• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залюстрэчча для Алісы  Вольга Куртаніч

    Залюстрэчча для Алісы

    Вольга Куртаніч

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2003
    69.72 МБ
    Аднойчы на працу засхала Фаіна і з дазволу шэфа павезла знаёміцца з выкладчыкамі. Неўзабаве я пачала займацца па дзве гадзіны амаль штовечар; адпачывала толькі па выхадных, але і гэтыя дні прымушала сябе аддаваць кнігам, энцыклапедыям, даведнікам і альбомам. Раз натыдзень са мной займаліся філасофіяй і латынню. Спачатку я была ў захапленні, потым пачала супраціўляцца, алетое, што ператваралася ў ens entium*, пазрабавала ў працэсс станаўлення поўнага падначалення і прызнання першаасновай раскрыццё ўсіх маіх талентаў. Нібыта мяне прызначылі кіраваць імперыяй. I тое, што мае далёкія продкі непаходзілі з Месапатаміі**, не мела для I. I. аніякага значэння.
    У адну з нашых нячастых сустрэч Дзямьян запытаў:
    — 3-за ўсяго гэтага ты пачуваешся болып шчаслівай?
    — Шчасце ў тым, каб любіць рабіць тое, што я павінна рабіць.
    Я не заўважыла, як перайшла на афарызмы.
    —Л потым? Што будзе потым?
    — Потым я закончу курс эканомікі, збяру трохі грошай і адчыню сваю маленькую галерэю.
    Дзямьян зірнуў так, нібыта пачуў немаведама якое глупства.
    — Твой 1.1. вучыць цябе за свае грошы, каб атрымаць канкурэнта?
    Я пакуль не думала пра гэта.
    — Ну-у, — разгублена адказала я, — гэта робіцца ў інтарэсах фірмы. Ен атрымае адукаванага спецыяліста. у нас не працуюць дылетанты.
    — Каму яшчэ ён даў магчымасць атрымаць адукацыю з ягонай кішэні?
    — Такога не ведаю. Але ж ты не можаш казаць, што я не маю талента, — я пакрыўдзілася.
    — Магчыма, ён ведае цябе лепш.
    * Думаючая істота (лац.).
    ** Згодна з Бібліяй, першапачатковай радзімай габрэяў была Месапатамія.
    Рэўнасць—яна заўжды пазнавальная; на імгненне я ўявіла 1.1. голага, на маім ложку, і мне стала брыдка і смешна адначасова. Ніякай праявы сексуальнасці ў ім не існавала.
    —Ты па-заканкурэнцыяй,— я правяла кіпцем па Дзямьянавай далоні, там, дзе прырода пазначыла перарывістую і нядоўгую лінію кахання.
    — Атожылак апошні, званнем цар,
    да ўшанаваніія звыклы, да фанфар, душой трымціць на троне, як ірысціна, і ў той бязвольнасці несамавітай рука паўзе з пурпурных аксамітаў у вір ілюзій, гольіх мар.*
    — Вельмі мілыя вершыкі, — сказала Аліса задумліва, — але зразумець іх цяжкавата.
    (Ведаеш, ёй нават самой сабе не хацелася прызнавацца, што яна нічога не зразумела.)
    — Прымушаюць разважаць — хоць я і не ведаю пра што... Адно зразумела: нехта некага тут забіў... А, можа, і не...
    — Гэта?..
    — Рыльке. Але неістотна... Падумай, што ён хоча ад цябе?
    Праз колькі дзён па дарозедадому я наведалася ў бібліятэку і знайшла ў томіку Райнэра Рыльке верш, які цытаваў мне Дзямьян. «I цар самотны ў грыдніцы пустой...» — гэты радок больш падыходзіў да вобраза 1.1. ,створанагазнаівам запешчанага прыёмыша. Магчыма, праз выпадковае натхненне 1.1. знайшоў кропку апірышча і зрушыў з месца зямлю. Зямлю, на якой стаяла я.
    Я паспявала процьму спраў: працавала, вучылася, разважала пра мастацтва з выкладчыкам, які хварэў на еўрапацэнтрызм, і з філосафам, настойлівым гегелеўцам. Яны абодва мелі добрыя стасункі з I. L, але Сабковіч — мой памагаты ў філасофіі — з задавальненнем даводзіў, што Біблія, якую на працягу стагоддзяў лічылі арыгінальным тварэннем старажытных габрэеў, мае адзнакі шумерскіх міфаў і паданняў.
    — Праўда, і еўрапейская культура, -— дадаваў ён, — абавязана не Грэцыі, як гэта лічыцца, а менавіта шумерскаму народу.
    Я пакуль не магла ўцяміць: ці маецца наўвазе перыяд узнікнення еўрапейскай культуры пасля напісання Бібліі і руху хрысціянства, ці з часоў з’яўлення першых рас на зямлі.
    * Р. М. Рылькс. Цары. Пер. В. Сёмухі.
    — А як доўга ў вас ішлі заняткі? — спытала Аліса, намагаючыся змяніць тэму размовы.
    — Г.эта залежала ад нас, — адказаў Як бы. — Як усё зоймем, так і закончым.
    — Зоймеце? — здзівілася Аліса.
    — Заняткі чаму іпак называюцца? — патлумачыў Грыфан — Таму што на занятках мы ў нашага настаўніка розум займаем... А як усё зоймем і нічога яму не пакінем, адразу ж закончым. У такіх выпадках яшчэ кажуць: «яму розуму не займаць...» Зразумела?
    Я пачала разумець, як шмат часу згублена на спрэчкі з недалёкім чалавекам — маім былым мужам. I незважала натое, штоён меў права выказаць мнетой самы папрок. Калі шлюб неладзіццаз першых дзён — ведайце, што ў клетках кватэр шчыруе вірус: з хізрай тактыкай, невядомай навуцы, ён разбурае жыццё, робячы вас імпатэнтамі духу, параноікамі пачуццяў, скалечанымі істотамі, што згубілі сваю мову — мову еднасці, разумення, кахання...
    Прамінуў верасень, заканчваўся кастрычнік. У канцы месяца прыляцеў Рэваз. У галерэі рыхтаваліся да адкрыцця экспазіцыі. Адпаведна рэкламе, усе чакалі чагосьці незвычайнага. Мы, супрацоўнікі фірмы, хадзілі ўзнёсла-заклапочаныя. Mae думкі, дзелавыя якасці, памкненні належалі фірме ў асобе 1.1.
    Мы перазвоньваліся з Дзямьянам, але часцей пераносілі сустрэчы,бо,нібытаз-падзямлі,раптоўназ’яўляласяФаінаізнаходзіла неадкладныя справы ддя мяне, а калі іх не было, займала час доўгімі і незразумелымі размовамі. Гаварыла яна са мною інтымна-загадкавым тонам. He ведаю — з чаго — пышнацелая кабета навязвалася ў сяброўкі: у абед яна залятала ў мой кабінет і цягнула мяне на выставы, у парк, у кавярні — каб, далібог, не прыйшло ў галаву распарадзіцца вольным часам самой. Яна вышуквала патрэбныя мнекнігі,ездзіладая мянеўбібліятэку...
    — Дзіця, скажу вам па сакрэце, летам 1.1. вырашыў узяць вас у Палесціну. Многія б хацелі апынуцца навашым месцы, — упэўненазаявіла яна і адступіла на крок, каб ацаніць рэакцыю. Я заставалася спакойнай, ad absurdum*. Mae паводзіны здаваліся ёй дзіўнымі, яна не разумела, як успрымаць раўнадушны погляд цнатліва-лазуркавых вачэй. Паступова я прызвычаілася да яе прысутнасці, яна перастала замінаць. Наадварот, рабілася незаменнай. Цяпер Фаіна магла пазваніць позна ўвечары і я ўжо асцерагалася — невядомаз якой віны — быць не адна: я дакладвала ёй пра ўсё,
    * Да абсурду (лац.).
    што паспелаза дзень... Mae бацькі загінулі рана, выхаваннем занялася бабуля, прафесар батанікі. Цяпер і яна была далёка. Я пацалавала яе ў апошні раз тры гады таму, у чэрвені, у пятнаццаць гадзін. А праз хвіліну над ёй зачынілася вечка труны. А Фаіна вяртала мяне ў сям’ю, дзе за правіннасць—каралі, за поспехі — хвалілі. Я намагалася набыць значнасць у яе вачах.
    Аднойчы мы заседзеліся ў яе дома, я пераказвала свой сон, дзе перапляліся рэальнасць і фантазіі: нібыта я апынулася ў садзе сярод залатых апельсінавых дрэў і ведала, што гэта рай, населены людаьмі і жывёламі, я бачыла іх прыгожымі і вясёлымі — яны жылі ў згодзе, не ведаючы хвароб і пакут. А размаўлялі паміж сабой на незразумелай мове, іх алфавітскладалі толькі галосныя. Мяне правялі да ўзгорка, спавітага лозамі. Побач, за кустоўем, пасвілася белая карова. Усё прыпыніла рух. Толькі пах мускусу, апельсінаў і дыму. Я павярнула галаву —да мяне набліжаўся 1.1. 3 другога боку прама на нас вялі белую карову. 1.1. трымаў у руцэ галінкі Euonymus, брызгліны, праз кволае эліпсоіднае лісце звісалі выспелыя плады.
    Перад сабой я ўбачыла дровы, складзеныя для кастрышча, да іх падвялі няшчасную жывёліну. Карова глядзела рахманымі, разумнымі вачыма і нат не рыкнула, калі па маўклівым загадзе 1.1. у яе шыю ўвайшоў нож. Яна ўпала знясілена і грацыёзна. Я працягнула рукі. I. I. зрываў плады брызгліны і са смехам кідаў у мае далоні: ярка-чырвоныя кроплі з чорнымі вочкамі насення...
    — Oh, Gott! Wie ratselhaft!*
    У гэтую хвіліну пазванілі ў дзверы. Фаіна вярнулася з 1.1. Шэф выказаў захапленне з таго, што мы праводзілі вечар разам: дзве жанчыны гавораць пра вечнае пад сімфонію Баха. Ён зірнуў на нас паблажліва; сустрэча, хутчэй за ўсё, была запланаванай, і я не магла знаходзіцца ў іншым месцы. Фаіна адразу ж прымусіла мяне пераказаць сон I. I. Шэф слухаў уважліва, гледзячы ў падлогу, але ў хвіліну, калі ён зірнуў прама на мяне, я паспела пабачыць у ягоных вачах пераможны бляск...
    — Брызгліна? — запытаў ён. — He магу ўявіць, як яна выглядае.
    Я апісала знаёмае з дзяцінства кустоўе (больш за 200 відаў, размнажаецца насеннем, плады з ванітоўнымі і слабіцельнымі ўласцівасцямі, выкарыстоўваецца ў медыцыне...). Ён пацікавіўся: адкуль я ведаю батаніку? Давялося ўзгадаць бабулю. 1.1. з Фаінай пачалі спачуваць, распытваць і абмяркоўваць мой лёс, не зважаючы на слабы пратэстз майго боку. Спадары прысяжныя мелі намср вызначыць ступень майго дачынення да залы суда. Паступова я
    * О, Божухна! Як загадкава! (ням.).
    перастала прымаць удзел у размове і слухала, як яны разважаюць пра маюзнаёмку — Алісу. Мая шчаслівая —для іх — згадка пра бабулю пазбавіла ад неабходнасці пераводзіць словы ў рэчышча тлумачэння тае.мных падзей.
    Аліса цярпліва чакала, покуль вусень не зробіць ласку зноў звярнуць на яе ўвагу. Хвіліны праз дзве Вусень выцягнуў кальян з роту, пазяхнуў раз-другі і пацягнуўся. Потым ён споўз з грыба і схаваўся ў траве, кінуўшы Алісе на развітанне:
    — Адкусіш з аднаго боку — падрасцеш, а з іншага — зменьшылйся!
    «3 аднаго боку чаго? — падумала Аліса. — 3 другога боку чаго?»
    «...На самой справе калі я буду паводзіць сябе, як належыць, то змагу стаць незаменным спецыялістам у фірме 1.1., мне будуць дадзены правы... ускладзены абавязкі... праз некалькі гадоў мы зможам адчыніць некалькі новых філіялаў... калі захачу ўзначаліць адзін з іх... ці застацца тут... 1.1. павінен будзе калі-небудзь пакінуць месца надзейнаму чалавеку, каб мець магчымасць кантраляваць вольнай часінай».
    Я назірала зазменамі, якія адбываліся з Фаінай, янаўспрымалася як сяброўка шэфа і мая апякунка адначасова. 3 давяральных размоў я даведалася, што Фаіна даўно і старанна наведвае нейкі закрыты клуб; 1.1. таксама праводзіць там некалькі гадзін на тыдзень. I ў хуткім часе я буду дапушчана туды...
    Навязлівасць несапраўдных родзічаў пачала выклікаць раздражненне. Я сабралася сысці, тады 1.1. схапіў мяне за руку і сказаў, што гатовы патлумачыць сон. Mae начныя фантазіі рэдка бываюць сюжэтнымі,яны больш падобныя накарціны імпрэсіяністаў: твары,геаметрычныя фігуры і ніякагазместу.
    Па словах 1.1., я бачыла рытуал прынясення ахвяры ў гонар рымскай багіні. Кесару — кесарава... Юнона прымае толькі белых кароў. За поспех і перамогу! Што быў мой сон: argumentum ad hominem* ці argumentum ad rem?** Хто мог закласці ў мозг дзею, пра якую я нічога не ведала? I ці праўда, што ўсё існае — выпадковае? Я ўзіралася ў твар шэфа. шукаючы ў затоеным бляску габрэйскіх зрэнак адказ на свае пытанні.