Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Марта
Як?
Казімір
Багуміла.
Марта
Багуміла?
К а з і м і р
Багуся...
Яны глядзяць адно на аднаго.
Табе падабаецца?
Марта
...Я ведаю яе?
Казі мір
Каго яе... унучку?
Марта
He прыдурайся. Сярод тваіх знаёмых не было Багумілы.
К а з і м і р
Цяпер ёсць.
Марта
Значыць, яна замяніла Марысю і парцалянавыя статуэткі?
К а з і м і р
Яна нікога не замяняла.
Марта
Тады скажы гэта ёй сам.
К а з і м і р
Што?
Марта
Што тваю сям’ю замяніць немагчыма, а калі гэта здараецца, то ненадоўга і не часта. Толькі тады, калі карціць пісаць. А выходзіць кніга, і ты пачынаеш ненавідзець сябе і творцу ў сабе, бо кнігу ніхто не заўважае. А потым мінае час, і ты зноў верыш, што калі-небудзь створыш нештазначнае... Пішаш,выдаеш,губляешсілы і надзею, покуль не закахаешся і не пачнеш пісаць наноў. Ты павінен ёй сказаць, што яна патрэбная табе для натхнення!
К а з і м і р
Але...
Марта
Ну-ну, вядома,яна ж бачыць у табе Шылера ці Гюго. А можа, Талсгога: праблемы з жонкай, героі з тонка выпісанай псіхікай і любоў пафіласофстваваць. Вось ё'н ідзе басанож па марозе, з кавенькай, у сярмяжных штанах. Ён любіць народ. I яго трэба аба-
раніць. Ад каго? Ды ад сям’і, вядома... Ты павінен сказаць ёй, што, як толькі ты закончыш кнігу, яна табе будзе непатрэбная! Іначай я скажу сама.
К а з і м і р
He, прашу цябе. Дай мне час.
М арта
Адзін дзень. Даю табе адзін дзень. Заўтра мы пабачымся.
(Хутка вы.ходзіць.)
Казімір нервова ходзіць па пакоі. З’яўляецца сонная Марыся.
М а р ы с я
Нехта быў?
Казімір
Марта.
М а р ы с я
I..?
Казі м ір
У мянеёсць суткі.
Марыся (пазяхае)
Ніяк не магу прачнуцца. Давай згатуем кавы. А потым ты супакоішся і мы пагаворым. Марта так хутка сышла?
Казімір
Так. Яна заўссды вырашала імгнснна, хаця мне часам здаецца, што ёй усё вядома зараней: што яна зробіць праз гадзіну ці праз год.
М а р ы ся
Хіба можна нешта пралічыць у адносінах да цябе?
Казімір
Як бачыш... У маладосці яна верыла, што мы з ёй Трыстан і Ізольда. Яна іграе роліо закаханай столькі, колькі я яе ведаю. I калі сыходжу з дому — я заўсёды азіраюся, каб запомніць вочы: адданыя, шчырыя, спужаныя, усе ў чаканні, напружанні, любові. Гэта сама паэзія адносін. Я выходжу за парог, і маё сэрца рвецца на кавалкі ад шкадобы да той, якая гульню ў каханне зрабіла адзінай мэтай жыцця. Але гэта паэзія Марыся!
Марыся
А ты сам кахаў?
К а з і м і р
Па-сапраўднаму? Кахаў. Вось цябе, Марту. А потым — Багусю. Хочаш, я звару табе кавы?
Марыся
He, толькі не Багусю. Я не дазваляю табе гэта рабіць! Ты можаш класціся з ёй у ложак, называць яе пяшчотнымі словамі, але... Я не хачу, каб яна моцна прывязалася да цябе...
Казімір
А можа — я прывязаўся?
М а р ы с я
I праз пару год ты скажаш ёй, што едзеш на курорт? У гэты... як ты казаў... Ачамчыры? Як толькі напішаш кнігу?
Паўза.
Казімір
Т ы сур’ёзна так ду маеш?
Марыся
Як?
К а з і м і р
Што я напішу кнігу і... з’еду?
Марыся
Вопыт, мой мілы. Вопыт.
Казімір
А калі гэтым разам усё не так?
Map ыся
Тады папярэдзь яе, што можа чакаць наперадзе. Скажы праўду.
Казімір
Бог мой, зараз ты кажаш, як Марта. Як ты падобна на яе!
М а р ы с я
Пэўна, нельга жыць з дзвюма жанчынамі адначасова. Асабліва калі яны сябравалі ў мінулым. Спачатку мы падстройваемся адна пад адну, а потым — пад аднаго мужчыну. I нашае шчырае сяброў-
ства ператвараецца праз цябе ў што?.. у дамову... у гульню... у барацьбу. Я стамілася, Казімір. I цябе гэта забаўляла. Ты не мог не здагадвацца.
Паўза.
К а з і м і р
Я лічыў, што вашы з Мартай адносіны — проста ідэальныя... пасля таго, як я кінуў... як мы ажаніліся з ёй. Думаў—дзве жанчыны захавалі мір, каб паказаць адна адной сваю інтэлігентнасць і выхаванасць. Гэта таксама ў нейкай ступені помста—застацца на тым узроўні для каханага чалавека, каб ён пакутаваў ад жадання вярнуцца... Мнепрыкра.
Марыся
Чаму?
Казі м ір
Таму, што патрэбны такі доўгі час, каб зразумець: хто ж побач.
Марыся
Людзі мала давяраюць адно зднаму. 1 заўсёды намагаюцца абвінаваціць чалавека, не зважаючы на тое, што можа апраўдаць яго.
К а з і м і р
Тваёдабрадзейства цалкам ілжывае...Хтожгэтасказаў... што нашы добрыя дзеянні часцей за ўсё выдатна пераўтвораныя заганы... непамятаю.
Марыся
Калі нашы пачу цці да цябе заганныя, то ці ж не ты сам першапрычына і вынік?
Паўза.
Казімір
Скажы мне, што ты нетакая.
М а р ы с я
А якая?
Казімір
Добрая, пяшчотная, даверлівая... Успомні: мы сядзім з табой уночы ля вогнішча, на небе зорак, што бобу, вада пляскоча, і салавей так: цёх-цёх-цёх... А ты ўсміхаешся — шчыра, адкрыта і... шчасліва. I тады я пачынаю разумець, што такое жанчына і нашто яна дадзена свету. У кожнай з вас закладзена Мадона, Матка Боска, Марыя...
Марыся
Але чалавекудастатковаадной святой.
Казімір
Пэўна, я застаўся паганцам. Mae продкі мелі шмат багоў. Адных яны шанавалі, другіх — баяліся, трэціх ненавідзелі. У іх былі русалкі, мары, лоймы, начніцы. Былі Ляля, Дзявоя. I гэта толькі сяроджанчын.
Марыся
Хіба гэта багі?
К а з і м і р
А іншых яны не ведалі.
Марыся
Як лёгка ты прыстасоўваеш усё пад сябе. Нават веру. Ты незважаеш на тое, што тваёй веры патрэбны ахвяры. Да прыкладу, пакуты Марты. Ці маё самаадданае чаканне. Але... нашто табе Багуся? Ей рана зведваць, што такое жаночы сум.
К а з і м і р
Ей амаль дваццаць.
М а р ы с я
Ты скажаш ёй пра Марту?
К а з і м і р
He ведаю... напэўна.
Марыся
Я іду гатаваць каву.
( Выходзіць.)
Званокудзверы. Казімір ідзеадчыняць, вяртаецца з Ікарам.
Ікар
Вось праязджаў міма... вырашыўзайсці. Адзеж мілая гаспадыня?
3 кухні вызірае Марыся.
Марыся
А-а, Ікар. Як добра, што вы зайшлі.
Ікар
Вы..?
М а р ы с я
Што?
Ікар
Вы?
М а р ы с я
Ах, зусім забылася. Мы дамовіліся быць на «ты».
Ікар
Вы проста цуд. Вось ехаў міма і...
М а р ы с я
Вы..?
I кар
Ха-ха-ха... Ніколі не думаў, што так цяжка сказаць блізкаму чалавеку «ты».
Казі м ір
Блізкаму чалавеку?
М а р ы с я
( збянтэжана )
Мая кава... О, мая кава!
( Выходзіць.)
Ікар
Думаю, вы нічога не маеце супраць, што я заляцаюся да Марысі?
Казі мір
Яна вам падабаецца?
Ікар
Всльмі. Вось толькі я няўпэўнены — ці падыходжу я ёй? Гэтая розніцаў гадах... Але мнезаўжды падабаліся старэйшыя жанчыны... Сталыя, вопытныя, упэўненыя і... расчараваныя. У іх спіць стоены свет — глыбокі, вабны, ненажэрны. Яны ў адначассе даюць магчымасць спазнаць, чаго ты варты ў гэтым жыцці... Няпраўда, што некожная маетакі свет. Некожнаму ён адкрываецца!.. Бачу, вам гэта здаецца не новым. Я не філосаф. I кніг нс пішу. Чзсна скажу — і чытаю я рэдка. Але... такая жанчына, як Марыся, вартая любой кнігі: што палітэканоміі, што дапаможніка па вышукванні скарбаў.
( Смяецца.)
Казі м ip Ну-ну, працягвайце.
Ікар
Навошта? Пра такія рэчы не гавораць з... ( Сумеўся.)
Паўза. Уваходзіць Марыся з тацай і кубкамі з кавай.
М а р ы с я (Ікару) Ты размаўляў з Казімірам пра мяне?
Ікар Я? Мы размаўлялі з ім пра кнігі.
СЦЭНА ЧАЦВЁРТАЯ
Тыя ж дэкарацыі. На сцэнс Марыся і Марта. Вечар.
Марта
Я вырашыла сустрэцца з табой, таму што...
Марыся ( перабівае ) Ты ж ведаеш, я нічога не маю супраць. Адкуль, ты кажаш, пазваніла?
Марта
Тут недалёка ёсць гатэль. Я зняла нумар. Казімір мае суткі, каб вырашыць. Як ты думаеш,я непаспяшаласяз...
Марыся
3 ультыматумам?
Марта
Вось-вось... Вельмі цяжка паводзіць сябе, якэгаістка,калі ўсё жыццёжывеш,як... як...
Марыся ...адданая сяброўка.
Марта
...як...
Марыся
...вернаяжонка.
Марта
Як ануча для мыцця падлогі.
М а р ы с я
He. Вядома, ён...
Марта
Што я магу патлумачыць знаёмым? Што мой муж — гуляка, распуснік? Мне пачнуць спачуваць і даваць парады. Я буду слухаць парады і пілаваць мужа.
Марыся
Ты маеш права...
Марта
Маё права — утрымаць мужа — спрацоўвае тады, калі я выконваю ягоныя ўмовы.
Марыся
Зразумей мяне правільна. Навошта табе гэта?
Марта
А ты... скажы... як бы ты паводзіла сябе на маім месцы?
Паўза.
Уважліва глядаяць адна на адну і раптам усміхаюцца.
...Зрэшты, я захацела сустрэцца з табой, каб даведацца: наколькі гэтасур’ёзна.
Марыся
Сур’ёзна што?
Марта
(іранічна)
Тое, што ён піша кнігу без тваіх парцалянавых статуэтак. Зрэшты, і без цябе.
Марыся
Ты... ты ведаеш?
Марта
Ён сам сказаў. Ён ніколі не хавае праўды... ад мяне.
Марыся
Мне ён сказаў, што піша сваю лепшую кнігу.
Марта
Тады гэта сур’ёзна. А яна... Багу...
Марыся
Багуміла.
Марта
Казімір неказаў ёй, што яназамяніла статуэткі?
Марыся
Любіш паіранізаваць? Адыгрывайся на ім!
Марта
Добра.
М а р ы с я
Што ты думаеш рабіць?
Марта
Думаю зрабіць яму падарунак, які б вымусіў яго вярнуцца.
Марыся
I... калі?
Марта
На дзень народзінаў. Заўтра.
Марыся
Заўтра?
(Думае.)
Зусімзабылася.
Марта
He пазнаю цябе. Амадь дваццаць гадоў запар дасылаць яму паштоўкі на дзень народзінаў і забыцца!
(Задумліва.)
Так... А ці не знайшла ты яму замену?
Map ыся
Якаятыцынічная.
Марта
Чаму? Я сказала камплімент— ты настолькі вабна выглядаеш, што я не здзіўлюся, калі ты знойдзеш маладзёна.
Марыся
Т ы так лёгка разважаеш.
Марта
А што мне рабіць? Я не цнатліўка, не гаротніца, не фрыгідная. I маё сэрца моцна б’ецца, калі я бачу прыгожых мужчын. Няўжо ты думаеш, што я павінна ўсё жыццё пакутаваць ад таго, што муж кідае мяне і сыходзіць да... да...
Марыся
Я таксама больш не пакутую з таго, што ён вяртаецца... Але мне падаецца, што гэтым разам усё складаней... Ён закахаўся.
Марта
Дзякуй, што патлумачыла. Апошні раз ён «закахаўся» пару гадоў таму. Яна была паэткай... розы-бярозы! Дзякуй Богу, я ведаю свайго мужа.
Марыся
Ты не баішся памыліцца?
Марта
Ён жыве ў свеце, які прыдумалі не я і ты. Тут дзейнічаюць законы, грамадская думка і маральны кодэкс. I ён паводзіць сябе вольна настолькі, наколькі яму дазваляюць тыя, хто побач. I ўсё!
Марыся
Так трывіяльна? I ніякай фантазіі? Бунту?
Марта
Калі ён хоча мець палёт фантазіі і лічыць сябс бунтаром, хай выконвае абавязкі перадсям’ёй.Тады яму ніхзонебудзсзамінаць!
Марыся
Божухна,якія мы... ГІакінь мнесвой тэлефон. Я пастірабую пагаварыць з Багусяй ці з ім. Яны павінны хуткавярнуцца...
Марта
(запісвае на паперцы)
Так... Дамовіліся... Але... Рантам...