Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча  Дзяніс Марціновіч

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
35.48 МБ

△зяніс Мсірціновіч
ў жыцці Уладзіміра Карашкевіча
Дзяніс Марціновіч
Жанчыны
Ў жыцці Уладзіміра Карашкевіча
е
МІНСК ВЫДАВЕЦТВА «ЧАТЫРЫ ЧВЭРЦІ»
2014
УДК 821.161.1(476)-!
ББК 84(4Бем=Рус)-5
М29
Марціновіч, Д. А.
М29 Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча / Дзяніс Марціновіч. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2014. — 178 с. : іл.; [2] л. укл.
ISBN 978-985-7058-53-2.
Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча «Матчына душа»? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана «Каласы пад сярпом тваім»?
У 2012 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», якая была істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.
Першая частка выдання ўяўляе даследаванне-эсэ, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі крытычныя артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства.
Кніга адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў.
УДК 821.161.1(476)1
ББК 84(4Бем=Рус)-5
ISBN 978-985-7058-53-2
© Марціновіч Д. А., 2014
© Афармленне. ТДА «Выдавецтва
“Чатыры чвэрці”», 2014
Ag agmapa
Агульнавядома, што большая частка твораў сусветнай літаратуры стваралася мужчынамі. Прызнанне творчых здольнасцей жанчын (Жорж Санд, Шарлота Брантэ, Маргарэт Мітчэл і іншых) з’яўляецца хутчэй выключэннем, чым правілам. Але прыхільнікі літаратурнага «патрыярхату» забываюць, што ўсе найлепшыя «мужчынскія» творы былі напіса-
ны пра жанчын і дзеля жанчын. Іх партрэты і вобразы, узаемнае каханне ці халодная абыякавасць натхнялі
пісьменнікаў на стварэнне шэдэўраў.
Так, славутых муз мінулых вякоў даўно няма на свеце. А каханыя шэрагу вядомых творцаў XX стагоддзя набліжаюцца да восені свайго жыцця. Але пісьменнікі зрабілі ім самы лепшы пада-
рунак: пакінулі для нашчадкаў іх прыгажосць, радасць і ўсмешкі. А таксама ўзялі за сабой у вечнасць гераінь, прататыпамі якіх сталі музы. Цяпер наша задача — пакінуць у чытацкай памяці іх сапраўдныя імёны і жыццёвыя лёсы.
Тэмай «Донжуанскага спісу» я зацікавіўся даўно, калі яшчэ быў ліцэістам. Аднойчы за лета прачытаў запар два творы Караткевіча: спярша аповесць «У снягах драмае вясна», а потым раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць»). Заўважыў, што ў абодвух творах дзейнічаюць гераіні з аднолькавымі імёнамі (Алёнка) і, самае цікавае, супадае шэраг дэталей і сітуацый. Паколькі аўтар двойчы напісаў пра адно і тое ж, узнікла здагадка: а раптам гэтыя падзеі адбываліся з Караткевічам у рэальным жыцці? У выніку захацелася даведацца, якія асобы былі прататыпамі Алёнак, таму пачаў разблытваць гэтую гісторыю. Вынікам пошукаў зрабіўся мой першы артыкул «Паляванне на Алёнку»,
надрукаваны ў часопісе «Маладосць» у верасні 2004 года. Патрэба адказаць на пытанне, ці існавала нейкая рэальная асоба, якая хавалася за імем Алёнка, стала першым штуршком да даследавання. Потым гэтая тэма адышла на другі план.
Яшчэ адным штуршком стала інтэрв’ю Ніны Молевай, прататыпа галоўнай гераіні рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі», змешчанае ў 2009 годзе ў газеце «Комсомольская правда в Белорусснм». Некаторыя факты пра Караткевіча, выказаныя Молевай, відавочна не адпавядалі рэчаіснасці, што не магло не выклікаць пратэст.
А трэцюю падказку я атрымаў у 2010 годзе, калі ўпершыню трапіў у Кіеў, дзе Караткевіч вучыўся ва ўніверсітэце. У яго паэзіі, асабліва ў зборніку «Матчына душа», прысутнічала шмат вобразаў гэтага горада, згадак пра пэўныя мясціны. Раней яны ўспрымаліся як абстракцыя. Але, убачыўшы ўсё на ўласныя вочы, літаральна натхніўся духам Кіева і вырашыў працягнуць сваё даследаванне.
Між тым набліжалася 80-годдзе з дня нараджэння Караткевіча. Таму ўзнікла ідэя ўдакладніць звесткі, змешчаныя ў «маладосцеўскім» артыкуле, і па магчымасці знайсці новыя факты. Шукаючы падрабязнасці пра лёс «Алёнкі», завітаў у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, дзе захоўваліся лісты Караткевіча да Юрыя Гальперына. Іх урыўкі на пачатку 1990-х гадоў друкаваліся ў часопісе «Нёман», але большасць фактаў былі невядомыя для чытачоў.
3 архіўных матэрыялаў пачалі ўсё больш поўна і рэльефна высвятляцца пэўныя абставіны біяграфіі пісьменніка. Стала зразумела, што не здолею абмежавацца адным артыкулам пра «Алёнку» (надрукаваны ў лістападзе 2010 года ў нумары газеты «Літаратура і мастацтва», што быў прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Караткевіча). У лютым наступнага года на старонках таго ж выдання з’явіўся цыкл публікацый, прысвечаных складаным узаемаадносінам Уладзіміра Караткевіча і Ніны Молевай. А калі ўзнікла ідэя скласці кнігу, спецыяльна для выдання
дапісаў раздзелы пра іншых асоб, у якіх быў закаханы пісьменнік, каб атрымаўся цэласны, завершаны твор.
У маі 2012 года выйшла кніга «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Попыт на выданне сярод чытачоў, а таксама новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню новай кнігі, якая грунтуецца на матэрыялах першай, але істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.
Асобныя часткі кнігі, а таксама артыкулы, змешчаныя ў другім раздзеле, друкаваліся на старонках штотыднёвіка «ЛіМ», часопісаў «Маладосць», «Роднае слова» і «Полымя», на сайце грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Аўтарскі пераклад на рускую мову першага раздзела кнігі выйшаў у часопісе «Нёман». Аўтар выказвае шчырую ўдзячнасць тагачасным галоўным рэдактарам выданняў Алесю Карлюкевічу, Paice Баравіковай, Міхасю Шавыркіну, Міколу Мятліцкаму і Алесю Бадаку за публікацыі, супрацоўнікам і рэдактарам Ціхану Чарнякевічу, Міраславе Шавыркінай, Ігару Запрудскаму, Алене Мальчэўскай і Віталю Рыжкову — за падрыхтоўку матэрыялаў да друку. Электронныя версіі артыкулаў размяшчаліся ў асабістым блогу аўтара www.denis86.blog.tut.by, некаторыя з’яўляліся на галоўнай старонцы партала tut.by. Вялікі дзякуй яго супрацоўнікам, асабліва — Наталлі Ціплаковай.
Даследаванне ніколі не ажыццявілася б без працы папярэднікаў на ніве караткевічазнаўства і захавальнікаў спадчыны пісьменніка. Аўтар абапіраўся на працы доктара філалагічных навук Адама Мальдзіса і кандыдата філалагічных навук Анатоля Вераб’я. Шэраг матэрыялаў, знойдзеных у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (дырэктар Ганна Запартыка) і ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (загадчык Аляксандр Сцефановіч), апублікаваны на старонках перыёдыкі і ў кнізе ўпершыню.
Асобны дзякуй Любоў Рабушцы, якая падзялілася ўспамінамі пра сваю аднакласніцу Валянціну Караткевіч (Ватковіч),
а таксама дазволіла ўпершыню надрукаваць фотаздымкі з асабістага архіва.
Цікавасці да кнігі паспрыялі рэцэнзіі і інтэрв’ю з аўтарам, якія з’явіліся ў друкаваных ці электронных версіях айчынных газет. Мая ўдзячнасць Івану Арлову («Вечернмй Брест»), Расціславу Бензеруку («Літаратура і мастацтва»), Аксане Бязлепкінай («Звязда»), Марыне Весялусе («Літаратура і мастацтва»), Андрэю Дынько («Наша Ніва»), Алене Карп («Літаратура і мастацтва»), Ганне Кісліцынай («Звязда»), Марыне Кузьміч («Народная газета»), Людміле Рублеўскай («СБ. Беларусь сегодня»), Сяргею Трафілаву («Культура»), Галіне Юркевіч (аршанская «Телекомэкспресс»). Інфармацыя пра кнігу прагучала на Беларускім радыё ў праграме Галіны Шаблінскай, а таксама з’явілася на сайтах газеты «Народная воля» і кампаніі «Будзьма беларусамі!».
Шчыры дзякуй кіраўніку Мінскай пісьменніцкай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхасю Пазнякову за прапанову ажыццявіць выданне першай кнігі, дырэктару выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяне Анцух — за ідэю другой кнігі. А родным і блізкім людзям — за натхненне і разуменне.
Уводзіны, або Наввшта нам «Двнжуанскі спіс»?
«Донжуанскі спіс»... Якая ў вас, шаноўны чытач, асацыяцыя з гэтым словазлучэннем? Мяркую, большасць адразу згадае асобу Аляксандра Пушкіна і доўгі спіс з 37 жаночых імёнаў, напісаных паэтам на старонцы альбома яго даўняй знаёмай Лізаветы Ушаковай. Разгадаць таямніцу асоб, якія хаваюцца за сці-
слымі запісамі, ужо не адно стагоддзе з пераменным поспехам імкнуцца пушкіністы ўсяго свету.
У чым бачыцца станоўчая роля такога дакумента? Ён прыцягвае ўвагу да асобы аўтара, дапамагае высветліць прататыпы герояў у празаічных і паэтычных творах. Удакладніць, хто натхняў паэта на стварэнне таго ці іншага шэдэўра. Пазнаёміць чытачоў з лёсамі жанчын, якіх кахаў пэўны творца. А таксама вызначыць храналагічныя этапы ў пісьменніцкай творчасці. Нездарма сярод мастацтвазнаўцаў ёсць традыцыя вылучаць у біяграфіі некаторых творцаў пэўныя перыяды, якія наўпрост звязаны з іх асабістым жыццём. Напрыклад, менавіта так многія даследчыкі ўспрымаюць мастацтва Пабла Пікасо. Акрамя таго, Караткевіч — рамантык, таму разглядаць яго творчасць без уплыву
на яе жанчын мы не можам.
Імкненнем вырашыць усе гэтыя задачы і тлумачыцца стварэнне аўтарам гэтых радкоў даследавання пад назвай «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Паколькі тэма асабістага жыцця кожнага творцы з’яўляецца надзвычай далікатнай, я карыстаўся двума падыходамі. Першы, «дакументальны», заснаваны на ўспамінах і эпісталярнай спадчыне, якія не выклікаюць ні ў каго пярэчанняў.
Другі падыход можна ўмоўна назваць метадам уважлівага чытання тэксту, калі ўвага звяртаецца на біяграфіі галоўных герояў і іх падабенства ці супадзенне з жыццёвымі рэаліямі аўтара. Рызыка, вядома, тут надта вялікая: паспрабуй зразумець, што тут праўда, а што праява багатай фантазіі. Адна памылка можа скіраваць ход даследавання не ў той бок. Такім чынам, другі падыход пераўтвараецца для некаторых аматараў прыгожага пісь»менства ў сапраўдную гульню, своеасаблівае разгадванне рэбусаў ці крыжаванак. Адначасова гэта сапраўднае паляванне за прататыпам галоўнага героя ці гераіні з абавязковымі для гэтага жанра элементамі: высочваннямі, засадамі і пагонямі. Каб не заблукаць на такім паляванні, аўтар гэтых радкоў імкнуўся па магчымасці супастаўляць два падыходы.