Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
Грынкевіч задумаўся пра самазабойства. Але ў апошні момант яму ў рукі трапіў ліст ад сябра з Мінска Якуба Каптура: «...мне цяжка гаварыць аб гэтым... Палічы сабе ты мяне бурклівым дзядзькам, палічы нават пашляком, але, слухаючы твае словы, я міжвольна думаў: колькі харошых, мілых, цудоўных, юных, разумных істот марыць недзе сустрэцца з такім чалавекам, як
ты, дарагі мой дзівак, паэт, сумленны чалавек!» Менавіта ліст, а таксама перажыванні сябра Яніса выратавалі Грынкевіча ад паспешлівага ўчынку.
Дык вось цяпер вядома, што за прыдуманым імем Якуба Каптура хаваўся Янка Брыль. Больш за тое, 8 сакавіка ён напісаў Караткевічу ліст, які з невялікімі скарачэннямі быў устаўлены ў раман!
16 сакавіка 1960 года Уладзімір Сямёнавіч зноў пісаў Брылю ў Мінск: «Разумееце, з астатнімі мне сумна і нудна. Я і спрабаваў клін клінам выбіваць — не атрымоўваецца. Пуста. Заўсёды тыя самыя, — з невялічкімі варыяцыямі, — прыёмы флірта і тэмы для размоў. Я прайшоў той час, калі дастаткова цалавацца ў парку і ляжаць поруч (хоць, вядома, гэта добрыя рэчы). Мне патрэбны друг, на якога я спадзяваўся б як на самога сябе і нават больш, другразумны, друг, які можа ўсё зразумець і не будзе патрабаваць лейцаў. Які верыць мне да канца і якому я сам веру.
He скажу пра старэйшых жанчын, але з маладых гэта адзіная, з якой мне лёгка. Нам ніколі не бывае сумна, калі мы разам, у нас заўсёды ёсць што сказаць адзін аднаму. Нам добра нават маўчаць, думаючы аб адным».
Між тым гульня з боку Ірыны Горавай працягвалася. «Або будзьце з ім, або пакіньце тлуміць чалавеку галаву», — казаў ёй у рамане Вайвадс. У рэальнасці 20 красавіка 1960 года Караткевіч пісаў Гальперыну: «В Москве тйхйе, ясные й прохладные вечера. Н очень мне в этой Москве грустно на сердце. Потому что не ладытся, в обіцем сугцествованне то. СНйной чепуха й заваруха. Н, кажется, я скоро возьму й женюсь на просвйрне, йлй на вдове церковного старосты» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 15. Арк. 4 адв.).
Як развіваліся падзеі ў «Леанідах...» далей? «У адзін з першых дзён мая, калі нават Чыстыя Пруды расквітнелі зялёным колерам жыцця, калі нават мёртвыя дошкі рэдкіх драўляных платоў укрыліся пасля дажджу аксамітным налётам і калі ён сказаў ёй: “так альбо не”, — яна адказала з ледзянымі вачыма:
— Выявіцераней свой шлях, а потым скажыце мне. <...>
— Досыць гуляць у хованкі. Трэба, каб трэці ведаў усё. Застанецеся вы з ім альбо не — хай вырашаюць гэтыя дні. Бо я больш не магу». У той вечар на размову да Грынкевіча прыйшоў муж Горавай Міхаіл. «Уначы плыве папяросны дым, / Я сам-насам з кяліхам віна. / Ў мяне размова мужчынская з тым, / Каго кахае яна», — напісаў Караткевіч у паэме «Плошча Маякоўскага». Сустрэча, зразумела, закончылася нічым.
«Прайшоў і амаль увесь май, як праходзіць усё добрае на свеце. Пару разоў Андрэй ездзіўу Мінск. У яго адносінах з Ірынай нічога не змянілася. Цяпер яна не мучыла яго, алеўсяляк пазбягала. <... > Гэта станавілася нясцерпным. Андрэй ужо не мог ні есці, ні спаць. Горш за ўсё, што ён разумеў прычыну гэтага, але не мог не кахаць. Розум немеў ніякага дачынення даўсяго, што з ім, Андрэем, адбывалася», — так расказваецца пра падзеі ў «Леанідах...».
«...У канцы мая, — працягвае аўтар рамана, — вялікая група хлопцаў і дзяўчат разам з Горавай і Галінай Іванаўнай (завучам літаратурных курсаў. — Д. М.) паехала на некалькі дзён у Ленінград. Гэта было нешта накшталт развітальнага падарожжа. У чэрвені большасць з іх павінна была назаўсёды раз’ехацца па сваіх гарадах, пакінуўшы Маскву і адзін аднаго. Таму нават у весялосці прысутнічаў нейкі сум. I толькі Грынкевіч ехаў на поўнач радасны, 6ы ў вясельнае падарожжа. Быць з Ірынай у адным вагоне, жыць у адной гасцініцы, цэлы тыдзень быць з ёю... <...> He, гэта было такім нясцерпным шчасцем, што кружылася галава. ...Гэта быў горад — мара. <...> Гэты горад быў падобны на тыя гарады, якія сняцца ў самых шчаслівых снах дзяцінства, аб якіх потым плачаш, не маючы змогі трапіць у згублены рай. <...>
I ён... ведаў: усе гэтыя дні яна аддасць толькі яму, толькі для яго. Усё. Цалкам. У гэтым быў нейкі горкі гонар, які даваў яму сілы жыць. Ірына сапраўды ўсё аддавала яму: кожны позірк, кожны рух, кожнае слова. <...> ...Дзесяць дзён здаваліся вечнасцю. Дзесяць дзён прайшлі. За два дні да тэрміну яна атрымала выклік з Масквы».
Цікава, што вандроўка сапраўды доўжылася дзесяць дзён, з 21 да 31 мая 1960 года. У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ захоўваецца яе план, напісаны рукой Караткевіча (ён не супадае з афіцыйным планам, надрукаваным на машынцы). Згодна з ім, 23 мая навучэнцы курсаў планавалі наведаць Эрмітаж і паглядзець горад «до Летнего сада no набережной (Зймнйй, Адмйралтейство й т. д.) — на пароходе до Смолыюго». 24 мая — зноў Эрмітаж і «Лйтературный Ленйнград (Петербург Пушкйна, Достоевского, Блока)». На наступны дзень ■— Пецяргоф і Араніенбаум (па моры). 26 мая — зноў Эрмітаж, 27-га — Дзяржаўны рускі музей, Елагіны астравы і інш. За астатнія дні меркавалася паглядзець Разліў, кватэру Леніна, музеі-кватэры Някрасава і Пушкіна, ліцэй разам з Царскасельскім паркам, Музей крыміналістыкі і Волкавы могілкі (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах 1027. Арк. 2).
Неўзабаве пасля вандроўкі ў Ленінград адбылася вырашальная сустрэча. «I тут яна павярнула да яго аблічча, нейкае такое незнаёмае аблічча, што ў Андрэя абарвалася ўнутры. Што ў ім было, у гэтым чужым абліччы? Вядома, было яно трохі больш змарнелым, чым заўсёды. Але галоўнае было не гэта, не пустыя вочы, нават не пасмяглыя вусны. Галоўным быў выраз. Быў на гэтым твары выраз такой грэблівай пагарды, што стакратна горшы і за самую нянавісць. <...> ...Наступнае патанула ў тумане. Часу не было. Ён не ведаў, гадзіны прайшлі ці дні. Бы ў пянага, у вачах засталіся толькі рэдкія ўрыўкі падзей. А між тым, ён не піў ні кроплі. Наўрад ці ён і еў нешта ўсе гэтыя дні. <...> Сустрэў на вуліцы суседа па інтэрнаце. Той казаў нешта аб тым, што яго шукаюць тры дні... <...> Значыць, тры дні не начаваў там. А дзе? Гэтага ён не помніў». Потым «дома, перад тым як легчы спаць, ён знішчыў вершы, прысвечаныя Ірыне, знішчыў усе паперы, дзе хаця б прыпаміналася яе імя. Ён падаў з ног ад стомы, але не мог спаць, пакуль у пакоі заставаліся сведкі яго слабасці і яго ганьбы».
А вось сведчанні самога пісьменніка. 28 чэрвеня 1960 года Уладзімір Караткевіч пісаў Юрыю Гальперыну: «Предстойт лето
работы. Кончена Москва. А жаль немного. 14 хуже всего, что... оставйл в Москве едва лй не самого дорогого мне человека. Так нйчего у меня й не вышло. 14 ведь знаю, что не такой уж добрый она человек, что, может, йжалеть не cmoum, а всеравно так скверно на душе, что дальше некуда. Что называется, “не везет”. Напоследок йз-за всей этой неурядйцы, йз-за огорченйй й предстояіцей разлукй неделю беспробудно трескалй сребятамй вйншце. Ужмы его жралй, лакалй, уннчтожалй. M все равно много осталось этой пакостй в мйре» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 15. Арк. 6).
Дарэчы, як сцвярджаў Валянцін Кравец, да навучання на літаратурных курсах Уладзімір «мог выпіць, але не піў». А вось там «была багема. Калі сёння я атрымаў ганарар, дык павінен з сябрамі яго прапіць. Заўтра ты атрымаў ганарар...». Магчыма, на стаўленне да алкаголю ўскосна паўплывала і сітуацыя ў асабістым жыцці?
Але вернемся да ліста Юрыю Гальперыну. «А до этого был Ленйнград м короткйе днй вместе: музей, сады, улйцы. Л о каждом доме легенда, й о каждой картйне в музее хоть новеллу пйшй. Я влюблен в этот город, в горбатые мостйкй, в начало белых ночей, в блоковскйе острова, в закат над стрелкою, в тенй рогатых колонн на нем. 14 каждаяулйца освяіцена ею.
Нескоро я теперь, парень, смогу полюбйть, много, наверное, огорченйй прйнесу другйм й нескоро, наверное, попаду в Ленйнград. Только когда прйтупйтся все окончательно, а йначе — как на дорогую могйлу ехать.
Может, еіце й сведет бог. Мой, на студйй, предлагают через год отправйть меня на два года в Москву на курсы сценарйстов. Условйя me же, йяне вйжу прйчйн отказываться. Все жеэто лучше, чем me два года вкалывать в редакцйй газеты» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 15. Арк. 6).
Доугае развішанне
Той намер ажыццявіўся. У 1960-1962 гадах Караткевіч зноў жыў і вучыўся ў сталіцы саюза. Гэта была тая і не тая Масква.
Здавалася б, горад не паспеў істотна змяніцца. Нават жыў пісьменнік у тым жа інтэрнаце, што і раней. Але побач не было Ніны. Дакладней, была. Толькі не на яве, не побач, а на старонках рукапісаў, лістоў і ва ўяўленні.
Яшчэ 16 сакавіка 1960 года Уладзімір Сямёнавіч напісаў Янку Брылю: «I калі-небудзь, калі ўсё будзе скончана назаўсёды, я паспрабую апісаць гэта, каб самому яшчэ раз прайсці гэтай дарогай і правесці па ёй блізкіх і дарагіх людзей, для якіх я пішу заўсёды. I, магчыма, трошкі супакоіцца». Тая ж думка сустракаецца і ў лісце да Ераніма Стулпана ад 27 ліпеня 1960 года: «Все еіце трудно бывает без нее, но я знаю, я справлюсь с собой. А когда справлюсь — сяду й отпйшу все это как было (вылучана Караткевічам. — Д. М.\ не пытаясь делать себя лучшйм, а ее худшей» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 7-7 адв.).
«Другі маскоўскі перыяд» стаў часам стварэння рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які пачаў пісацца ў верасні 1960 года. 3 кастрычніка Караткевіч пісаў Ераніму Стулпану: «А я еш,е пйшу роман “Нет забвенья” с посвяіценйем “другу моему в днй горя й радостй, поэту Еронйму Стулпану — посвяіцаю”. 14 даже уже пйшу сцену ночного марша no корйдору Грйнкевйча й Вайвадса с йгрой на губной гармошке й топаньем ногамй» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 13). 1 ліпеня 1961 года дадае гэтаму ж адрасату: «Кроме того, в йздательстве уже ждут романа, а у меня еіце сто странйц не напйсано (йзвестный тебе “Нет забвенйя”)» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 17).
У рамане Ірына Горава ўсё ж злучыла свой лёс з Андрэем Грынкевічам. I адначасова згадзілася на аперацыю. Пасля яе правядзення сэрца жанчыны не вытрымала. Як складваліся ўзаемаадносіны У Караткевіча і Н. Молевай «у другі маскоўскі перыяд»? Якім жа быў вынік рэальнай аперацыі? На апошняе пытанне адказаць прасцей. Калі ўлічваць факт, што Молева на радасць сваіхМ чытачам жыве і сёння, відавочна, усё прайшло добра.