Залюстрэчча для Алісы
Вольга Куртаніч
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2003
П у ч ы н с к і
Ён пайшоў па шампанскае.
Марыся
У нас свята?
П у ч ы н с к і
He, алетваёзапрашэнне для мянебольш чым свята. Гэтатрэба адзначыць.
Марыся
I Казімір пабегу краму?
П у ч ы н с к і
Ёнсамзахацеў.
Марыся
Багуся!
Выходзіць Багуся.
Спадар Пучынскі збіраецца частаваць нас шампанскім.
Багуся
А-а, я думала, ён прынёс табе анальгін.
Марыся
Сёння мы будзем піць, танцаваць і смяяцца. Думаю, анальгін мне спатрэбіцца заўтра.
П у ч ы н с к і
Заўтра ты можаш не выходзіць на працу. Я прыкрыю, калі што...
Марыся
(іранічна )
Вялікі дзякуй. Дзеля гэтага ты падняўся на дзевяты паверх, каб паведаміць, што я магу быць заўтра вольнай?
П у ч ы н с к і
He... усё наперадзе... зараз...
(Адкашліваецца.)
Дарагая Марыся, я... зараз... Я адзінокі чалавек.
Марыся
Карацей, мы ідзем пераапранацца, а ты чакай Казіміра.
Багуся
Адзінокія людзі заўжды каго-небудзь чакаюць.
П у ч ы н с к і
Алеж я не люблю быць адзінокім.
Багу ся
Вы лічыце сябе індывідуальнасцю?
П у ч ы н с к і
Так, кожны чалавек івдывідуальнасць.
Багуся
Тады я вам раю: заставайцеся адзін.
Багуся і Марыся вы.ходзяць у другі пакой.
П у ч ы н с к і
Навошта так? Мне ж балюча.
Паўза. Вяртаецца Казімір з бутэлькай шампанскага.
Каз і м і р
Спадарыні яшчэ не гатовыя?
П у ч ы н с к і
Яны зараз. Чаму адным Бог дае сям’ю, каханую жанчыну ды процьму ўсялякіх радасцяў?
Казімір
Таму што адны радуюцца таму, што яны простажывуць, і дораць сваюрадасць кожнаму.
П у ч ы н с к і
А як тады з тымі, хто співаецца, кідаецца пад машыны ці скача з вокнаў? Ім што — недадалі радасці?
Казімір
Яны не захацелі шукаць яе. Вы не падобны на чалавека, які кідаецца ўніз.
(Падыходзіць да вакна.)
Ваш Філонаў пісаў краявіды?
II у ч ы н с к і
He. Хіба што ў самым пачатку.
Казімір
Усё адно, ён бы не зразумеў, як можна ляцець праз гэтыя ружовыя вячэрнія промні, праз каляровую бялізну, што сушыцца на балконах, праз вокны, за якімі — розныя-розныя жыцці... Сведкі за вокнамі не даруюць вам такога эксперыменту... Прызнайцеся, вы самі малявалі ў дзяцінстве?
11 у ч ы н с к і
Так. Алез мяне не атры.маўся вялікі мастак.
Казі м ір
Кажуць, безвыходных сітуацый не бывае. Вам застаецца адно — смяяцца да слёз. Вы даўно... удавец?
ІІучынскі
Пяць гадоў.
Казімір
Чаму вы нежэніцеся? Вакол столькі прыгожых жанчын. Вам нават не трэба ствараць імідж, прымушаць сябе быць кімсьці. Вы дасягнулі неблагога становішча, у вас добрая пасада, дарослыя дзеці. Вы любіце мастацтва.
(3 пафасам.)
Вы ін-ды-ві-ду-ум.
П у ч ы н с к і
Адна маладая дзяўчынатолькі што сказала, штотакія навінны заставацца адзінокімі.
Казімір
Яна сказала глупства. He губляйце надзеі.
П у ч ы н с к і
Вытаклічыце?
Уваходзяць Марыся і Багуся ў всчаровых сіроях. Багуся тэа гральна дэманструе сябе ў адкрытай сукенцы.
Пучынскі
О! О!..
Казі м ір
Нічогабольш прыгожага, чым нашыя багіні, я не бачыў.
Багуся
Мы чакалі такой рэакцыі.
Пу ч ы нскі
А цяпер — па келіху шампанскага!
М а р ы с я
Так, гэта адновіць тую энергію, што я патраціла.збіраючыся ў шынок.
Пучынскі падыходзіць да іх, цалуе ручкі, праводзіць дастала. Казімір разлівае шампанскае.
Казі мір
За нашых мілых, нашых чароўных...
П у ч ы н с к і
Спадарства, у мяне ёсць што сказаць.
М а р ы с я (суха) Слухаем.
ГІ у ч ы н с к і
Пры сведках я хачу выпіць за незраўнаную Марысю...
М а р ы с я
( перабівае )
Пазней у цябе будзе больш сведкаў.
П у ч ы н с к і
За тую, што ўпрыгожыла маё жыццё. Так-так, не здзіўляйцеся. Я вырашыў нарэшце прызнацца...
М а р ы с я
(зноў перабівае, не зважаючы на тое, ішпо Багуся адчайна махае ёй рукамі) Я гэта падазравала.
П у ч ы н с к і
Скажу, што мне было цяжка, надзвычай цяжка рашыцца. Справа гэтая патрабуе падрыхтоўкі і, можа быць, прамоўніцкага майстэрства. Карацей, у той дзень, калі я перайшоў на новуюработу, я заўважыў толькі адну жанчыну. Мянеўразілі яевочы. Такія самотныя вочы бываюць у дэльфінаў.
Марыся
Ці акул.
II у ч ы н с к і
He, я нетак выказаўся. Такія вочы я бачыў на карцінах старажытных італьянскіх майстроў.
Марыся
Т ы хочаш сказаць, што я ўжо мумія?
П у ч ы н с к і
Я б хацеў, каб ты жыла вечна.
Казімір
Якая фраза! I галоўнае, зусім свежая.
Багуся
Дык што вы хацелі сказаць?
П у ч ы н с к і
Я хацеў папрасіць рукі вашай цёткі... Толькі не адказвай адразу. Я пачакаю.
М а р ы с я
(нервова смяецца)
У цябе ёсць шанц: напаі мяне шампанскім і прымусь сказаць «так».
П у ч ы н с к і
Гэтакізраблю.
Багуся, Марыся і Пучынскі смяюцца.
Казімір
Калі мы хочам сёння трапіць на вячэру ў шынок, то самы час сысці.
Багуся
А ты? Ты хіба не перапранешся?
Казім ір
I праўда, я адзін выпадаю з вашай кампаніі. Калі вы пачакаеце некалькі хвілін, то я буду гатовы.
Марыся
Я павесіла тваё адзенне ў шафу. Там прасаваныя кашулі. Я не ведала, якую ты захочаш надзець.
Казімір
Мнеўсёадно.
(Ідзе ў другі пакой.)
Марыся
Тады мы пачакаем цябе ўнізе.
П у ч ы н с к і
Я не супраць. Пайшлі, зловім таксі.
Марыся і Пучынскі сьіходзянь. Багуся сочыць поглядам за Казімірам, нечага чакае. ГІотым задумліва сыходзіць за Марысяй і Пучынскім.
Зацямненне.
СіДЭНА ЧАЦВЁРГ/\Я
Уваходаяць Багуся і Казімір.
Чуецца валтузня і прыцішаны смех. У пакоі цемра.
Багуся
Здаецца, на стале павінны стаяць свечкі. (Натыкаецца на нешта.) Ай!
Казі.мір запальвас запалку і падпальвае свечкі.
Бачна, што яны ў вечаровым адзенні, злёгку п’яныя.
Казімір
He памятаю, дзе мой гадзіннік?
Багуся
Здаецца, ты падарыў яго Пучынскаму.
Казі м ір
Навошта?
Багуся
Ты сказаў, што гэта твой вясельны падарунак яму.
К а з і м і р
Дурань! А як успрыняла гэта Марыся?
Багуся
Яе не было, яна выйшла ў дамскі пакой.
Казімір
Фу-у... Але ж ён усё адно ёй скажа.
Багуся
Гэта нічога не мяняе. Хаця, можабыць,гэта і прымусіць яе памяняць свае погляды на цябе.
Казімір
Кепская дзяўчына!.. Т ы наўм ысна зацягнула іх туды?
Б а г у с я
У шынку занадта шумна. Марыся б доўга не вытрымала. А там яна можа да раніцы дыхаць ветрыкам, што залятае ў вокны і тушыць свечкі на стале. Фу-у-у.
(Дзьме на свечкі, яны тухнуць.)
Казімір ізноў запальвае свсчкі.
Казімір
Па-мойму, Пучынскаму таксама падабаюцца блюзы. I усё-ткі ты жорсткая, злая дзяўчына.
(Ён азіраецца.)
Багуся ляжыць на канапе.
Б а г у с я
Як забе мая сукенка?
Казімір
Тыбыласамай шыкоўнай.
Багуся
Ты таксама.
Казі мір
Бачыў бы цябе зараз Уладаіслаў.
Багуся
Мне ўсёроўна.
Казімір
Толькі не ганарыся гэтым.
Багуся
Я буду ганарыцца гэтым таемна.
Казі мір
А калі ён даведаецца?
Багуся
Скажу, што ты напаіў мяне.
Казі мір
Па-мойму, ты зусім не п’яная. Гэта я хістаюся ад выпітага.
Багуся
Табе здаецца. Т ы цвярозы. Толькі пачаўся землятрус. У чатыры бапы.
( Смяецца.)
Казі мір
А гэты землятрус можа прысунуць канапу бліжэй?
Багу ся
Табе прыйдзецца дабірацца самому, каб паставіць для мяне кружэлку.
Казімір
А скуль узяліся барханы? Mae ногі грузнуць у пяску.
Багу ся
Быў землятрус, апотым ветравей... Мы засталіся адны ў пустэльні.
Казімір дабіраецца да століка, ставіць кружэлку.
Іграе ціхая музыка. Ён сядае на канапу.
Казімір
Правільна.
(Глядзіць на свечкі.)
Толькі на гарызонце нехта запаліў маяк.
Багуся
Мы не дасягнем гарызонту. Да таго ж гэта можа быць лятучы галандзец.
Казі мір
Лятучы галандзец у пустэльні?
Багуся
Што толькі не ўбачыць п’яны!
Казімір
Спадзяюся, гэтыя агні падкажуць Марысі дарогу дадому.
Багуся
Спадзяюся, гэта будзе не вельмі хутка. Пучынскі павінен скарыстаць шанц, тады ён атрымае сваё «так»...
Казі м ір
Твая іронія не да месца. Мне шкада маёй сяброўкі.
Багуся
Ты хочаш, каб яна была шчаслівая? Тады ты павінен саступіць яедругому.
Казімір
Як шкада!
Багуся
Шкада, што ты не можаш утрымліваць гарэм?
К а з і м і р
Не.-не. Шкада, што калі працверазееш, светздасца брыдкім, адчай непераадольным, а ўчынкі невыпраўнымі.
(Нахіляецца да Багусі, гладзіць яе твар, шыю, плечы.)
Калі мы танчылі, мне хацелася сціснуць цябе рукамі і зубамі... Каб ты білася ў маіх абдымках і стагнала ад болю. I разам з тым маё сэрца сцінала пяшчота.
Багуся
Бачыш: варта табе выпіць, як ты праяўляеш сваю сапраўдную натуру... Т ы даўно хочаш мяне.
Казімір
Справа нетолькі ў гэтым.
(Устае, праходзіць па пакоі няцвёрдым крокам.)
Я звязаны сяброўствам з тваёй цёткай,з Марысяй... і нетолькі сяброўства.м.
Багуся
Я ведаю. Я вывучаю вашы адносіны другі год. Па здымках, паштоўках, з апавяданняў Марысі.
К а з і м і р
Ты чытала мае паштоўкі да яе?
Б а г у с я
Гэтакрымінал?
К а з і м і р
Я ў захапленні ад цябе! Ты не толькі жорсткая, ты... ты несумленнагуляеш!
Багуся
He маеш права! Ты мог зусі.м не прыехаць. А я павінна была ведаць пра цябе ўсё! Паглядзі на мяне — я табе зусім не падабаюся? Нахіліся, зірні ў мае вочы! Я проста ахоплена жаданнем.
Казімір
Ты начыталася эратычнай літаратуры. Да тагож невысокай якасці. Трэбасказаць Марысі,кабянасачылазатым,штоты чытаеш.
Багуся
Я не маленыкая. I не бсгаю глядзець парнафільмы да сябровак. I не купляю кнігз аголенай натурай навокладцы. Я незаймаюся каханнем ад суму. Ці па першым жаданні.
Казі м ір
Дык хто з вас завадатар ты ці Уладзіслаў?
Багуся
Ты раўнуеш?
( Смяецца.)
Паўза.
Казімір
Добра, давай пасмяемся з іх... Смейся. Твой смех такі дзіцячы. I ўцябез’яўляецца ямачка нападбародку.Ты адразу мяняешся... Смех — гэтаяк прызнанне ў каханні... Ты ніколі нездраджвала свайму Уладзіславу?
Б агуся
Здраджвала. Часта.
Казімір
( ашаломлены )
Ты... здраджвала?
Багуся ( смяецца)
Так. 3 табой. Мы займаліся каханнем у маіх снах.
Казі м ір
Але... ты магла быць маёй дачкой.
Багуся
Дзякуй Богу, гэта не так. Іначай мяне назвалі б кровазмяшальніцай. Я ведаю — у гісторыі ёсць такія выпадкі.
Казімір
Як непрыстойна!
Багуся
Што, кахаць?
Казімір
Спыніся,іначай...
Б а г у с я
Іначай?
Казі м ір
Я не ўтрымаюся.
Паўза. Яны ўтаропіліся адно на аднога.
Багуся
(голас зрываецца)
Сёння, калі ты пацалаваў мяне... перадтым,як прыйшлаМарыся... я чакала, што ты гэта зробіш... Толькі я не разлічыла...
Каз і м ір
Што?
Багуся
Што Марыся вернецца так рана.
Каз і м і р
He думай больш пра гэта.
(Сядае побач на канапу.)