Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
Лявон папярэдзіў, што перазвоніць пазней, і я паклала трубку.
— Ты невыносны хлус, — зласліва вымавіла я. Як і трэба было чакаць, Сяргей не пакрыўдзіўся. Тады я зрабіла выгляд адначасова абражаны і гняўлівы.
— Мы не паспелі выпіць гарбаты,—нагадаў Дон Кіхот і ўзяўся за імбрычак. Я пачала падазраваць, што маленькаму крыўдзіцелю
падабаецца бачыць мянераз’юіпанай. Гэтым ён,якдарослы мужчына, пацвярджае сваё права на мяне: утрымлівае ад вольнасцяў і не дазваляерабіць глупстваў.
Зрэшты, з чаго я так вырашыла? Усё атрымалася ненаўмысна. Я шчыра пасміхнулася, атрымала ў адказ белазубы выскал і, урэшце, вясёлы бесклапотны смех.
Мы развіталіся позна. Ля самых дзвярэй Сяргей сказаў:
— У тым выпадку, калі вас, святлейшая панна, спытаюць: «Ці ёсць на свеце рыцары?» — можаце ўпэўнена адказваць: «Ёсць яшчэ Рыцар Засмучонага Вобліку Апошні».
Я прычыніла за ім дзверы і, ужо лежачы ў ложку, падумала, што магла б мець сына, калі б засталася з мужам-сцэнарыстам... ці з філосафам... ці калі б проста хацела мець дзяцей. I доўгане магла заснуць, дыхаючы халаднаватым начным паветрам, насычаным стомай, вільгаццю і натхненнем. Такім жа, якім бывае паветра горада, дзе жывуць толькі трыццацідзевяцігадовыя жанчыны, ахопленыя чаканнем донкіхотаў. Сталых і верных.
П
— Ты самаведаеш.ён бывае простаневыносным,— тлумачыла Лілея. Я пазяхнула.
— Можа, кінуць яго?—параіла я і зразумела, што зрабіла глу пства. Гэтая даматурка не ўяўляе сябе без Вінцэся.
— Ён, як малое дзіця, не ведае, што робіць, — апраўдвала сяброўка свайго мужа. А я прыгадала дзіця, якое разважае, як дарослы, дзіця, якое здагадваецца пра мае думкі раней, чым яны з’явяцца. I яшчэ танклявую доўгую руку, якая стане надзейным апірышчам той, каму ён ахвяруе яе разам з сэрцам. Але, падлавіўшы сябе на сентыментальнасці, я зразумела, што перастала ўважліва слухаць Лілею.
—Ты мяне чуеш? — каторы раз паўтарыла яна. — Я пытаю: як Лявон? Ты дасі яму шанец?
— Напэўна.
— He вагайся. У тваім ўзросце гэта можа стаць апошняй песняй.
— He думала, што ў тваім узросце можна стаць нетактоўнай.
— Ат жа, сама разумееш. Ён закаханы ў цябе.
Я не дала веры гэтаму сцвярджэнню, але мяне забаўляла імкненне прыяцелькі рашыць мой лёс.
— Ён закахаўся ў цябе, мне Ева сказала, — па-змоўніцку дадала Лілея.
Ева — яшчэ адна мая сяброўка. Якраз яна і пазнаёміла нас з Лявонам, калі перайшла працаваць з нашага выдавецтва на два па-
верхі ніжэй, туды, дзс выпускалі падручнікі. Ён меў пасаду галоўнага рэдактара, добры аклад і халасцяцкую кватэру. Ева не стала вызнаваць прычын ягонай адзіноты мо з-затаго, што сама ладзіла сваё шчасце, і дала мне самой прайсці гэткі ж шлях.
Лілея ўспрыняла мой смех за добры знак:
— Самае галоўнае, у яго няма канкурэнтаў. А ў цябе ёсць. Многія мараць апынуцца натваім месцы, і іх раздражняе, што ён надае табе такую ўвагу. Думаеш, ніхто не здагадваецца, каму ён носіць кветкі?
На самой справе Лявон не прыхоўваў прыязнасці і некалькі разоў падымаўся ў мой кабінет. Але кветкі ён прыносіў на спатканне, калі мы сустракалісяўкавярні. І,здаецца, ніхтоз нашыхагульных знаёмых не бачыў нас сам-насам.
Відавочна, Лілея ганарылася такой роляй і занадта адкрыта выяўляла гэта. Яе голас крыху задрыжаў.
—Лілея, досыць насёння. Я змерзла.Ты перапыніла мяне, калі я ішлаў душ.
Яна са шкадаваннсм заціхла, потым прамармытала: «Ну добра, перазваню». I паклала трубку. Я выцягнулася ў ложку, разу меючы, што ізноў выратавала хлусня. Але лепш вытрываць хвілінны ўкол сумлення, чым марнавацьгадзіну набязмэтнуюбалбатню. Ці хацелася мнесказаць ёй, што я сама пачынаю сур’ёзнаставіццада Лявона? А раптам гэта толькі ранішнія прымхі і ноч шчымлівай адзіноты гавораць за мяне? Я ўзгадала, як прачнулася пад раніцу і востра забажала адчуць побач цвёрдую мужчынскую руку, дотык пляча, пахрапванне. «Я стала сентыментальнай, — падумалася тады. — Засталося зрабіцца паблажлівай і дасягальнай». Я зрабіла змушана-вясёлую грымаску свайму адбітку ў люстэрку і пачала рабіць гімнастыку.
Вярнуліся бадзёрасць і моц, з’явілася жаданне ўзяцца за рукапіс і працаваць—да самазабыцця... Давялося адагнаць упартыя думкі і згатаваць каву. Я не аматарка танізуючых напояў, але па выхадных у мяне свой рытуал: я п’ю турэцкую каву і выпальваю адну цыгарэту «EVE». Падганяю жыццё пад свой густ, так блазан-мастак трымае адну карціну, не давяраючы яе гледачу, і ходзіць у майстэрню, каб атрымаць насалоду ад перажытага прагляду; так паэт піша верш для неісну ючай каханай і ўсё жыццё хавае яго ад жанчын.
Цалюткімі тыднямі я была беззаганнай, безабароннай, жаноцкай і толькі ранішнімі хвілінамі ў нядзелю ператваралася ў сучасную амазонку. прыхільніцу ваяўнічага матрыярхата, хатнюю жанчыну-вамп са здаровым румянцам на шчоках і цыгарэтай у вуснах.
Я так лсгка падпарадкоўвалася сваім жаданням, таму ведаю, чаму мяне не падпарадкаваў сабе нехі’а іншы. Падобна, што ніхто і
не намагаўся гэтага зрабіць Мужчыны, з якімі я жыла раней, нечакана набывалі падабенства, калі пачыналі змагацца супраць майго жадання заставацца вольнай. Спачатку яны паводзілі сябе як ваяры, потым спрабавалі расчуліць, а пазней апускалі рукі. I мы развітваліся! Хтож па сваёй волі пойдзе ў пастку?Упэўнена, што шлюб без кахання—добраахвотная ахвяра, тое, з чаго я буду пакутаваць і на смяротным ложку. Але, калі б Бог хацеў пазбавіць нас памылак, ён не ствараў бы мужчын. А як вучыць нас Вялікая кніга: толькі праз памылкі мы ідзём да пакаяння. Адно гзта сведчыць аб дабрадзейнасці цудоўнай паловы чалавецтва!
Мы сустрэліся з Лявонам па абедзе і ён павёз мяне ў рэстаранчык. Спатканне з ім падалося будзённым, без аніякай праявы рамантызму, і таму, калі мы пазней ехалі ў ягонай машыне, я намагалася думаць пра ціхмянага героя-рыцара, які вось-вось адкрыецца перад сваёй каханай. I гэтым скорыць яе сэрца. Я нават апусціла шкло, каб вецер мог вольна гуляць з валасамі, змяняючы прычоску на свой густ. Былі апошнія дні зімы, у прыродзе ўсё выдавала на блізкі надыход цяпла, і, калі б зараз мы з Лявонам ехалі да мора, якое я так любіла, а не ў мой халодны ад адзіноты дом, магчыма, мне б удалося пакахаць яго. Адразу і незваротна. 3 чаго можна зрабіць выснову: атачыце жанчыну дэкарацыямі рамантызму—і янаваша!
Мне так і не ўдалося надоўга захаваць светлы настрой, і ўжо пад’язджаючы дадому, я зразу мела, што паддаюся меланхоліі. Лявон спыніў машыну:
— Я зайду да цябе?
He заставалася анічога, як пагадзіцца. Мы падымаліся ў ліфце марудна, з ненатхнёны.мі выразамі твараў, — нібы апынуліся на рэдакцыйнай планёрцы. У кватэры мы паспрабавалі размаўляць на сур’ёзныя тэмы, і гэта ненадоўга адцягнула нашыя думкі ад разваг: «Што далей?» Але ў нейкі момант мы з Лявонам змоўклі.
— Мне можна застацца?
—Усё залежыць ад цябе.
Ён падышоў і пацалаваў маю руку. Сітуацыя набывала двухсэнсоўнасць: мы былі гатовыя зрабіцца блізкімі. Я чакала пацалунка, ён — парыву. Але калі доўгі час ты адна і маеш да таго ж чуйнае сумленне, праз якое ўзвышаецца тваё «я», дык не можаш дараваць сабе дробных памылак. Я пачырванела і вырашыла адцягнуць развязку. Магчыма, ён хутка скажа «да пабачэння», «дзякуй за ўсё», сыдзе велічна-пакрыўджаны, і тады — на вастрыі няздзейсненага — я змагу разабрацца ў сваіх адчуваннях.
— Я згатую каву, — выціснула з сябе, хаця на волю ірваліся адначасова толькі два словы: «так-не».
— Выдатна, — здалося, мая прапанова дадала Лявону надзеі.
— Пачакай тут.
Ён нарэшце адпусціў маю руку і зручнаўладкаваўся ў фатэлі.
Поруч, на століку, ляжалі старонкі будучай кнігі (учора, пасля адыходу Сяргея,я паспрабавала працаваць надрукапісам).
— Ты дазволіш паліць у пакоі?
Я прынесла папяльнічку — адзіную фрывольную рэч у доме: яна адначасова нагадвала разрэзаны яблык і частку цела, уласцівую як Адаму, так і Еве. Я паставіла яе перад Лявонам і хутка вярнулася на кухню, каб прыхаваць смяшлівасць; па шчырасці, я баялася заўважыць у маім прыхільніку хаця б кроплю фарысейства. Шкада,што мы незасмяяліся разам,— смехяднае людзей. Вясёлы, гучны, яскравы — ён адкрывае душу, робіць яе безабароннай, як у той показцы, дзе сонца распранае жанчын.
Мы пілі каву і спадціху прыглядаліся адно да аднаго, робячы выгляд, што ўважліва слухаем хіт-парад па прыёмніку. Мы нават лёгка паспрачаліся—хто будзе ў лідэрах. I толькі ў тыя хвілі, калі сустракаліся поглядамі і заўважалі іранічна-смяшлівыя агеньчыкі, станавілася зразумела: мы не зусім чужыя. Я запаліла пры ім, ён падсунуў папяльнічку.
— Хочаш, я прынясу чаго-небудзь выпіць?
— Лепш згадзіцца, чым потым шкадаваць.
— Чырвонае і лёгкае або мацнейшага?
Паціскаю плячыма, але кажу:
— Чырвонае будзе лепш. Калі хочаш дадаць паэзіі да маўчання, — вазьмі «Парнас».
Мне падабалася гэтае віно за спалучэнне ўзнёсласці, загадкавасці, расчаравання і багемнай прывіднасці.
Лявон выйшаў хутка, пацалаваўшы мяне, як перад доўгім расстаннем. Я не праводзіла яго да дзвярэй — гэта выглядала б сама меней наіграным.
Я ўладкавалася ў фатэлі, апусціла падбароддзе на калені. Зацягнулася цыгарэтай, але ледзь не папярхнулася ад нечаканага званка... Можна было адразу здагадацца і не палохацца—на парозе стаяў Дон Кіхот.
— Вы паліце? — замест прывітання вымавіў нахабны рыцар. — Хутка ў вас з’явяцца зморшчыны, а зубы пажаўцеюць, і тады ніхто больш не пакахае вас.
Пасля гэтай хуткагаворкі Сяргей павітаўся і, не пытаючы дазволу, зайшоў. Ён агледзеў пакой, пустыя кубачкі, папяльніцу з недапалкамі, фатэлі, прысунутыя адзін да аднога. He ведаю, чаму, але я адчула сябе ціхмяна-пакорлівай пад сур’ёзным поглядам юнака. I калі б удалося перамагчы гэтае пранізлівае адчуванне, якое прыніжала маю годнасць, — магчыма, я б перамагла ў будучай вырашальнай барацьбе.
Сяргей сеў на тое ж месца, дзе перад гэтым я бачыла Лявона. Ён знерухомеў, толькі пальцы моцна сціскалі драўляныя падлакотнікі; некалькі хвілін я назірала, як марудна ішоў адток крыві ад кончыкаў палыдаў, як ягоны твар станавіўся бледны, бясколерны. Вочы хлопца паступова патухалі, цела нібы дранцвела... Я спалохалася толькі ў тую хвіліну, калі ён нечакана і зусім натуральна пачаў спаўзаць з фатэля, апынуўся на падлозе і сутаргава — спачатку ледзь-ледзь, апотым моцна і рытмічна — заторгаўся. Ён хапаў паветра так прагна і хваравіта, так задыхаўся і хрыпеў, што мной авалодала паніка. Я кінулася да Сяргея, апусцілася побач, бязладна перапытваючы: «Што з табой? Што здарылася?» Расшпіліўшы верхнія гузікі на ягонай кашулі, паспрабавала масіраваць сэрца. Заставалася выклікаць «хуткую», але ў гэты момант зайшоў Лявон. Ён разгублена прыглядаўся і нічога не пытаў, чым выклікаў мой хвілінны гнеў і абураны загад: