Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
Заўважым, што «Донжуанскі спіс» Пушкіна складаўся з двух слупкоў. Паводле меркаванняў даследчыкаў, першы з іх уключаў імёны жанчын, якіх паэт кахаў моцна, другі — тых, якімі захапляўся. На маю думку, «Донжуанскі спіс» Караткевіча мусіць выглядаць наступным чынам:
1. «Нонка»;
2. Кацярына;
3. «Алёнка»;
4. Святлана;
5. Раіса;
6. Ніна;
7. Навэла;
8. Натэла;
9. Валянціна;
10. Л.;
11. Н.Д.;
12. Галіна;
13. Валянціна.
Двукоссе азначае, што дакладнае імя і прозвішча дзяўчыны невядомае, таму ўжываецца імя гераіні, праз вобраз якой яна выведзена ў творах.
На маю думку, «Нонку», «Алёнку», Святлану, Ніну і другую з Валянцін трэба аднесці да першага слупка (асобы, якіх Караткевіч моцна кахаў); Кацярыну, Раісу і першую з Валянцін — да другога слупка (асобы, якія падабаліся Караткевічу). Што датычыцца Навэлы, Натэлы, Л., Н. Д. і Галіны, пытанне пакуль застаецца адкрытым.
Хоць, калі кіравацца храналогіяй, паслядоўнасць «Донжуанскага спіса» павінна быць наступнай: «Алёнка» — «Нонка» — Кацярына — Святлана — «Алёнка» — Святлана — Раіса — Ніна — Навэла — Натэла — першая Валянціна — Н. Д. — Галіна — другая Валянціна (час узаемаадносін з Л. пакуль невядомы).
Зразумела, той-сёй з чытачоў можа абвінаваціць аўтара гэтых радкоў у празмерным інтарэсе да асабістага жыцця пісьменніка. Шэраг аргументаў на карысць такога даследавання былі агучаны вышэй. Дадам, што ўся кніга засноўваецца іленавіта на дакументальных, архіўных матэрыялах, тут няма нейкіх мастацкіх фантазій. Акрамя таго, шэраг матэрыялаў, што былі выкарыстаны пры даследаванні, ужо надрукаваны. Перапіска паміж Я. Брылём і У Караткевічам выходзіла ў зборніку «Шляхам гадоў»; фрагменты ліставання з Ю. Гальперыным друкаваліся ў «Нёмане» яшчэ ў 1990-я гады; успаміны ўкраінскага пісьменніка М. Амельчанкі пра Навэлу і Натэлу, гераінь «Донжуанскага спіса», з’явіліся ў часопісе «Полымя»; у тым жа выданні можна знайсці ўспаміны Валянціны Паповай (Чакалавай). Калі з’явіцца Збор твораў У. Караткевіча ў 25 тамах, што выходзіць з 2012 года, туды будзе ўключана ўсё яго ліставанне з Гальперыным. To бок, значная колькасць фактаў не з’яўляюцца таямніцай і знаходзяцца ці неўзабаве будуць знаходзіцца ў адкрытым доступе.
Спадзяюся, што кніга выкліча цікавасць як у чытачоў, так і ў прафесійных даследчыкаў Караткевіча, дапаможа разгадаць белыя плямы ў яго біяграфіі. А таксама падштурхне да стварэння паўнавартаснага жыццяпісу нашага класіка, які пакуль адсутнічае.
А цяпер запрашаю чытачоў у падарожжа па «Донжуанскім спісе».
Частка 1
У Кіеве ды Оршы
Асобы дзяўчат, якіх кахаў Караткевіч у гады юнацтва і маладосці (у спісе яны хаваюцца пад нумарамі 1, 3 і 4), нам дапамогуць расшыфраваць два лісты пісьменніка да сябра Юрыя Гальперына, адпраўленыя ў студзені 1955 года і лютым 1957-га. У іх Караткевіч згадвае тры гісторыі кахання. У лісце ад 27 студзеня 1955 года ён пісаў: «Скоро там Стась й Валька (сябры пісьменніка па Оршы. — Д. М.) поженятся? Повезло йм. А я вот нйкак не могу отыскать такую девушку, чтоб решйться потерять свобоЬу. Былй трй. Мз нйх обна уехала, 2Я — не любйла меня (а может u да, но получйлась какая-то ерунда), об этой йсторші Валька хорошо знает, мы с hum дружйть началй йз-за ссоры no этому поводу; Зя — э да ладно, чего толковать. Пока что женйться не на ком» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 11. Арк. 6 адв.). Больш падрабязная інфармацыя змешчана ў лісце ад 5 лютага 1957 года: «Я дважды любйл взаймно — одна уехала, другая — умерла, й я не знал обейх так, как желал. A в другйх случаях me, кто любйлй меня, былй мне безразлйчны, a me, которых любйл я, наверное, не любйлй меня. М была одна в Кйеве». Паспрабуем разабрацца ў асобах, пра якіх вядзецца гаворка. '
«Нонка»
Дзяўчына з такім імем (Нонка Юніцкая) з’яўляецца галоўнай гераіняй аповесці У. Караткевіча «Лісце каштанаў». Сябры і знаёмыя, якія добра ведалі пісьменніка, адзінагалосна сцвярджалі пра аўтабіяграфічны характар твора. Даследчык Анатоль Верабей пісаў у сваёй працы «Абуджаная памяць», што аповесць была адным з «самых аўтабіяграфічных твораў» Караткевіча. Васіль Быкаў адзначаў у прадмове да караткевічаўскага двухтомніка: «Гэта адзін з самых аўпіабіяграфічных твораў пісьменніка, напісаны на матэрыяле першых пасляваенных гадоў, праведзеных ім у Кіеве. Дакладна і лёгка выпісаныя вобразы юнакоў і дзяўчат вялікага горада з яго нялёгкім пасляваенным бытам. грунтуюцца на пэўных прататыпах, і нават трагічны фінал аповесці ўзяты з жыцця, пабудаваны на аснове канкрэтнага факта». На карысць гэтага сведчаць шэраг супадзенняў паміж біяграфіямі аўтара і героя. Напрыклад, у аўтабіяграфіі «Дарога, якую прайшоў» Караткевіч пісаў: «А потым пачалася вайна. Бамбёжкі. Эшалоны. Пачуццё бездапаможнасці падлетка... Бунтаваў супраць гэтага пачуцця. Некалькі разоў уцякаў з інтэрната на фронт. Затрымлівалі, вядома. А з інтэрната таму, што здарылася звычайная на вайне рэч: доўгі час не ведаў, дзе бацькі і ці жывыя яны наогул, а калі жывыя, то дзе, за лініяй фронту або паспелі эвакуіравацца.
Быў спачаткуў Маскве, потым на Разаншчыне. Пасля давялося ўцякаць і абтуль. На Урал, у наваколле Кунгура. Выпадкова даведаўся, што бацькіў Арэнбургу. 3 вялікімі цяжкасцямі (без пропуска і білета) дабраўся да іх. У Арэнбургу скончыў шосты клас. Потым нядаўна вызвалены Кіеў (Беларусь яшчэ была акупіраваная)».
А вось урывак з аповесці «Лісце каштанаў»: «Інтэрнат на Урале, некалькі беспаспяховых уцёкаў. Урэшце, уцёк зусім і некалькі месяцаў беспрытульнічаў. Краў, што праўда, толькі ў чужых
гародах. Даходзіла да таго, што пасвіў у паўночным. Казахстане вярблюдаў — хочаце верце, хочаце не. Дзівам адшукаў бацькоў... Пасля былі вызвалены два невялічкія лапікі Беларусі, і “продка’ майго паслалі на вызваленую тэрыторыю, некуды пад Лёзна. <... > Якраз у гэты момант праязджаў праз наш горад мой дзядзька, якога перавялі з Далёкага Усходу на фронт, і ўзяў нас з сабою ў вялікі паўдзённы горад, ад якога немцы адкаціліся куды далей, чым ад Лёзна». Заўважым, колькі ў абедзвюх цытатах агульнага! Значыцца, асноўныя падзеі аповесці былі ўзятыя з жыцця.
Акрамя таго, галоўны герой «Лісця каштанаў», Васілька Стасевіч, чыім прататыпам з’яўляўся сам Караткевіч, жыў у тым жа доме, што і Уладзімір у 1944 годзе. Дарэчы, будынак на цяперашняй вуліцы Багдана Хмяльніцкага, 52 (былыя назвы Фундуклееўская і Леніна) захаваўся дагэтуль. Цяпер у моцна перабудаваным доме знаходзіцца офіс кампаніі «Люфтганза».
Мая ўласная вандроўка ў Кіеў, якая адбылася ў сакавіку 2012 года, і размовы з украінскімі знаёмымі Караткевіча дапамаглі з пэўнасцю назваць прататыпа аднаго з сяброў Васількі. Ім з’яўляўся Карла Скрыпчанка, які ў далейшым пераклаў шмат твораў пісьменніка на ўкраінскую мову і, па меркаваннях некаторых суразмоўцаў, па сутнасці, манапалізаваў яго творчасць (пераклаў «Лісце каштанаў», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», сумесна з іншымі — «Чазенію», «Зямлю пад белымі крыламі»), Для аб’ектыўнасці прызнаюся, што такая думка наведвала мяне і раней. Але ў творы герой з імем Карл з’яўляўся немцам. Тады ў будучым неабходна высветліць, пад імем якога героя выступаў у аповесці Скрыпчанка.
Адна з сюжэтных ліній «Лісця каштанаў» — каханне паміж Васількам Стасевічам і Нонкай Юніцкай. У творы яе партрэт выглядае наступным чынам: «...дзяўчо год пятнаццаці. Схілілася, пачэсваючы вельмі доўгія, падрапаныя ногі шакаладнага колеру, пасля пацёрла каленкам аб каленка, ускінула галаву — чорна-бурыя валасы цяжкай хваляй шыбанулі назад — і ўсміхнулася мне, і я ўбачыў цёмна-сінія вочы з ченатуральна велічэзнымі,
па-вар’яцку вясёлымі чорнымі зрэнкамі». Пра гаворку гераіні Караткевіч пісаў: «Гэта быў той паўдзённы жаргон, на якім гамоняць вялікія чарнаморскія партовыя гарады. Я не маю ні сілы, ні ўмення, ні, шчыра кажучы, жадання перадаваць усе гэтыя тропы, ідыёмы, усю безліч жывых інтанацый. Ды гэта і немагчыма, таму што больш за словы гралі тут паўдзённыя жэсты, міміка, рухіўсяго цела. Гэта было — жахяк “па-малдаванску” і дзіўна, жах як прыгожа. Дый тып яе, капі разабрацца, быў дзіўны. Тут табе і ўкраінская і малдаўская, а можа, і кропля цыганскай крыві».
Чаму аўтар гэтага даследавання ўпэўнены, што ў Нонкі быў рэальны прататып? У абодвух лістах, якія цытаваліся вышэй, фігуруе дзяўчына, якая з’ехала («Лз нйх одна уехала», «одна уехала»). Для аповесці характэрны менавіта такі фінал. Нонка і Васіль цудам застаюцца жывымі (астатнія героі з іх кампаніі падарваліся на мінах: яны шукалі зброю, каб збегчы на фронт) і з’язджаюць з Кіева. Мяркуто, тое ж адбылося з іх прататыпамі. Караткевіч, як вядома, выправіўся ў Оршу, рэальная Нонка з’ехала ў невядомым для нас кірунку. Калі б дзяўчына засталася ў горадзе, яна магла б сустрэцца з Уладзімірам падчас навучання таго ў Кіеўскім універсітэце. Дарэчы, на маю думку, адной з прычын паступлення туды будучага пісьменніка магло стаць жаданне адшукаць рэальную Нонку. Бо яна магла вярнуцца ў горад свайго юнацтва.
Для аб’ектыўнасці заўважу, што ў эпілогу твора героі сустракаюцца праз гады ў Кіеве і бяруць шлюб. Але, хутчэй за ўсё, ён быў прыдуманы, а пісьменнік і дзяўчына, якая стала прататыпам Нонкі, ніколі больш не ўбачыліся. Перыяд узаемаадносін будучага пісьменніка з дзяўчынай можна датаваць 1944 годам, калі ён жыў у цёткі ў Кіеве.
Кацярына
Вярнуўшыся ў Оршу пасля вайны, Караткевіч пайшоў у 8-ы клас мясцовай школы № 1. Літаратуру ў яго выкладала Кацярына Іванаўна Грыневіч, якой на той час споўнілася 28 гадоў. Разам з вучнямі яна выпускала рукапісны літаратурны альманах, дзе друкаваўся Уладзімір, а таксама арганізавала драматычны гурток. Адной з пастановак стаў «Рэвізор», у якім будучы пісьменнік выканаў ролю Добчынскага.
Як узгадваў Леанід Крыгман, аднакласнік Караткевіча, «усе юнакі нашага класа былі закаханыя ў нашу настаўніцу літаратуры. Але наймацней Валодзя. Аднойчы мы з Юрыкам (Юрый Падва, іх аднакласнік. — Д. М.) залезлі на адрын, дзе Валодзя звычайна пісаў і хаваў свае творы. Мы знайшлі яго сшытак з вершамі і ўзялі яго. Там былі рамантычныя вершы, прысвечаныя Кацярыне Іванаўне. Справа амаль дайшла да бойкі, калі Валодзя даведаўся аб крадзяжу. Ён не размаўляў з намі цэлы месяц. Але потым. мы зноў сталі неразлучнымі сябрамі».