• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    А як Уладзіслаў?
    Багуся
    Хай сабе...
    Казі мір
    Алежты плакала і казала, што не хочаш яго губляць.
    Багуся
    Я нс ведаю, што са мной. Я хачу належаць донжуану.
    Казімір
    А хто будзе трупам у апошнім дзеянні?
    Б а г у с я
    Я, калі ты зараз не пацалуеш мяне.
    Цалуе яс.
    Заслона.
    ДЗЕЯДРУГАЯ
    Тыя ж дэкарацыі. Але, відочна, нешта змянілася няма таго парадку, што быў у першай сцэне.
    Сцэнапершая
    На сцэне Казімір і Багуся. Уваходзіць Марыся.
    М а р ы с я
    Ты ўяві. ён пазваніў і сказаў, што я прызначыла яму спатканне!
    Багуся
    Ну дык што?Ты ж сама паклікала яго з намі.
    М арыся
    Ат, ты не разумееш. Я прызначыла спатканне не Пучынскаму!
    Казімір
    Тады каму?
    М арыся
    Ікару.
    Б а г у с я
    Ха-ха-ха... Можа,гэтабыў Апалон. Ці Бахус. Чаму не?
    Марыся
    Спачатку я сама не паверыла. А потым ён паказаў пашпарт і не ўзяў з мяне грошай.
    К а з і м і р
    Грошай? За тое, што паказаў пашпарт?
    Марыся
    He, ён прывёз мяне на таксі.
    Багуся
    А твой Пу чынскі — ён не змог заплаціць?
    Марыся
    Я згубіла Пучынскага.
    Казімір
    Ён што — кінуў цябе?
    М а р ы с я
    Ды не, я захацела згубіць яго і згубіла. А потым пазнаёмілася з гэтым таксістам. Ён не захацеў узяць грошы і сказаў, што ўсё жыццё марыў сустрэць сталую жанчыну, якая паводзіць сябе рыхтык як школьніца, любіць бадзяцца па рэстаранах, губляць мужчын, чытаць у таксі вершы... і ііроцьму ўсяго астатняга. Ён ведае мой адрас!
    Багуся
    Казімір, што ты пра гэта думаеш?
    Казімір
    Думаю, Марыся не заслужыла таго, каб мець спатканне з Ікарусам.
    М а р ы с я
    He іранізуй. Сама разумею, што зрабіла глупства... Але, чаму й не? Здаецца, ён паклаў на мяне вока.
    Багуся
    Бедны Ікар.
    М а р ы с я
    Я малю вас — ні слова пры ім пра тое, што я старая дзеўка. Ён называе іх сінімі панчохамі. I кажа, што самыя лепшыя жанчыны — удовы. Казімір, як лічыш, магу я выдаць сябе за генеральшу?
    Казімір
    Ікарус гэтага не варты.
    М а р ы с я
    (глядзіць на гадзіннік)
    Як ляціць час! Зараз хто-небудзь прыйдзе. У мяне прадчуванне...
    ( Раптам.)
    О, мая галава! Пайду прыму душ. Калі з’явіцца Пучынскі, не кажыце яму пра Ікара.
    Казімір
    Пучынскі? Ты верыш, што ён прыйдзе... пасля таго, як ты яго згубіла?
    Марыся
    Такія мужчыны абавязкова знаходзяцца самі, іх не трэба шукаць. Датагожён мнепатрэбны.
    Багуся
    Чагоіэта?
    Марыся
    Па-першае, ён мой начальнік, na-другое, у яго лепшая калекцыя мастакоў-мадэрністаў. I, па-трэцяе, калі трэба, ён абароніць мяне ад Ікара.
    Казі мір
    А на мяне ты ўжо не разлічваеш?
    Map ыся
    Ты толькі і здатны на тос, каб пакінуць мяне без выбару.
    Казі мір
    А мне здавалася, што я змяніўся.
    Марыся
    Ты перабольшваеш.
    Багуся
    А гэты Ікар — што ён з сябе ўяўляе?
    М а р ы с я
    Мужчына.
    Казімір
    Пераканаўчы адказ. Здаецца, ты казала, што не зважаеш на мужчын.
    М а р ы с я
    А хто табе казаў, што я іх бачыла?
    Казі м ір
    Ты мянездзіўляеш.
    М а р ы с я
    Я дзіўлюся з самой сябе.
    Казімір (з іроніяй)
    Выключна! Мы ахвяруем сваімі жыццёвымі прынцыпамі дзеля знаёмстваз сумніўным Ікарусам.
    Марыся
    Ахвяруем?.. Мы ахвяруем?.. Азрэшты, чаму й не? Мы здрадзім сваім — як ты сказаў,—прынцыпам дзеля таго, каб спазнаць сябе.
    (Тэатральна.)
    3 гэтага моманту абяцаю: я буду толькі ахвяраваць, знаходзіцца ў пошуку, адмаўляцца, паглыбляцца... Адзінае, што выпадаез гэтага шэрагу, — слова «чакаць». Я больш не буду чакаць таго дня, калі пачнецца жыццё.
    Багуся
    Ну як? Яна гатовая легчы на плаху, каб толькі даказаць, што мінулае не маедля яе ніякага значэння.
    Марыся
    Хай так. Я кінула, адмовілася, адбілася, адгарадзілася, адасобілася,ад...
    К а з і м і р
    Каб жа толькі тваё «ад...» не закранула пачуцця ўласнай годнасці.
    Марыся
    Гэтага небудзс.
    ( Выходзіць.)
    Паўза.
    Багуся
    Як ты думаеш, што будзе з яе годнасцю, калі яна ўбачыць нас у ложку?
    К а з і м і р
    Я не дапушчу.
    Б а г у с я
    Дарма, а я думаю, час ёй адкрыць вочы... Што з табой адбываецца?
    К аз і м ір
    Тое, што бываез мужчынамі, калі яны здраджваюць пры сведках. Я поўны сусветным болем. Мне шкадатых дзяцей, якія пухнуць з голаду. Мне шкада разбураных Пампеяў і затопленай Атлантыды. I я губляю сябе.
    Б а г у с я
    Пакінь свет у спакоі. Ён не думае пра нас. Спадзяюся, твая здрада — не фарысейства. Ці ты ўжо шкадуеш?
    Ка зі м ip
    Ты чытала Камю? Ён сказаў, што нішто так не натхняе, як усведамленне свайго безнадзейнага становішча.
    Б а г у с я
    Твая маленькая трагедыя набывае маштабы.
    Ка зі м ір
    Маленькія трагедыі вызваляюць аптымізм. Мне дастаткова, каб ты мяне ізноў спакусіла.
    Б а г у с я
    О-ля-ля... Сапраўды,ты можаш быць задаволены жыццём.
    Казімір
    Ага, тым, што недзезасталася жонка, якая мяне чакае, і зяцем, які ездзіць на маёй машыне. I добрай сяброўкай, якая вырашыла здрадзіць прынцыпам. I тым, іпто мне ёсць дзе спыніцца ў час дэпрэсіі. I дзяўчом, якое дорыць трыццаць тры пацалункі, адякіх я пачуваю сябе прарокам.
    (Тэатралыіа.)
    Падыдзі, дзіця маё, я адпушчу табе грахі.
    Багуся
    Блазан! Ты здзекуешся з мяне!
    К а з і м і р
    He, проста я хутка стану дзеда.м.
    Б а г у с я
    Ну вось, яшчэ адна навіна... Твая дачка цяжарная?
    Казімір
    Вось-вось народзіць.
    Б а г у с я
    Прашу цябе, стаўся да мяне сур езна. Я таксама магу нарадзіць.
    Казімір
    Што?!
    Званокудзверы.
    Б а г у с я
    Пайду адчыню.
    Выходзіць. Заходзіць разам з Ікарам.
    Ікар
    Добры дзень... добры дзень. Мяне завуць Ікар. Я прыйшоў да чароўнай Марысі.
    Казімір
    Яна хутка выйдзе.
    Ікар
    Тады я пачакаю. Яна казала, штоя прыйду?
    Казімір (надзвычай ветліва)
    Яна сказала, што вы былі настолькі ўважлівыя, што згадзіліся прывезці яе бясплатна.
    Ікар
    Звычайна я так не раблю.
    (Ходзіць па пакоі, разглядае ўсё, нібы прыцэньваецца.
    Зазірае ў другі пакой.)
    Марыся жыве тут адна?
    Казі мір
    Думаю,вамранаяшчэзадавацьтакія пытанні... А-а,гэтаневы аскублі рымскіх гусей?
    Ікар
    Ну вось, я ведаў... ведаў. Варта мне назваць маё імя, як людзі пачынаюць з мяне пацяшацца.
    Багуся
    Ён нехацеў вас пакрыўдзіць.
    Ікар
    У дзяцінстве я марыў быць лётчыкам. Але здароўе...
    К а з і м і р
    Вы хворы?
    Ікар
    Ды не!.. Як вы думаеце: ездзіць на таксі — у гэтым ёсць палёт?
    Багуся
    Ага (смяецца)... У шафёраспыталі: ча.му вы так хутка едзеце?
    А ён адказвае: мы не хуткаедзем. Мы нізка ляцім.
    Смяюцца. Званок у дзверы.
    ...Я думаю, гэта хлопчык са стрэламі.
    Казімір ідзеадчыняць. Вяртаецца з Пучынскім.
    Ікар
    ( здзіўлена )
    А дзе лук і калчан?
    П у ч ы н с к і
    Дабрыдзень. Рады вас бачаць. Вы не ўяўляеце, як я спужаўся, калі Марыся знікла,—з ёй магло што-небудзьздарыцца. Спадзяюся, яна не ў крыўдзе, што я не знайшоў яе?
    Багуся
    А вы шукалі?
    П у ч ы н с к і
    Безумоўна.
    Багуся
    Думаю, яна не толькі не ў крыўдзе, але і ўдзячная вам.
    П у ч ы н с к і
    Удзячная? За што?
    Багуся
    За тое, што Ікар прынёс яе сюды на сваіх крылах.
    П у ч ы н с к і ( здзіўлена ) Ікар?
    Ікар
    ( працягвае руку )
    Гэтая.
    П у ч ы н с к і
    Г эта не ваша фірма пастаўляе нам старыя «Ікарусы» з Г ерманіі? Яны адваявалі ў нас некалькі пакояў! Уяўляеце, гэтыя людзі дураць нашу дзяржаву: яны прыганяюць аўтобусы, якія забруджваюць наваколле. Іхняя фірматак і называецца«Ікар». Дыквы...
    Казімір
    Супакойцеся. Ён там не працуе. Вашае таксі, Ікар, таксама забруджвае наваколле?
    Ікар (абурана) Мяне правяраў экалагічны патруль!
    Багуся Вас... ці машыну?
    ( Смяецца.)
    Уваходзіць Марыся.
    М а р ы с я Пучынскі! Ты даўно тут? Ікар, вы запомнілі дом? На вуліцы ж было цёмна.
    Ікар
    Але. У чатыры гадзіны раніцы досыць добра бачна. I вы напісалі мне ваш тэлефон і адрас на паперцы. Вось (дастаезкішэні).
    М а р ы с я
    He трэба. Я вам веру.
    Ікар
    У вас цудоўная кватэра. Люблю парцалянавыя статуэткі. Сярод іх звычайна жывуць паэтычныя натуры. Вы чулі, як яна чытае вершы?
    Марыся (апраўдваецца) Я чыталаяму Ахматаву... у таксі.
    Казім ір А ён не цікавіцца авангардыстамі?
    Марыся
    11е ведаю. Затое ён разбіраецца ў машынах. Хто-небудзь, схадзіце па шампанскае. Трэба адзначыць нашу сустрэчу. О, мая галава!
    II у ч ы н с к і
    У такіх выпадкахлепш каньяк. Ён пашыраесасуды. Я схаджу. ( Сыходзіць.)
    Марыся Ікар, вы зараз вольны ад працы?
    Ікар
    Мая змена закончылася раніцай. Вы былі маёй апошняй кліенткай. Мне яшчэ ніхто не чытаў вершаў у таксі... Я люблю новых людзей, новыя знаёмствы і новыя кватэры.
    Марыся
    Вы хочаце паглядзець другі пакой? Хадземце, я пакажу вам мае кнігі.
    (Выходзяць у другі пакой.)
    Багуся
    ( перадражнівае )
    Хадземце, я пакажу вам маекнігі... I мае альбомы... I маю калекцыю паштовак.
    К а з і м і р
    Ты раздражнёная. Гэта табе не пасуе.
    Багу ся
    Я шмат кажу?
    Казімір
    He, ты проста анёл.
    Багуся
    Затое відочна, што табетак і хочацца ўкусіць каго-небудзь. Ты больш не пачуваеш сябе гаспадаром.
    ( Смяецца.)
    К а з і м і р
    Смейся, дрэнная дзяўчына. Мне падабаецца, калі ты смяешся з мяне.
    Багуся
    Ну вядома, у мяне тады з’яўляецца ямачка на падбародку, і я пачынаю выклікаць сексуальныя жаданні.
    К а з і м і р
    Г эта адзінае, чы.м ты можаш ганарыцца.
    Багуся
    Файна. Нарэшцеты знайшоў ува .мне нешта прывабнае.
    К а з і м і р
    Ты абуджаеш ува мне мужчыну.
    Б агуся ( тэатральна )
    А хто сказаў табе, што я бачыла раней мужчын?
    К а з і м і р
    Працягвай.
    Багуся
    Навошта? Мне робіцца млосна ад думкі, што я не выклікаю ў табе жадання размаўляць са мной пра мастацтва, пра палітыку. Т ы не філасофствуеш са мной —ты павучаеш.
    Казі м ір
    Я не ўмею размаўляць пра сур’ёзныя рэчы з дзецьмі.
    Багуся пакрыўдзілася. Паўза.
    Вяртаецца Пучынскіз бутэлькайканьяку.
    П у ч ы н с к і ( весела )
    Каму баліць галава? Вось лепшы ў свеце аналыін...
    (Нерашуча.)
    А-адзе...
    Казімір
    Яна паказвае вашага Філонава новаму знаёмцу.
    Пу чынскі
    А-а...
    3 пакоя выходзіць Марыся, яна трохі збянтэжаная, шчокі яе гараць. За ёйідзеікар.
    Ікар
    Марысі кепска. Наліце ёй трохі каньяку.
    (Падыходзіць да стала, разглядае бутэльку, адкрывае.
    Багуся прыносіць шклянкі.)
    Ваш сябар умее выбіраць.
    П у ч ы н с к і
    Так, я папрасіў самы дарагі.
    Марыся (первова) Хто-небудзь пачастуе ўдаву?
    Багуся
    Хм!
    Усе глядзяць на яе.
    Я хацела сказаць...
    Звоніцьтэлефон. Баіуся бярэтрубку.
    ...Вы памыліліся... Што? Ваш муж?Казімір?..
    (Казіміру.)
    Тытут?
    Марыся
    Зусім забылася. Учора званіла Марта, яна хацела сказаць табе нешта важнае.