Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча  Дзяніс Марціновіч

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
35.48 МБ
У любым выпадку, паміж хлопцам і дзяўчынай каменным мурам стаялі былыя канфлікты. У вершы «Нней» Караткевіч пісаў:
«Я вдогонку песню посылаю, Может, хоть она догонйт нас. Может, догоняя, поцелует Губ тепло, реснйцы, холод век, Всю тебя, йзвечно дорогую, Но потерянную мной наеек».
Здавалася, усё скончана...
Новая сустрзча
Нечакана ва Уладзіміра і дзяўчыны з’явіўся шанс усё пачаць спачатку. У паэме «Ліста нямае» Караткевіч пісаў:
«Праляцелі гады, ад яе нечакана Прыляцела пісьмо праз асенні туман,
I я адказаў, і заззяла світанне, I чакаю,
Тры тыдні чакаю пісьма».
У вершы «Размова з Кіева-Пячэрскім сланом» са зборніка «Матчына душа» лірычны герой радасна паведамляе слану, сімвалу кіеўскага жыцця, што «мне яна напісала ліст. / У сэрцы зноўку парасткі даўніх надзей...».
Зборнік быў выдадзены ў 1958 годзе. Відавочна, што ліст быў атрыманы за год ці два да таго. Чым не сувязь са згаданымі падзеямі? Можа, яны і сталі эмацыйным штуршком для напісання апошніх, аптымістычных раздзелаў аповесці «У снягах драмае вясна»? Твор быў завершаны якраз у той час, у ноч на 28 мая 1957 года. Нагадаю, што, паводле сюжэта, галоўныя героі твора, Берасневіч і Алёнка, сустракаюцца праз гады. Яны разумеюць, што іх каханне не згасла, і дамаўляюцца сустрэцца зноў, каб, магчыма, не развітвацца ўжо ніколі.
Што адбывалася ў рэчаіснасці? У лісце, напісаным Ю. Гальперыну ў пачатку 1957 года (падрабязней пра дату гл. ніжэй), Караткевіч казаў: «Недавномы снова началй перепйсываться. Потом, прй встрече яубедйлся, что она менялюбйт» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8, 8 адв.). Магчыма, узнаўленне перапіскі адбылося восенню, у верасні або ў кастрычніку 1956 года. Бо 10 лістападам 1956 года датаваны верш «Ліст дзяўчыны». Аповед ідзе ад жаночага імя:
«Восень.
Пустыя дачы. <...> Я вінаватая, знаю. Я выпраўлю ўсё сама. Ўсе паехалі. Я чакаю, А цябе ўсё няма і няма.
Як мне цяжка дадому вяртацца Й кожны дзень на грошы краіць.
Ты мне праўду казаў, прызнацца, Я чужая стала ў сям ’і. <... >
Іншы,
He той, што ўлетку, Чакае цябе адказ. Я веру, На мокрых палетках Шчасце чакае нас. <...>
Толькі не кінь мяне, Любы, Толькі ты берагі!»
Працягнем цытаванне ліста да Гальперына: «Потом, прй встрече я убедйлся, что она меня любйт. А я, как дурень какойто, не мог разобраться в свойх чувствах к ней. To временамн ожйвало на душе старое, потом вдруг прйходйло охлажденйе, смешанное с чувством старой обйды. М это прй самом теплом, самом дружеском отношенйй к. ней как к человеку. К тому же прймешйвалось сознанйе, что я с нйзов лестнйцы, а она с верхов, что мне еіце пробйваться й пробйваться к тому моменту, когда я смогу спокойно пйсать, не занйматься другой работой» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8, 8 адв.).
I, нарэшце, самая прынцыповая цытата з ліста: «Была й еіце одна прйчйна, вследствйе которой я молчал: ужасно угнетенное состоянне. Ты знаешь, гораздо легче получйть отставку от девушкй, чем дать ее самому. Получйть отставку в сравненйй co вторым прямо радость, особенно для поэта. Нз этого терзанйя душевного рождаются лучшйе веіцй. А вот когда наоборот получается, это до такой степенй гадко, что страх одйн». I ніжэй: «Какое я ймею моральное право сказать ей “да”, еслй сам еіце не знаю, “да” йлй “нет" й, скорее всего, “нет”? Скверно, брат, й гадко на душе, очень гадко, тем более что чувствую, могу
йспортйть ей жйзнь» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8, 8 адв.).
Дакладнай даты, калі быў напісаны ліст, няма. На першы no­mafl, на ім пазначаны час: «люты 1957 года». Акрамя таго, у фондзе БДАМЛМ ён размешчаны пасля лістоў ад 5 і 23 лютага. Але, на маю думку, пры датаванні кімсьці была дапушчана памылка. Магчыма, дату няправільна паставіў Ю. Гальперын ці яго сваякі. У выніку вопіс лістоў быў зроблены ў БДАМЛМ менавіта ў такой паслядоўнасці.
Чаму я выказваю гэтую версію? Як сцвярджалася вышэй, ліставанне паміж Святланай і Караткевічам аднавілася восенню (у кастрычніку ці лістападзе) 1956 года. У лісце да Гальперына сцвярджаецца: «Недавно мы снова началй перепйсываться». Заўважу, з тых падзей прайшло дастаткова часу. Уладзімір рэгулярна паведамляў сябру аб падрабязнасцях уласнага жыцця. Акрамя таго, ліст адлюстроўвае сітуацыю пачатку 1957 года, калі Караткевіч яшчэ знаходзіўся на раздарожжы. Менавіта таму дакумент можна датаваць студзенем 1957 года. У лютым адбылася падзея, пасля якой разважанні Уладзіміра зрабіліся бессэнсоўнымі.
Расстаннв
Нечакана Караткевіч даведаўся пра навіну, якая сапраўды выклікала шок. 5 лютага 1957 года ён пісаў Гальперыну: «Л вот сегодня получаю пйсьмо от ее подругй й там. “узаконшш свой взаймоотношенйя С. М. (это она) й Мйша”» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4 адв.). Зноў-такі, у папярэднім лісце Караткевіч разважае пра магчымасць адказаць «так» ці «не». Пасля шлюбу гэта ўжо неактуальна. У гэтай сувязі хацелася б нагадаць пра недатаваную цыдулку Уладзіміра, напісаную да невядомага нам Мішкі, дзе абмяркоўваецца Святлана М. (гл. вышэй). Таму цалкам магчыма, што тады Караткевіч пісаў свайму будучаму шчасліваму суперніку, а значыцца, ведаў яго асабіста.
Наогул, сітуацыя з вяселлем не такая адназначная, як здавалася. У двух празаічных творах сцвярджаецца адваротнае. У апавяданні
«Ідылія ў духу Вато»:
«— Ты развялася?
— 3 кім?
— 3 Барысам.
— Каб развесціся, трэба спачатку выйсці замуж, — сказала яна».
I ў аповесці «У снягах драмае вясна» мы чытаем нешта падобнае:
«— Справаў тым, што ты недачуў... Яне замужам... /, напэўна, ніколі не буду».
Але пра факт шлюбу сцвярджаецца ў вершы «Калі ў жамчужніцу пылінка трапіць...» (поўную цытату гл. ніжэй), дзе сустракаюцца наступныя радкі:
«Але развеяў шчасце, нібы дым, Лісток, напісаны рукой чужою: Ты замужам, ты знікла, ты з чужым».
Хутчэй за ўсё, шлюб сапраўды меў месца. ІПто датычыцца празаічных твораў, магчымы два варыянты. Або сцверджанні Святланы ў штучнасці ці несапраўднасці чутак пра шлюб, або імкненне творцы пераканаць самога сябе ў свабодзе дзяўчыны.
Апошнія надзеі, якія маглі быць у пісьменніка, зніклі. «Н все же, я почему-то не верю», — напісаў ён Гальперыну 23 лютага (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 7). Да гэтага ліста быў прыкладзены верш «Калі ў жамчужніцу пылінка трапіць...», напісаны 13 лютага і прысвечаны С. М.:
«Няўжо былі вы:
Пушча над азёрамі,
Асенні холад, здзірванелы шлях, Два небы, дзве маленькіх карты зорных, Што ззялі блізка ў дарагіх вачах.
Але развеяў шчасце, нібы дым, Лісток, напісаны рукой чужою: Ты замужам, ты знікла, ты з чужым».
Сітуацыя атрымалася вельмі двухсэнсоўнай. 3 аднаго боку, дзяўчына з восені ліставалася з Уладзімірам. Прычым, можна меркаваць, што гаворка ішла пра магчымасць будучага шчасця. 3 другога боку, ліст з інфармацыяй пра вяселле. Цяжка сказаць, хто быў яго ініцыятарам. Хутчэй за ўсё, сама Святлана, якой не хапала смеласці прызнацца. Сказ «ты знікла» мог азначаць, што С. М. і Міша з’ехалі ў іншы горад. Тым больш дзяўчына і Караткевіч наўрад ці афішыравалі ўласныя стасункі, таму пра іх ліставанне ніхто не ведаў. У той жа час адрас Уладзіміра магла мець толькі Святлана.
Доугае рзха...
Што было рабіць Уладзіміру Караткевічу? Недвухсэнсоўны адказ гучыць у вершы «Недасланы ліст»:
«Што рабіць, як кахаеш замужнюю, — He адкажа і Саламон. <...>
Ён, напэўна, харошы хлопец, Але хай нават дрэнны... Ён твой.
Бык неўкрадзе новай Еўропы, Здохне лепей на лузе з травой. I нямае ў маім законе
Слоў такіх, каб дазволіць маглі...
Заплаціць смяротнай абразай
Самай лепшай з зямных кабет».
Згадкі пра былое каханне пэўны час сустракаліся ў паэзіі Караткевіча. Напрыклад, 26 верасня 1957 года ў вершы «Каханне і камендант» ён элегічна ўспамінае мінулае:
«У студэнты мяне запішыце, Дайце тэрмін, дакуль гуляць, I каханую тую вярніце, Ад якой не хацелася спаць.
I няхай хоць да самай смерці Будзе рына мне на дазвол, Каб вярнулі знову ў сэрца 1 каханне старое, і боль».
Праз некалькі дзён, 29 верасня, Караткевіч піша адразу два вершы. Першы з іх, які мае назву «Песня», надзвычай цікавы. Гаворка ў ім, як і ў вершы «Ліст дзяўчыны», вядзецца ад імя ўкраінскай паненкі («...на Украіне хлопец чакае»), якая сумуе па беларускім хлопцу («3 ніў беларускіх / Хлопец бялявы»)-.
«Колькі начэй
Выў садочку не спалі? Колькі вачэй
На вас пазіралі?
Што гаварылі Суседкі на вуха, Што маці сварылася — А хто яе слухаў?»
Аднак мяркую, што Караткевіч, хутчэй за ўсё, напісаў верш для таго, каб пераканаць сябе:
«Скажыце хлопцу Ў далёкім краі, Што я вінавата, Што я чакаю».
Бо ў другім вершы ўсё, на жаль, зноў становіцца на свае месцы:
«Я кахаю цябе, кахаю, Яку тыя далёкія дні, Калі ночы светлага мая На зямлю насылалі сны.
Я кахаю цябе, кахаю, Яку той развітальны час, Калі дрэвы дажджлівага мая Злівай слёз праводзілі нас».
Верагодна, згадкі пра май сведчаць як пра час сустрэчы Уладзіміра і Святланы, так і пра момант расстання. Магчыма, пра гісторыю іх узаемаадносін распавядаецца і ў вершы «Ураган», які, на думку А. Вераб’я, датуецца 1959 годам:
«Хто насразвёў з табой, мая каханка.
Прымусіў нашу песню адзвінець? <...>
О, як тады мы горка пашкадуем,
Што горда йшлі на спрэчак злы падман, Што воклічаў не чулі ў поўнач тую, Як катаваў яліны ўраган».
У красавіку 1959 года быў надрукаваны верш У Караткевіча «Было юнацтва», які, на маю думку, таксама прысвечаны Святлане:
«Я зноўку засумую Па дарагой дзяўчыне, Халоднай, як лілея, Што дрэмле на вадзе.
Блакітная і белая, Жамчужная, ружовая,
Ўсю цеплыню хавае У самай глыбіні.
Пакут маіх не бачыць, Майго не чуе слова, Каханне зневажае
I пра каханне сніць.
Далёкая, маўклівая, Халодная і чыстая — Зусім яна не думае, Што мне балюча жыць».
Гісторыю свайго кахання Караткевіч памятаў усё жыццё. Нездарма ў кнізе «Быў. Ёсць. Буду», над якой пісьменнік працаваў апошнія гады, змешчаны верш «Юнацтва маё»:
«О юнацтва маё! Як забуду цябе?
Alma mater
I догмы, навука, тлум...
“Piramus et Thisbe...
Piramus et Thisbe...
Piramus et Thisbe...
iuvenum...”
Як забуду?
Завея акацый мяла
Квецень на вулках крывых.
Ты была, мая Цізба, была, была
Пажаданая больш за ўсіх.
Радасны боль, нясцерпны, як шкло Між сэрцам маім і тваім...