Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча  Дзяніс Марціновіч

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
35.48 МБ
Мяркую, тут можна казаць хутчэй пра юначае захапленне, чым каханне. Аднак той жа Пушкін без ваганняў уключыў у свой «Донжуанскі спіс» жонку Мікалая Карамзіна. Таму, на маю думку, імя Кацярыны Іванаўны таксама мусіць быць унесена ў спіс. Паводле сведчанняў Л. Крыгмана, Караткевіч перапісваўся са сваёй настаўніцай да канца жыцця. У аддзеле рэдкай кнігі і рукапісаў ЦНБ захоўваюцца тэлеграма і паштоўка ад Кацярыны Іванаўны, якія датуюцца прыкладна 1980 годам. У тэлеграме яна віншуе свайго былога вучня з выхадам чарговай кнігі і выказвае ўдзячнасць за падарунак (хутчэй за ўсё, Караткевіч адправіў ёй асобнік) (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 676. Арк. 1), у лісце віншуе са святам 1 Мая (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 676. Арк. 2). На пачатку 1990-х гадоў Кацярына Іванаўна жыла ў горадзе Мантурава Кастрамской вобласці. Далейшы яе лёс, а таксама іншыя падрабязнасці біяграфіі пакуль застаюцца невядомымі.
«Алёнка»
Дзяўчына, якую клікалі Алёнка, дзейнічае адразу ў двух празаічных творах Караткевіча. Гэта аповесць «У снягах драмае вясна» і раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі». У гэтай частцы гаворка пойдзе толькі пра Алёнку з рамана (прычыны будуць патлумачаны ў наступным раздзеле).
Згодна з сюжэтам твора, галоўны герой Андрэй Грынкевіч быў знаёмы з Алёнкай Століч яшчэ ў дзяцінстве. Потым яны вельмі доўта не бачыліся і сустрэліся ўжо маладымі людзьмі. Закахаліся і вырашылі пабрацца шлюбам. Але іх шчасце было нядоўгім, бо дзяўчына загінула ў аўтамабільнай катастрофе.
У паэме «Плошча Маякоўскага», што была ўключана ў раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», Караткевіч пісаў:
«Любая, ты памятаеш, была вясна.
Вясна на гэтай зямлі?
Проста ў машыну ляцела сасна, У неба ўзняўшы крылы галін».
Пэўны час я лічыў такі сюжэтны паварот твора літаратурным прыёмам, які абгрунтоўваў, чаму Грынкевіч да сустрэчы з маскоўскай выкладчыцай Ірынай Горавай жыў «як у сне» і нікога не кахаў. Тым больш жахліва было ўбачыць радок у лісце Караткевіча да Янкі Брыля ад 29 лютага 1960 года: «Ведаеце, мне ніколі не шанцавала з вялікім каханнем. <...> Два разы прыйшло да мяне сапраўднае. I аднойчы яно загінула падчас аўтакатастрофы на шашы Мінск-Орша». У рамане трагедыя адбываецца якраз на гэтай магістралі.
А цяпер звернемся да двух лістоў Караткевіча, адрасаваных Ю. Гальперыну. На першы погляд, там змешчана супярэчлівая
інфармацыя. У першым лісце (студзень 1955 года) — абставіны цяжка зразумелыя: «2Я — не любйла меня (а может й да, но получйлась какая-то ерунда), об этой ucmopuu Валька хорошо знает, мы с hum дружйть началй йз-за ссоры no этому поводу». У другім лісце (люты 1957 года) сцвярджаецца, што дзяўчына памерла. Але пры больш дакладным аналізе ўсё становіцца зразумела.
Згадка пра аршанскага сябра пісьменніка Валянціна Краўца сведчыць, што гэтая гісторыя звязана з Оршай. У свой час бард Зміцер Бартосік запісаў успаміны В. Краўца для адной з радыёперадач. Дык вось, паводле слоў вядучага, сяброў «звёў выпадак. Сам таго не ведаючы, Валянцін Кравец стаў супернікам Караткевіча ў любоўным трыкутніку. Аднойчы Валянцін праводзіў дахаты ўпадабаную дзяўчыну, у якую, як высветлілася пазней, быў закаханы і Уладзімір». Як узгадваў Кравец, «і адным цудоўным вечарам я ішоў, а з Воўкам мы былі амаль ворагамі, мы не размаўлялі, два супернікі. А калі я аказаўся кінуты, я ішоў паўз дом Валодзі Караткевіча, а домік у іх быў невялікі, драўляны домік. Там ляжала вялікае бервяно, на якім сядзеў Валодзька і чагосьці думаў. Праходзячы міма, я спытаў: “У тебя спйчкй есть?” Ён кажа: “Есть”. Я падышоў, закурылі. Словаза слова, і пачалі мы... "Што такое «Я»”? Вядомае філасофскае пытанне. I мы прагаварылі з ім некалькі гадзінаў. Я яму паведаміў пра сваё няшчасце. Карацей, з гэтага моманту пачалася наша дружба».
Што датычыцца рознай інфармацыі ў двух лістах, дык на момант напісання першага з іх Караткевіч даўно не бачыўся з «Алёнкай». На момант другога дзяўчына загінула. Паколькі фінал гісторыі, апісанай у рамане, адпавядае рэчаіснасці, можна прызнаць верагоднымі і іншыя падзеі, што згадваюцца ў творы.
Такім чынам, перад намі часавы прамежак студзень 1955 люты 1957 гадоў. Пры гэтым трэба ўлічваць, што ў сярэдзіне 1956-га, закончыўшы навучальны год, Уладзімір вярнуўся ў Оршу з вёскі Лесавічы Кіеўскай вобласці, дзе настаўнічаў. А ўжо восенню, у верасні або ў кастрычніку 1956 года, адбылося ўзнаўленне перапіскі са Святланай (гл. далей).
Таму найбольш верагодна, што сустрэча Уладзіміра і «Алёнкі» адбылася летам 1955 года, калі будучы пісьменнік прыязджаў у родны горад падчас летніх вакацый (калі б такія стасункі мелі месца летам 1956-га, Уладзімір наўрад ці змог адразу ж ліставацца са Святланай). Аргументамі на карысць такой версіі з’яўляюцца асобныя фрагменты рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі». Згодна з творам, вяселле мусіла адбыцца «восенню, у верасні», а сама трагедыя здарылася летам, у жніўні.
Таму, на маю думку, узаемаадносіны будучага пісьменніка з «Алёнкай» неабходна падзяліць на два перыяды. Пачатак першага невядомы. Яго фінал варта абмежаваць як мінімум 1949 годам (часам ад’езду на вучобу ў Кіеў), а як максімум — 1941-м (у выпадку, калі сяброўскія адносіны доўжыліся да вайны). Другі меў месца прыкладна ў 1955 годзе.
Цікава, што дзяўчына Алёнка згадваецца яшчэ ў адным вершы Караткевіча — «Балада аб нашэсцях», змешчаным у зборніку «Мая Іліяда». У творы расказваецца пра дзяўчыну з Прыдняпроўя, якую захопнікі прынеслі ў ахвяру. Застаецца толькі здагадвацца, ці мае гэты вобраз сувязь з рэальнай Алёнкай.
Святлана
У 1949 годзе Уладзімір паступіў на філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта і зноў прыехаў ва Украіну, дзе вучыўся наступныя пяць гадоў (да 1954-га). Менавіта з часам студэнцтва будучага пісьменніка звязана яго каханне да яшчэ адной дзяўчыны. Доўгі час былі вядомы толькі яе ініцыялы: С. М. Нядаўна атрымалася ўдакладніць імя. Дзяўчыну клікалі Святлана.
Знаёмства з вобразам гэтай гераіні ўпершыню адбылося на старонках аповесці «У снягах драмае вясна», напісанай у 1957 годзе. Сястра Караткевіча знайшла яе ў пісьменніцкім архіве ў Оршы перад самай смерцю Уладзіміра Сямёнавіча. Для таго часу аповесць была занадта смелай рэччу, якая рашуча асуджала праявы сталіншчыны ў грамадскім жыцці, таму пры жыцці творцы яна не друкавалася. Сюжэт коратка можна акрэсліць так. Студэнт Уладзіслаў Берасневіч пакахаў дзяўчыну Алёнку. Яна адказала ўзаемнасцю на ягонае пачуццё. Перад Уладзіславам адкрываліся перспектывы навуковай кар’еры: ён быў адным з рэальных кандыдатаў на залічэнне ў аспірантуру. Але кар’ерыст Маркіч наладзіў супраць Берасневіча паказальны працэс з традыцыйнымі для таго часу абвінавачваннямі (ішоў 1952 год). Паверыўшы ў падман, Алёнка адраклася ад каханага, а той вымушаны быў пакінуць універсітэт і з’ехаць настаўнікам у вёску. I толькі праз некалькі гадоў Берасневіч сустракаецца з Алёнкай, яны разумеюць, што іх каханне не згасла, і дамаўляюцца сустрэцца зноў, каб, магчыма, больш не расставацца.
Наколькі адпавядае рэчаіснасці гэты сюжэт? Зноў звернемся да лістоў Караткевіча, адрасаваных Ю. Гальперыну. У першым з іх сітуацыя неакрэсленая: «...Зя — э да ладно, чего толковать». А вось другі ліст расстаўляе ўсе кропкі над «і»: «П была одна в Кйеве. Ну я знаю, для другйх она другая, а для меня
та самая (вылучана Караткевічам. — Д. М.)» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4).
Знаёмства
Калі адбылося знаёмства Караткевіча са Святланай? На гэтае пытанне нам дапаможа адказаць яго творчасць. У маленькай паэме «Ліста нямае» сцвярджаецца: «Пачалося раней. Нават з першага курса, / Калі квецень майскі ранялі сады». Заўважу, што Уладзімір паступіўу ВНУ ў 1949 годзе. Адпаведна, гаворка ідзе прамай 1950 года.
Караткевічу яшчэ не было дваццаці. «У дзевятнаццаць гоб ён яшчэ нікога не кахаў, — прызнаваўся сам сабе Андрэй Грынкевіч з рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі», чыім прататыпам быў Караткевіч. — Былі, вядома, дзяўчаты, танцы, развітанні недзе ля ўскраіны хаты, на мосце цераз ручай, але ўсё гэта рабілася таму, што сорамна было адставаць ад равеснікаў. Але ён яшчэ не кахаў з усёй паўнатой першай страсці, з усім усведамленнем таго, якая яна па-жаночаму дарагая і блізкая, тая, што поруч з табой». I вось такое каханне прыйшло.
Як выглядала дзяўчына? Паводле паэмы, яна была брунеткай («у бліскучых чорных яе валасах»). У аповесці «У снягах драмае вясна» Алёнка, чыім прататыпам стала Святлана, выглядае наступным чынам: з «пушыстымі валасамі над чыстым ілбом, міндалевіднымі сінімі вачыма, маленькім прамым носам, трошкі велікаватай ніжняй губкай, тонкай, дзіцячай яшчэ шыяй»; з «агульным выразам чагосьці дзіцячага, нясмелага і, разам з тым, хітрага». Тое, што Святлана была «сінявокай», узгадваецца ў вершы «Недасланы ліст».
Пэўны час хлопец з дзяўчынай былі толькі сябрамі:
«Я і думаць не мог назваць яе другам, Толькі песняй таемнай часам звінеў, Але я зрабіў ёй аднойчы паслугу, I яна палічыла другам мяне».
(«Ліста нямае»).
«Она была мойм хорошйм другом», — сцвярджаў Караткевіч у лісце да свайго сябра Юрыя Гальперына (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4). Дзякуючы гэтаму ён атрымаў магчымасць заходзіць да яе ў госці.
У ліставанні Уладзіміра з сябрамі-студэнтамі, якое захавалася ў ЦНБ у выглядзе цыдулак, захоўваецца наступнае паведамленне: «Пароходу “Владймйр Короткевйч” от подводной лодкй “Светлана”. Плачевно подымаюсь на небо. Нй учебнйка, нй жйзнй. Жйву, сдаюсь. Настроенйеужасное. 15/1X50 г.» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 3). Дзеля аб’ектыўнасці, у мяне пакуль няма доказаў, што Святлана, якая падпісала цыдулку, — тая асоба, пра якую вядзецца гаворка. Але гэты маленькі ліст ідэальна адлюстроўвае час, калі адносіны Уладзіміра і дзяўчыны былі сяброўскімі.
Хутчэй за ўсё, заняткі Святланы былі нейкім чынам звязаны з музыкай. На карысць гэтага сведчыць некалькі аргументаў. У «Снягах драмае вясна» Алёнка сур’ёзна займалася музыкай у кансерваторыі. Музычныя вобразы і асацыяцыі настойліва паўтараюцца ў вершах Караткевіча. Напрыклад, у «Зімняй элегіі»:
«Але затое так яскрава бачу:
Пакой, Чайкоўскі хмуры на сцяне, Раяль пра нешта дарагое плача I прывіды каштанаў у акне».