Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча  Дзяніс Марціновіч

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
35.48 МБ
Усё вышэйсказанае ў поўнай меры адносіцца да Уладзіміра Караткевіча. Гэта ён шукаў дзікае паляванне, ён прымаў удзел у падрыхтоўцы да паўстання 1863 года. Гэта ён вёў свой народ па хлеб на Гародню і разам з Юрасём Братчыкам апантана шукаў сваю Радзіму. Усё жыццё...
I галоўную гераіню сваіх твораў ён таксама сустракаў у рэальнасці. I, як Пушкін, доўга-доўга не мог забыць Марыю Раеўскую, так і Караткевіч не мог, думаю, забыць сваю каханую. Бадай, усе жанчыны, якімі захапляўся Уладзімір Сямёнавіч, па-свойму
паўплывалі на яго лёс. Але менавіта Святлана і Ніна Молева (пра апошнюю гл. далей) найбольш змянілі пісьменніка. У выніку іх уплыву ён стаў іншым чалавекам. Інакш кажучы, без іх Караткевіч ніколі не стаў бы Караткевічам.
Шэраг гераінь пісьменніка надзвычай падобныя на Святлану. Дакладней, на яе вобраз, які пераўтварыўся ў Алёнку. Параўнайце Майку з «Каласоў.Анею з рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і Алёнку. He сумняюся, знойдзеце шмат падобных рыс. Але самае галоўнае, што яны былі вернымі і, у адрозненне ад Святланы, не здрадзілі ні Юрасю Братчыку, ні Алесю Загорскаму.
Тая горыч і скруха, тыя памылкі, якія здарыліся ў рэальным жыцці, не перанесліся ў літаратуру, а разам з ёй — і ў вечнасць. I таму Алёнка са «Снягоў...» засталася з «пушыстымі валасамі над чыстым ілбом, міндалевіднымі сінімі вачыма, маленькім прамым носам, трошкі велікаватай ніжняй губкай, тонкай, дзіцячай яшчэ шыяй»-, з «агульным выразам чагосьці дзіцячага, _ нясмелага і, разам з тым, хітрага». I калі ты сустрэ/ неш у наш час на вуліцы яе ўнучку, дык пастарайся не паўтараць памылак сярэдзіны мінулага стагоддзя. ; Магчыма, тады вясна, што драмала ў снягах, прачнец/ ца іўсміхнецца табе...	у
Частка 2
У Маскве
Раіса
У 1958 годзе Караткевіч перабраўся ў Масt кву, дзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы, створаныя пры Літаратурным інстытуце. Заняткі адбываліся на Цвярскім бульвары ў будынку былой гарадской сядзібы XVIII стагоддзя, дзе ў 1812 годзе нарадзіўся Аляксандр Герцэн. Цікава, што гэты ж дом узнаўляецца Булгакавым у рамане «Майстар і Маргарыта» як Дом Грыбаедава, дзе размясціўся МАССАЛІТ.
Гэтаму перыяду прысвечаны раман Уладзіміра Караткевіча «Леаніды не вернуцца да Зямлі». Яго маскоўскія старонкі пачынаюцца з сітуацыі, калі галоўны герой, Андрэй Грынкевіч (спісаны з самога Караткевіча), сустракаецца з Марыяй Крат. Апошнім часам у літаратуразнаўчых артыкулах, прысвечаных пісьменніку, адкрыта гаворыцца пра галоўнага прататыпа гераіні. Гэта •чачэнская паэтэса Раіса Ахматава. Пра іх узаемаадносіны пісаў сам Караткевіч, напрыклад у лісце з Оршы ад 11 студзеня 1959 года сябру па курсах, латышскаму пісьменніку Ераніму Стулпану: «Очень скучаю no Москве, no Pauce, no всей нашей компанйй. Как все-такй хорошо у нас. Н как мы будем после двух лет расставаться— не понймаю» (АРКіР. Ф. ІІ.Воп. І.Адз. зах. 276. Арк. 1). 9 красавіка таго ж года ў лісце Ю. Гальперыну: «Ведь ясно же каждому, что у меня с Руан» (так ён называў Р. Ахматаву ў перапісцы. —Д. М.; БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 20). Пра гэта ж сцвярджаецца ў публікацыі «Комсомольской правды в Белорусслм» ад 30 ліпеня 2009 года («Короткевнч встречался
с чеченкой-поэтессой»), ёсць празрысты намёк ва ўспамінах Ніны Молевай, выкладчыцы Вышэйшых літаратурных курсаў («за первым столом неразлучная пара Владймйр Короткевйч й красавйца чеченка Райса Ахматова. <...> Обгцая сймпатйя была на стороне Pau Ахматовой: народ, депортйрованный в Сйбйрь не за преступленйя — за простую этнйческую прйнадлежность. Всегда йсполненный горечй взгляд й отчаянная прйвязанность к сыну, которыйзвал В. Короткевйча отцом й дожйдался окончанйя занятйй его й матерй в садйке Лйтературного йнстйтута. В памятй осталось даже ймя затравленного обстоятельствамй малыша: Марат»). Дарэчы, менавіта сыну прысвечаны зборнік Раісы «Нду к тебе» (Масква, 1960), а таксама шэраг вершаў.
У ліставанні з Ю. Гальперыным таксама згадваецца сын Р. Ахматавай: «Вось сын у яе цудоўны. Як прыязджае — цэлымі днямі з ім дурэў бы... Зіркаты такі, вясёлы. I мяне вельмі любіць. Кабможна было, — узяў бы аднаго сына, без яе». У «Леанідах...» Андрэй Грынкевіч кажа, што «сын у яе (Марыі. — Д. М.) добры». А калі яго сябра Вайвадс кідае рэпліку: «Свайго завесці трэба», дык Андрэй адказвае: «А ты не думаў, што заводзіць сына ад чалавека, якога не кахаеш, свінства».
Раіса Ахматава нарадзілася на два гады раней за Уладзіміра Караткевіча, у 1928 годзе ў Грозным у сям’і шаўца. У 1944-м, калі будучая паэтэса заканчвала дзявяты клас, яе разам з сям’ёй выслалі ў Казахстан. Такі лёс напаткаў каля 500 000 чачэнцаў за «супрацоўніцтва» з немцамі. Як спецпаселенка Раіса працавала ў калгасе. Потым закончыла педагагічнае вучылішча і выкладала ў школе. У 1953 годзе пачала выступаць у друку з вершамі, нарысамі, апавяданнямі.
Як толькі з’явілася магчымасць, Раіса вярнулася на радзіму. Гэта адбылося ў 1956 годзе, а ў 1958-м у Ахматавай выйшла першая кніга «Республнка родная». Неўзабаве Раісу накіравалі на вучобу ў Маскву на Вышэйшыя літаратурныя курсы, дзе яна пазнаёмілася з Караткевічам.
«Што звяло? — разважае ў рамане «Леаніды не вернуцца да Зямлі» галоўны герой. — Шкадаванне да яе, чыё жыццё склалася так
няўдала, любоў да яе сына, цудоўнага маленькага чалавечка... Ну, яшчэ абыякавасць да таго, з кім ідзеш. Таму што з усімі аднолькава... Iяшчэ боязь пустэчы поруч з сабой».
Хто быў мужам Раісы Ахматавай і бацькам Марата, невядома. У кнізе «Трудная любовь», якая выйшла ў 1963 годзе ў Маскве, аўтарка пазначана як Ахматава (Ібраева). Магчыма, менавіта гэта было яе прозвішча па мужу.
У «Леанідах...» адносіны паміж Андрэем і Марыяй ускладняюцца з-за беспадстаўнай рэўнасці гераіні. «Дрэнна толькі, што апошнім часам яна яго бязглузда, па-дурному раўнуе. Дарэмна. He паграшыў пакуль што ні ўчынкам, ні позіркам. Жанчыны, наогул, бываюць дурнымі ў рэўнасці: не ведаюць, што калі мужчыну ўвесь час беспадстаўна раўнаваць, то ён нарэшце можа сапраўды пусціцца ва ўсе цяжкія грахі — “калі ўжо раўнуюць, дык няхай хоць недарэмна". Вось і гэта: пачала з жартоўнай рэўнасці, потым уцягнулася, і зараз ёй сапраўды здаецца, што кожная сустрэчная жанчына толькі і думае, каб зрабіць замах на мяне».
Між тым усё пачалося з жарту. 7 мая 1959 года У Караткевіч пісаў Ю. Гальперыну пра гэты эпізод: «Чего не люблю в людях — навязчйвостй. Cue качество й возбудйло подозренйя Р. (яее навязчйвость не замечал й, будь я одйн, был бы даже pad). Ho xeamum. Твое замечанйе о том, что “недоверйе, не появйсь оно сегодня, а появйлось бы завтра no какому-лйбо другому поводу”, глубоко справедлйво. Я знаю, что это так й сделал свой выводы (падкрэслена У Караткевічам. — Д. М.).
Началось все с того, что Р. й ее соседка, сйдя в компанйй Н. (Інны — маскоўскай знаёмай У. Караткевіча. — Д. М.) й еіце одного сволочеватого парня, пару раз весьма прозрачно намекнупй на недопустймость такого поведенйя. Кажется, Н. не поняла, а я потом этйм сестрам-разбойнйцам дал хорошую головомойку, — лучшей онй за всю жйзнь не получалй. Вежлйвость с моей стороны была йстолкована ймй как нечто болыйее, — й вот началось.
Мйлый друг, я страшно люблю свободу, даже от будуіцей жены буду требовать ее в достаточной степенй (не злоупотребляя ею,
конечно), но еслй меня будут глупо ревновать, сковывать, стремйться создать вокруг меня зону пустынй — развод» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 23, 23 адв.).
Неўзабаве Караткевіч закахаўся ў сваю выкладчыцу Ніну Молеву, таму яго адносіны з Р. Ахматавай былі непрацяглымі (яны могуць быць прыкладна датаваныя 1958-1959 гадамі). Зрэшты, не зусім справядліва ацэньваць узаемаадносіны Раісы і Уладзіміра, грунтуючыся толькі на думках апошняга. Як вядома, Р. Ахматава не пакінула ўспамінаў.
Магчыма, варта звярнуцца да вершаў паэтэсы таго перыяду? 3 аднаго боку, усе яны прасякнуты каханнем. 3 другога — няма ніякіх адсылак да рэальных асоб. Аднак, мяркую, адзін з твораў якраз можа быць прысвечаны Караткевічу. Зноў звернемся да кнігі «Трудная любовь». Яна з’явілася ў 1963 годзе. Але ўлічваючы факт, што выданне складаецца з перакладаў, арыгінальныя творы відавочна былі напісаны раней. Працытуем адзін з вершаў цалкам:
«Пусть будет так:
He обо мне ты пйшешь, Пусть каждая строка твоя — О ней.
Ты моего дыханйя
He слышйшь, Ты глаз мойх He вйдйшь столько дней.
Но тень моя
У твоего порога Все бьется, Каку берега прйбой.
Пусть я одна.
Ноя неодйнока:
Я тень твоя, Н я всегда с тобой».
Падставай для атаясамлення лірычнага героя твора з Караткевічам стала фраза «...не обо мне ты пйшешь, / Пусть каждая строка твоя — / 0 ней». Гаворка відавочна ідзе пра паэта. Тым больш Раіса ведала Ніну Молеву. Зрэшты, гэта пакуль толькі версія.
У далейшым Раіса Ахматава стала самай вядомай чачэнскай пісьменніцай савецкай эпохі. Доўгі час яна ўзначальвала Саюз пісьменнікаў Чачэна-Інгушскай АССР (1961-1983), а таксама Вярхоўны Савет рэспублікі (1963-1985), атрымала званне народнай пісьменніцы (1977). Памерла ў 1992 годзе. Шэраг даследчыкаў мяркуюць, што поўны архіў яе твораў, які складаў больш за 600 тэчак, быў знішчаны падчас Першай чачэнскай вайны. Той жа думкі прытрымліваецца і чачэнскі пісьменнік К. Ібрагімаў, які цяпер узначальвае Саюз пісьменнікаў рэспублікі. У лісце да аўтара гэтых радкоў ён напісаў: «...на вялікі жаль, усё, што захоўвалася ў асабістым архіве Раісы Салтмурадаўны, знішчана вынікамі вядомых і Вам падзей у гады баявых дзеянняў на тэрыторыі нашай рэспублікі. Нават у блізкіх ёй людзей (нявестка, якая стала бежанкай) нічога не захавалася».
Цікава, што на працягу жыцця Раіса, відаць, працягвала пэўныя стасункі з суперніцай. У адной з публікацый К. Ібрагімаў узгадваў пра сустрэчу з Н. Молевай. Тая «распавяла, што на пачатку 90-х гадоў Р. Ахматава прыехала да яе і прывезла на захоўванне дыван, сказаўшы, што ў рэспубліцы пачынаюцца смутныя часы. Дыван незвычайны. Ён належаў імаму Шамілю. Папрасіла захаваць яго» (Н. Молева паклала дыван, які датаваўся XI стагоддзем, у банкаўскую скрыню, занесла ў каталог, а пазней вярнула яго ў Чачню). Зразумела, што такі візіт быў бы немагчымы пры адсутнасці пэўных адносін на працягу ранейшых гадоў. Але ў тыя часы Р. Ахматавай і Н. Молевай ужо не было каго дзяліць. Зрэшты, праз гады, у 2009-м, Ніна Міхайлаўна напісала артыкул