Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Марыся кідаецца на канапу, сціскае галаву рукамі. Доўіая паўза. Забягае Багуся з букетам ружаў.
Багуся
Казімір!.. Марыся? Ён сказаў табе, што збіраецца запрасіць нас на вячэру?Ты можаш пазваніць Ікару.
Map ыся
Я нікому не буду званіць.
Багуся
(ходзіць з букетам, шукае)
Казімір!
( Марысі.)
Ты надзенеш сваю найлепшу ю сукню, заколеш у валасы ружу і будзеш самай прывабнай цётачкай у свеце... Казімір!
Марыся
Яго няма.
Багуся
Тады пачакаем. Казімір абяцаў прынесці «Напалеон». Я так забегалася, што пяць кропель каньяку мне не пашкодзяць. Фуу... На!
(Аддае кветкі Марысі, сама сядае.)
Пастаў іх у вазу. Як думаеш, можа, нам з’ехаць у другую краіну?Толькі што нейкі мужык схапіў мянеза... сзаду. Ды яшчэ аблаяў. I ўсё адразу! He выношу брыдкаслоўя! Каб не расплакацца, я паду мала: можа, нам сапраўды з’ехаць у Францыю? Хамаў там няма. А калі ёсць, то я іх не зразумею... А можа, у Польшчу? Польскай мовы я таксама не ведаю... Дзе,ты сказала, Казімір?
Марыся мацае ружы, потым разглядае іх.
Марыся
Багуся... ты купіларужы без калючак?
Багуся ( смяецца)
Я папрасіла крамніцу зрэзаць усе калючкі! Да апошняй!.. Калі я закончу вучобу, то пачну выводзіць ружы — без іголак. Як ты думаеш, мне гэта ўдасца?
Марыся
Ен прасіў перадаць табе гэта (паказвае на пакунак) і гэта (перадаецыдулку).
Багуся
(зазірае ў пакет) Ён вярнуў мне лісты?
(Чытае цыдулку.)
Ма... рыся... што гэта? Што?
Марыся
Ён перадаў табе на развітанне.
Багуся
Ён піша... піша... што ён кахае... цябе.
Рэзка звоніць тэлефон. Гудкі...
Заслона
1994
Апавяданне
У ПРЫМРАК САМОТЫ, У ЗВАБНЫ АДЧАЙ...
Маёй сяброўцы С. Р.
Палова больш за цэлае.
Выслоўе Піттака з Міцілены
Перамагчы сябе самога — гэта найлепшы сродак для таго, каб не быць пераможаным.
Старажытнаіндыйскі афарызм
I
«Я немаладая, хворая жанчына», — падумаўшы гэтак — вяршыня самапрыніжэння! — я ў дзесяты раз пачала вымяраць свой пакой крокамі, няспешліва набліжаючыся дакутоў, мінаючы светлую пляму ля вакна і зноў вяртаючыся да парога, як хатні сабачка, што чакае з’яўлення гаспадароў. Але маё чаканне было марным. Нетрэба суцяшэнняў! Вы — шчаслівыя, багатыя іпрыгожыя — аднойчы можаце апынуцца ў такім самым становішчы. Я не жадаю вам зла, далібог! I, пэўна, я люблю вас, мае суайчыннікі, больш, чым вы думаеце. Але нашто вам гэта ведаць? Хіба для таго, каб паспачуваць? Дык я не хачу бачыць ані спачувальных поглядаў, ані ўсмешак, якімі адорваюць няшчасных кабет. Таму гэты выхадны я правяду дома адна.
Пэўна, мне трэба было адразу ж назвацца. Яніна Луцэнка. A цяпер зірніце на свае кніжныя паліцы... Так, гэтая аўтар кнігі «Прыгажосць цела і душы. Энцыклапедычны дапаможнік для жанчын». Мне трыццаць дзевяць гадоў і я добра выглядаю, таму што жыву па прынцыпах, выкладзеных у маім дапаможніку. Я захавала яшчэ звычку падабацца ўсім без выключэння мужынам: высокім, кульгавым, абаяльным, грубым, асабліва тым, хто шукае часовы прытулак. Я валодаю рэдкім дарам — падбіраць хворых жывёл і кінутых мужчын.
Калі мне было дваццаць пяць, я пабралася шлюбам з чалавекам нашмат старэйшым, вядомым сцэнарыстам, інтэлектуала.м. Ен зрабіўз мянетакую,якая я ёсць і сёння. Аўтрыццаць я пазнаёмілася з адным філосафам і пераехала да яго. Ягоных філасофскіх
разваг хапіла на тос, каб падняць мяне ў нябёсы і скінуць на волкую зямлю (калі мы рассталіся, быў красавік). 3 таго часу я жыву адна, вызначаюся прыстойнымі паводзінамі, добрым норавам, шалёнай іірацаздольнасцю і сумнымі вачыма. Працуюрэдактарам у буйным выдавецтве, дзе адказваю за выпуск энцыклапедый і тоўстых дапаможнікаў. Я сама пісала кнігі і раілажанчынам, як заставацца каханымі і жаданымі. А ўсё таму, што падзяляю думку Ван Гога, які лічыў жыццё без кахання грэшным і амаральным.
За сваё «дарослае» жыццё я перажыла пэўны час адзіноты, калі даводзілася стаяць перад выбарам: крочыць далей у пошуках роднай душы ці выкінуць белы сцяг перад тым, хто ў гэтую хвіліну побач і толькі чакае часіны «ашчаслівіць» мяне ў ложку. Mae разважлівасць і знешняя халоднасць адпіхваюць адчайных пасягальнікаў. Часам мне даводзіцца злавацца за гэта на сябе. А як бы хацелася сёння выцягнуць новы абрус, сервіраваць стол для дваіх, паставіць любімыя келіхі для шампанскага... і гуляць... гуляць словамі, поглядамі, усмешкамі, прымаць спакуслівыя позы на шырокай канапе і... трымаць палкага госця на адлегласці.
Я ўпершыню пашкадавала, што недазволіла прыйсці Лявону. Магчыма, увечары мне ўдалося б стварыць рамантычны антураж і расшукаць у саракапяцігадовым шатэне новыя вабныя рысы, акрамя таго, што ён незалежны і паглядны. Я ўявіла радасную працэдуру сустрэчы, нядоўгую вячэру і наканавануюразвязку. Магчыма, мы змаглі б стаць блізкімі; праўда, усе ранейшыя блізкія мужчыны заставаліся маімі ненадоўга. Я не люблю зацягнутых раманаў—зза іх шчаслівага канца. Я ж асоба вопытная, далікатная і суровая, якая ўсе пачуцці вымярае праз налёт трагічнасці. У маім разуменні гэта дадае жанчыне магчымасць заставацца загадкавай і таямнічай.
Але ці так гэта істотна, калі на гадзінніку семнаццаць, а на скамечанай падушцы — кінутая сентыментальная кніжка, героі якой перасталі мяне цікавіць пасля першых старонак?
Я вярнулася да магнітафона і пераставіла касету. Знерваваная і раздражнёная, пайшла на кухню, каб зрабіць сціплую вячэру з кансерваў, але нечакана зазваніў тэлефон. Я хуценька прысела за столік і зняла трубку.
— Янечка, ты не занятая?—замест прывітання вымавіла прыяцелька.
— He, — адказала я і аддала некалькі вольных хвілін слязлівастомлснаму ановеду пакрыўджанай жанчыны. Відочна, яна чакала спачування.
— Ты ж разу мееш, я не люблю, калі не лічацца з маімі пачуццямі, — працягвала Лілея. — А ён... ён...
Я апярэдзіла яе словы хуткагаворкай:
— Ну хочаш, я да цябе прыеду? Хочаш? А можаш сама прыехаць да мяне і застацца нанач.
Ці то яе напалохала перспектыва пакінуць мужа аднаго, ці го вырашыла перажыць сварку сам-насам з крыўдзіцелем, алеадзапрашэння адмовілася.
Неспадзявана пазванілі ў дзверы. «Іду!» — гучна сказала я і развіталася з сяброўкай. Няхай думае, што я больш не адна! Паднялася і праз напаўцёмны пакой пайшла да дзвярэй, надаўшы твару адценне раўнадушнага спакою, хоць сэрца затрымцела.
— Вы адна? — спытаўся Сяргей. Я кіўнула і заплюшчыла вочы. Гэты ўсюдыісны хлопчык абавязкова заўважыць шэрыя кругі пад вачыма і мой непрыглядны твар. Пасля хвіліннага маўчання ён спытаў: — Можна да вас?
Я адступіла на крок.
— Вы сумуеце? Можна я пабуду з вамі?
У яго была манера размаўляць пытальнымі сказамі і заўважаць усё, што прыхоўваеш ад іншых.
Для таго, каб быць зразуметай, трэба патлумачыць нашыя з Сяргеем адносіны. Гэты пятнаццацігадовы юнак — мой сусед па пад’ездзе. Нашыя адносіны былі пабудаваныя на адмаўленні ўсялякіх фармальнасцяў і прыстойна-абыякавых межаў.Такжыуць no6343 анёламі.
Ён крытычна агледзеў пакой і прысеў на канапу, дзе незак даўно я ўяўляла сябе ў ролі спакусніцы.
— 3 якімі навінамі прыйшоў да мяне, прынц? — спыталася, як толькі паспела прыбраць падушку і кнігу, на якія красамоўна і хітравата паглядаў юнак. Сяргей незадаволена хмыкнуў і прамовіў:
— Сёння мяне завуць Дон Кіхот.
—А мне як загадаеш звацца? Санча Пансам?
3 ягоных дванаццаці гадоў, з часу нашага знаёмства, мы гуляем у гэтыя гульні. Ён быў Шчаўкунком,Чыпалінам, дзедам Мазае.м, Пятром Вялікім і процьмай іншых герояў — у залежнасці ад настрою. На жаль, мне не ўласцівы акцёрскі талент, бо аднойчы я абавязкова адчула б сябе няўдалай актрыскай, выкінутай з тэатра, якая імкнецца перанесці хваравітыя амбіцыі на жыццё. А за адданага прыхільніка выбірае дзіця, якое ні ў чым не можа ёй пярэчыць. Аншлаг! Брава! Засталося толькі паставіць лавы ўздоўж сцен.
— Я Дон Кіхот, частуйце м яне чаем.
— Калі ты рыцар,дык могзапытаць: ці незанятая твая дама якой-небудаь справай?
Я не наважылася зірнуць яму ў вочы, каб не ўбачыць крыўды: ён так жа лёгка мяняе настрой, як імёны.
— Іду ставіць гарбатнік, — дадала міралюбіва і скіравалася на кухню. — Есці хочаш?
Мы ўжо даўно прызвычаіліся да такіх стрэч. У адрозненні ад маіх прыблудаў (катоў, сабак і істот супрацьлеглага полу) гэты ў любы момант мог сысці, ніводнага разу не выклікаўшы слёз і расчараванняў. Мілаедзіця простарасло побач, як кветка, у промнях маёй дабрыні і разумення. Пэўна, у нечым я замяняла яму маці, вядомую актрысу, якая часта ад’язджала на гастролі. 3 ім я пачувалася дабрадзейнай. Але, як казаў Паскаль: «Хочаце, каб людзі паверылі ў вашу дабрадзейнасць? He хваліцеся ёю».
Зрэшты, я проста намагаюся запэўніць вас, што не маю парокаў, апісаных Фрэйдам: салодкай цягі да салодкіх хлопчыкаў. I скірую свае абдымкі хутчэй да Лявона, чымся... Але гэты твар, адухоўлены новай роляй, яскравыя светлыя вочы, тонкі завостраны нос, гэтая цнатлівая ўсмешка выклікалі ўва мне пачуцці. He сексуальныя, бо я магла прылашчыць яго з той жа пяшчотай, з якой лашчыла б кацяня. А ягоны лягусенькі цалунак выклікаў бы ў мяне цноту.
He зусім так, як марылася, я пачала сервіраваць стол, даручыўшы рыцару корпацца з вострымі прадметамі: адчыняць бляшанкі, рэзаць хлеб. Мы вячэралі пад музыку Баха, прытойвалі ўсмешкі і абменьваліся фразачкамі.
— Прызнайцеся,Яня,вы не чакалі сёння рыцара?
—Я была ўпэўнена, што ў наш час з’явіцца свой Дон Кіхот, але не думала, што ім будзеш ты.
— О ясная панна Яніна, хіба я не падобны на таго, хто ад волі нябёсаў нарадзіўся ў наша жалезнае стагоддзе, каб уваскрасіць залатое! — I без тэатральнай фальшы дадаў: — Я той, каму лёсам прызначана зведаць небяспеку, вялікія ўчынкі і смелыя подзвігі.
— I ўсё гэта дзеля сябе самога? Ці ў рыцара з’явілася Дульцынея?
Сяргей не адказаў. Нашу «змястоўную» размову перарваў тэлефон. Я ўзяла трубку, далікатна пададзеную хлопчыкам, і ўважліва зірнула на яго.
— Скажыце, што гэта сястра... а вас самой няма дома, -— настойліва шаптаў сусед. Да кепскіх звычак, калі яны былі, дадалася яшчэ адна — рыцар нелюбіў,калі настурбавалі.
Я слухала і згодна ківала галавой. Некаторыя мужчыны проста створаны дпя таго, каб іх падманвалі. Я не магла тлумачыць па тэлефоне пра свае цнатлівыя забаўкі і, не міргнуўшы, схлусіла:
— Збіраюся ў тэатр. Так, спазняюся.