Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
Раз у два гады ладзіцца канферэнцыя, прысвечаная творчасці Янкі Купалы. Тэмамі Узвышаўскіх чытанняў перыядычна становіцца творчасць таго ці іншага пісьменніка, які належаў да аднайменнага літаратурна-мастацкага згуртавання (Змітрака Бядулі, Тодара Кляшторнага, Кузьмы Чорнага, Антона Бабарэкі і інш.). Перыядычна ладзяцца канферэнцыі, прысвечаныя творчасці Максіма Багдановіча, Адама Міцкевіча, Уладзіміра Калесніка. Вясной 2008 года ў Слуцку прайшлі першыя Віткаўскія чытанні.
Іншыя канферэнцыі адбываліся толькі аднойчы і па шэрагу прычын не мелі свайго працягу (Адамовіцкія чытанні; канферэнцыя ў БДУ, прысвечаная Васілю Быкаву; канферэнцыі па жыцці і творчасці Петруся Броўкі і Петруся Глебкі).
Агульнай праблемай усіх канферэнцый з’яўляецца вузкае кола іх удзельнікаў, якое не змяняецца гадамі, слабы прыток маладых даследчыкаў, а таксама тэматыка дакладаў, якая ў працах асобных літаратуразнаўцаўробіць «кругавую эвалюцыю» і часта вяртаецца да таго, пра што ўжо вялася гутарка некалькі гадоў таму.
Дастаткова каштоўнай крыніцай інфармацыі павінны з’яўляцца ўспаміны пра пісьменніка. Але многія з іх маюць адну істотную загану: замест таго, каб падзяліцца каштоўнай інфармацыяй, аўтары часцей згадваюць пра саміх сябе ў сувязі з аб’ектам успамінаў, прэтэндуюць на ролю яго галоўнага сябра, шкадуюць, што пісьменніка не ацанілі як след пры жыцці. Ва ўсіх такіх тэкстах творца выступае проста ідэальнай асобай, анёлам, які спусціўся на грэшную зямлю. Ад колькасці падобнага ялею часам становіцца прыкра. Сорамна прызнацца, але часам нейкія «адмоўныя», а значыць, больш рэальныя штрыхі да біяграфіі, спрэчныя меркаванні ці паводзіны ўспрымаюцца з радасцю, бо манументальная постаць становіцца жывой і больш блізкай.
Абсалютна не адлюстроўваюцца ва ўспамінах узаемаадносіны пісьменнікаў з калегамі. Па-першае, як ужо адзначалася, колькасць сяброў творцы павялічваецца з часам у геаметрычнай прагрэсіі. Па-другое, калі праходзіць пэўны час, зразумець сапраўдныя адносіны паміж літаратарамі становіцца ўсё больш складана. 3 найлепшымі сябрамі ўсё больш зразумела. Агульнавядома, што Шамякін сябраваў з Макаёнкам, Караткевіч — з Барадуліным, Быкаў — з Карпюком і Адамовічам. Але як, напрыклад, ставіліся адзін да аднаго Быкаў і Шамякін, даследчыкі звычайна не згадваюць (хоць асобныя месцы ў мемуарах Васіля Быкава дазваляюць меркаваць, што стаўленне іх аўтара да Івана Шамякіна было крыху іранічным). Таму ва ўспамінах пісьменнікі, здараецца, выглядаюць не жывымі людзьмі, а «абшчынай талстоўцаў», якія толькі і думалі, як не пакрыўдзіць адзін аднаго. Але калі літаратура — адлюстраванне жыцця, дык чаму пісьменнікі не маглі паводзіць сябе ў адпаведнасці з жыццёвымі законамі? Чаму сярод асноўных дат жыцця і творчасці Тургенева,
змешчаных напрыканцы яго біяграфіі ў серыі «ЖЗЛ» (даследаванне Юрыя Лебедзева), можна прыгадаць канфлікт з Талстым і Дастаеўскім? Цяжка ўявіць такую сітуацыю ў беларускіх выданнях. I таму часта атрымліваецца, што кнігі ўспамінаў ёсць, а факталогіі ў іх няма.
У беларускім літаратуразнаўстве на дзіва мала — у параўнанні з нашымі суседзямі — надаецца ўвагі ролі жанчын у творчасці пісьменнікаў. Прозвішчы Ганны Керн і Лізаветы Варанцовай, Кацярыны Сушковай, Паліны Віардо, Алены Дзянісьевай («дзянісьеўскі цыкл» Цютчава), Апалінарыі Суславай, іншых муз і спадарожніц жыцця знакамітых людзей ужо даўно сталі легендамі. Іх лёсы, уплыў на творчасць класікаў становяцца тэмамі як часопісных публікацый, так і грунтоўных даследаванняў (як класіку жанру згадаем працу Людмілы Сараскінай «Каханая Дастаеўскага: Апалінарыя Суслава: біяграфія ў дакументах, лістах і матэрыялах»), А што мы ведаем пра Уладзіславу Францаўну — жонку Янкі Купалы? Пра Валянціну Караткевіч? Пра першую і другую жонку Васіля Быкава? Памятаю, пасля прачытання трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» узнікла цікавасць да дзяўчыны, якая стала прататыпам Ядвісі — галоўнага жаночага персанажа твора. Але ўсё, што давялося знайсці, аказалася невялікай згадкай у кнізе Максіма Лужаніна «Колас расказвае пра сябе».
Вядома, асобныя ўзаемаадносіны вывучаны больш грунтоўна. Дастаткова згадаць цікавыя артыкулы Вячаслава Рагойшы, дзе аналізаваліся адносіны Якуба Коласа і Святланы Сомавай. Але гэта, на жаль, пакуль што выключэнне.
Але што даследаванні! Мы часта нават не ведаем, каму прысвечаны той ці іншы хрэстаматыйны твор... Напрыклад, сын Петруся Броўкі ўспамінаў, што бацька ніколі не расказваў, каму быў прысвечаны знакаміты верш «Пахне чабор...». Але можна падумаць, што Пушкін ці Лермантаў рабілі камусьці падобныя прызнанні! He, на гэты конт сярод літаратуразнаўцаў ішлі сапраўдныя дыскусіі, але часцей за ўсё аб’ект перажыванняў таго ці іншага класіка акрэсліваўся і ўстанаўліваўся. У нас жа часам
складваецца ўражанне, што такі клопат наогул нікому не патрэбны. Адзінае выйсце ў такой сітуацыі — самому пісьменніку расказаць пра жанчыну свайго жыцця, як тое зрабілі Іван Шамякін у аповесці «Слаўся, Марыя!» ці Ніл Гілевіч — у кнізе «Добры анёл беларускасці: Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч».
Зразумела, што пры падрабязным разглядзе біяграфіі пісьменніка немагчыма абмінуць яго творчасць. Вось тут даследчыкам не абысціся без поўных збораў твораў. Але прыкладаў такіх выданняў беларуская навука налічвае няшмат: 3 тамы са спадчыны Максіма Багдановіча і 9 тамоў (у 10 кнігах) — Янкі Купалы. Выданне 20-томніка твораў Якуба Коласа і 15-томніка Максіма Танка, якія ажыццяўляюцца цяпер, з’яўляюцца разам з асобнымі іншымі выданнямі толькі набліжанымі да поўных. Большасць жа збораў спадчыны пісьменнікаў змяшчаюць толькі іх празаічныя, паэтычныя і драматургічныя творы, а вось перапіока пры гэтым часта ігнаруецца. А як жа расказаць пра паўсядзённае жыццё аўтараў без аналізу эпісталярнага жанру?
Відавочна, што перад даследчыкамі, якія жадаюць працаваць над папулярызацыяй айчыннай літаратуры, паўстае шэраг праблем. Асобныя з іх могуць быць вырашаны толькі пры падтрымцы дзяржавы. Ці праз стварэнне спецыяльнай праграмы па прапагандзе беларускай літаратуры, ці нават праз заснаванне ў структуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук аддзела, які займаецца напісаннем кніг такога кшталту. Але акрамя матэрыяльнага заахвочвання патрэбна яшчэ і ўсведамленне неабходнасці такой працы. Па прымусе таленавіты раман-біяграфію напісаць немагчыма.
На першы погляд можа здавацца, што літаратуразнаўства развіваецца на дзіва шпаркімі тэмпамі. I сапраўды, ствараюцца калектыўныя працы, выходзяць манаграфіі, абараняюцца дысертацыі. Але такі спакой не можа быць падставай для аптымізму. Нагадаю савецкія часы, калі кнігі пісьменнікаў выходзілі фантастычна высокімі накладамі, але сфера ўжывання беларускай
мовы няўхільна скарачалася. Да пэўнага часу, пакуль удзельнікамі літаратурнага працэсу (пісьменнікамі і чытачамі) з’яўлялася пакаленне, якое, прынамсі ў дзяцінстве, гадавалася ў беларускамоўным асяроддзі, справы ішлі нібыта нядрэнна. Але магла ўзнікнуць такая сітуацыя, калі праз некалькі дзесяцігоддзяў прозу і паэзію, акрамя іншых творцаў, ужо не было б каму чытаць.
Тое самае можа ў далёкай перспектыве адбыцца і з літаратуразнаўствам. Даследаванні для навукі іншых навукоўцаў і саміх сябе — гэта, вядома, добрая справа. Але для забеспячэння непарыўнасці працэсу, яго падпіткі новымі маладымі кадрамі проста неабходна, каб хоць бы частка прац тэарэтыкаў станавілася здабыткам досыць шырокага кола чытачоў. Тады, магчыма, з сотні зацікаўленых чытачоў дзясятак будучых навукоўцаў калінебудзь напішуць уласнае даследаванне. Тыя ж, каго абставіны накіруюць на іншыя жыццёвыя сцежкі, прынамсі, атрымаюць уяўленне пра законы і традыцыі прыгожага пісьменства.
«Залаты век» кожнай літаратуры не прыходзіць з узмахам чарадзейнай палачкі добрага чараўніка. Яго чакаюць, але да яго і рыхтуюцца, пераадольваюць праблемы і такім чынам адказваюць на выклік часу. Мажліва, тады новы росквіт беларускай літаратуры, пра які ў глыбіні душы марыць кожны чытач, неўзабаве стане рэальнасцю...
У пошуш бшрусша Дзюма
(Перыядызацыя беларускай гістарычнай літаратуры)
Айчынны гістарычны жанр зведаў часы росквіту і за\ няпаду. Для таго каб акрэсліць яго сучасны стан, варта ўдакладніць, у які літаратурны перыяд мы жывём.
Аналіз канкрэтных твораў падказвае, што ў беларускай гістарычнай літаратуры XX стагоддзя варта вылучыць некалькі перыядаў — дакараткевічаўскі (да канца 1950-х гадоў), караткевічаўскі (канец 1950-х — сярэдзіна 1980-х гадоў XX ст.), так званае «залатое стагоддзе» (сярэдзіна 1980-х — 1990-я гады) і сучасны этап (з пачатку 2000-х).
Караткевіч і Тарасау
Калі першаму этапу было ўласціва засваенне прасторы гістарычнай прозы, пошук сюжэтаў і формаў, дык наяўнасць другога вызначана агромністым укладам Уладзіміра Караткевіча ў развіццё гістарычных жанраў. Думаецца, што Уладзімір Сямёнавіч разглядаў мінулае не як класічны пісьменнік-гісторык, а хутчэй як пісьменнік-фантаст, чый позірк быў скіраваны не ў будучыню, а ў мінулае. На чым грунтаваўся такі падыход?
Падчас з’яўлення ў літаратуры Караткевіча айчынная гістарычная прастора заставалася некранутай і мала каму вядомай. Таму пісьменнік прыдумаў міф, прыгожую легенду пра наш край, на прасторах якога дзейнічалі негістарычныя асобы, народжаныя яго фантазіяй. А вось рэальныя гістарычныя асобы, як ні парадаксальна, выяўлены ў яго творах досыць слаба. Галоўны герой твораў Караткевіча — чалавек, звесткі пра існаванне
якога нельга знайсці ў крыніцах таго часу, як, напрыклад, Гервасій Выліваха ў «Ладдзі роспачы». (Адразу абмоўлюся, што выказаны мной тэзіс не тычыцца рамана «Каласы пад сярпом тваім». Справа ў тым, што час яго дзеяння — XIX стагоддзе, калі беларусы не мелі дзяржаўнасці.) Калі ж дзеянне твора У. Караткевіча адбываецца раней, дык рэальных персанажаў у ім амаль няма. Нават у рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» толькі коратка згадваецца, што дзеянне адбываецца ў часы Жыгімонта. I ўсё, болей чытачы з гэтым героем не сустракаюцца. Чаму?
У той час аб’ектыўнага разумення гісторыі ў грамадства не было наогул. Таму пададзены ў якасці станоўчага героя кіраўнік аднаго з дзяржаўных утварэнняў (Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскага ці Рэчы Паспалітай) мог бы аўтаматычна адштурхнуць ад беларускай ідэі чытача, выхаванага на думцы, што Полацк з’яўляўся часткай Старажытнарускай дзяржавы, а две наступныя дзяржавы былі, адпаведна, літоўскай і польскай. Акрамя таго, у часы існавання Савецкага Саюза галоўным героем і літаратуры, і гісторыі лічыўся народ ці яго прадстаўнікі. Таму пісьменнік, відаць, не хацеў ствараць сабе яшчэ адну праблему ва ўзаемаадносінах з уладай і абвастраць сітуацыю. А можа, гэта быў дакладны псіхалагічны разлік: спачатку пераканаць чытача, што ў беларусаў ёсць багатая нацыянальная гісторыя. А пра тое, што яна мае рэальных герояў, чытач можа здагадацца і сам...