Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
Але ў маці не было спецыяльнай адукацыі, таму хутка яна апынулася на пасадзе загадчыцы клубам. Што датычыцца бацькі Валянціны, дык пра яго мы нічога не ведалі. А сама мая аднакласніца на гэтую тэму нічога не казала. Магу выказаць здагадку, што нейкім чынам ён мог быць звязаны з Польшчай (паколькі ім.я па бацьку Валянціны — Браніславаўна). Але маці была рускай.
Увогуле Ватковічы былі надзіва ветлівымі, добрымі па натуры. Але жылі вельмі бедна. Валю часта падкормлівала сям’я аднакласніцы Фані, якая жыла побач. Маці Фані шкадавала Валю і яе брата: варыла пабольш ежы і клікала іх. Калі Фаня праз гады прыходзіла ў госці да Караткевічаў, Валянціна казала: “Вось хто мяне ратаваў у дзяцінстве..
Валя вельмі вылучалася сярод насусіх. 3 першага дня знаёмстеа адчувалася, што яна была нейкай асаблівай, натхнёнай, вельмі развітай і адукаванай. Яе галоўным, ды, напэўна, і адзіным
хобі было чытанне. Яна так захаплялася, што яе нельга было ад яго адарваць. Калі мы толькі пачыналі знаёміцца з класікай, яна чытала ўсё — і замежную, і рускую літаратуру. На сумных уроках трымапа кнігі пад партай.
У нашай школе выкладанне ішло на беларускай мове. Але некаторыя вучні (у тым ліку і Валянціна) мелі рускія падручнікі і адказвалі па-руску. Зразумела, яна ведала беларускую мову. Але як след вывучыла яе, калі пачала выкладаць у Брэсцкім педагагічным. універсітэце. У нашай кампаніі гаварылі па-беларуску. А калі прыехалі ў Мінск, перайшлі на трасянку.
Першыя гады ў школе Валянціна вучылася сярэдне — на “тры” і “чатыры”. Магчыма, прычына хавалася ў звычайных, нават сярэдніх настаўніках. Магу ўзгадаць толькі двух. Кацярына Канстанцінаўна Жалязоўская была дачкой святара. Яна скончыла Пецярбургскі ўніверсітэт, выкладала ў малодшых класах (з Валянцшай яны не перасякаліся). Леанід Кандрацьевіч (прозвішча не памятаю) таксама скончыў тойжа ўніверсітэт. Ён выкладаў гісторыю (а таксама рускую і нямецкую мовы) не па падручніку, а расказваў сваё бачанне падзей.
Але потым нашым класным кіраўніком стаў Фёдар Янкоўскі, будучы вядомы вучоны, мовазнаўца, які выкладаў у нас беларускую мову і літаратуру. Мы ўсе падцягнуліся, прычым Янкоўскі рабіў усе заўвагі і парады вельмі тактоўна. У клас ён звычайна прыходзіўу вышыванай кашулі. Выкладаў не па падручніку, вучыў нас пісаць лекцыі. Калі адказвалі яго словамі, літаральна квітнеў і радаваўся нашым поспехам. Прымушаў нас чытаць і прывучыў да чытання. Спецыяльна прыходзіўу школьную бібліятэку і правяраў, якія кнігі мы бралі, у якой ступені засвоілі і зразумелі літаратурны твор. Цікавіўся, якая атмасфера ў сям’і. Некаторыя хлопцы добра разумелі матэматыку, але атрымлівалі слабыя ацэнкі па мовах. Янкоўскі прымушаў іхзаймацца дадаткова, даваў заданне напісаць сачыненне. Ён выкладаў у нас у дзявятым і першай палове дзясятага класа, а потым з’ехаў у Мінск. Але за гэты час Валянціна падцягнулася. Усе думалі, што яна
скончыць школу з медалём. Прычым не аднаяна. У аблана паслалі дадзеныя на двух залатых і пяцярых срэбраных медалістаў. Але там не маглі паверыць, што звычайнай школе ўласцівы такі высокі ўзровень. Таму на клас выдзелілі толькі два срэбраныя медалі. Таму Валянціна засталася без яго.
У Радашковічах у нас склалася свая кампанія, куды ўваходзілі Валя, я іяшчэ некалькі чалавек. Iў школьны, іў студэнцкі час (калі прыязджалі дадому на вакацыі або выходныя) мы заўсёды трымаліся разам. Часта хадзілі ў адзіны клуб. He танцавалі, a проста сустракаліся. Любілі пасядзець у парку на лавачцы і гуляць у фанты. Здаралася, проста гулялі па Радашковічах і спявалі песні. У асобныя дні бачыліся яшчэ больш вузкай кампаніяй: я з братам і яна з братам. Хадзілі ў лес у ягады і грыбы. Цяпер з нашых аднакласніц у жывых засталося ўсяго некалькі чалавек. Адна жыве ў Ізраілі, адна —у Амерыцы, адна ў Санкт-Пецярбургу, але ўсе падтрымліваем адносіны.
Пасля заканчэння школы Валянціна паступіла на гістарычны факультэт БДУ, а я ў Педагагічны інстытут. Спачатку мы разам жылі на кватэры. Але сыну гаспадыні не падабалася наша прысутнасць, а таму неўзабавераз’ехаліся па іншых прыватных кватэрах».
У 1956 годзе Валянціна скончыла гістарычны факультэт БДУ і працавала ў краязнаўчых музеях: раённым Аршанскім і абласным Брэсцкім. У тыя гады яна ўзяла шлюб, але неўзабаве развялася. Прозвішча Нікіціна захавала. Але ўспамінаць пра свайго першага мужа не любіла.
Потым Валянціна паступіла ў аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Археолаг Міхась Чарняўскі, які вучыўся там разам з Валянцінай, згадваў, што над сваім даследаваннем яна працавала ў Маскве. «Яна там была два гады, пісала дысертацыю, ну і стала адчуваць сябе трошкі масквічкай. Ну, а мы тут такія, правінцыя. Iгэтаўяе трошачкі так праскользвалаўразмовах, у адносінах. I наша начальства яе тут незалюбіла. Хаця яна дысертацыю ўжо зрабіла амаль што, назад яе неўзялі — не трэба
нам тут такая ганарыстая. Хай едзе, дзе была. I яна страшэнна забітая гэтым, што трэба ехаць у Брэст».
Якраз у 1964 годзе ў часопісе «Маладосць» выйшла аповесць Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». А Валянціна Браніславаўна вельмі любіла дэтэктывы. «/ я кажу: слухай, я табе дам такі дэтэктыў, такі дэтэктыў, — успамінаў Міхась Чарняўскі. — <...> Я кажу — во дэтэктыў, каб, можа, на душы пягчэй было. Яна як села, дык аж да Брэста яго чытала».
У наступным, 1965-м, годзе Валянціна Браніславаўна абараніла кандыдацкую дысертацыю па археалогіі (дакладней, па паморскай культуры). Аднак вымушана была працаваць у Брэсцкім педінстытуце на кафедры гісторыі КПСС. Пазней, тлумачыўшы гэтую сітуацыю, Валянціна Нікіціна казала: «Захочаш есці — будзеш і такое выкладаць».
Наконт абставін знаёмства Валянціны і Уладзіміра існуе тры версіі. Згодна першых дзвюх, яно адбылося 2 лістапада 1967 года ў Брэсцкім педінстытуце.
Паводле ўспамінаў Адама Мальдзіса, літаратуразнаўца Уладзімір Калеснік, загадчык кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага педінстытута, запрасіў Караткевіча ў свой горад на чытацкую канферэнцыю па рамане «Каласы пад сярпом тваім». «Разам са студэнтамі свайго курса, як куратар, прыйшла туды і Валянціна Браніславаўна. Канферэнцыя не дужа цікавіла яе, і яна, адседжваючы “мерапрыемства”, чытала нейкі польскі дэтэктыў (дэтэктывы былі яе слабасцю). I калі ў прафесарскай Уладзімір Калеснік пазнаёміў іх, яна спытала:
— А чаму б вам не напісаць які дэтэктыў?
— Які, да прыкладу? — Валодзя сам страшэнна любіў добрыя дэтэктывы. Як і фантастыку.
— Ну, хаця б такі, як “Дзікае паляванне караля Стаха”... — аказваецца, Валянціна Браніславаўна неяк чытала ў цягніку часопіс з гэтай аповесцю, але не звярнула ўвагу, хто яе аўтар.
— Га-га! Тры: га! — разрагатаўся Валодзя. — Дык гэта ж я напісаў “Стаха”!
Валянціне Браніславаўне стапа ніякавата, і яна прапанавала:
— Тады пайшлі піць каву...»
Згодна Міхасю Чарняўскаму, Валянціна Браніславаўна адразу сказала Караткевічу пры сустрэчы, што ведае яго, 6о чытала «Дзікае паляванне...» і вельмі захоплена ім. А потым удакладніла, што асобнік ёй падарыў Міхась Чарняўскі. Таму Караткевіч пазней называў археолага «сватам».
А вось тэатразнаўца Ізабэла Гатоўчыц, грунтуючыся на ўспамінах Валянціны, пісала, што сустрэча адбылася ў цягніку Берлін — Масква. Будучыя муж і жонка ехалі ў адным купэ да Брэста. Прычым неўзабаве пасля знаёмства пісьменніка запрасілі на сустрэчу ў Брэст (відаць, менавіта пра яе вядуць гаворку А. Мальдзіс і М. Чарняўскі).
На першы погляд, трэцяя версія больш адпавядае рэчаіснасці. Што сведчыць на яе карысць? Слова Адаму Мальдзісу: «Аднойчы раніцай, на самым пярэдадні Кастрычніцкіх свят 1967 года, Караткевіч прыбег да мяне ўзбуджаны:
— Разумееш, стары, я, здаецца, жанюся!
— I хто ж тая, што нарэшце цалкам запаланіла тваё сэрца?
— 3 Брэста. Валя. Валянціна Браніславаўна. Разумная жанчына. Гісторык, дакладней, археолаг, і дысертацыю абараніла. <...>
— Дык што ж тады цябе бянтэжыць? — не стрывала мая Марыя (жонка А. Мальдзіса. — Д. М.).
—. Разумееце, старыя, я запрасіў яе на свята да сябе і толькі ў цягніку ўспомніў, што мы ўсе запрошаны ў Ракаў, на вяселле Рагойшавага Славы.
— To вазьмі і яе з сабой.
— А выпадае?
— Чаму ж...»
Можа падацца, што Караткевіч запрашаў у госці Валянціну толькі пасля пэўнага знаёмства. Калі б яны сустрэліся толькі на канферэнцыі, наўрад ці ў іх была 6 дастатковая колькасць часу, каб завязаць стасункі. Валянціна Браніславаўна магла адмовіцца ад такога падарожжа праз некалькі дзён пасля першай
сустрэчы. А сумеснае падарожжа ў цягніку спрыяла б большай шчырасці. Прычым якраз там мог адбыцца і дыялог пра «Дзікае паляванне караля Стаха».
Але Любоў Рабушка таксама разказвала са слоў Валянціны, што сустрэча адбылася ў Брэсце на чытацкай канферэнцыі. I пазнаёміў будучых мужа і жонку Уладзімір Калеснік. «Думаю, што Валя спадабалася яму з першага погляду, таму ён і запрасіў яе», — кажа Любоў Пятроўна. Гэтыя словы сведчаць на карысць адной з першых дзвюх версій.
У любым выпадку, Валянціна прыняла запрашэнне Караткевіча. Яны разам паехалі на вяселле літаратуразнаўцаў Вячаслава Рагойшы і Таццяны Кабржыцкай, што цэлы тыдзень гуло ў Ракаве на лістападаўскія святы (адзначалася 50-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі). Першая рэакцыя некаторых знаёмых была не надта тактоўнай. Некаторыя «максімалісты» сказалі Валянціне за сталом прама ў вочы: «Раз дрэнна гаворыш па-беларуску, то ты яму не пара». «Яна расплакалася, — расказваў Адам Мальдзіс, — выпіла паўстакана самагону, потым яшчэ і абцас зламала». Як узгадваў Міхась Чарняўскі, некаторыя «гатовыя былі крыжам легчы, каб ён не жаніўся з ёй. Ну як гэта так — прарок беларускага роднага адраджэння жэніцца з разведзенай нейкай кабетай, рускамоўнай, тым больш якая чытае гісторыю КПСС у Брэсцкім педінстытуце, якая не гаворыць па-беларуску!». Для аб’ектыўнасці трэба сказаць, што неўзабаве Валянціна Нікіціна вывучыла беларускую мову, прычым, паводле слоў А. Мальдзіса, стала размаўляць на ёй лепш за сваіх нядаўніх крытыкаў.
Але больш істотна было тое, што паміж Уладзімірам і Валянцінай расла ўзаемная сімпатыя. Гэтая вестка імгненна абляцела вузкае кола нацыянальнай інтэлігенцыі. 20 снежня 1967 года Ларыса Геніюш піша ў лісце да Зоські Верас: «Валодзя, здаецца, жэніцца на нейкай выкладчыцы з Брэсцкага пед Інстытута. Яна 5 дзён гасціла ў іх... He веру таму Валодзі, цяжкая з ім гутарка ў гэтай справе». A 3 студзеня 1968 года да Ларысы Геніюш прыходзіць ліст ад Максіма Танка: «...сустрэў Калесніка, ад якога