Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча  Дзяніс Марціновіч

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
35.48 МБ
I ніколі такога ні з кім не было
I не будзе ніколі ні з кім.
I развёў нас не леў і не востры кінжал, He вакзалаў далёкіх агні,
А гады пакут і няшчырых пахвал, Даносаў і брыдкай хлусні.
I ведаў паклёп, як сэрца крануць,
I нас аддзяліў сцяной,
I паверыла ты, і змяніла вясну На шаўкі, што знасіла даўно. Але сэрца не можа забыць пра замах, Сэрца поўнае да краёў...
Будзь праклятым, юнацтва маё, ў вяках! Будзь праклятым, юнацтва маё!
Будзь праклятым.1
Каштаны квітнелі вясной, Хаваў нас бэзавы дым, I былі мы з ёю — адно, адно
I ніколі не будзем адным.
Што ж, не плачу.
Паэзіі горды прытон,
I радок, што сталлю звініць, —
Усё адкуўя на горне юнацтва майго, На яго пакутным агні.
I праўды зніч, і подласці дым,
I сілу мужную жыць,
I тое, што веру ў сэрцы маім Нават смерць не можа забіць.
I руку дагэтуль помніць рука. Сэрца помніць шчасце баёў... Блаславёна юнацтва маёў вяках, Блаславёна юнацтва маё».
Такім чынам, узаемаадносіны паміж Уладзімірам і Святланай мелі месца ў пачатку 1950-х (прыкладна ад мая 1950 да 1952-га), а таксама ў 1956-1957 гадах.
Чаму Алёнкі былв дзве?
У гэтай гісторыі нам трэба адказаць яшчэ на два пытанні. Па-першае, чаму дзяўчына, якую клікалі Алёнка, дзейнічае адразу ў двух празаічных творах Караткевіча: аповесці «У снягах драмае вясна» і рамане «Леаніды не вернуцца да Зямлі»? Першапачаткова я лічыў, што гаворка ідзе пра адну і тую ж асобу. Падставы для такога меркавання даў сам аўтар, бо пры параўнанні твораў мне кінулася ў вочы некалькі надзвычай характэрных дэталей, якія настойліва паўтараюцца: напрыклад, момант, калі галоўны герой ідзе з дзяўчынай у парк. Далей: «I яны, не дамаўляючыся, уцяклі ад усіх астатніх» — гэта з аповесці; «Увечары яны ўцяклі ад кампаніі, з якой прыйшлі ў парк» — гэта ў «Леанідах..
Або наступны ўрывак: «Гэта была звычайная рыбалка, з якой не прывозяць рыбы, але затое прывозяць загарэлыя рукі, мазалі на далонях і добры настрой» («У снягах драмае вясна»). «Неяк вечарам... яны, тры хлопцы і чатыры дзяўчыны, паехалі на чаўне за Дняпро, лавіць рыбу. He da рыбы, вядома, там было. Але затое... колькі там было жартаў і смеху!» («Леаніды...»). Акрамя таго, дадам, што ў аповесці героі таксама едуць разам з кампаніяй, таксама на чаўне (праўда, у апавяданні на двух чаўнах) і таксама на Дняпро!
У абодвух творах галоўны герой расказвае казку («Штрафую за гэта цябе, Уладзік, на якую-небудзь казку» — у адным творы; і «Андрэй, казку» — у другім), ды не абы-якую, а менавіта пра вужыную каралеву. I там, і там! I далей эпізод з усё той жа рыбалкі. «У снягах драмае вясна» распавядае наступнае: «Яны адышлі берагам... і зараз павольна плылі да заток... Цёмна-блакітная вада, і ў гэтай вадзе светла-блакітныя рукі Алёнкі. Яна плыве нявольным брасам. Вось ён дагнаў яе». А цяпер «Леаніды...»: «Алёнка асцярожна зайшла ў ваду і паплыла. Плыла брасам, прыўзняўшы над паверхняй закінутую галоўку. Ён плыў поруч...»
Тым не менш перад намі дзве зусім розныя асобы. На маю думку, апісаныя Караткевічам эпізоды адбыліся з кіеўскай «Алёнкай»,
6о аповесць была створана раней, чым раман. Чаму ж Караткевіч дазволіў сабе запазычанні? На маю думку, прычына ў тым, што аўтар не рызыкнуў друкаваць «У снягах драмае вясна». А таму вырашыў скарыстацца асобнымі фрагментамі ў новым творы. Тым больш расказаная гісторыя працягвала хваляваць яго.
Хто яна, Святлана?
Другое пытанне датычыцца асобы, пра якую ішла гаворка. Спярша атрымалася высветліць яе ініцыялы — С. М. Акрамя згадкі ў лісце да Ю. Гальперына (гл. вышэй) існуюць іншыя факты. Верш «Матчына душа», які даў назву першай кнізе Караткевіча, відаць, пачаў пісацца ў ліпені 1954 года. Бо менавіта гэтым часам датуецца аўтограф на рускай мове «Ты теперь у теплого моря» с прысвячэннем «С. М.-к», які знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У БДАМЛМ захоўваецца беларускамоўны аўтограф пад назвай «Прадмова да песні. Прысвячаю С. М.», які датаваны прыкладна 1955 годам.
Пэўны час мяне не пакідала думка, што пад ініцыяламі «С. М.» хаваецца Муза Сняжко, аднакурсніца Караткевіча па Кіеўскім універсітэце. Але цяпер можна ўпэўнена адкінуць гэтую версію. Нават калі пасунуць убок ускосныя акалічнасці (неадпаведнасць першаму скарачэнню — «С. М.-к», а таксама традыцыя спярша скарачаць імя, а не прозвішча: Муза Сняжко, а не Сняжко Муза), застаецца галоўны аргумент: пасля заканчэння ўніверсітэта Муза Яўгенаўна некаторы час працавала ва Украіне, а потым перабралася разам з мужам Эрыкам Іванавічам у Архангельскую вобласць. Пасля вярнулася на Радзіму, дзе шчасліва жыве і дагэтуль. Нагадаю, што абранніка С. М. клікалі Міхаіл.
Існуе некалькі аргументаў на карысць таго, што дзяўчыну клікалі Святлана. Перш за ўсё, менавіта такі чалавек узгадваецца ў адным з лістоў Караткевіча да Гальперына (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 11. Арк. 13). У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ
захоўваецца цыдулка да Уладзіміра ад невядомай нам Святланы (гл. вышэй). Але галоўны аргумент — цытаваны вышэй невялікі ліст, дзе ідзе размова пра Святлану М. На жаль, пакуль няма пэўнай інфармацыі, якая б дазволіла дакладна ідэнтыфікаваць асобу дзяўчыны, якую кахаў Уладзімір Караткевіч. Найбольш просты шлях — знайсці спісы выпускнікоў, якія ў сярэдзіне 1950-х гадоў закончылі кіеўскія ВНУ, і суаднесці іх з імем і скарачэннем прозвішча. Будзем спадзявацца, што збор дакладных звестак застанецца справай часу.
Pons Сшшы у ішрчасці Караткевіча
Як жа ацэньваў ролю Святланы ў сваім лёсе сам пісьменнік? 23 лютага 1957 года ён пісаў Ю. Гальперыну: «Я все же благословляю эту вздорную й, возможно, чуждую мне no взглядам Оевочку. Что в нас было двойх такое, что редко светйт друг другу в мужчйне ы женш,йне. Ну ты сам. понймаешь, мог бы я на Марсе жйть, она в XIII веке. Нет, встретйлйсь; оказывается, встретйться это еіце не все» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 7).
Святлана вельмі моцна паўплывала на творчы лёс пісьменніка. Так, ён пісаў і раней. Здольнасці, якія потым перараслі ў талент, праявіліся ў яго яшчэ ў дзяцінстве. Але мяркую, што менавіта тыя рамантычныя пачуцці і перажыванні, узрушэнні і тое нешчаслівае каханне сталі аднымі з фактараў, якія прывялі Уладзіміра Караткевіча ў літаратуру. Ды і пісаць свой першы сур’ёзны твор «У снягах драмае вясна» ён пачаў не толькі, каб увасобіць атмасферу часу, але і для таго, каб зноў перажыць былыя пачуцці.
На першы погляд можа падацца, што ў гісторыі літаратуры Святлана хоць і застанецца, але не як гераіня першага плана. Так, менавіта яе вобраз паўплываў на агульную танальнасць зборніка «Матчына душа», якому ўласцівы элегічнасць і светлы сум (тады як у наступным зборніку «Вячэрнія ветразі» яны саступаюць месца трагізму і надрыву). Але калі звярнуцца да прозы,
дык сапраўды, «Ідылія ў духу Вато» — толькі адно з апавяданняў нашага класіка; «Леаніды...» — таленавіта напісаны раман, але па сваёй значнасці ён саступае такім творчым дасягненням аўтара, як «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». «У снягах драмае вясна» — першы твор Караткевіча, прадвесне яго вядомасці і славы. Але толькі прадвесне. А ў літаратуры, на жаль, застаюцца толькі адзінкавыя шэдэўры.
А цяпер у сваіх разважаннях мы адыдзем крыху ўбок. Напэўна, яшчэ са школьных часоў кожны ведае, які ўплыў аказала Марыя Раеўская (будучая Валконская) на рускага пісьменніка Пушкіна. Навукоўцы не пакінулі гэты факт па-за ўвагай, і ў кнігах, прысвечаных гэтай тэме, я натрапіў на вельмі цікавыя факты. Адзін з даследчыкаў творчасці паэта прывёў імёны гераінь некаторых яго твораў. У «Бахчысарайскім фантане» — гэта Марыя, у вершы «Фантану Бахчысарайскага палаца» — таксама Марыя, у паэме «Палтава» — Марыя Качубей, у няскончаным «Рамане ў лістах» — Машанька, у «Мяцелі» — Марыя Гаўрылаўна р***, у «Стрэле» — Маша Б***, у «Рамане на Каўказскіх водах» — Маша Томская, у «Капітанскай дачцэ» — Марыя Іванаўна Міронава. Ніводнае жаночае імя не сустракаецца ў творах Пушкіна часцей за гэта.
Вядома, правесці прамую аналогію з Караткевічам немагчыма. Жаночых імёнаў у яго творах безліч: Алёнка і Нонка, Ірына, Майка і Гелена, Анея і Марыя Магдаліна. Але паспрабуем падысці да гэтых роздумаў з іншага боку.
Жаночыя вобразы Караткевіча ўяўляюць пэўную таямніцу для даследчыкаў. Сярод навукоўцаў існуе меркаванне, што глыбіня раскрыцця іх характараў і псіхалогіі паводзін значна адрозніваецца ад мужчынскіх, а калі быць дакладным, нават саступае ў сваёй канкрэтнасці і дэталёвасці абмалёўкі. Найбольш паказальны прыклад — Анея, каханая Юрася Братчыка ў творы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Нягледзячы на агульны рамантычны абрыс, калі гераіня аказваецца ў цэнтры жарсцей, Анея ўвогуле падобная на нейкі прывід, які лётае ў паветры, амаль не дакранаючыся да зямлі.
Апаненты прыводзяць пэўныя аргументы. Па-першае, такое адлюстраванне галоўных гераінь дыктуецца кантэкстам твора (побач з магутнай постаццю цэнтральнага персанажа гераіня павінна знаходзіцца крыху на другім плане). Па-другое, а хто сказаў, што ў Караткевіча не атрымоўваюцца жаночыя вобразы? Узяць хоць бы Гелену Карыцкую ў «Каласах...», Марыю Магдаліну ў рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», Ірыну Гораву ў «Леанідах...». Па-майстэрску выпісаным характарам гэтых жанчын магла б пазайздросціць большасць празаікаў.
Але дадам ад сябе вельмі важную дэталь. Гэта не тыя асобы, якіх кахае галоўны герой (Ірына Горава тут хутчэй выключэнне). Ён паважае такую гераіню як моцнага чалавека і нават сімпатызуе ёй. Яна разумее яго лепш за іншых. Але ў выніку герой сыходзіць ад яе да незямной, але каханай і вернай жанчыны. Слова «вернай» ужыта не проста так. Пасля сумных падзей 1957 года такая якасць характару мела для Караткевіча надзвычай важнае значэнне. Дык, можа, гэтым і тлумачыцца сітуацыя з жаночымі персанажамі, прадстаўленымі ў творчасці Караткевіча? Ніхто не будзе спрачацца, што ў вобразах галоўных герояў увасоблена шмат ад запаветных думак, светлых і горкіх пачуццяў, шмат ад перажытага на яве, у рэальным жыцці самімі пісьменнікамі. Магчыма, у нечым галоўныя персанажы кніг — гэта яны самі, такія, якімі сябе бачаць і ўспрымаюць. I не толькі тады, калі гаворка ідзе пра аўтабіяграфічныя творы. Нават калі дзеянне адбываецца ў мінулым, творца можа атаясамліваць галоўнага героя і сябе.