Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча  Дзяніс Марціновіч

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
35.48 МБ
У той час дзяўчына і хлопец часта сустракаліся. Іх адносіны працягвалі заставацца сяброўскімі («о моем отношенйй к ней она не знала, в лучшем случае могла догадываться», — пісаў Караткевіч Гальперыну (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8 адв.)). Пра падарожжы і вандроўкі, як разам з сябрамі, так і ўдваіх, згадваецца ў аповесці «У снягах драмае вясна». Вядома, пэўныя эпізоды маглі стаць вынікам мастацкай фантазіі аўтара. У любым выпадку, адсылаю цікаўных чытачоў да твора.
Разрыу
Праілюструем сітуацыю, якая прывяла да разрыву ў адносінах, праз лісты Караткевіча да Ю. Гальперына. Паводле іх, прычын было некалькі. Па-першае, адмоўнае стаўленне да будучага пісьменніка маці дзяўчыны. «Мать у нее строгая была, хотела для едйнственной дочерй самого лучшего, будь я аспнрантом — й разговору бы не было бы» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4).
У творы «Горкія напевы», што датуецца 1955-1956 гадамі, Караткевіч намаляваў карціну вельмі правільнай і ў нечым мяшчанскай сям’і:
«Ты жыла ў такім прыстойным доме, Што ад “тону” млосна ўсім было.
Канарэйкі вывяліся з моды, Але ўсё адно ў такіх дамах “Стыль" пануе ўладна над “прыродай”, А жывое выклікае жах.
Праўда ёсць і новых густаў слова: Як бажок, як палкая любоў,
Hadраялем хмурыцца Бетховен. <...>
Граюць “Лунную”з адметным смакам, Граюць так, што я, каб быў сабакам, Пысу ўзвёў да люстры і завыў. <... >
Шкляначкі, імбрычкі — не адбіцца.
I варэннем сталі б частаваць.
Радзілі 6 з начальствам не сварыцца, He кахаць, не біцца, не палаць. <...>
Жывяце як крот які падземны, Працы ўнікаеце і мар.
п
1 сучаснасць вам не гул паэмы, А сухі і нудны цыркуляр».
Другой прычынай, якая вынікала з першай, стала тая акалічнасць, што Караткевіч сапсаваў свае адносіны з начальствам і не меў вялікіх кар’ерных перспектыў. «А я обострыл co всемй отношенйя, высек стйхамй многйх начальнйков нз унйверсйтета. Я не жалею, но не стойлй онй такой моей жертвы» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4). У паэме «Ліста нямае» Караткевіч прызнаваўся: «Юрысты, я вас не любіў ніколі... / Яна памятае, як вершам вольным / Я жартам іх абсмяяў калісь». Далей у паэме прыводзіцца сам жарт (магчыма, ён сапраўды меў месца). Напрыклад, у ім сустракаюцца наступныя радкі:
«А ён табе: “Дык па сто другой Вас, значыцца, і запрыходуем”.
I пойдзеш ты на турэмныя сходы, Быццам ты не Валодзя зусім, а злодзей».
He цяжка ўявіць, якую рэакцыю маглі выклікаць такія радкі ў правільнай савецкай сям’і, ды яшчэ ў сталінскія часы.
Па-трэцяе, паміж Уладзімірам і Святланай адбыўся канфлікт. У паэме «Ліста нямае» ён апісаны наступным чынам:
«Сябра быўу мяне, прыгожы, вясёлы... <...>
Трохі з’едлівы, праўда, — французскай школы... <...> У яго між зубоў варушылася джала,
Што зрабіла 6 гонар і сатане:
Быў паклёп, як хуткі ўдар кінжала, Быў паклёп, як атрута ў добрым віне.
Ядаведаўся, быццам “э-э... нейкая пара...", Быццам “э-э... насіць табеў сэрцырубец”. О каханая, нельга сказаць ізараз, Што за бруд яны шпурнулі ў цябе:
Мы 6, вядома, і самі ва ўсім разабраліся, Аяе гэтыя людзі з ходу ў галоп I пра мяне бессаромна сказалі, Быццам я навёў на цябе паклёп, А пасля сказалі., што друг мой любы Атрымаў на гэтым нейкі барыш.
I адзін аднаму мы набілі зубы,
I на нашай дружбе паставілі крыж.
А каханай, шчасцю майму і гору,
Ў сэрцы раптам адчуўшы жорсткасці лёд, Я сказаў такое, што нават сорам I прыпомніць гэта праз некалькі год».
У лісце да Гальперына Караткевіч пісаў: «А тутеце помог друг н догадался пустйть между намй черную кошку. Н была обйдчйвость, й была космйческая, невероятная, страшная глупость» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4 адв.). А вось інфармацыя ў другім лісце: «Это была короткая йсторйя: кончйлась тем, что нам насплетнйчалй одйн на одного, было много непрйятного, трагйческого. Ей было тем легче отвернуться от меня, что о моем отношеніш к ней она не знала, в лучшем случае могла догадываться» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8 адв.).
У вершы «Юнацтва маё», што быў змешчаны ў кнізе «Быў. Ёсць. Буду», Уладзімір Караткевіч пісаў:
«I развёў нас не леў і не востры кінжал,
He вакзалаў далёкіх агні,
А гады пакут і няшчырых пахвал, Даносаў і брыдкай хлусні.
I вебаў паклёп, як сэрца крануць,
I нас аддзяліў сцяной,
I паверыла ты, і змяніла вясну На шаўкі, што знасіла даўно».
У згаданым ліставанні Уладзіміра захоўваецца недатаваная цыдулка Караткевіча да аднакурсніка, якога ён называе «сеньор» і «Мншка» (мы яшчэ вернемся да гэтага імя). Там ідзе гаворка пра нейкага Жэньку, з-за якога Караткевіч пасварыўся з адрасатам (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 35). Але ў аповесці «У снягах драмае вясна» Жэнькай клічуць якраз сябра галоўнай гераіні, які раўнаваў Уладзіслава да Алёнкі! Больш за тое, у згаданым лісце Караткевіч піша: «Незнаю, что ты думаешь о Светлане М. — зол на неё. Пйсем нет й нйчего нет. Больше ногй моей не будет там. <...> Передавай ей спасйбо за неболыйое гостепрйймство, за добрые слова й прочее. He знаю, смог лй я за это хоть в малой степенй отплатйть стышкамй. Еслй нет — прйшлю её блокнот. Навязываться нйкому неумею, da й нежелаю. He нравятся мой стйхй — обойдусь, не нравшпся моё обіцество — не стану бывать. Я сам себе обіцество й мне в этом обіцестве не бывает скучно» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 35-35 адв.).
У аповесці «У снягах драмае вясна» супраць Уладзіслава Берасневіча (чыім прататыпам, нагадаю, з’яўляецца сам Уладзімір Караткевіч) наладжваецца паказальны працэс з традыцыйнымі для таго часу абвінавачваннямі (дзеянне адбываецца ў 1952 годзе). Нагадаю таксама, што ў аповесці галоўнаму герою супрацьстаіць кар’ерыст Маркіч, які з’яўляецца камсамольскім сакратаром курса. У творы пра героя сцвярджаецца наступнае: «I хаця Маркіч гаварыў заўсёды правільныя словы — нейкай мяртвячынай аддавалі яны ў яго. Зусім была адна справа, калі гэтыя словы казала газета, і зусім другая — калі казаў Маркіч. Апранаўся ён франтавата, але меў нейкі сонны, быццам закансервіраваны яшчэ ў мінулым стагоддзі твар: халодныя, тытунёвага адцення вочы, вусны, складзеныя іжыцай, лоб вузкі, касы, з вялікімі залысінамі. I вяртлявая стройная постаць, і гарачая, мокрая далонь. Бр-р-р».
Цікава, што ў рэальнасці прататыпам такога непрыемнага героя магла выступаць... дзяўчына! У ліставанні Караткевіча з аднакурсніцай Таняй, што захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ, ідзе гаворка пра сітуацыю, калі студэнты мусяць
у нядзелю ехаць у саўгас, хоць ва ўсіх маюцца іншыя планы (напрыклад, Таня збіраецца з сяброўкай у тэатр). 3 гэтай нагоды узнікаюць згадкі пра асобу парторга Веранікі: «...какую пламенную речь пройзнесла Веронйка no этому поводу» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 65). Аднакурсніца піша Уладзіміру: «Но Вова, ведь это очень злой, вредный человек, она готова устройть подлость в любое время. Кому бы то нй было» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 65 адв.). А ў іншай цыдулцы хтосьці піша Караткевічу, што да яго (яе) прыйшла «запйска, в которой ты говорйшь о стремленйй В. властвовать над людьмй» (ЦНБ. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 99). Магчыма, менавіта асоба Веранікі паўплывала на распрацоўку вобраза Маркіча.
У апавяданні «Ідылія ў духу Вато», дзеянне якога адбываецца ў 1951-м, гераіня праз гады прызнаецца герою: «Я даведалася, што яны ўзвялі на цябе паклёп, што гэта яны выжылі цябе з універсітэта. <...> Гэта была вялізная подласць: наклеіць на цябе, такога добрага да людзей, тоіі паршывы ярлык. Але ж ты памятаеш, які быў час? I я адхіснулася ад цябе, паверыла».
У даследчыкаў пакуль адсутнічае інфармацыя пра такія падзеі. He сустракаюцца яны і ў нешматлікіх успамінах кіеўскіх сяброў і знаёмых Караткевіча. Неабходна ўлічваць, што Уладзімір паспяхова закончыў універсітэт у 1954-м. Магчыма, менавіта ў 1952-м адбыўся канфлікт. На карысць такой версіі сведчыць радок з вышэйзгаданай паэмы «Ліста нямае»: «Пяць вялізных гаооў над зямлёю сплыло». Калі ўлічваць, што паэма была скончана ў 1957 годзе, разрыў мог сапраўды адбыцца ў 1952-м. Акрамя таго, дзеянне аповесці «У снягах драмае вясна» якраз пачынаецца «ў канцы лютага тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят другога года».
Магчыма, Караткевіч вырашыў абвастрыць канфлікт і дадаць да яго грамадзянскія праблемы. Зрэшты, гэтае пытанне яшчэ патрабуе свайго вырашэння.
Пасля універсітзта
А ў 1954-м будучы пісьменнік закончыў Кіеўскі ўніверсітэт і паехаў працаваць настаўнікам у вёску Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці. Анатоль Верабей адносіць да гэтага года рускамоўны верш «Я молчу. Давным-давно забыл я...». У творы ёсць наступныя радкі:
«Вон он, поезд, в дымке йсчезает...
От душй твоей меня увёз. <... > Расставанье будет невесёлым, Встреча вряд лй будет веселей... Впередй ж пока родные сёла Н печаль велйкая полей».
Апошняя цытата, хутчэй за ўсё, сведчыць пра наведванне Уладзімірам Оршы пасля заканчэння ВНУ і перад ад’ездам у вёску. Увесь гэты час Караткевіч думае пра Святлану і піша для яе. Верш «Матчына душа», які даў назву першай кнізе паэта, відаць, узнік летам 1954 года. Бо менавіта гэтым часам датуецца аўтограф на рускай мове «Ты теперь у теплого моря» с прысвячэннем «С. М.-к» (датаваны 18 ліпеня 1954 года). Вядомы і больш позні беларускамоўны аўтограф пад назвай «Прадмова да песні» і з пазнакай «Прысвячаю С. М.», які А. Верабей датуе канцом верасня-снежнем 1955 года. Малады пісьменнік спадзяваўся скарыць сэрца дзяўчыны сваёй першай кнігай: «Почему не остался, почему не убедйл, почему? Ждал всё, вот явлюсь й брошу кнйгу» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4 адв.).
Сапраўды, старонкі «Матчынай душы» літаральна дыхаюць каханнем. Яго найлепшая любоўная лірыка прысвечана якраз Святлане:
«Ёсць дробязі, што поўныя значэння: Каханне першае растопіць лёд
I нават палавіку цёмных сенях Век памятны, як казкі першых год.
Мо толькі для таго яно прыходзіць, Каб мы запамяталі на вякі, Як пахнуць рыбаю начныя воды, Яку траве мігаюць светлякі».
(«Зімняя элегія»),
Разважаючы пра гісторыі свайго кахання, Караткевіч пісаў у лісце да Гальперына 7 студзеня 1955 года: «...э да ладно, чего толковать» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 11. Арк. 6 адв.). Такая ацэнка прынцыповая, бо ў іншых лістах будучьх пісьменнік быў шчыры з сябрам і дзяліўся з ім сваімі сардэчнымі справамі. Таму, хутчэй за ўсё, у той час Уладзімір яшчэ не меў ніякай пэўнай інфармацыі пра Святлану.