Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Марыся
Раптам ён вырашыць застацца?..
( Весела.)
Тады мы адзначым тут ягоны дзень народзінаў. А потым ты зробіш яму падарунак.
(Іранічна.)
Ты зробіш яго па тэлефоне ці прынясеш з сабой?
Марта
Я не займаюся сексам па тэлефоне!
М а р ы с я
(смяецца)
Дык твой падарунак... падарунак...
Марта
He забывайся, што мой падарунак ён можа атрымаць і праз кагосьці. Уяві: рыжыя валасы да сцёгнаў, астатняе — фальбонкі і пацеркі... Янабыла нейкай «міс».
Марыся ( здзіўлена )
Гэта несумненна. Ён неразбэшчаны... недатакой ступені...
Марта
Тым лепш!
Марыся
Калі ён згодзіцца, я паверу, што вы вартыя адзін аднаго.
Марта
Мужык ды жонка—лепшая сполка.
Марыся ( задуменна)
He можа быць... Багуся... Не,калі ён і сыйдзе, то нез-загэтага.
Марта
Цудоўна! Як цудоўна! Калі клін можна выбіць клінам, то я навучуся гэта рабіць!
М а р ы с я
I тытакая спакойная?Ты гаворыш жахлівыярэчы і... нічога не адчуваеш?
Марта
Ён выняў маё сэрца... Ты незаўважыла, што ён жывез двума сэрцамі... А можа быць, і... з тваім?
(Яны робяць спачувальны рух насустрач адна адной.)
Заслона.
Сцэна ПЯТАЯ
Тыя ж дэкарацыі. Раніца. Казімір сядзіць за сталом, раскладае пасьянс. Чутно, як недзе побач напявас Багуся.
Яна ўваходзіць, хаваючы нешта за спіной.
Багуся
Мілы... Дарагі... Ты памятаеш, які сёння дзень?
К а з і м і р
Чым жа ён асаблівы?
Багуся
Дзень, у які нараджаюцца Панны.
Казімір
Я непанна.
Багуся
Але ж ты нарадзіўся пад гэтым знакам.
Казі м ір
Во дурань, цюхцяй; як я мог забыцца? Але і не дзіўна: мне добра, я працую, мянекахаюць...
Багуся
Т ак-так, ты — усе кепскія словы разам: дзікун, дурань, шаленец, цяльпук... як яшчэ?.. варона загуменная (смяецца). I я цябе віншую з днём нараджэння!
(Падае яму пакет, які хавала.)
Казімір
Штогэта?..
(Зазірае у яго і вытрасае на стол заклееныя канверты, іх шмат.)
Лісты?
(Багуся цалуе яго.)
Багуся ( шэптам )
Лісты... да каханага... табе добра са мной?
Казімі р
( шэптам )
Я дурань, цяльпук...
Б а г у с я
Ты кахаеш мяне?
Казімір
...вароназагуменная...
(Ён цалуе яе.)
Забыцца на свой дзень нараджэння! У мяне ёсць магчымасць выправіцца. Мы правядзем вечар ва ўтульным рэстаранчыку. A пакуль... якуплю чаго-небудзь выпіць. Чагобты хацела? Лёгкага французскага віна?
Б а г у с я
Калі ты згадаў Францыю, то я параіла б купіць «Напалеон». Адзін глыток, і ты адчуеш смак перамогі.
( Смяецца.)
Казімір
Над сабой?
Б а г у с я
(апускаецца перад ім на адно калена)
Вашамосць, вы скарылі мяне адным позіркам. Вам належыць мая карона (паказвае) і сэрца. Прыміце іх ад мяне ў падарунак на дзень народзінаў светлага пана.
(Устае, смяецца.)
Я такая шчаслівая! Ты мой пераможца!
Казі мір
Часам м не здаецца, што я — пераможаны... Хаця... як кажуць вялікія, аднолькавае шчасце—быць пераможцам і пераможаным у бітвах кахання.
Багуся
Дык ты кахаеш мяне?
Казімір
Я...
Багуся
Ну!
Казі м ір
Я... (па-акторску) Напалеон запрашае вас на танец. (Узмахвае рукой.)
Музыку!
Багуся
Зараз.
Яна падбягае да прайіравалыііка і ставіць вальс.
Яны робяць некалькі кругоў па пакоі.
...Ты...ты непрачытаеш маіх лістоў?
Казімір
Лістоў? Хочаш, каб я зрабіў гэта зараз?
Б а г у с я
...He, мілы... Як адчуеш...
Казімір
Разумная дзяўчына. Я так стаміўся: пісаць, чытаць, пісаць, перачытваць. Цяпер трэба проста жыць, радавацца табе, тваім вуснам,рукам,шчырасці,наіву...Ты размаўлялаз Марысяй?
Багу ся
Сур’ёзна? He. Яна пазбягае мяне. Ці я яе. Гэта ўсё адно як жывеш у пакоі і чакаеш, што вось-вось пагрукаюць у дзверы ці зазвоніць тэлефон. Яна нагадвае, што маё шчасце нявечнае, бо побач абавязкова жыве няшчасны.
Казі мір
(паварочваецца і ідзе да стала, бяздумна, машынальна збірае лісты., складае акуратнымі стосамі) Марыся?.. Мнездаецца, яна...
Б а г у с я
Казімір, а-а... ты здраджваў...
Казі мір
Марцс?
Б а г у с я
Марысі. Разумееш, я бачыла альбом,чытала перапіску... я шмат думала над гэтым. Мне здаецца, ты і зараз кахаеш яе.
Казімір
( уражаны )
Я-а... не ведаю.
Багуся
Я разумею. Ты творчы чалавек. Уявім, што на гэты раз ты трапіў у палац Сіняй Барады...
Казі м ір
Але ў казцы была дзяўчына...
Багуся ( перабівае )
Няважна! Я сказала — уявім. У тваіх руках ключык ад запаветных дзвярэй. Ты не ведаеш — што за імі. Але калі ты адчыніш іх, ты загінеш. Што робіць наша... наш... Ты адчыніш дзверы! Нават у тым выпадку, калі табе скажуць, што за імі тое самае, што ты бачыў раней. Ты не згодзішся! Адчыніць, зазірнуць — вось мэта!
(Горка смяецца.)
Прынцэса, пані Валеўска, Бона Сфорца? He, такая, як і ранейшыя!
Казі м ір
Багуся... Багуся. Ты — зусім не такая. Ты іншая.
Багу ся
Адзвсры былі адчыненыя.
Казімір
Я жкажу табе: ты нетакая, як былыя.
( Падыходзіць, абдымае яе, суцяшае.)
Ты хочаш, каб у дзень нараджэння я плакаў над лістамі і ружамі?
Багуся
He!.. Ружам і? Ты сказаў — ружамі? Божу хна, я забылася купіць... я хацела... Казімір, мілы, незнікай. Толькі «Напалеон» і я! Абяцаеш? Я хутка.
Казімір спрабуе яе ўтрымаць, але Багуся выслізгвае і выбягас. Паўза. Заходзіць Марыся.
Марыся
Казімір! Казімір! Дай я накручу табе вушы!
К а з і м і р
За што?
М а р ы с я
Сорак шэсць—гэта ўзрост сталага мужчыны.
Казімір
У тваім лексіконе цяпер часта гучыць слова «мужчына». Ты спрабуеш сцвердзіцца?
Марыся
Ты зараз такі смешны, бездапаможны, і погляд у цябе зусім не злы... Як ты думаеш, — можа, мне змяніць колер вачэй? Я куплю кантактныя лінзы... Які колер ты любіш? Чорны? Зялёны?
Казі мір
Калі я быў дваццацігадовым, мне падабаўся такі, яку цябевочы... Як банальна гучыць: «калі я быў дваццацігадовым». Калі я быў шчаслівым, я любіўтваевочы, Марыся... Маёпрызнанне незменіць тваіх планаў на бліжэйшыя гады?
Марыся
Незменіць,калі ты... вернешся дадому.
Казімір
Ты выіаняеш мяне?
М а р ы с я
He. Я рада, што ты здолеў адвесці душу, што ты памаладзеў, што ты здаровы і вясёлы і, можа быць, шчаслівы зараз.
Казімір
Але, калі я з’еду, я буду пачуваць сябе няшчасным.
Марыся
He больш, чым я сябе.
К а з і м і р
А... тваё спадзяванне... ты больш не пакідаеш яго сабе?
Марыся ( крычыць )
Гэта мая справа! Няўжо табе яшчэтрэбатлумачыць, як мяне прынізілі?!
Казімір
Але хто, Марыся?
Марыся істэрычна смяецца.
Марыся, не трэба так. He трэба. Я зараз вады... Я не пераношу істэрык.
Марыся
(раптам замаўкае, павольна)
Ты наогул не пераносіш жанчын, якія паказваюць пачуцці: ты не любіш слёз, бо яны паказваюць табе глыбіню крыўды; не любіш крыку, бо ён нагадвае табе аб правах жанчыны; не любіш істэрыкі — як вынік тваіх памылак. А адна з магчымасцяў не рабіць памылак своечасова сысці!
К а з і м і р
Ты другі раз нагадваеш мне пра ад’езд.
Марыся
Так! Таму што яшчэ ўчора я абяцгіла Марце пагаварыць з табой ці з Багусяй. I калі я не пазваню ёй сёння — яна вернецца... з падарункам.
Каз і м і р
Яна таксама хоча павіншаваць мяне?
Марыся
Яна абяцае табе тысячу і адну ноч. Наяве.
Казімір
Вандроўка на ўсход?
Марыся
Сапраўды, чаму б табе не паехаць на ўсход: пяскі, драмадэры, саклі, турчанкі пад чадрой ці... гэтыя... казашкі.
Казімір
А яны носяць чадру?
Мары ся
He ўпэўнена. Тым заманлівей даведацца. А мы з Багусяй будзем чакаць ад цябе паштоўкі з джыгітамі на фоне гор. Ці нешта падобнае... Няўжотыдумаеш, што мяне можнакінуць другі раз? Ты можаш страціць галаву, але я не магу страціць цябе!
К а з і м і р
Марыся, што значыць «страціць»? Нашае сяброўства праверана часам!
М а р ы с я
Я... я... кахаю цябе.
Каз і м ір
He. Ты гэтага не казала.
М а р ы с я
Алеяраўную.
Казімір
Г эта нармальна. Я таксама раўную цябс да Ікара. I да Пучынскага. Да абодвух адразу... Прабач мне, Марыся, здаецца, я сапраўды не магу больш тут заставацца. АлеБагуся... Янахутка вернецца. Я не магу сысці, не пабачыўшы яе.
Уваходзіць Марта.
Марта
Вітаю, вітаю! У вас ізноў незачынена. Дарагі, з днём нараджэння!
(Падыходзіць, цалуе яго ў шчаку.)
Ты не паверыш: званю сёння дадому, і што мне кажуць? Прыйшоў адказ з Лондана! Цябе запрашаюць чытаць лекцыі. Ты так марыўпрагэта!
(Глядзіць пераможна на Марысю.)
Казімір
Адказ?.. Лекцыі?.. О, Марта, гэта папраўдзе добрая навіна. Але...
Марта
Ніякіх «але»... Другога шанцу не будзе. Яны дазволілі ўзяць з сабой жонку.
Казім ір
Г эта твая тысяча і адна ноч?
Марта
He разумею, пра што ты гаворыш...
М а р ы с я
Пра Шахеразаду, якую ты абяцала.
Марта
He слухай яе, Казімір, яна нешта выдумала.
М а р ы с я
Я маю звычку казаць праўду.
Казі м ір
(гняўліва і амаль разгублена)
Праўду? А ці не можа быць вашая праўда праўдай толькі для вас? Вы хаваеце за словамі свае нізкія пачуцці, незадаволенасць, сваё няўдалае жыццё і расчараванне.
Марта
А як ты хочаш: слізгаць па жыцці, збіраць вяршкі і ніколі не зразумець, што існуюць боль, сум, крыўда... нянавісць?
Казімір
О, гэта было б выдатна: не ведаць ні пра што!
Паўза.
Марта
Што гэта мы, як порхаўкі?.. Збірайся, мы паспеем адсвяткаваць дзень народзінаў дома. Увечары павінны званіць з Лондана.
Казі мір
Так хутка?
Марта
Запрашэнне прыйшло даўно. Я не хацела казаць раней — чакала, што ты прыедзеш і гэта... (пачынае плакаць) будзетабе... падарункам.
Казі мір
He плач,дарагая. He плач. Я збяру рэчы.
(Выходзіць.)
Марта
(услед)
Хутчэй, нас чакае машына!
(Марысі.)
Хачу сказаць табе—да сустрэчы,але спадзяюся, што яе ніколі больш не будзе!
(Паварочваецца і рашуча сыходзіць.)
Паўза. Марыся ходзіць па пакоі. Выходзіць Казімір зрукапісам, збянтэжаны, хоча нешта сказаць, але вагаецца.
Падыходзіць да стала і нешта піша.
К а з і м і р
Гэтаігэта (падсоўвае пакунак, дзе ляжаць лісты) перадайБагусі.
М а р ы с я
Ты нават не развітаешся з ёй?
Каз і м і р
(адварочвае твар)
He. Думаю, яна хутка суцешыцца. Але яна нагадвае цябе... у маладосці... Магчыма, янаказала праўду: я неварты ні цябе,ні яе.
Марыся
Эх, ты! Гэта не той выпадак, калі прайграеш у карты і хутка суцешышся... Можа, яна была адзінай жанчынай, якая іграла толькі сябе! Ды вось утрымаць цябе ўдаецца толькі тым, хто іграе чужую ролю. Чужую!..
Казі мір
(нахіляе галаву, з пафасам)
Я буду глыбока нешчаслівы з таго, што быў шчаслівы ў мінулым.
Ён падыходзіпь да Марысі, цалус ёй руку. Сыходзіць.