Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча  Дзяніс Марціновіч

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
35.48 МБ
У рамане ў той дзень Горава паведаміла Андрэю, што «ўчора я чамусьці дала згоду на аперацыю. Мне раптам вельмі захацелася жыць. He ведаю чаму. У студзені еду ў міжнародны шпіталь, у Вену. Калі не паеду — абяцаюць год жыцця». У якасці падцвярджэння гэтага факта прывядзём цытату з ліста Караткевіча да Молевай ад 2 студзеня 1960 года: «Вот й Новый год прошел. 14 скоро вы вернетесь йз Женевы. Боже мой, хоть бы только у вас всеудачно вышло с Веной».
Наступныя сцэна «Леанідаў...» найбольш трапяткая і лірычная — гэта эпізод першай блізкасці герояў. Якраз у той жа час, 21 снежня 1959 года, У Караткевіч напісаў Ю. Гальперыну: «14 наконец, та, о которой я тебе пйсал, прйзналась мне, что любйт меня» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 38-39). Пазней Караткевіч прызнаецца ў лісце да Ераніма Стулпана, што гэтыя падзеі адбываліся «позже, чем опйсано мной. Но я ведь роман пйшу, а не дневнйк мойх отношенйй с нею» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 23).
У рамане ў той дзень Ірына кажа Андрэю: «Калі бумяне, хоць пяць год... Пайшла б не думаючы, адразу». А вось цытата з ліста пісьменніка да Янкі Брыля, датаванага 29 лютым 1960 года: «I гэты чалавек хоча быць са мной. Я ведаю гэта, і не толькі са слоў. I ніколі са мною не будзе менавіта з гэтай прычыны. He хоча, каб мне было дрэнна. Сказала: “Кабя ведала, штомне далі тры гады — не было 6 нават слова супраць гэтага. А пакінуць цябе праз месяц, — я не магу, не трэба”. <... > А я без адзінага слова падзяліў бы з ёю ўсё, усе гады, што мне дадзены. У другіх ёсць справа, ёсць сваё жыццё. А мнеўсё гэта непатрэбна».
У той вечар Горава «раптам прыўзнялася.
— Абяцай мне, што ніколі не здымеш са сценкі майго падарунка.
— Абяцаю.
— Я табе падару рэпрадукцыю “Венеры”Бацічэлі. Усе кажуць, што гэта я... Праўда ж, гэта можна?.. ІПто б ні здарылася noтым — гэта ж толькі фрагмент карціны». Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра ўзгаданую вышэй калекцыю. Тое, што гэты эпізод не фантазія, сведчаць цытаты з ліста Караткевіча да Гальперына ад 21 снежня 1959 года («Еслй хочешь знать — какова ее наружность — посмотрй на лйцо мадонны Боттйчеллй. Это почтй точный ее портрет»; БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 3839) і да самой Молевай ад 7 студзеня 1960 года: «А от вас все еіце нет нй строчкй, нй, хотя бы, Боттйчеллй».
Нядоугае шчасцв
«Сустрэліся перад самым ад’ездам. <...> Шляхі абаіх ужо з заўтрашняга дня, і на цэлых паўтара месяца, разыходзіліся. Яго чакалі снягі, сум і ўтрапёная праца, сапраўдны бой, у якім ён павінен будзе выйграць яе, ды яшчэ страшэнная трывога за тое, небяспечнае, штояе чакала. Ён верыўу лепшае, але задушыць гэтую трывогу не мог» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»), «Дело решйтся окончательно в феврале», — пісаў пісьменнік Ю. Гальперыну 21 снежня 1959 года.
У рамане Грынкевіч пачаў працу без адпачынку. «Андрэй уставаў у шэсць гадзін раніцы, калі ў гарадку гарэлі толькі рэдкія агні і ранішні снег вішчаў пад лыжамі. 3 адхону на дняпроўскі лёд, потым на стромы адхон процілеглага берага. Праз дзесяць хвілін ужо не хочацца спаць, знікае некуды свінцовы цяжар стомы. Лыжы бягуць па зарэчных палях, перасякаючы ваўчыныя сляды і хітрыя зайцавы петлі.
Вялікі круг на поўнай хуткасці. Потым імпэтны, як падзенне, палёт дном яра, — мільгаюць хмызы над галавой. <...>
Мезанін. Снеданне з моцнай кавай... Звычайна першыя радкі даюцца цяжка... Прымусь сябе. Сілком... I вось ужо цябе ўладна ўзяло ў рукі нейкае адчайнадушнае захапленне працай, калі шкада працягнуць руку за папяросай, калі ўспрымаеш як катастрофу тое, штоўручцы скончылася чарніла. <...> Падаюць са стала лісты: адзін... другі... трэці... I потым, у гадзіну ночы, вячэра і зноў лыжы: не больш чым на трыццаць хвілін. Гэта каб спаць. Яму вельмі трэба спаць. Заўтра зноў дзень працы».
А вось што пісаў У. Караткевіч пра свой лад жыцця самой Н. Молевай 2 студзеня 1960 года: «Сел работать й работаю как черт, часов no двенадцать в день. Работал бы й больше, но тогда хуже выходйт, я знаю. Больше нйчего не делаю. Только утром на час на лыжах. Бегу через Днепр, ухожу в поля йлй в блйжнйй поредевшйй лес. Спортсмены за мой бег й гроша не далй бы, но ведь главное не в красоте, а в вынослйвостй».
Навошта ён так знясільваў сябе? 3 аднаго боку, каб не думаць увесь час пра каханую. Але, з другога, была яшчэ адна прычына. «Уж лучше драться, чем помйрать — в этом я убежден, — пісаў Караткевіч Гальперыну 21 снежня 1959 года. — A то, что неплохой боец — узнают все. Очередные задачй таковы: к лету нужно заработать двестй тысяч. Многовато? Попробуем. Еду в Оршу, шлнфую сценарйй й посылаю его на конкурс. Делаю две пьесы. Напрягу все сйлы — только бы не надорваться. Пйть й гулять бросйл, на счету каждая мйнута. Ты знаешь, я нйкогда не гнался за этйм, но раз нужно, так нужно.
Зачем мне это? Куплю в прйгороде Москвы домйк й машйну, чтоб она могла ездйть на работу (сейчас у нйх прекрасная квартйра в районе плоіцадй Маяковского). Она не пошла 6ы на это, еслй б знала, но моя гордость нйкогда не позволйт мне, чтобы она стала хуже жйть» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 38-39).
За гэты час ён напісаў Ніне Міхайлаўне некалькі глыбокіх, пранізлівых лістоў. «Чатыры лісты...», — кажа Грынкевіч у рамане сябру Янісу. У рэальнасці іх было тры: ад 2, 7 і 16 студзеня. Усе, згодна з папярэдняй дамоўленасцю, былі адпраўлены
на адрас бацькоў Молевай (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 3-3 адв.). Караткевіч не хацеў, каб яны трапілі ў рукі мужа:
«Зачем я себе, еслй вас нет рядом? Зачем мне рукй, еслй я не могу обнять вас, глаза, еслй я не могу смотреть ймй в вашй глаза, стйхй, еслй я не могу пйсать о вас й для вас.
Вы м.оя первая, которой не было, вы моя самая всесйльная й последняя.
Понймаете, мы вечны. Может быть, я йскал вас пятьсот лет назад й вы скрылйсь от меня. Но я всеравно, всеравно вас найду. Мне уже не стыдно й не страшно нй людей, нй землй, нй слов — разве не всеравно?
Мйлая моя, мой хохлйк с фонарйком, моя глазастая сйняя пролеска, птйца-сйнйца, добрый огонек в метель, пушйстый мой заяц — дайте уж мне сказать то, что не смог сказать в глаза. Вашй голубые рукй — целую ux. He могу без нйх».
Працягнём фразу Андрэя ў рамане: «Чатыры лісты, і ні на адзін няма адказу». 8 лютага 1960 года Караткевіч піша Гальперыну з Оршы:
«Ф-фу-у! Как гора сплечь свалйлась. Сделал, наконец-то, большую часть работы й только что вернулся йз Мйнска, где бегал no редакцйям... Пьесу отдал Макаёнку на прочтенйе, ему же одйн кнносценарйй... Второй Галка (жонка сябра Караткевіча — Валянціна Краўца. — Д. М.) отнесет на тайный конкурс... Кроме того, отдал в “Полымя” поэмку й два рассказа, в “Маладосць” кое-какйе стйхй, на телевйденйе кое-какйе cmuxu й т. д. <...> Н все это, кажется, зря. За месяц — нй слова от нее. Печально. Но что же сделаешь. Нй прйкажешь ведь» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 15. Арк. Г-2). Трэба дадаць, што менавіта падчас знаходжання ў Оршы Уладзімір Караткевіч задумаў адзін са сваіх найлепшых твораў — аповесць «Сівая легенда» і пачаў працаваць над ім. 20 студзеня 1960 года ён прызнаваўся Ераніму Стулпану: «Напйсал 17 странйц йсторйческой noeecmu “Сказанйе о любвй”... которую думаю посвятйть Н. М„ потому что это будет настояіцйй гймн любвй й чйстоте. Рассказ ведется от лйца наемного
солдата-швейцарца. Его слегка цйнйчный, веселый й чйстосердечный рассказ позволшп все оттенйть ярче» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 3; у студзені наступнага года Караткевіч удакладніў, што «моя “Седая легенда” раньше... называлась “Сказанме о любвм”» — АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 16).
Больш падрабязныя звесткі пра рэакцыю Ніны Молевай на лісты Караткевіча знаходзім у тым жа лісце да Ераніма Стулпана: «Вот уже 21 день я здесь й не получйл за это время нй одного пйсьма. <...> Hu ответа, нй прйвета, нй слова. Сглаз долой — йз сердца вон. He знаю, на операцйй она, непрйятностй у нее ылй просто я не нужен? Скорее всего, последнее. Ну что же, так йлй йначе, а надо нестй на плечах й недоуменйе, й тоску, й неутоленную нежность. Просйть поіцады не у кого, хотя, еслй бы я знал, у кого ее просйть, я вымолйл бы ее даже самой жйзнью.
Что же такое, Еронйм? Чем я мог прогневйть судьбу? Н что я мог сделать плохого Н. М., что она так поступйла co мной?
Ты знаешь меня, с нею я до конца был бы такйм, как до сйх пор, очень внймательным, очень нежным й верным. Ну что ж, суждено, так суждено. Буду молчать. Остаются шр друзья, вроде тебя, бумага, — еслй только я не лйшусь способностй пйсать, — й людй, й музыка, й вйно. Бог с нею, я не могу счйтать за ней обйд, я не могу счйтать ее худшей, чтобы нй случйлось, даже еслй бы она оскорбйла меня до смертй й предала. Пусть она прожйвет сто лет, пусть будет счастлйеее всех, пусть нйкогда не оставйт ее талант. Н пусть все, кого она встретйт, любят ее так же сйльно, какя. Лйшь бы ей было хорошо» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 3-3 адв.).
Гцльня з каханнем
У лютым Караткевіч вярнуўся ў Маскву. Ці дапамагло Н. Молевай лячэнне за мяжой? У рамане пра гэта паведамляецца наступнае: «Нічога не змянілася. Аперацыю палічылі немагчымай». Што ж адбывалася ў рэальным жыцці?
Уладзімір Сямёнавіч пісаў Янку Брылю з Масквы 29 лютага 1960 года: «На выкацыях я паміраў кожны дзень: яна былаў Вене, у клініцы. 1 там адмоеіліся. А стан усё пагаршаецца. I вось прыгожы, поўны сіл чалавек, чалавек вялікай душы і мужнасці, адна з самых разумных жанчын, якіх я сустракаў, гіне. Як апошняе — вырашылі зрабіць аперацыю тут, — нейкія звышмоцныя магніты. I шансаў на поспех — адзін з сотні.
Узяць бы яе сілай з гэтай хлусні, з гэтага вялікага, абыякавага да чалавечай пясчынкі горада.
Нельга. Урачы даглядаюць. I так некалькі месяцаў. Там хірургічны скальпель. I так, як зараз, я не магу бачыць яе калі захачу, хоць бы адчуваць подых за сцяною, — так, я не магу стаяць калі клінікі, пытацца пра яе, насіць ёй кветкі. Гэта будзе другі ўсё рабіць. Проста так, як спакойны абыякавы муж. Без асаблівага болю сардэчнага».
Пасля вяртання з-за мяжы адносіны паміж закаханымі істотна змяніліся. «Ты ведаеш, я зрабіўусё, што мог, — казаў у рамане Андрэй Янісу. — 1 вось я пяць разоў сустракаўся з ёю, і яна кожны раз пазбягаларазмовы абгэтым... Тройчы прызначала спатканне і падманвала, не прыходзіла. А я, здаецца, зусім страціў гонар. Прызначае на пяць. Я чакаю да паловы шостай, потым кажу сабе, што пераблытаў, пэўна, і спатканне ў шэсць. Чакаю да паловы сёмай і даю сябеўмовіць, што, можа, у сем. <...> I так было потым усе тры тыдні». А пасля «ён раптам зразумеў, што яна ніколі не будзе з ім. I адначасова ўцячы ад яе ён не можа, а без яе няма жыцця. Значыць, няма чаго супраціўляцца. Жыццё абрыдзела, жыццё не дало шчасця — нашто тады ўсё».