Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
для газеты «Лнтературная Россмя», дзе назвала Раісу «жонкай» Караткевіча. Што гэта: канстатацыя грамадзянскага шлюбу, дробная жаночая помста ці спроба адвесці ўвагу ад сябе? Магчыма, наступны раздзел дапаможа адказаць на пытанне.
Ніна, або Уладзімір Караткевіч і Ніна Молева. Рэканструкцыя адносін
Постаць Ніны Міхайлаўны Молевай, доктара гістарычных навук і кандыдата мастацтвазнаўства, аўтара шэрагу навуковых і мастацкіх твораў, добра вядомая ў Беларусі. У 1958-1960 гадах яна выкладала гісторыю мастацтваў, дакладней «Псіхалогію стварэння мастацкага твора (на матэрыяле гісторыі сусветнага мастацтва)» на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, дзе вучыўся Уладзімір Караткевіч. Агульнапрызнана, што Н. Молева стала прататыпам Ірыны Горавай у рамане пісьменніка «Нельга забыць». Тым не менш і цяпер гісторыя іх узаемаадносін з’яўляецца таямніцай, якая патрабуе свайго тлумачэння.
Адзначым, што ні У Караткевіч, ні Н. Молева ніколі не казалі адкрыта пра свае пачуцці. Больш за тое, некалькі гадоў таму Ніна Міхайлаўна сказала ў інтэрв’ю газеце «Комсомольская правда в Белоруссмн» (апублікавана 30 ліпеня 2009 года) наступнае:
«— Нйна Мйхайповна, в вас был влюблен Владймйр Короткевнч...
— Нй сном, нй духом! <... > Когда мне говорят о любвй Короткевнча ко мне, я всегда это слушаю с определенной неловкостью. Все, что я о нем знаю, это то, что может знать школьный учйтель о своем ученйке. <...>
— Владймйр Семеновйч прйзнавался вам в любвй?
— Что вы! Это было просто йсключено.
— Но, говорят, йменно йз-за чувства к вам он не мог долго женйться.
— Конечно, мне, как любой женіцйне, очень лестно это слышать. Но не было нйкакйх лйчных отношенйй».
Меркаванне Ніны Міхайлаўны псіхалагічна зразумелае, бо ніхто не жадае выносіць на агульнае агляданне ўласныя душэўныя таямніцы даўніх часоў. Між тым узаемаадносіны У Караткевіча і Н. Молевай наўпрост паўплывалі на творчасць пісьменніка. Без іх тлумачэння немагчымы паўнавартасны разгляд «маскоўскіх старонак» у яго біяграфіі. Прыведзеныя акалічнасці, а таксама відавочная спрэчнасць працытаваных фрагментаў абумовілі інтарэс да гэтай гісторыі.
Частка мае падзагаловак «Рэканструкцыя адносін», паколькі ў ёй аб’яднаны розныя крыніцы. 3 аднаго боку, гэта шэсць лістоў пісьменніка да Н. Молевай, якія былі перададзены апошняй у Цэнтральны маскоўскі архіў-музей асабістых збораў (нядаўна надрукаваны ў зборніку «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы»). Перапіска У Караткевіча з сябрам Юрыем Гальперыным (арыгіналы лістоў захоўваюцца ў БДАМЛМ) і Янкам Брылём (апублікавана ў 1990 годзе ў зборніку «Шляхам гадоў»), 3 другога — непасрэдна творчасць пісьменніка: раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», вершы і паэмы.
Нават улічваючы той факт, што раман аўтабіяграфічны, узнікае пытанне: наколькі можна давяраць мастацкаму тэксту? Сам Караткевіч наўмысна пісаў у пачатку кнігі: «Усе імёны і падзеіў гэтым рамане — выдуманыя. Усякае падабенства з рэальна існуючымі людзьмі зяўляецца выпадковым». Зрэшты, такія фразы звычайна змяшчаюцца ў тым выпадку, калі падабенства болын чым відавочнае. Асцярожны Анатоль Верабей адзначаў у кнізе «Абуджаная памяць», што «і персанажы твора, і мясціны, якія апісваў пісьменнік, пад уздзеяннем ягонай фантазіі набывалі сваё, самастойнае мастацкае жыццё». Каб разабрацца, якое значэнне ў рамане маюць сапраўдныя падзеі і людзі, раздзел пабудаваны наступным чынам. Літаратурны фрагмент у рамане па магчымасці суадносіцца з цытатай эпісталярнай спадчыны. Але ў любым выпадку, дадзеная праца з’яўляецца рэканструкцыяй, аўтарскай версіяй узаемаадносін паміж У Караткевічам і Н. Молевай. Таму перанясёмся на паўстагоддзя ў мінулае, у Маскву часоў «адлігі». На календары — канец 1950-х гадоў...
«Любая, помніш? Была вясна...»
Восенню 1958 года, у самым пачатку навучання, слухачам прапанавалі курс па гісторыі мастацтва. У якасці лектара быў запрошаны вядомы мастацтвазнаўца, правадзейны сябра Акадэміі мастацтваў СССР Міхаіл Алпатаў. Але аўдыторыя адмовілася ад такіх лекцый. Тады Алпатаў прапанаваў замест сябе ўчарашнюю аспірантку МДУ, кандыдата мастацтвазнаўства Ніну Молеву. «У тваіх гадах, — кажа Грынкевічу яго сябра латыш Яніс Вайвадс, — можа, на год ці два старэйшая. А выглядае такім дзяўчом». I сапраўды, Ніна Міхайлаўна нарадзілася ў 1928 годзе, за два гады да Караткевіча. Якой запомнілі Ірыну Гораву чытачы «Леанідаў...»? «Невялічкага росту, яна была вельмі худзенькая, але так падабраная, што нагадвала яму балерыну. Можа, гэтаму ўражанню дапамагала і клятчастая спадніца званочкам, і шэрая кофтачка з нейкага там нейлону. Вельмі худзенькая, як дзіцятка. <...> Звычайны твар. Мяккія шэрыя вочы пад зламанымі бровамі, густыя вейкі. Валасы попельна-залацістыя, сабраныя на патыліцы ў вялізны вузел. I растрапаныя злёгку, аніяк не хочуць ляжаць у прычосцы. Такая растрэпка! Велікаваты, усмешлівы рот. <...> Зубы не вельмі добрыя, алеўсмешкаўсё адно такая, што аж святлей стала. Вельмі прыгожыя ногі, вельмі прыгожыя рухі. Iўсё гарманічна — хоць малюй».
Першае выступленне Молевай перад слухачамі курсаў адбылося ў кастрычніку 1958 года. Але Караткевіч тады быў захоплены Раісай Ахматавай і спачатку не звярнуў на Ніну Міхайлаўну ўвагі. А магчыма, як тое сцвярджаецца ў рамане, нават не адразу пачаў хадзіць на яе лекцыі.
Як згадвала Молева, абавязковай умовай выкладання была гісторыя. Але «йсторйческйх знанйй катастрофйческй не хватало, временй (й разрешенйя!) на йх пополненйе тем более. В качестве выхода выезды всего курса no йсторйческйм местам. Автобус с авйацйоннымй кресламй (Союз пйсателей, конечно, располагал такймй). Самые дальнйе (чтобы уложйться сраннего
ympa do полуночй) маршруты: Владймйр, Кйдекша, Суздаль, Ростов Велйкйй, Тула, Переславль Залесскйй, Дмйтров, Ярославль, десяткй маленькйх русскйх городков, усадеб, еіце Сергйев Посад, Александров, Радонеж. A no nymu рассказ об ucmopuu, событйях, лйцах».
У маі 1959 года слухачы паехалі на ўладзімірскую зямлю. У інтэрв’ю Ніны Міхайлаўны вандроўка выглядае досыць празаічна: «...он (Караткевіч. — Д. М.), как й многйе его сокурснйкй, ко мне прйшел еш,е не сформйровавшймся человеком. Я вйдела, что многое йз того, что я говорйла, буквально переворачйвало что-то в его душе. Он становйлся другйм.
Вот прймер. Я прйвезла ученйков к церквй Покрова на Нерлй, вокруг была ужасная грязь, нужно было долго йотй пешком. Короткевйч й другйе сказалй: “He пойдем! Ногй йспачкаем”. Я говорю: “Нет, пойдете, как мйленькйе!” Онй пошлй. Я чйтала йм тексты, стоя возле храма XII века. Владймйр слушал не моргая. Потом напйсал свое “Дзіва на Нерлі”».
А вось як апісаў гэты эпізод пісьменнік у лісце Юрыю Гальперыну: «Теперь о Владймйре. Я пережйл там сйльнейшее (падкрэслена У. Караткевічам. — Д. М.) (говорю не преувелйчйвая) потрясенйе в моей жйзнй. Немне тебе рассказывать, что такое Успенскйй й Дмйтрйевскйй соборы, но, пожалуй, скажу пару слов о Покрове-на-Нерлй. Я не верйл, что человек может плакать, глядя на зданйе, й потому ставйл архйтектуру чуть нйже всех нскусств. Так вот, я ревел, брат. Позорно ревел, й не стыдйлся, й не стыжусь. Боже мой, это чудо, это Кшпеж, это всех людей душа, лучшйх людей... Нежная-нежная, чйстая-пречйстая. Как свечечка стройная. <...> Понймаешь, это надо вйдеть. Луга безгранйчные, сйне-зеленые, золотые, майскйе. Н она, бедная красавйца моя, стойт, как Аленушка, почтй окруженная водой. Н нйчего нет, белые стены да алтарный камень, да свет невесть откуда падает. Н львы-рельефы улыбаются с квадратных колонн. Н такая тйшйна, такой мйр. Понймаешь, тогда не прйнято было преклонять в церквй колен, просто стоялй й молча
молйлйсь. 14 я также. Чуть не полетел под купол в столбе света.
Понймаешь, Юрка, это не экзальтйрованная слюнявость, но когда я подохну — мне будет легче сделать этот последнйй шаг, потому что й дыханйе Всеволода Большое Гнездо, й дыханйе тысяч, й мое маленькое средй нйх останется там, в этйх стенах. Хорошо, брат! Как вспомню о ней — сердце дрожйт от радостй» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 30, 31).
Наведванне царквы на Нерлі не проста паўплывала на творцу. Яно перавярнула яго асабістае жыццё. Заўважым, што яшчэ раней У Караткевіч развітаўся з Р. Ахматавай.
Пасля наведвання царквы Уладзімір піша некалькі вершаў. Адзін з іх, «Дзіва на Нерлі» (датаваны 26 мая 1959 года), болып знакаміты. А вось на другі, «Цягнікі заспявалі, заплакалі», звяртае ўвагу не кожны:
«Дні нядаўнія, ясныя, любыя, Курганоў старажытных спакой, Кураслеп на лугах Багалюбава, Белы храм над Нерлю ракой.
Ці здалося мне, ці прыснілася, Што ў вясеннія гэтыя дні
У вачах тваіх, шэрых, мілых, Больш было да мяне цеплыні».
Ірына Горава, разважаў у рамане Андрэй Грынкевіч, «зусім не падабалася яму як жанчына. Але аднойчы ён на хвіліну даў сабе волю і спытаў, а што б ён, Андрэй, адчуў, кабяна знікла. I шчыра адказаў сам сабе, што гэта было б дрэнна. Непрыкметна ён проста прызвычаіўся, што кожны тыдзень будзе бачыць яе, чуць яе голас, сачыць за ходам яе думкі, смяяцца з яе жартаў.
Ён разумеў, што яе лекцыі не проста лекцыі, што гэта яшчэ і нейкі новы, пакуль мала зразумелы для яго, погляд на жыццё, на яго колеры і гукі, на чалавечыя пачуцці, на мастака і мастацтва».
Па сутнасці, выкладчыца адкрывала для Караткевіча раней невядомы, чароўны свет мастацтва, уласным прыкладам далучала да тысячагадовага вопыту і пошукаў чалавецтва. На двары буяла вясна, у душы і перад вачыма была яна. Уладзімір не мог не закахацца.
Сшаронкі кахання
Каб зразумець сваё пачуццё, спатрэбілася яшчэ крыху часу. «На пачатку піпеня (1959 года. — Д. М.) сябры раз’ехаліся па хатах. Андрэй пажыў тыдні тры дома, а потым скарыстаўся запрашэннем дзядзькі, па-паходнаму хутка сабраўся і раніцою наступнага дняўжо выходзіў з цягніка на перон невялічкай станцыі». У рамане яна названа Сухадолам. У рэальнасці гэта Рагачоў, дзе жыў Ігар, дзядзька Караткевіча.
У адзін з момантаў герой «раптам з неверагоднай яснасцю зразумеў, адкуль было тамленне. He хапала яе. Нехапала гукаўяе голасу, не хапала растрапаных пасмачаў, шэрыхрахманых вачэй, пяшчотнай выразнасці рухаў. He хапала да болю. Хоць крычы. “Што са мной?” — падумаў ён. I раптоўна падмываючая хваля радасці ахапілаяго. “Здаецца... здаецца, гэта прыйшло... Нарэшце гэта прыйшло... Няўжо?!” <...> Ну вядома ж, гэта было так. Вядома, не хапала яе. Ён проста быў упэўнены, што не можа болей пакахаць, таму і не думаў пра яе... А зараз як быццам амыліся вочы. I свет такі шырокі. I вецер дыхае новым жыццём. Ну не, жыццё яшчэ не скончана. Жыццё яшчэ можна пачаць спачатку, вось тут, на гэтай вялікай рацэ, у гэтую хвіліну».