Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча  Дзяніс Марціновіч

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
35.48 МБ
Сам Караткевіч пра аповесць «Зброя» казаў наступнае: «Не. Гэта не працяг рамана, а яго адгалінаванне. Галоўныя героі тыя, але яны дзейнічаюць у іншых умовах іншы раз не зусім так, як табе хочацца». Але аповесць выглядае як цэльная частка рамана. Па-першае, як сцвярджае А. Верабей, стыль твора дазваляе «выказаць думку, што аповесць магла быць напісана ў маі-верасні 1964 года». А, па-другое, маскоўскія раздзелы цалкам адпавядаюць творчым мэтам пісьменніка. 3 аднаго боку, мэты гэтыя тыпова асветніцкія: пазнаёміць магчыма недасведчанага чытача з гістарычным матэрыялам (такую ролю выконвалі ў першай і другой частках «Каласоў...» сцэны віленскіх вечароў). 3 другога боку, і пісьменнік, і кожны чытач яскрава ўяўлялі, чым павінен быў закончыцца раман — арыштамі, шыбеніцамі, катаргай. Пра гэта пісаў сам Караткевіч у дадатку да рамана «Замест пасляслоўя»: «Зараз пачынаецца нешта сур’ёзнае. Пачынаюцца мукі, пакуты асобных, дарагіх мне людзей, і народа, грамады, яшчэ больш мне дарагой, таму што я — кроў з крыві яе. 3 кожным з гэтых людзей, з кожным чалавекам з гэтай грамады я зрадніўся з самага пачатку дзён сваіх. Пакуты іраны кожнага з іх балюча адгукаюцца ўва мне. Гэтыя людзі, мажліва, сталі болый дарагія мне, чымся мае родныя, стрыечныя і іншыя браты, што загінулі ў войнах. I як мне цяпер — у тысячны раз — перажываць раны і смерць маіх блізкіх?!» I надзвычай важна было хоць неяк падрыхтаваць чытача да непазбежнай будучыні сваіх любімых герояў. У некаторай ступені, аповесць «Зброя» — гэта першае кола пекла, гэта пачатак узыходжання Алеся Загорскага на сваю Галгофу. Гэта пачатак таго шляху, які ён выбраў сабе сам.
Наступнай, ужо трэцяй па ліку, часткай можна назваць раздзел «Студзеньскім цёмным світаннем». Ён быў апублікаваны ў «ЛіМе» 1 лютага 1963 года. Заўважым яшчэ да таго, як Караткевіч закончыў апублікаваную частку «Каласоў...» — да 18 мая 1964 года. Значыць, ужо тады ва ўяўленні пісьменніка існаваў план таго, як будуць разгортвацца далейшыя падзеі і, магчыма, былі напісаны некаторыя фрагменты тэксту. Інакш ён на публікацыю гэтага раздзела ніколі б не пайшоў. Дзеянне апошняга адбываецца 27 студзеня 1864 года. У той дзень Кастусь прысутнічае на пакаранні смерцю Франса Раўбіча — швагера Алеся Загорскага.
Такім чынам, паводле слоў Y Караткевіча, працяг рамана існаваў. Ад яго застаўся самы пачатак — першыя два раздзелы і аповесць «Зброя», а таксама адзін раздзел ужо пра канец паўстання — «Студзеньскім цёмным світаннем». Пакуль што ўсё сыходзіцца. Што датычыцца публікацыі «Зброі», дык яе можна патлумачыць наступным чынам: пісьменнік вырашыў надрукаваць хоць частку рамана, праверыць, як адрэагуюць на яго чытачы. Знікненне рукапісу летам 1982 года (калі яно было) канчаткова пахавала надзею ўбачыць працяг надрукаваным.
...Вы памятаеце запіс «дагэтуль напісаны былі раздзелы аб Маскве і некаторыя другія»? Вернемся да «некаторых другіх». Трох кавалкаў працягу для нас мала. He хапае яшчэ нейкага ўрыўка, напрыклад той жа канцоўкі рамана, якая б яскрава засведчыла пра намер Караткевіча закончыць твор. I не толькі пра намер, але і пра тое, што гэты намер быў здзейснены.
Якой жа бачыў канцоўку сам Караткевіч? На абмеркаванні рамана ў Саюзе пісьменнікаў 22 лютага 1967 года ён сказаў наступнае: «Перад канцом, калі Алесь Загорскі і Корчак ідуць праз пікет пасля замаху на Аляксандра II, іх збіваюць на граніцы, калі яны хочуць перайсці яе. Мне гэты канец падабаецца». Ледзь не тую ж самую канцоўку можна ўбачыць і ў чарнавіках пісьменніка: «Сял. варта. Б’юць. Апошн. позіркам і як вішн. сонца... Серабрыстыя аблокі. Канец».
Такой канцоўкі няма ні ў якім вядомым нам творы У Караткевіча. Твор можа заканчвацца і эпілогам. На першы погляд,
не падыходзіць і гэтая версія, бо падзеі 1866 года (магчымы фінал працытаваны) пісьменнік як раз і назваў «Эпілог? Агонія?».
Згадаем усё напісанае Y Караткевічам, што звязана з паўстаннем 1863 года. Гэта шэраг вершаў, драмы «Кастусь Каліноўскі і «Калыска чатырох чараўніц». У прозе — пралог да рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі», апавяданні «Паляшук», «Сіняя-сіняя...». У пралозе «Леанідаў...» і апавяданні «Паляшук» дзейнічаюць зусім іншыя героі, чым у «Каласах...». А вось апавяданне «Сіняя-сіняя...» патрабуе нашага дэтальнага разгляду.
Яно незвычайнае ўжо з самага пачатку. Тут дзейнічае напі стары знаёмы: Пятрок Ясюкевіч. Упершыню мы сустрэліся з ім яшчэ на старонках «Каласоў.Памятаеце? «Ясюкевіч гожы, як дзяўчынка... <...> Вочы ў Ясюкевіча не ўмелі хлусіць. Як бы ён ні сваволіў, яны былі простыя і сумленныя, гэтыя вочы». У апавяданні ён паўстае як «былы беларус, былы гімназіст Віленскай гімназіі (там жа вучыўся Алесь Загорскі. — Д. М.), былы студэнт, былы паўстанец, былы вандроўнік, былыўдзельнік геаграфічнай экспебыцыі Каміла дэ Брысака. Былы чалавек. Бо тут ляжаў жывы труп». Мы сустракаемся з Ясюкевічам у пустыні Сахара, дзе ён разам з маленькай дачкой мясцовага шэйха памірае ад смагі.
Тое, што Ясюкевіч — гэта той Ясюкевіч, якома мы ведалі paHeft, не выклікае пярэчанняў: тут і ўзгадка пра Віленскую гімназію, і ўспамін пра тое, што яго дражнілі дзяўчынкай. Існуе і яшчэ адно супадзенне, праўда, ускоснае: Ясюкевічу ў час дзеяння апавядання пяцьдзясят два гады. Дзеянне адбываецца ў 1880 годзе. Няхітрая арыфметыка, і высвятляецца, што Пятрок Ясюкевіч нарадзіўся у 1828 годзе. Ці равеснік ён Алеся Загорскага? Алесь быў у гасцях у цёткі Таццяны Галіцкай у 1850 годзе, бо, паводле яе слоў, «деаццаць год назад» стрыечны брат яе мужа, Багдан, «звязаўся з мяцежнікамі». Гаворка тут, несумненна, ідзе пра Багдана Чорнага Войну і пра паўстанне 1830-1831 гадоў. Праз год пасля паездкі ў госці (1852 год) Алесь з’ехаў вучыцца ў Віленскую гімназію. Тады, як піша аўтар, ён быў «трынаццацігадовым хлопцам». Адымаем ад 1852 года 13 гадоў і атрымоўваем
год нараджэння Алеся: 1839-ы. Амаль як і ў Петрака. Розніца складае адно дзесяцігоддзе. Падаецца, што гэта зроблена аўтарам наўмысна, каб не даць магчымасці параўнаць апавяданне і раман.
Згадаем і наступны ўрывак з апавядання «Сіняя-сіняя...»: «...іх прыціснулі тады да Доўгай кручы. I гарматы раўлі, вырываючы мяса, вырываючы людзей, сеючы змрок. А людзі сыпаліся са стромы, падалі ў ваду Дняпра, у сіне-зялёнае прадонне, імклівае і халоднае, аж казытала ў жываце». Гэта сведчыць не толькі пра тое, што дзеянне адбывалася ў Прыдняпроўі. Памятаеце нараду ў Яраша Раўбіча ў «Каласах...»? Як раз там і прамільгнула гэтая ж геаграфічная назва: «Я павінен паклапаціцца аб умацаваннях Доўгай Кручы, Гарадзішча, Чырвонай Гары, Спароўскіх вышынь, Дуцкіх гарбоў і гэтак далей». Значыць, на Доўгай Кручы і адбывалася бітва. Магчыма, у ёй удзельнічалі і Ясюкевіч, і Раўбіч.
Найвялікшае здзіўленне выклікаюць літаральна некалькі сказаў з таго ж апавядання «Сіняя-сіняя...»: «Загінуў Мацкявічус, загінуў Пацябня, Кастуся Каліноўскага павесілі, Загорскі бадзяецца невядома дзе і, можа, загінуў, маёр Кавецкі расстраляў паўстанца Волгіна». Паўстанец Волгін — гэта Сашка Волгін з той самай Віленскай гімназіі, дзе вучыліся ГІятрок Ясюкевіч і Алесь Загорскі. Добра, хай наконт Волгіна супадзенне выпадковае. Але што робіць у апавяданні «Сіняя-сіняя...» Загорскі?!
Так, у літаратуры вядомы прыклады, калі аўтар перасяляе сваіх герояў у розныя творы. Уладзімір Караткевіч таксама зрэдчас паўтараўзнаёмыя прозвішчы: то тут, то там сустракаюцца то Грынкевічы (з «Леанідаў.то Ракутовічы (з «Сівой легенды»). Але выпадак з Алесем Загорскім асаблівы. Гэта АЛЕСЬ ЗАГОРСКІ! Герой, напэўна, самага любімага чытачамі рамана Уладзіміра Караткевіча. I ці варта было згадваць пра яго без асаблівых падстаў?..
Знарок нагадаем час напісання апавядання «Сіняя-сіняя...». Пісьменнік закончыў яго 14 лютага 1964 года. Памятаеце, я абяцаў вярнуцца да «некаторых другіх» раздзелаў, якія мы пакінулі без разгляду, а падрабязна абмеркавалі «раздзелы аб МасквеД
Мне здаецца, што гэта апавяданне і ёсць тыя раздзелы — «некаторыя другія»\ Яны падыходзяць і па часе напісання, і па некаторых прыкметах, пра якія я казаў вышэй. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што апавяданне «Сіняя-сіняя...» — эпілог рамана «Каласы пад сярпом тваім».
Чаму ж тады ў самым канцы рамана мы развітваемся менавіта з Петраком, а не з Алесем? Аўтар піша, што пасярод пустыні змагаўся за жыццё «былы чалавек. Бо тут ляжаў жывы труп». Але хіба можна дапусціць, каб гэтым трупам быў Алесь?! Гэта быў бы занадта вялікі здзек з чытачоў.
Зноў звернемся да інтэрв’ю Уладзіміра Караткевіча Адаму Мальдзісу. Там прагучала наступнае пытанне: «Некалькі слоў аб тым, што будзе ў апошніх дзвюх кнігах. Які фінал рамана?» Паслухаем адказ, пазбаўлены канкрэтыкі, але ад гэтага не менш важкі: «Крахусіх спадзяванняў, усіх ілюзій і — нават у гэтых абставінах — чалавечая нязломнасць! Паўстанне пацярпела паражэнне, але мужнасць — засталася. А значыць, засталося і спадзяванне, што чалавек, свабода і народ — выжывуць! Найбольш поўна гэтая думка праведзена на прыкладзе Алеся Загорскага».
Гэтыя словы неаднойчы ўзгадваліся, калі я перачытваў апавяданне «Сіняя-сіняя...». Пятрок Ясюкевіч па сутнасці адмаўляецца ад Радзімы. He, ён усё роўна любіць яе. Але ўжо не так, як раней. Ён адмаўляецца ад змагання за яе свабоду, адмаўляецца ад магчымага вяртання да яе: «Не, вяртання не будзе. Вялікая Афрыка забрала яго ў палон. У шэрым цараванні смерці, між пірамідаў, між вялікім Хеопсам. і вялікім. Хефрэнам ён падумаў аднойчы абрадзіме і аб яе лёсе — і гэта быў пачатак канца.
Маленькая краіна,уся пісаная гісторыя якой налічвала васемсот год, з якіх трыста сама не ведала, хто яна такая. Вартыя жалю спробы нешта зрабіць, некуды кінуцца. Спробы дзеяння, падобныя на валтузню верабейкі ў векніках. Лухта і марнасць марнасцей!
Ну і што? Ну, нават каб і адолелі чыгунную сілу? Каб адступіўся цар? Усё адно людзі гінуць і народы гінуць, і працэс гэты няўхільны, а на зямлі не застаецца нічога, акрамя магіл.
I мізерная, нязначная думка чалавека побач са сфінксам, побач з ноччу і цішынёй, побач з вялікім цараваннем. магіл».
Настрой героя пачынае паволі змяняцца падчас размовы з Джамілёй, дачкой мясцовага шэйха. Спачатку Пятрок адказвае, нібы сцяўшы зубы: «Яму не хацелася гаварыць пра так званую “сваю зямлю”, але так дзяўчынка лепей забывала пра смагу. I таму ён гаварыў, нібы каменьчыкі ў глотцы варочаў.