• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    He думаю, кабтое, што ты пачуў, тычылася тваёй асобы. Казімір сышоў раззлаваны. Прыехала Марта, ягоная жонка.
    П у ч ы н с к і ( асцярожна ) Iяна спакойная?
    Марыся Яна паспее паказаць свой нораў дома.
    Багуся Тыўпэўнена?
    Марыся
    У чым?
    Багуся
    Што ён з’язджае?
    Марыся
    Марта прасіла дапам агч ы сабраць рэчы.
    Багуся
    Марта... А-а... ён?
    Марыся
    Ты ж бачыла — сышоў.
    Паўза.
    Пу чынскі ( Марысі) Я вось дастаў два білеты ў Оперны. Як твая галава? Можа, нам прайсціся?
    Марыся
    Падобна на тое, што падскочыў ціск. Але і праўда. На свежае паветра!.. Багуся, падумай над тым, што табе прапанаваў малады чалавек.
    Багуся (нервова ходзіць па пакоі) Гэта мы яшчэ паглядзім... Нехвалюйся, Марыся, я падумаю.
    М а р ы с я
    (бярэ люстэрка, пудрыць твар)
    Пэўна, Казімір сам збярэ сваерэчы. Ды і Марта яму дапаможа. Перадасі ім маёразвітальнае«бывай».
    П у ч ы н с к і
    Усяго найлепшага!
    Пучынскі і Марыся сыходзяць. Багусяўсеяшчэ нервова ходзіць.
    Б а г у с я
    А я?. Як я?.. Зусім адна?.. Пераехаць да Уладзіслава?Так, я перажыву расстаннез Марысяй. А-а... з і м?
    (Плача.)
    Так, ён меў розных жанчын! Алеж я дачакалася сваёй чаргі. (Узрываецца.)
    Гэта праўда! Я чакала сваёй чаргі!
    ( Раззлаваная.)
    На маім месцы магла быць іншая, якая паклікала б яго за сабой. Галоўнае што? Паклікаць... Кім я былатут — у кватэры ягонай сяброўкі — хатнім сабачкам? Гэй, свісь!
    (Свішча.)
    Багуся падае на канапу, падхопліваецца, рухі яе нервовыя. Ставіць кружэлку, гучыць песня ў выкананні Аляксандра Сярова «Як мне быць?». Багуся час ад часу свішча, як бы здзекуецца з сябе. Паўза.
    Заходзяць Марта і Ікар.
    Марта
    Божухна, зусім стамілася.
    (Заўважае Багусю.)
    Вы хто?
    Б а г у с я
    Пакаёвы сабачка.
    ( Ціха.)
    Фью-фью!
    Марта
    Тым горш. Хто дапаможа Казіміру скласці рэчы?
    Багуся
    Я.
    Яна рашуча ўстае, ідзс ў другі пакой, адгуль выкідае валізку, кашулі, штаны—рэчы Казіміра.
    Марта
    Што? Што вы робіце?
    Ікар спачатку нерашуча, а потым уваходзіць у ролю памагатага і падымае рэчы, кладзе ў валізку.
    Багуся
    Вось вашыя рэчы! Пакаёвыя сабачкі таксама бываюць злымі. Таму — ідзіце і, калі забераце вашага мужа, не забудзьцеся зрабіць яму супрацьслупняковы ўкол—ён мог заразіцца.
    Марта ( крычыць )
    Казімір! Казімір! Ратуйце!
    Ікар
    Цішэй! Цішэй! Я пагляджу...
    (Аглядае кватэру.)
    Яго няма.
    Багуся
    (выкідае апошнія рэчы)
    Прэч! Ён пайшоў пешкі, як пілігрым. Ідзіце, можа, дагоніце!
    Марта
    Якая істэрычная дзеўка! I што, яна таксама тут жыве?
    Ікар
    Гэта пляменніца Марысі. Вось (падае валізку),вазьміце.
    Марта
    Вы адвязеце мяне на вакзал. Я больш ні хвіліны не хачу заставацца ў гэтым доме.
    Ікар і Марта сыходзяць. Багуся ходаіць па пакоі.
    Багуся
    Ідзіце! Мне будзедобра адной! Я больш нікому не дазволю адшпурваць мяне, як цацку! Я стану спакойнай і халоднай. He, гэта не тое! Зацяганымі словамі немагчыма вызначыць сутнасць... Зрэшты, калі я не стану абыякавай, як скала, то буду вясёлай і шалёнай. Я знайду асалоду ў помсце... У помсце? Але каму?.. Ён не кахае мяне, і я больш ніколі яго не ўбачу! О-о!..
    Падчас гэтага маналога з’яўляецца Казімір і прыпыняецца ў дзвярах. Багуся яго не заўважае.
    Казімір
    Але я вярнуўся.
    Б а г у с я
    ( здранцвела)
    Ты?..Ты!
    (Кідаецца да яго, абдымае.)
    Застанься. Я магу быцьзтабой увесь час. Мнеўсёроўна, што ты кахаў Марысю. Мне ўсё роўна, колькі табе гадоў, што ты ўжо дзед. Зараз галоўнае — толькі маепачуцці. Гэта праўда!
    Казі мір
    Праўда?Ты хочаш сказаць, што пачуваеш сябе праўдзівай, калі гаворыш пракаханне?Ты небаішсядптоя паверу?
    Багуся
    Я гэтага хачу! Я стамілася ад гульні. I ўжо няма розніцы паміж прыстойнасцю і шалам. Мне ўсё адно, як выглядаюць мае пачуцці: цнатліва ці юрліва. Гэтаяк быць анёлкам і пачварай адначасова. Я не ведаю — хто я, калі стаю побач з табой.
    Казімір
    Ты пужаеш мяне, Багуся? He ведаю, што адкажу табе...
    Б а г у с я
    Мілы... Мой мілы, стары донжуан. Такі разгублены і самотны. Няўжо ты думаеш, што я дазволю табекінуць мяне восьтак... раз і...
    (Абдымае яго.)
    Казі мір
    Мне добра з табой, дзяўчынка.
    Багуся
    Табе заўжды будзе добра. Я моцная. Я змагу абараніць нас ад Марысі, ад Марты. Ніхто не адбярэ цябе. Мы засталіся б удвох... назаўсёды.
    Казімір
    Ты абароніш... нас? I не будзе ні Марты, ні Марысі... назаўсёды толькі ўдваіх. Дзіўна!..
    (Зразумеў недарэчнасць.)
    Алетак палка,так апантана! Ты сапраўды верыш у свае словы? З'ы верыш, што для нас магчымы хэпі-энд?
    Багуся
    Хэпі-энд?
    Казімір
    (раздражнёна )
    Так, для нас. I для іх таксама: Уладзіслава, якога ты «пракінеш», — так, здаецца, вы гаворыце? I для Марты, калі я скажу ёй, што буду жыць з дзевятнадцацігадовай дзяўчынай, і для Марысі... Знайдзі якое-небудзь пацверджанне — што ўсё, што ты кажаш, можаздзейсніцца.
    Багуся
    Навошта?.. Я проста ніколі не буду шчаслівай, калі ты сыдзеш ад мяне.
    ( Раптам.)
    Тады ты не прачытаеш тых лістоў, што я пісала табе.
    К а з і м і р
    Якіх яшчэ лістоў?
    Багуся
    Ты не будзеш смяяцца?
    Казі мір
    ?!
    Багуся
    Я так шмат ведала пра цябе: праз твае кнігі і ад Марысі... пра нас... што мнетрэбабыло падзяліцца гэтым... Марыся іУладзіслаў?.. Яны маглі ператварыцца ў ворагаў... А ты?.. Цябе магло проста ніколі не быць! Тады я пачала пісаць лісты, заклейваць у канверты і хаваць. Ты смяешся?
    Казі м ір
    He.
    (Сумна ўсміхаецца.)
    Мне здаецца, я пачынаю адчуваць сябе шчаслівейшым.
    Багуся
    Праўда? Паабяцай, што ты зробіш мяне шчаслівай... Ну хоць ненадоўга.Так?
    Казімір
    Неведаю.
    Багу ся
    Адно скажы, што ты нікуды не ад’едзеш і гэтую ноч мы правядзём разам. Ты будзеш толькі маім! Скажы!
    Казімір (разважліва)
    I ты не пачнеш прымушаць мяне даваць іншыя абяцанкі? He будзеш казаць,штоты... атруцішся... ці перарэжаш вены... цізастанешся на ўсё жыццё расчараванай... калі... калі я сыйду?
    Багуся
    Абяцаю.
    Абяцаю.
    К а з і м і р (пасля паўзы )
    Заслона.
    Сцэнатрэцяя
    Казімір сядзіць за сталом, пііпа, ён у халаце і пантофіях. З'яўляецца Багуся. Яна ў всрхняй вопратцы, з кайстрай.
    Набліжаеццада Казіміра, цалуеягоўлоб.
    Казі мір Ты ўжо сабралася? He спознішся?
    Б а г у с я
    Заняткі пачнуцца праз паўгадзіны. Ты мянекахаеш?
    Казімір Так.
    Багуся
    Гэтак жа моцна,як і ноччу?
    К а з і м і р (абдымае яе ) Можа, мацней. Трэба паўтарыць. і мы адразу даведаемся.
    Багуся (смяецца) Мацней не бывае. Усё, пішы сваю кнігу.
    (Цалуе яго.)
    Пакуль!
    Багуся сыходзіць. Паўза. Заходзіць сонная Марыся, яна ў халаце. Сядае насупраць Казіміра.
    Казімір
    Ты так рана ўстала?
    М а р ы с я
    Дзе Багуся?
    Казімір
    ІІайшла на заняткі.
    Марыся
    Яна вырашыла больш не прапускаць?
    Казі м ір
    Яна прапусціла толькі некалькі ранішніх лекцый, да таго ж у іх хварэў выкладчык.
    М а р ы с я
    Мне яна казала тое самае... Бачу, ты шмат працуеш?
    Казімір
    Думаю, гэтая кніга будзе мацнейшая за тыя, што я напісаў.
    М а р ы с я
    Угу.
    ( Пазяхае.)
    Алеты няблага выглядаеш, я рада... Ты незаўважыў, што Багуся схуднела?У яе такія чорныя кругі пад вачыма і кепскі апетыт. Ды яшчэ гэтыя заняткі! Ты зусім не беражэш яе’
    Казімір збянтэжаны, ён робіць выгляд, што піша.
    Казімір!
    Казімір
    Што?
    Марыся
    ...Ты заўсёды быў жаданым госцем.
    Казімір
    Я разумею, Марыся.
    М а р ы с я
    Я хачу сказаць табе... што і потым... ты зможаш прыязджаць сюды.
    К а з і м і р
    Дзякуй, Марыся... Я... даўно не бачыў Ікара. Вы сусгракаецеся?
    М а р ы с я
    Мы вырашылі правесці Каляды ў гарах.
    Казімір
    А мастацкія выставы цябс больш не цікавяць?
    М ар ыся
    Чаму? Учора, калі вы былі ў тэатры, заходзіў Пучынскі. Ён прынёс мне новы альбом. Але ён не любіць слалама.
    Казімір
    He любіць слалама? А чаму ён павінен яго любіць?
    М а р ы с я
    He ведаю. Ікар абяцаў навучыць мяне ездзіць на іртах. Ён сказаў, што калі нясешся ўніз пакрутым схіле,то адчуваеш, як анёлы падтрымліваюць цябе пад рукі, каб ты не ўзляцсў, нібы птушка, іначай парушыцца свет.
    Казі мір
    Народжаны поўзаць лётаць не можа?
    М арыся
    Нешта накшталт. Ты можаш дасягнуць гармоніі сам з сабой, але калі табе гэта не дазволена Богам, то расплаціцца давядзецца ініваму: жывёліне, казюрцы. Калі чалавек сам, без сваіх машын і хізрых прыстасаванняў пераадолеегравітацыю;то птушкам нрыйдзецца...
    Казімір ( перабівае )
    Развітацца з крыламі. Г эта тэорыя няспраўджанага кандыдата ў лётчыкі? Ці няздзейсненага мастака?
    М а р ы с я
    Паглядзі на сябе. Твая іронія не да месца.
    К а з і м і р
    Хіба нешта не спраўдзілася з маіх задум? Я пішу кнігі, і я вольны!
    Марыся
    Г эта нагадала м не тое, з-за чаго я так рана зазірнула да цябе. Учора званіла Марза. Яна сказала, што чакае цябеўжо дзесяць даён. Яна пагражала прыехаць сёння. Я не захацела пакідаць цыдулку, a вярнуліся вы позна.
    К а з і м і р
    Марта?.. Сёння?
    Марыся
    Калі яна не любіць начных цягнікоў, то ты маеш шанц пагаварыць з ёй патэлефоне. Ты ж ведаеш, я не цярплю сварак у сваім доме.
    Казімір
    Сваркі? Але я не збіраюся ні з кім сварыцца.
    Марыся
    Ты думаеш, яна моўчкі ўспрыме тое, што ты...
    К а з і м і р
    Штоя?
    Марыся
    Ты павінен пазваніць ёй і сказаць, што ты вырашыў: вярнуцца ці застацца.
    Казі мір
    Але ж я не вырашаў!
    М а р ы с я
    To вырашы... Я спадзявалася, што ў адпачынку буду мець магчымасць выспацца. Пайду прылягу.
    Казімір
    Марыся... Марыся,што мнерабіць?
    М а р ы с я
    Даць параду?.. Другім разам нарадзіся ў Афрыцы. Там ёсць плямёны, у якіх і ў наступных стагоддзях не зменіцца лад жыцця. Тады ты зможаш мець хоць дзесяць жонак адразу.
    (Выходзіць.)
    Казі м ір
    Але... Але...
    Казімір ходзіць па пакоі, набліжаецца да тэлсфона і набірае ну.мар.
    У гэты момант звоняць у дзверы. Ён кладзе грубку і ідзе адчыняць. Паўза. Уваходзяць Казімір і Марта.
    К а з і м і р
    Марта... Ты ехала начным цягніком? А я вось толькі хацеў патэлефанаваць табе.
    Марта
    Якбачыш, неварта. Мы чакалі цябедзесяць дзён. Цябе цізванка.
    Казі м ір
    Але... я не мог...
    Марта
    Неходзяць цягнікі ці сапсавалася тэлефонная сувязь?
    Казімір
    Я... пішу кнігу.
    Марта
    Ты можаш пісаць яе і дома.
    Казімір
    Дома... Там плача маленькая! Дарэчы, як вы яе назвалі?
    Марта
    Калі памятаеш, мінулы раз я казала, што дачка чакае тваёй прапановы. Яны не могуць зрабіць метрыку без цябе... Без яго! Ха! Нібыта гэта яму конча неабходна!
    Казімір
    Прабач, Марта. Я сапраўды павінен быў патэлефанаваць вам. I... мнездаецца, я ведаю, якназваць дзяўчынку.