Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча  Дзяніс Марціновіч

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
35.48 МБ
У 1963 годзе «Леаніды...» мусілі выйсці ў якасці асобнай кнігі (акрамя рамана, у выданне таксама планавалася ўключыць аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха»), Але набор падрыхтаванага тома быў рассыпаны. Доўгі час «Леаніды...» заставаліся вядомыя беларускаму чытачу толькі ў часопісным варыянце. У 1982-м твор пад назвай «Нельга забыць» выйшаў асобным выданнем.
Інфармацыю пра лёс кнігі Караткевіч паведаміў Стулпану ў згаданым лісце ад 16 лістапада 1963 года. У ім жа ён вельмі адмоўна ацаніў асобу Элія Бялюціна, які ў 1962-м выступіў арганізатарам знакамітай выстаўкі авангардыстаў у Манежы, што выклікала шалёную рэакцыю Мікіты Хрушчова. Відаць, Караткевіч намякае на прызнанне мастаком сваіх памылак, калі піша наступнае: «Л Элйй Белютйн какая сволочь! Какой нйзкопробный скот, еслй слухй о нем верны (в чем я не сомневаюсь)! А говорят, что “создалй ему условйя” й теперь он переучйвает. Ладно, я сам не понймаю, как можно ставйть “левое” йскусство выше всех, быть нетерпймым (я бы нетерпймым только к “фотографйстам” был — это дрянь), отрйцать все остальное. Но уж еслй учйл, какой надо быть нйзкопробной пакостью, чтоб за пару
дней согласйться. Да й у какой такой собакй глаза отдолжйв, он теперь будет в глаза ученйкам смотреть, “убежденный' человек. Какого он бога йз себя корчйл, как Нйночка Молева ему подыгрывала, какйе она нам рацей чйтала!
Н — может, я сейчас эгойст — что же она тогда в нем ценйла? Способность ко лжй? А может, она й сама такая же? Наверное. Черт ведь обычно не одну пару лаптей стаптывает, пока пару подбйрает.
Ну, вот поделом мне, дураку. Поделом, что поверйл» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 45).
У тым жа лісце Караткевіч расказаў сябру пра нечаканую размову з Молевай па тэлефоне. Уладзімір прыехаў на некалькі дзён у Маскву і зайшоў на літаратурныя курсы (для зручнасці чытання рэплікі даюцца з абзаца):
«Н. А. говорйт с кем-то no телефону. “Боже — говорйт — Короткевйч пршйел... Хорошо — говорйт — передам”. М мне, однймй губамй, мол, “она”. Поговорйла, передает. Ну, здравствуйте — здравствуйте. Как здесь? To да се.
“Мне передавалй, что вы обйделйсь на меня” (наблюдательность у нйх й наглость у нее) (падкрэслена Караткевічам. — Д. М.).
“Бог с вамй — говорю — за что?”
“Ну так, еслй будете, звоннте”.
“Возможно — говорю — Ну как у вас?”
“Нйчего”.
“Помнйте — говорю — ведь предупреждал вас: бросайте этот вертеп, эту контору, где торгуют друзьямй”.
“Помню”.
“Ну й что?” (Понймаю, жестоко, но уже не мог). Молчйт. Я продолжаю: “Отрекомендовалйсь все дружкй вашего й йного всякого круга, сделалй стрйптйз, йсподлйчалйсь... А я еедь говорйл: не верьте слову едйному, лгут всё... Ну а муж как, не отступйлся?”
“Что вы — говорйт — какможно?”
“Ну вот — говорю — pad за вас, что вы в нем. не обманулйсь. Держйтесь й дальше. Он одйн, выходйт, й есть йз всех этйх курйц, крйчаіцых петухом, настоятцйй мужчйна”.
“Конечно” — говорйт. Пауза. А потом она: “Заходйте”.
“Обязательно — говорю — зайду как время будет. А сейчас простйте, временй у меня мало. Дел еш.е столько, что совсем не располагаю свойм временем. Так уж распланйровал жйзнь (ее слова)”.
14	повесйл трубку.
Вот она вся ложь й кончйлась. 14 годы этй кончйлйсь. 14 йсторйя с мойм романом кончйлась. 14 черт с нймй. Н кабы всего этого не было — не огорчйлся бы. Только жаль было бы не встретйться с тобой, друже» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 45 адв.).
«Адышло, адйалела, больш ужо не Валіць...»
Але час паступова браў сваё. Хутчэй за ўсё, узаемаадносіны Караткевіча і Молевай часткова набылі адценне сяброўскіх. «Валодзя хораша і пяшчотна сябраваў з ёю да самай сваёй жаніцьбы, хоць яна была замужам, — узгадваў украінскі пісь.меннік Мікалай Амельчанка. Нездарма ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ імя Я. Коласа захоўваюцца лісты Молевай да Караткевіча на шасці аркушах, датаваныя 1965 годам (пакуль яны недаступныя для даследчыкаў).
Пра характар кантактаў Уладзіміра Караткевіча з Нінай Молевай сведчаць чатыры надпісы пісьменніка на ўласных кнігах, падараваныя былой выкладчыцы: «Нйне Мйхайловне — “Лазурь й золото дня” — ото всего-всего сердца. Владймйр. 30.IX.61. Москва», «Дорогой Нйне Мйхайловне Молевой на очень долгую добрую память. В. Короткевнч. 15.III.69 г.», «Мйлой Нйне Мйхайловне — за Нерль. В. Короткевйч. 15.III.69», «Уважаемой Нйне Молевой от — просто Владймйра Короткевйча. 1 йюня 73 г.». «Ото всего-всего сердца» — «дорогой» і «мйлой» — «уважаемой»... У гэтых словах уся эвалюцыя стаўлення аўтара да адрасата. «За
пет восемь do смертй я вйдела его, — згадвае Н. Молева. — Просто разговарйвалй. Он, кажется, уже был женат...»
Лёсы герояў гэтай гісторыі склаліся па-рознаму. Муж Ніны Молевай, жывапісец і мастацтвазнаўца Элій Бялюцін напісаў 17 манаграфій па тэорыі выяўленчага мастацтва. Творы яго як мастака знаходзяцца ў фондах 44 музеяў Расіі, Францыі, Італіі, ЗША, Канады і іншых краін, у тым ліку ў Траццякоўскай галерэі, санкт-пецярбургскім Дзяржаўным музеі і Цэнтры Жоржа Пампіду ў Парыжы. 27 лютага 2012 года Элій Бялюцін памёр у Маскве на 87-м годзе жыцця. Праз год, 1 красавіка 2013 года, Ніна Молева бясплатна перадала сваю агромністую калекцыю дзяржаве. Але паставіла ўмову, каб яна не была падзелена і захоўвалася як адзінае цэлае. Ніна Міхайлаўна, якой ідзе ўжо 84-ы год, па-ранейшаму плённа працуе, выпускае даследаванні і нават раманы.
«I канец. Сшалі толькі маім успамінам»
Ці быў непазбежнасцю такі фінал стасункаў Караткевіча і Молевай? Спынюся толькі на некалькіх момантах, якія дапамогуць зразумець аўтарскую пазіцыю.
10 лютага 1960 года, падчас знаходжання Н. Молевай за мяжой, У Караткевіч напісаў прарочы верш «Снягір»:
«О радзіма, мой светач цудоўны, адзіны, Явар мой, мой агністы снягір на сасне, Ледзь цябе не забыў яз чужою жанчынай, Што ў душы не хацела і ведаць мяне.
Ёй былі непатрэбныя звялыя травы, I, ад вераса горкі, вятрыскі павеў, I твая некрыклівая гордая слава, I твая перамога, і мукі твае.
I канец.
Сталі толькі маім успамінам:
Ласка шэрых вачэй, заінелая скронь, Лес нахмураны, хвоя, лябяжы іней I рука, што лягла на маю далонь.
I для шчасця, для сонечнай вечнай кароны
He хапіла мазка адзінага мне:
He хапіла радзімы, іскры чырвонай, Снегіра на заснежанай сіняй сасне»
(«Снягір»).
Між тым Ніне Молевай сапраўды былі не надта цікавыя караткевічаўская зямля і беларуская мова.
21 снежня 1959 года Караткевіч пісаў Гальперыну: «Я дам ей очень болыйую нежность. Н я должен дать ей покой й возможность безмятежно работать. Потому что она — талант, большая умнйца й человек велйкой душй» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 38-39). Але парадокс у тым, што для плёну пісьменніцкай працы менавіта будучая жонка Караткевіча павінна была даць яму спакой і магчымасць працаваць.
Вядома, што Валянціна Нікіціна вывучыла для Уладзіміра беларускую мову. Менавіта яна стварыла яму атмасферу духоўнага камфорту. Ці была здатная на такія ўчынкі Ніна Міхайлаўна? Хутчэй за ўсё, не. Раней ці пазней для творцы такія адносіны сталі б непрымальнымі і ў будучым маглі б прывесці да канфліктаў.
Знайсці яшчэ адну прычыну расстання нам дапаможа асэнсаванне таго, якое месца займае Ніна Молева ў творчасці Караткевіча. У інтэрв’ю, апублікаваным у «Камсамольскай праўдзе», журналістка Вольга Анціповіч называе сваю суразмоўцу (са спасылкай на сяброў пісьменніка) «ракавой жанчынай». А вось цытата з рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі»: «Я ведаю, яна незаўсёды добрая. Змучыламяне... Год вар’ятам хаджу, на апошніх нервах. Ведаю — часам зменлівая. Ведаю — часам гуляе са
мною...» Прыведзеная вышэй перапіска пераконвае, што такую ацэнку можна распаўсюдзіць не толькі на стасункі раманных герояў, але і на рэальныя ўзаемаадносіны Н. Молевай і У Караткевіча.
Сярод знакамітых «ракавых жанчын» можна назваць Апалінарыю Суславу, чый вобраз знайшоў адлюстраванне ў многіх творах Дастаеўскага, і Лілю Брык, якой прысвечаны шматлікія творы Маякоўскага. 3 гераінь сусветнай літаратуры — Настассю Філіпаўну ў «Ідыёце» Дастаеўскага, Кармэн у аднайменнай навэле П. Мерымэ і оперы Ж. Бізэ. Раманы ці дакументальныя творы пра пачуцці творцаў і «ракавых жанчын» чытаюцца ці глядзяцца на адным дыханні і заўсёды ўражваюць накалам пачуццяў. Але дзіўная рэч: пераважная большасць людзей, выходзячы вечарам з тэатра або закрываючы вокладку кнігі, вяртаюцца не да жанчын кшталту Кармэн, а да Мікаэлы, яе антыпода, жывой і натуральнай. Адносіны творцаў з «ракавымі жанчынамі» сапраўды актывізуюць іх працу, натхняюць на новыя творы. Але, здараецца, спустошваюць дашчэнту.
Няўжо вобраз Н. Молевай можа быць намаляваны толькі драматычнымі і згушчана-цёмнымі фарбамі? Вядома ж, не! Менавіта яна адкрыла Уладзіміру Караткевічу ўсю бязмежнасць чароўнага свету мастацтва і ўзняла яго да ўзроўню свайго разумення гэтай з’явы. Але адначасова акрэслілася і жахлівае несупадзенне! Для Ніны Міхайлаўны мастацтва было светам і сэнсам усяго існавання. Для Караткевіча — толькі часткай багатага і рознабаковага жыцця. Таму ў пэўны момант Уладзімір Сямёнавіч як пісьменнік пераўзышоў ■ сваю былую выкладчыцу і рушыў далей. Адзін — па прасторах жыцця...
Навэла
У 1960-1962 гадах Уладзімір Караткевіч зноў вучыўся ў Маскве, на гэты раз на Вышэйшых сцэнарных курсах. Яго маскоўскі адрас: вуліца Дабралюбава 9/11, пакой 193 (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 617. Арк. 1; АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 736. Арк. 25).
Украінскі пісьменнік Мікалай Амельчанка, яго калега па курсах, згадвае ва ўспамінах пра асобу, якую клікалі Навэла. Працытуем гэты ўрывак: «Валодзя быў закаханы неў прыгажунь. У жанчынах яго найбольш прываблівалі інтэлект, тонкасць пачуццяў, незеычайная духоўнасць і, канешне ж, сапраўдны талент. Якраз з гэтай прычыны мы сябравалі з адной таленавітай паэтэсай, дзяўчынай-бардам, песнямі якой захапляліся, як і творамі вядомага, славутага Булата Акуджавы. Яна часта прыходзіла да нас — ці да мяне, ці да Валодзі ў пакой — іграла і спявала. Караткевіч тады сядзеў каля яе ног на падлозе, не зводзіў з яе закаханых вачэй і неяк сказаў мне:
— А ты ведаеш, я з ёй ажанюся. Далі-бог, ажанюся.
У яе былі два істотныя недахопы — непрыгожасць і хваравітасць, пры якой яна не толькі не магла ездзіць у тралейбусе, лятаць у самалёце, але нават быць у цягніку, бо не вытрымліваў вестыбулярны апарат. Неяк я зайшоў на Вышэйшыя літаратурныя курсы, дзе яна вучылася. Заняткі скончыліся, усе ішлі дахаты. Яна ўбачыла мяне і спытала: “Ці спяшаецеся Вы кудынебудзь?” Мне не было куды спяшацца, і мы пайшлі ў інтэрнат разам, канешне ж, пехатою. Хоць гэта і было вясною, але сонца паліла неймаверна. Я, ідучы па тратуары, стараўся, каб ягоныя промні меней траплялі на яе. Вёў Навэлу па зыбучай цені дрэў. Але праз нейкі час яна ўзяла мяне пад руку і падштурхнула ў цень. Я здзівіўся і сказаў ёй са смехам: