• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    * Доказ, разлічаны на пачуцці таго, каго псраконваюць (лац.).
    ** Аргумент, заснаваны на абставінах справы (лац.).
    VI
    Я прыехала дадому, зварыла моцную каву і пачала разбіраць кнігі. Мы пераехалі ў гэтую кватэру з Сымонам адразу ж пасля бабулінай смерці, і з таго часу я не корпалася ў бібліятэцы, якую беражліва і ахвярназбірала мая ганарлівая і разумная бабуля. А я памятаю многія з кніг яшчэ з часоў дзяцінства, калі мыз бацькамі жылі ў невялікім доміку з садам... і зараз было так настальгічна: падносіць да вуснаў кубак, нібы для таго, каб лавіць у яго светлыя слёзы, рабіць маленькія глыточкі і ўлёгкім памяшальніцтве перабіраць тамы, якія месціліся, як ім хацелася: у два, а то і ў тры рады пакладзеныя адна на адну кнігі, некаторыя з іх упрыгожвалі махры старых, пажоўклых закладак.
    Паступова мае рухі станавіліся хаатычнымі. Я пачала забывацца, якую мэту пераследуе розум, прымушаючы рукі здымаць, перабіраць, адкрывань, перагортваць старонкі... Зрокава выхопліваліся нейкія словы, радкі; верылася, што адно-адзінае слоўца вызначыць ступень маё'й разгубленасці, стане прыбежышчам спалоханых думак. Я размаўляла з аўтарамі праз цемру неўразумення — усё адно, што перакрыквацца праз рэчку ў моцны туман. Толькі пры гэтым мой язык прыірымліваў дробную манетку. Для Харона...*
    Словам услых, скажоным тэхнікай, падаўся званок тэлефона. Я кінулася на гук.
    •— Аліса, ты абяцала пазваніць. Дзе ты была? — спытаўся ў мяне чалавек, які жыў побач, у маім горадзе; я чула голас, а ягонае прывіднае цела блукала тумановым берагам, адкуль вось-восьвось-вось вярнуўся мой цень. Я трымала трубку і шаптала: «Мілы... Мі-лы...», паасобку ставячы склады, нібытолькі вывучылазямную азбуку.
    — Што здарылася, Аліса?.. Ты чуеш мяне?.. Я зараз прыеду. (Мі-...) ...лы.
    — He ведаю, адказала з сумненнем Аліса. — Мне чамусьці не хочацца, каб мяне бралі ў палон. Я хачу быць Каралевай.
    — Ты будзеш ёй, калі пяройдзеш праз насшупны ручай, — сказаў Белы Рыцар. — Я правяду цябе да ўзлеску, а потым вярнуся назад — такі ў мяне ход!
    * Лічьілася, піто Харон, які псравозіпь душы памерлых праз раку падземнага царства, бярэ з іх плату, для чаго памерламу клалі ў рот манетку.
    Дзямьян прыехаў усхваляваны, увесь часузіраўся наўчынены мною пагром: на стале, фатэлях, на падлозе ляжалі кнігі. Ен не мог супакоіцца, а я незразумела з чаго пачала размаўляць з ім адрывіста і цвёрда, алетон выдаваў кволасць і скруху. Мы абодва разгубіліся. Мнераптам забажалася павесьці Дзямьяназасабой, прымаць рашэнні і задаваць пытанні з настойлівасцю, вартай іпколы 1.1. Я хацела кіраваць тым, каго не прыру чала. I з чаго бачна, што Дзямьян застанецца са мной назаўсёды? Слова «назаўсёды» мела акрэсленасць у будучым, адпаведна маім жаданням і патрэбам. Аказваецца, Аліса не змянілася, хаця мела горкі вопыт. Аліса — аматарка горкага, кіслага, салёнага, вострага. Я.
    — Ты зусім не такая, — казаў Дзямьян з другога кута пакоя.
    — Ты больш не кахаеш мяне? — першы раз паміж намі было вымаўлена слова «кахаю», але й тое з адмоўнай часцінкай.
    —Ты ведаеш, што патрэбна мне. Але хто адмаўляе ў сустрэчах — я ціты?
    Ён меў рацыю, часцей за ўсё я спасылалася на занятасць; усе пачуцці мы даверылі прывіднаму дроту, працягнутаму між намі... I ўрэшце рэшт я б не здзівілася, калі б аднойчы знаёмы голас у трубцы сказаў: «Аліса, вы.. (не згодзіцеся: павячэраць са мной; паведаміць, калі будзеце вольныя на гэтым тыдні; пазаймацца са мной сексам...).
    — Я абяцаю табе, што буду знаходзіць больш часу...
    — Для новых заняткаў? Ці для таго, каб пазіраваць мастаку?
    Ён не забыўся на абяцанне 1.1. зрабіць мой партрэт. Я выглядала расчуленай. Значыць, яго кранала тое, што мы рэдка бачымся. Да таго ж Дзямьян пераняў мой тон, а я была з тых, хто аддае ролю кіроўцы, як толькі яе ў мяне адбіраюць.
    — Нячулая ты. Хто табе патрэбны?
    — Я хачу быць чыстай.
    — Немагчыма быць чыстай, маючы заганы.
    — Чаму, чаму ты думаеш, што я няшчырая ў жаданні быць разумнейшай?
    — Скрытнасць утрымлівае другіх на адлегласці ад нас. Твая ахоўніца — скрытнасць!Ты агольваеш душу. Неперадамной,я б не змог цябе пакрыўдзіць.
    	?!
    — Мяне трымаюць на адлегласці ад цябе. I ты дазваляеш гэта рабіць.
    — Я?!
    —Да мяне прыязджала твая сяброўка... прыяцелька. Яна ўпэўнена, што стаіць на варце тваёй душы.
    Я разгубілася, Што патрэбна было Фаіне ад майго мужчыны?
    — Яна міла даводзіла мне канцэпцыю выхавання бязгрэшнай дзевы, новай багіні. Праўда, узяла з мяне слова не перадаваць
    табе нашу з ёй размову, але я магу выказаць тое, што думаю... Можа, я імкнуся туды, куды не дапускаеш ты? Скажы.
    — Нічога не разумею, — у мяне пачыналася ціхая істэрыка.
    —Скуль ведаць? Яна сказала: «Hallo!»* харошы, разумны хлопчык, вандэр-вон ад нашай багіні.
    — Неможабыць. Я звычайная жанчына. Такіх сотні,тысячы!
    — Ты вельмі прыгожая, Аліса... Бедная мая дзяўчынка.
    Я наогул адмаўлялася нешта разумець. Нехта ведаў пра мяне нешта неверагоднае, амаральнае ў сваёй таямнічасці. Калі зірнуць на ўсё гэта са сцяны непамыснай уяўнасці, то можна падумаць, што шэф хоча атрымаць маю ўвагу — увагу! — нават купіць яе праз залішнія клопаты пра маю будучыню. Можа, мая прыгажосць — капітал, у які калекцыянер укладвае грошы?.. Але ці не прасцей прапанаваць шлюбны пярсцёнак, каб зразумець, што не мае ніводнага шанцу?
    — Ах! — вызінулася змяінае джала ўздыху. Я ўзгадала пра закрыты клуб. Што яны робяць там? Дзе наогул ён знаходзіцца? Падалося: зараз я зразумею, што ліхаманкава шукалі мае рукі і вочы, калі адна за адной ляцелі на падлогу кнігі.
    Чаму 1.1. ведаў адгадку майго сну і здзівіўся толькі Euonymus, якое ўзнікла як папярэджанне (яму, ім, мне?) ад якогасьці старонняга назіральніка.
    —Бабуля!
    Усё выйшла з-пад кантролю, я падала ў хаос, які не мог, не павінен быў узнікаць на мяжы XX і XXI стагоддзяў.
    «Хай... паспрабуюць прыйсці сюды за мной! Звесяць галовы ўніз, пачнуць клікаць: «Падымайся, любачка, да нас!» А я на іх толькі пагляджу і адкажу: «Скажыце мне спачатку, хто я! Калі мне гэта спадабаецца, я падымуся, а калі не — заста нуся тут, пакуль не ператваруся ў каго-небудзь іншага!»
    VII
    3 зацятасцю Дзядала будаваў 1.1. свой лабірынт. Я апынулася ў ім выпадкова, з маўклівай згоды Фаіны. Яна павінна вёдаць першапрычыну. Мне застаецца зрабіць выгляд, што нічога не адбываецца, каб самой знайсці выйсце. Араптам мая вучоба станецца Арыядніным клубком?
    * Прывітанне! (ням.).
    — Ва ўсім гэтым ёсць прастата, — запэўнівала я Дзямьяна. Мы гаварылі з ім ужо дзве гадзіны, то перакрыкваючыся з процілеглых кутоў кватэры, то седзячы побач, як ахопленыя парывам галубы. Вакол нас расцякаліся флюіды то загадкавасці і знямогі, то абурэння і палу. — Мснавіта спрошчанасць не дазваляе мне бачыць вар’яцкасці. Прастата негняце.
    — Таму ты не задумваешся, што адбываецца вакол.
    Ізноў! «Адбываецца», — гэтае слова нечакана робіць мяне прысутнай у тэатры абсурду, удзельніцай самастойнай тэатральнавідоўнайдзеі: сацыяльна-побытавай драмы.псіхалагічнайз'рагедыі, камедыі, якая сягае давытокаў ахвярных рытуалаў... Я была наіўнай аднараджэння, непрактычнай і ўзнёслай... I вартай шкадавання. Мяне шкадаваў Сымон, калі спрабаваў паставіць на камяніста-халодную зямлю хатняга побыту. 1.1. таксама пашкадаваў: нейкі час я стаяла на пастаменце ягонай незразумелай ахвярнасці, адкуль назірала за акаляючымі, што з вышыні падаваліся мудрымі, вясёлымі, вытанчанымі,— характарыстыкі, уласцівыя музам: я летуценіла прэзентацыямі, піла шампанскаез мастакамі, разважала пра Гамераўскае ўспрыняцце прыгажосці з маладымі паэтамі, якія натхнёна чыталі вершы ў дзень адкрыцця выставы Рэваза. Фаіне часам удавалася замяніць малую колькасць бутэлек і закусак духоўнай ежай... Юнона ў дэсянёвай квецені чаляднікаў: хіба гэтыя людзі, іх майстэрства, мастацкія ці аратарскія здольнасці не прыслужвалі маёй душы, абуджаючы прагна-эгаістычныя пачуцці?Лдзіна ненатуральным у гэты перыяд былотое, што I. I. ніводнага разу не прапанаваў легчы з ім у ложак. Пакуль?.. Вось толькі побач са мной быў прагматык, які захапляўся мікробамі і вірусамі — гэтымі хімерамі чалавечых арганізмаў, а ў вольны час мог узнёсла цытаваць адмысловыя вершаваныя радкі. Мяне яшчэ чакала знаёмства з ягонай маці — апанганай перакладчыцай паэзіі. Дзямьян аб’ехаўз бацькамі (высокі чын у паветранай авіяцыі і выкладчыца) усю Еўропу... У чы.м я хацела ўбачыць праявы шкадавання мяне Дзямьянам?
    — Чаму твая рамантычнасць знайшла выйсце ў гэтых... вірусах? Ты хочаш стаць ратавальнікам роду чалавечага? — дапытвалася я, каб неяк адцягнуць думкі ад напружанага разгадвання загадак.
    — Вірус, — тлумачыў Дзямьян,— мае магчымасць жыць і развівацца толькі ў якім-небудзь целе, арганізме. Усё, што мае вірус, — адно генетычны код, змешчаны ў структуры малекулы нуклеінавай кіслаты, якая, бы жамчужына, спіць у бялковым футарале. Але дзівіць тое, што гэтае нябачнае стварэнне мае памяць, закладзеную звыш, — ідэю аб стварэнні сабе падобных... Ніхто не ведае, чаму — не маючы ні рэсурсаў, ні магчымасці, вірус прымушае працаваць на сябе клетку.
    Ён казаў доўга і многа: незразумелыя тэрміны, вопыты лабараторных даследванняў, — а я ведала, што ніколі не змагла б зацікавіцца гэтым усур’ёз. Дурніца-клетка, падначаленая хпраму вірусу; усё проста, як свет: адзін — кіруе, другі — падначальваецца.
    — Бачу, табе нецікава.
    —Спрабую зразумець.
    — Мая вера — гэта вера ў тое, што шчасце чалавецтву дасць прагрэс навукі. Так казаў Паўлаў. I я згодны з ім.
    —Алеты мог быць добрым літаратуразнаўцам, вандроўнікам, паэтам — кім заўгодна. Чаму?..
    — Я дам табе адказ. Алс потым. —Я ўжо заўважала, што як бы спакойна ён ні казаў пра навуку, якой займаецца, але паміж ім і навукай існуе шчыльная сувязь; сувязь, якую па нейкіх прычынах хаваюць ад мяне.
    Пэўна, я выглядала незайздросна. Дзямьян перапыніў лікбез, нахіліўся да мяне і пацалаваў ў вусны. Раніца зазірала ў вакно: уверсе, у левым шкляным куце, сумавала шэрае мінскае неба.
    VIII
    Мой нядаўні псіхоз пераходзіў у сверб цікаўнасці. Я лавіла кожнаеслова 1.1., любы намёк. Загадку Сфінкса разгадаў мужчына, але і жанчынам давялося даць правільны адказ на многія загадкі жыцця.
    Я пазваніла Фаіне, каб дамовіцца на сустрэчу; яна адразу ж запрасіла прыехаць, і мне прыемна было думаць, што яе насцярожылі інтанацыя і рашучасць, з якімі я размаўляла па тэлефоне. Я хацела сустрэчы на нічыйнай тэрыторыі. Так мы апынуліся ў кавярні.