Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
— Ты што, хочаш схаваць мяне ад сонца?
Яна засвяцілася сваёй сарамлівай і нейкай вінаватаю ўсмешкай іадказала:
— Ты прабач, калі ласка, але дрэвы хістаюцца, і мне ад гэтага кепска, галава кружыцца ад ценяў, якія скачуць па тратуары.
Так, трэба быць вельмі хворым чалавекам, каб станавілася кепска ад ценяў лістоты, якія слізгаюць па зямлі. Пазней я пачуў, што яна ўсё ж выйшла замуж, але не за Валодзю, а за нейкага іншага чалавека. Кажуць, што ён разносіў яе вершы па рэбакцыях. А пісала яна тады шмат, усё часцей і часцей вершы гэтай паэтэсы з’яўлялісяў “Новом мйре”».
Мяркую, мемуарыст наўмысна называе толькі імя гераіні. 3 аднаго боку, апускае прозвішча. 3 другога — робіць дакладную падказку, якой цяжка было не скарыстацца. Дык вось у 1960-я гады ў Расіі была толькі адна жанчына-бард з імем Навэла. Таму мяркую, што гаворка ідзе пра Навэлу Матвееву.
Яна нарадзілася ў пушкінскім Царскім Сяле ў 1934 годзе і была малодшая за Уладзіміра на чатыры гады. Навэла з дзяцінства пісала вершы, пачала друкавацца ў 1958 годзе. Дагэтуль яна працавала ў дзіцячым доме, у 1962-м завочна закончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце. На час знаёмства з Караткевічам у Матвеевай ужо выйшаў першы зборнік «Лірыка», яе прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Тады ж Навэла пачала сачыняць песні на ўласныя вершы і выконваць іх на гітары... Дарэчы, вось іронія лёсу: у «Лірыку» ўключаны вершы «Рэмбрандт» і «Рубенс» — мастакі, якімі так захапляліся Караткевіч і Молева. Магчыма, закахаўшыся ў Навэлу, Уладзімір спадзяваўся знайсці другую Ніну?
У далейшым Н. Матвеева стала адным з самых арыгінальных рускіх паэтаў, хоць і дагэтуль да канца не зразуметая сучаснікамі:
«Когда потеряют значенье слова й предметы, На землю для йх обновленья прйходят поэты, Нх тоска над разгадкой скверных, проклятых вопросов — Это каторжный труд суеверных старйнных матросов, Спасаюіцйх старую шхуну Землй».
Дадатковыя доказы ў правільнасці свайго суаднесення Навэлы з ліста Амельчанкі і Навэлы Матвеевай я знайшоў у аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ імя Я. Коласа. 23 ліпеня 1961 года Караткевіч пісаў Ераніму Стулпану: «Познакомйлся с Новеллой Матвеевой. Жаль девушку до слез. Такой талант й такая несоответственная наружность. А ведь умнйца, й какйе песнй поет. Прелесть! До того мне ее жаль, что отлупйл бы самого бога за то, что так обйдел ее». А далей: «Насчет М. (з кантэксту — Ніны Молевай. — Д. М.) совсем утешйлся. Прйнял к сведенйю слова песнй: “еслй невеста ушла к другому, еіце нейзвестно, кому повезло”. Жйву, радуюсь, снова начал петь» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 20). Сувязь знаёмства і добрага настрою выглядае больш чым відавочнай. Паколькі папярэдні ліст да Стулпана датаваны 1 ліпеня, знаёмства адбылося на працягу месяца.
У ЦНБ імя Я. Коласа захоўваюцца лісты Матвеевай да Караткевіча, датаваныя 1961-1978 гадамі (усяго 14 старонак). Але паколькі іх аўтар, дзякаваць Богу, жывы, на рукі яны не выдаюцца. Зрэшты, іх існаванне — пацвярджае тое, што адносіны Уладзіміра і Навэлы пакрысе пераўтварыліся ў сяброўскія.
Сведчанне гэтаму — верш «Каравелы», які Караткевіч завяршыў у Рагачове 11 лістапада 1965 года і прысвяціў Навэле Матвеевай. Сімвалічна, што каравелы малююцца паэтам слабымі перад стыхіяй:
«Бездапаможныя, валам чужыя, Нязграбныя, яны паўзлі, плылі, У шторм кружылі, ў мёртвы стыль тужылі, Бастарды неба, пасербы зямлі».
Але нездарма менавіта на каравелах былі здзейснены Вялікія геаграфічныя адкрыцці (у тым ліку і адкрыццё Калумбам Амерыкі). Таму фінал не выклікае здзіўлення:
«Якою воляй, яраснай і смелай, Якою сілай, грознай, бы ўраган, Асмеяныя нашы каравелы Бяруць за грыву смерці акіян?!»
Калі згадаць апісанне Навэлы Матвеевай, яе параўнанне з каравелай вельмі трапнае. За знешняй сціпласцю і нават дзівацтвам паэтэсы хаваўся талент, магчымасць здзяйсняць творчыя цуды і адкрываць новыя паэтычныя краіны і кантыненты. Але ў той сітуацыі верш «Каравелы», хутчэй за ўсё, з’яўляўся своеасаблівай рэфлексіяй.
Пазней Навэла стала лаўрэатам Пушкінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі. У 1963 годзе янаўзяла шлюб з паэтам Іванам Кіуру (памёр у 1992-м). Цяпер Н. Матвеева жыве ў Маскве.
Натзла
Пра стасункі з асобай, якую клікалі Натэла, таксама ўпершыню стала вядо*ма з успамінаў Мікалая Амельчанкі: «Калі мы вучыліся на Вышэйшых сцэнарных курсах, Валодзя быў захоплены грузінкаю — разумнай і высокаадукаванай жанчынай. Помню, што адно вока ў яе касіла. Гэтая жанчына часта прыязджала да яго з Грузіі, тайком начавала ў інтэрнаце. Тайком, таму што ні яна, ні Валодзя не хацелі, каб сябры, паэты, якія жылі побач, ведалі пра гэтую сувязь. Грузіны асуджалі тых жанчын, якія мелі пазашлюбныя стасункі з рускімі, хоць самі рабілі гэта з вялікай ахвотаю. Мяне Валодзя не баяўся, ды і Натэла, так звалі ягоную каханку, не саромелася. Калія стукаўся ранкам да іху пакой, яна дазваляла Валодзю ўпусціць мяне, прыкрывалася коўдраю да падбародка, віталася, міла і загадкава ўсміхалася і не здавалася касавокай. Каханне рабіла яе прыгажэйшай, чым. гэта было ў сапраўднасці. У мяне ёсць фатаграфія, на якой яны зняты ўдваіх побач, нібыта муж і жонка. На адвароце яе даволі жартаўлівы надпіс: ‘Теніяльнаму ўкраінскаму пісьменніку ад грузінскага і беларускага геніяў”».
У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ захоўваюцца лісты да Караткевіча ад розных асоб. Сярод іх толькі адна жанчына мае імя Натэла. Гаворка пра Натэлу Мікалаеўну Анашвілі (па-руску яе прозвішча пішацца як «Онашвмлм»). Пошук інфармацыі пра яе пакуль даў усяго дзве зачэпкі. У 1970 годзе яна абараніла ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце кандыдацкую дысертацыю па філалогіі на тэму «Поэмы Грлгола Абашндзе». У 1985-м у Тбілісі выйшла кніга прозы «Путь к земле», куды ўвайшлі раман і апавяданні.
У ЦНБ захоўваецца тэлеграма і ліст да Уладзіміра, дасланыя Натэлай з Тбілісі. У тэлеграме, відаць, адпраўленай 25 лістапада
1961 года, яна віншуе Караткевіча з днём народзінаў і дадае: «...желаю от всего сердца, дорогой мой человек, недостйгаемое счастье й спасйбо тебе за me радостй й болй, которые ты прйчйнйп мне» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 617. Арк. 1). Ліст датаваны
3 студзенем 1962 года. Натэла выказвае ўдзячнасць за дасланую кнігу і просіць паведаміць адрас, па якім будзе жыць Караткевіч пасля заканчэння курсаў: «Хочу знать твое местопребыванйе вообше, чтобы смогла напйсать тебе, когда мне будет очень й очень тяжело. Я хочу всегда знать, где ты бываешь... Думаю, что не прйеду спенйально к тебе (падкрэслена Натэлай. — д. м.) нй в коем случае, но так, просто хочу знать, где ты... Это даст мне возможность думать, что я не навсегда потеряла тебя. А в этом есть какое-то утешенйе! Ты ведь не отнймешь
й это... He надо сердйться на меня. Нас связывает воспомйнанйе ведь не только непрнятное й плохое!Мы ведь й чудесные дші помhum! Простй за пйсьмо... й прошу йсполнйть мою просьбу» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 617. Арк. 3).
Г
Валянціна
Асноўнай крыніцай інфармацыі пра Валянціну Папову (дзявочае прозвішча — Чакалава) з’яўляюцца яе ўспаміны, змешчаныя ў лістападаўскім нумары часопіса «Полымя» за 2000 год. Аднак трэба прызнацца, што Валянціна зрабіла ўсё магчымае, каб пакінуць прыхільнікам Караткевіча мінімум інфармацыі. Вядома, што Валянціна нарадзілася ў 1940 годзе і была малодшая за Уладзіміра Сямёнавіча на 10 гадоў. Яны пазнаёміліся 17 снежня 1961 года ў рэстаране «Будапешт» на вяселлі яе аднакурсніцы. 26 сакавіка 1962 года Караткевіч пісаў Ераніму Стулпану (папярэдні ліст датаваны 15 лютым): «А я, кажется, наконец-то влюбйлся. Очень-очень славная девушка. Еслй тебя йнтересует — я тебе напйшу подробнее... А я-тоуж думал, что я конченый человек. Черт возьмй, благодарю небо й землю, что я жйву, что, как последнйй йдйот, хотел кончйть с собой й не сделал этого» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 22-23).
Любімым месцам спатканняўУладзіміра і Валянціны з’яўляўся помнік беларускім партызанам у маскоўскім метро (у пераходзе паміж «Беларускай кальцавой» і «Беларускай радыяльнай»). Сустракаліся ў ягоным інтэрнаце, наведвалі выставы.
Паводле ўспамінаў, узаемаадносіны паміж Валянцінай і Уладзімірам мелі месца ў снежні 1961 — першай палове 1962 года. Неўзабаве пасля апошняга спаткання Караткевіч вярнуўся ў Мінск. У апошні ліст, які прыйшоў з Мінска, быў укладзены верш, дакладней яго пераклад з беларускай мовы:
«Не хочу упйваться прошедшйм, He хочу погйбать в тоске.
Сегодня выпал, как цветы акацйй, Последнйй мартовскйй снег.
Он скрйтіт nod ногамй om счастья, Он noem o новых днях.
M любовь, как морскйе снастй, Вновь способна поднять паруса.
Ночь co мною шагает кутру, Чтобы встретйть его поцелуем, Новый день мой, Новый рассвет, Ты как прйзрак моего счастья».
Цікава, што беларускамоўны арыгінал пад назвай «Шчасце» з прысвячэннем «В. Ч.» быў напісаны 14 сакавіка 1962 года ў 1:30 ночы. To бок тады, калі ўзаемаадносіны працягваліся. Фактычна, ён з’яўляўся прызнаннем у каханні. Пераклад на рускую мову стаў развітаннем.
Больш лістоў не з’явілася. Валянціна, паводле яе слоў, «дваццаць гадоў будавала падводныя лодкі для даследавання акіяна».
Частка 3
У Мінску
Малавядомы час
Інфармацыя пра перыяд 1962-1967 гадоў пакуль спрэчная. Першая дата звязана з апошнім лістом У Караткевіча да В. Чакалавай. Другая — са знаёмствам пісьменніка са сваёй будучай жонкай. Дакументальных звестак пра гэты час вельмі мала.
Як згадвалася вышэй, вясной 1962 года стасункі паміж Уладзімірам і маскоўскай Валянцінай закончыліся. Іх характар дазваляе казаць хутчэй пра захапленне пісьменніка. Таму не дзіўна, што 4 мая 1962 года, знаходзячыся ў Рагачове, ён піша верш «Жанчына з бэзам», прысвечаны загадкавай Л.
У першых радках прысутнічае ўспамін, які сведчыць, што ў мінулым пэўныя адносіны паміж паэтам і жанчынай ужо мелі месца:
«I я прайшоў калісьці паўз цябе. Паўз вусны смелыя і рук прынаднасць, I змрок вачэй, глыбокіх, як сусвет.
На дне тваіх вачэй блішчэлі зоры, Далёка так, што цэлага жыцця Мне не хапіла б даляцець да іх...
He паляцеў...
I гэта так было,
Як быццам качаня не захацела Агіднае да лебедзя ляцець.
О лебедзь мой, які я быў дурны! Якой дарогай сноўдаўся па свеце, Каму сябе аддаў і раздарыў?!»