватэры жывежонка. I мненебудзе да каго збегчы ў час дэпрэсій.
    Казімір
    Г эта горш за ўсё.
    Марыся
    Ты не прывык адказваць за мяне.
    Казімір
    Сапраўды, я пачну хвалявацца, як ты жывеш.
    М а р ы с я
    А так ты зможаш зноў не прыязджаць гадамі.
    Казімір
    Адчуваю, што ты шмат не дагаворваеш. Як твая галава?
    М а р ы с я
    Маю галаву раздзіраюць думкі і тэорыі. 3 той самай хвіліны, як ты з’явіўся. Але варта мне прасачыць ход дзеі і вызначыць сваё месца, як усё мяняецца. На полі бою з мяне выйшаў бы кепскі стратэг.
    Казі мір
    Але, як толькі ты распачнеш вайну і выйграеш яе...