Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча  Дзяніс Марціновіч

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
35.48 МБ
Яны зноў сустрэліся восенню 1959 года ў Маскве. У рамане сцвярджаецца, што «яе не было ў Маскве цэлы верасень». Але ў рэальнасці 12 верасня Караткевіч пісаў у лісце да Юрыя Гальперына: «А рецензйю оную я покажу нашему экскурсоводу. Ее первая лекцйя будет у нас только в среду, й я хочу, чтоб она прочла тоже. Потом сразу перешлю тебе» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 35).
21 верасня памёр бацька Уладзіміра Караткевіча, Сямён Цімафеевіч, таму пісьменнік тэрмінова вярнуўся дадому. Тыя ж падзеі, той жа час (канец верасня) апісваюцца ў рамане. Згодна з творам, «праз два тыдні» пасля пахавання бацькі пісьменнік вярнуўся ў Маскву.
У «Леанідах...» Ірына Горава запрасіла Андрэя Грынкевіча да сябе ў госці. У адзін з дзён малады паэт пазваніў у кватэру ля плошчы Маякоўскага (цяпер Трыўмфальная плошча; той жа адрас узгадваецца 21 снежня 1959 года ў лісце да Янкі Брыля: «...сейчас у нйх прекрасная квартйра врайоне плоіцадй Маяковского»). Але тут яго чакаў неспадзяваны «сюрпрыз»; дзверы кватэры адчыніў муж. Для паэта, які не ведаў пра яго існаванне, гэта быў страшэнны ўдар: «Я прыйшоў да самых родных дзвярэй, /1 тут / Забілі мяне», — напіша ён у паэме «Плошча Маякоўскага». Лірычны герой сцвярджае, што «быў няздатны на метафары». Згодна з той жа паэтычнай крыніцай, гэта адбылося «ў чорны мой панядзелак. / Кастрычніка, дванаццатага чысла».
Між тым чалавек, якога Грынкевіч убачыў на лесвічнай пляцоўцы, варты падрабязнага апісання. «Андрэй пабачыў мужчыну, цёмнавалосага, з высокім, трохі залысым лобам. Постаць цяжкаватая, пагляд вачэй разумны і шчыры. Выраз аблічча — з той добрай, трохі занадта інтэлігенцкай іранічнасцю, якую Андрэй і любіў і не любіў у людзях свайго асяроддзя. Ён лічыў яе занадта гарадскою». У «Леанідах...» гэты чалавек дзейнічае як Міхаіл. Выбар імя, бадай, невыпадковы. Менавіта так клікалі хлопца, які ўзяў шлюб са Святланай (гл. раней). У рэальнасці мужа Молевай звалі Элігіем (скарочана — Эліям) Бялюціным.
Яго назвалі так па жаданні дзядулі, італьянскага дырыжора, у гонар святога, які апекаваўся рамеснікамі і мастакамі. Нарадзіўшыся ў 1925 годзе, Бялюцін у 16 гадоў пайшоў на фронт абараняць Маскву. Як пісалі яго біёграфы, «на фронце яму прастрэлілі лёгкія, там ён зарабіў газавую гангрэну левай рукі, але застаўся жывым і стаў мастаком».
У спадчыну Элію засталася ўнікальная мастацкая калекцыя, якая пачала фарміравацца яшчэ ў 1870-я гады дзядулем Бялюціна,
мастаком маскоўскай канторы імператарскіх тэатраў Іванам Грынёвым (пра калекцыю гл. ніжэй). Яго дачка ўзяла шлюб з італьянцам Мікеле Белучы, які пазней асіміляваўся і стаў Міхаілам Бялюціным (бацька Элігія).
Яшчэ да вайны Элій пазнаёміўся з Нінай Молевай. Франтавыя падрабязнасці з біяграфіі галоўнай гераіні «Леанідаў...» высветліліся падчас адной з наступных сустрэч. У рамане ўзгадваецца дата «дваццаць сёмага». Якога месяца — не ўдакладняецца. Варыянтаў два — кастрычнік або лістапад. Хутчэй за ўсё, лістапад, бо ў творы ўзгадваецца і дата наступнага спаткання, якое адбылося неўзабаве пасля папярэдняга, — 2 снежня. Менавіта 27-га Андрэй прызнаўся сваёй выкладчыцы ў каханні. А яна расказала яму ўласную гісторыю: «Я чалавек цяжкага лёсу. Вайна зачыніла перада мною дзверы ў тэатр. Абмарожаныя ў сорак першым рукі — у музыку. А я... мне гэта было даражэй за жыццё. Што мне засталося? Пісаць кнігі і тлумачыць другіх. Нешта накшталт прычотніка пры храме мастацтва».
Згодна з раманам, у 1941 годзе Ірына Горава ўдзельнічала ў абароне Масквы, Ёй было тады пятнаццаць. Яна дадала сабе гадоў і трапіла ў шэрагі маскоўскага апалчэння. «Пачалося з абстрэлу. Калі ён скончыўся, усё поле было перакапанае, быццам тут цэлы тыдзень рылася свіння. Вялікая, са слана. А потым немцы пусцілі супраць нас пяхоту і танкі. Цяжкія танкі “Валянцін”... I тут здарылася дзіўнае. Нас было дзве сотні амаль дзяцей. I мы адбілі танкавую атаку... Віця (першае каханне Ірыны Горавай. — Д. М.) спаліў адну з машын... А нас засталося пяцьдзясят чалавек... I такое an ’яненне — маўляў, вось варта было нам прыйсці — і ворагуцякае, — што гэтыя пяцьдзясят кінуліся ў контратаку... Дурныя, харошыя былі хлопцы... Камандзірам удалося іх затрымаць... Віцька падабраў нямецкі аўтамат і прыкрываў чэргамі тых, што адступалі да сваіх акопаў. Я была непадалёк. I тут... тут міна трапіла якразу тое месца, дзе стаяў ён... Я яшчэ паспела ўбачыць: высокі такі, чорны, маслісты слуп дыму і зямлі... I потым цемра... Мяне падабралі хлопцы. Міхаіл
(камандзір аддзялення. —Д. М.) сам адправіўмянеўмедсанбат... Але што яны маглі тады? Асколак сядзіць у калясардэчнай сумцы і цяпер». У творы менавіта Міхаіл стаў яе мужам. «Я чакала, і ён чакаў. He стамляўся чакаць. 1 казаў, казаў мне словы... Што мне было да жыцця пасля той смерці? Жыццё адабрала любы шлях, жыццё адабрала любага чалавека... Я згадзілася».
Гэта падзеі рамана. Як яны суадносяцца з рэчаіснасцю? Вышэй ужо адзначаўся ўдзел Э. Бялюціна ў абароне савецкай сталіцы. А вось цытата з успамінаў Молевай пра ўласнае прадстаўленне на літаратурных курсах: «Представленйе нового преподавателя Ю. Г. Лаптевым (Юрый Грыгор’евіч Лапцеў — пісьменнік, дэкан Вышэйшых літаратурных курсаў, прарэктар Літінстытута. —Д. М.) было короткйм. Научная степень. Кнйгй. Журналйстскаяработа. Участнйца обороны Москвы. Участнйца Велйкой Отечественной». А вось яшчэ адзін доказ наконт праўдзівасці літаратурнай цытаты. 29 лютага 1960 года Уладзімір Сямёнавіч пісаў з Масквы пра Н. Молеву свайму сябру Янку Брылю: «I ўсё адно, лепей бы не нараджацца на свет. Таму што для яе засталіся лічаныя гады, магчыма, месяцы. Была дзяўчынка. Быў выбух бомбы. I, як вынік, асколаку каласардэчнай сумцы. I аперацыю зараз рабіць позна».
Акрамя таго, працытуем урывак з «Балады пра галубіныя пер’і». У ім гаворыцца пра хлопца і шаснаццацігадовую дзяўчыну, якія з пачаткам вайны пайшлі на фронт:
Хлопцы танкі сустрэлі ружэйным агнём I забітымі ў полі ляглі.
I дзяўчыну таксама не мінуў свінец.
Гарэлі пясок і трава.
Had грудзьмі белай зоркай застаўся рубец, Дзе асколак пацалаваў.
Згодна з раманам, нават пасля шчырай размовы «я так і не дачакаўся цвёрдага адказу, — сказаў Андрэй. — Яна кажа, што
я неразважлівы, размаўляе са мною пра ўсё, абы не ўспамінаць таго, што было».
Пасля вайны Элій узяў шлюб з Нінай Молевай. Маладыя пасяляліся на Арбаце, у пяціпакаёвай кватэры яе бацькоў, абстаўленай еўрапейскай мэбляй XVI-XVIII стагоддзяў (яе сабраў дзядуля Ніны, царскі генерал). Менавіта туды паступова была перанесена бялюцінская калекцыя, якая працягвала папаўняцца. У мастацкім асяроддзі хадзілі чуткі пра сувязь Бялюціна з савецкай контрразведкай, нібыта ён займаўся перавезенымі каштоўнасцямі. Але гэтая версія пакуль не мае дакументальных пацвярджэнняў.
Калекцыя ўключала каля тысячы прадметаў, у тым ліку амаль 200 карцін. Сярод іх працы Веласкеса («Мужчынскі партрэт»), Леанарда да Вінчы («Мадонна з кнігай»), Данатэла («Бюст сваяка Медычы»), ван Дэйка («Партрэт Сусаны Фоўрмэн»), Мікеланджэла («Галава фаўна»), Рубенса («Вакханалія», «Сусана і старцы»), Рэмбрандта («Продаж правоў першародства»), Тыцыяна («Марыя Магдаліна, якая каецца»), а таксама творы іншых славутых мастакоў.
Зрэшты, гаворка пра калекцыю чакае нас наперадзе. А пакуль вернемся да ўзаемаадносін Уладзіміра і Ніны, а таксама іх прататыпаў у «Леанідах..Згодна з раманам, Андрэй Грынкевіч «апошнія месяцы дрэнна спаў. Ён нават еў дрэнна ў тыя дні, калі не бачыў яе. Як марфініст без морфію. Дзень праходзіў у напружаных думках аб ёй, ва ўпартай, але часта бясплоднай працы, у бязмэтных бадзяннях па горадзе. А вечарам чалавек клаўся ў ложак і гадзін да чатырох не мог спаць. Ліхаманкавыя думкі, уяўленні, часам нейкая блытаная сувязь слоў, знешне стройныя сказы, якія нічога не азначаюць. Потым — цяжкі сон, у якім ён ні разу не бачыўяе. А потым, гадзінусем, быццам шокавы ўдар, калі прачынаешся, седзячы на ложку».
Падчас адной з экскурсій «Ірына ўвесь час была спакойнай і халоднай, ані разу не затрымала на ім вачэй. Так, суха прабягала позіркам. I ад срэбнага дня і ад яе халоднасні ў душы нараджаўся нейкі лікуючы адчай».
Часам цяжка было зразумець, гульня гэта з яе боку ці проста жаданне ўцячы ад кахання. На адной з лекцый Горава расказала слухачам нібыта абстрактную гісторыю, а фактычна прысвечаную іх узаемаадносінам: «Вось я, напрыклад, чытала нядаўна раман. Ён — амерыканскі мастак. Яна — псіхіятр з Парыжа. Пакахалі. Так, як рэдка бывае. Што рабіць яму без скалістых гор, без узараных прэрый, без мамантавых дрэў? I што рабіць ёй без Парыжа, без клінікі, без справы свайго жыцця? I, як ні стараюцца, каханне гіне, бо кожны не можа дараваць другому нежадання ахвяраваць сабой». 3 ліста Ю. Гальперыну 21 снежня 1959 года: «Нас очень разделяет работа, крепко прйзываюіцая ее к Москве... но все это не важно, еслй она меня любйт».
Пра ролю Молевай у жыцці Караткевіча кажуць нават дробязі. «Ён апрануты быў не па модзе і на адзенне менш за ўсё глядзеў, — узгадваў Валянцін Кравец. — Штаны вечна былі непрасаваныя. Прасавала яму штаны мама, а часам яны проста пад матрацам ляжалі. Трэба сказаць, што ён ніколі не быў франтам. А тут прыехаў з Масквы, калі ён закахаўся ў Молеву. З’явіўся ў клятчастым модным паліто, у бэрэце. Карацей, Воўку было не пазнаць».
У рамане пасля лекцый Горава і Грынкевіч накіраваліся на выстаўку, а потым у заснежаную зону адпачынку. Дазволю сабе тры цытаты з рамана: «Менавіта таму падаў ёй зялёную літоўскую хустку і футрачку, а потым выйшаў з ёю на сляпуча белы снег, які яшчэ не паспелі запляміць сятчатымі слядамі галёш.
— А на мне гэтая хустка. Я не хацела сёння ісці з вамі.
— А што хустка?
— Ды яў ёй на матрошку падобная. <... >
А дрэвы былі заснежаныя. I ён моцна патрос за сук клёна, пад якім яны ішлі. Іскрамётны, трохі нават звонкі снег сухім пылам пасыпаўся на іх з галін. <...>
— Ведаеце, чаго не хапае на гэтых сініх дрэвах?
— Ведаю. Снегіра. Чырвонай іскры».
А цяпер урывак з ліста Уладзіміра Караткевіча ад 7 студзеня 1960 года: «Мне нужны вашй йзумйтельные серыеглаза, вашаулыбка,
вашй “матрёшкйны вопосы" под платком, мне нужна ваша любовь ко мне й моя бесконечная любовь к вам. <... > Для меня сейчас хорош снег только потому, что его можно отряхнуть на вас й на себя с вет кй, хорош снегйрь, потому что вы йх любйте, хороша луна только потому, что, — помнйте? — когда мы ехалй йз Загорска, она, как на воде, проложйла дорожку на льду пруда. 14 кругом былй чёрные сйлуэты верб, a no этой лунной дорожке скользйлй тенй мальчйшек».