Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
Лірычны герой сніць жанчыну з бэзам, чые вочы калісьці
«з пяшчотаю глядзелі на мяне.
Я зразумеў,
Яны ж мяне вучылі
Калісьці нездрадліваму каханню, Каханню маладому, на якое He зменіш вопыт схаладнелых год».
Вяртанне жанчыны, хай сабе на яве, а не ў сне, дапамагае герою зноў паверыць у магчымасць шчасця:
«Ты, што мяне чакаць даўно забыла, Дапамагла мне, ўспомніла, прыйшла...
...Будзь блаславёна, доўгае жыццё, Яшчэ не скончанае ў добрым свеце.
Ўсё будзе. Толькі гронаў тых не будзе.
Цябе не будзе і тваіх вачэй.
А можа?»
(Раней паэт піша пра «вільготны бэз, букет вялікіх гронаў». —
Д.м.)
Верш заканчваецца сімвалічна:
«Душа чакае крыл.
I на адхонах
Вось-вось, здаецца, расквітнее бэз».
Асоба Л., а таксама акалічнасці, у сувязі з якімі з’явіўся верш, пакуль што з’яўляюцца таямніцай для даследчыкаў.
5 мая 1963 года пісьменнік напісаў верш «Ты і я», які спярша прысвяціў невядомай нам Н. Д. Потым прысвячэнне было закрэслена.
«Ты і я: пралеска ў снах бурану,
Дрэўца вішні ў ярасным агні, Кропля на спіне Левіяфана, Радуга на крылах навапьніц.
Пад дзявятым валам ветразь ніцы, Верас, што агнём абняў пярун, Павуцінка ў пекле навальніцы, — Адкажы на вуха ўладару,
Як мне здужаць ураган і вецер, Вечны мой, зацяты, страшны бой? Як мне, моцнаму, пражыць на свеце Без цябе, танюткай і слабой?»
Асоба Н. Д. таксама пакуль застаецца невядомай.
25 ліпеня 1963 года Караткевіч пісаў у лісце да Ераніма Стулпана: «Ей-богу, надоело ходйть так, хочется своего угла, хочется тепла, доброты, чтобы не мыкаться, как старой собаке, н не смотреть на чужйе окна. Я уже перегорел, нйкакйх мечтанйй мне не надо. “На свете счастья нет, но есть покой й воля...”. Был я влюблен трйжды, й нйкогда это мне нйчего не прйносйло кроме горечй, разуверенйя во всем й болй, — каждый раз сйльнее. Теперь нужен мне только хорошйй друг» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 28-28 адв.).
Наогул 1960-я гады (асабліва іх першая палова) былі дастаткова багатымі на сустрэчы Караткевіча з прадстаўніцамі прыгожай паловы чалавецтва. 16 лістапада 1963 года ён надзвычай шчыра пісаў Ераніму Стулпану з Каралішчавічаў: «Когда это я был способен на пакость с замужней женіцйной? С одной только, da й то я ее навсегда (вылучана Караткевічам. — Д. М.) увестй хотел, а это закономерная й справедлйвая веіць, еслй не можешь без этой замужней (напэўна, гаворка пра Ніну Молеву. — Д. М.). А больше такого нйкогда не было — да у меня десяткй другйх было, с которымй я был, зная, что нйкому это не помешает. 14 йм было хорошо co мной. 14 расставалйсь онй co мной нйчем не оскорбленнымй, сохранйв добрую память» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 1. Адз. зах. 276. Арк. 45 адв.).
Калі весці гаворку пра гэтых асоб, існуе рэальная небяспека збіцца з танальнасці, абранай у кнізе, і перайсці да разгляду выключна багатага асабістага жыцця пісьменніка. 3 аднаго боку, асобныя лісты з пэўнымі звесткамі, што захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ, часам не падпісаны. 3 другога — не хочацца выкарыстоўваць і друкаваць спрэчныя звесткі. Напрыклад, два лісты невядомай нам Нэлы (першы пазначаны 1 сакавіком 1965 года, другі без даты) не даюць магчымасці ўпэўнена казаць, якія стасункі (сяброўскія ці іншыя) звязвалі адрасатаў. А сказ з іншага ліста — «прадоўжым размову. Ты сядзь насупраць у сваё крэсла, што каля балкона» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 2 адв.) можа сведчыць як пра тое, што дзяўчына была ў гасцях у Караткевіча (асабліва калі ўлічваць, што яна перадае «прывітанне матулі»), так і сітуацыю, калі Караткевіч раней апісваў уласную кватэру ў лісце.
Таму няхай асобныя звесткі, датаваныя перыядам 19621967 гадоў, пакуль застануцца ў чарнавіках аўтара гэтай кнігі. Спадзяюся, толькі часова.
Галіна
Ва ўспамінах археолога Міхася Чарняўскага, запісанага яго студэнтамі, сустракаецца цікавая фраза, звязаная з асабістым жыццём Караткевіча: «Ну што вы, калі ў яго былі такія экзальтаваныя актрысы, колькі было [6] трагедый... <...> He дай бог ён бы жаніўся з нейкай акторкай ці з нейкай паэтэсай — ён хадзіў бы “галодны і п’яны”». Як відаць, ацэнка цалкам адмоўная. У нечым яе прычыны будуць зразумелыя чытачу ў наступным раздзеле, прысвечаным Валянціне Нікіцінай, жонцы Уладзіміра Сямёнавіча. А пакуль вернемся да працытаванага фрагмента. Хто ж гэтая актрыса?
Пасля выхаду «Донжуанскага спіса» даводзілася размаўляць з людзьмі, якія ведалі Караткевіча, бо былі патрэбныя ўдакладненні. Ад аднаго тэатральнага крытыка, якому я цалкам давяраю, стала вядома імя актрысы, якую звязвалі з Караткевічам асабістыя пачуцці. Яе імя — Галіна Францаўна Бальчэўская.
Яна нарадзілася 20 студзеня 1945 года ў вёсцы Палессе Мядзельскага раёна, што знаходзіцца недалёка ад мястэчка Будслаў. «I вось гэтую вёску падчас вайны спалілі поўнасцю, — узгадвала Бальчэўская. — Пасля вайны, як сябе памятаю, было яшчэ шмат комінаў разбураных, хат, хоць людзі ўжо і будаваліся. I вось уздоўж вуліцы — дзве сцяжынкі. Гэтыя сцяжынкі былі засыпаныя бітым шклом. Гэтае шкло з разбітых вакон разбураных хат. Шкло гэтае ўжо ўелася ў зямлю, было прысыпанае зямлёй, яно не калолася ў ногі.
I восьмы, дзеці, бегалі па гэтых сцяжынках. Я вельмі любіла 6егаць па гэтых сцяжынках босая. Як бяжыш, вецер у вушах свішча, і такая радасць — радасць ад таго, што шкло блішчыць на сонцы, пераліваецца, зіхаціць. I проста аж захлынаешся ад гэтай радасці, што так прыгожа блішчыць шкло на сонцы. Вось я цяпер
думаю часта: гэта ж трэба так — у людзей такое гора, такая бяда, а ў мяне —радасць. Радасць ад таго, што шкло блішчыць».
Але ў рэальнасці дзяцінства Галіны было надзвычай цяжкім. Бацька пакінуў сям’ю, а неўзабаве памерла маці. Дзяўчынка трапіла ў дзіцячы дом у Чэрвені. У выбары прафесіі ёй вельмі дапамагла настаўніца рускай мовы і літаратуры Аляксандра Андрэеўна Герасімовіч, якая даручыла дзяўчыне ў адным са спектакляў выконваць ролю князёўны Валконскай. Так Галіна зацікавілася тэатрам, удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці і стала марыць пра сцэну.
У 1963 годзе яна скончыла чэрвеньскую школу. Год працавала токарам на Мінскім мотавелазаводзе, а потым паступіла ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт, які закончыла ў 1968-м. Чатыры гады працавала ў Віцебску, у Дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа. У 1972-м перайшла ў трупу Купалаўскага тэатра. Сярод яе любімых ролей у абодвух калектывах былі Акуліна («Улада цемры» Л. Талстога), Надзейка («Трыбунал» А. Макаёнка), Ліза Брычкіна («А досвіткі тут ціхія» Б. Васільева), Ніна («Парог» А. Дударава) і інш.
У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ імя Я. Коласа захоўваюцца два лісты Бальчэўскай да Караткевіча. Першы з іх датуецца 7 ліпенем 1971 года, дата другога пакуль не вядома. Яны напісаны падчас гастролей па Віцебскай вобласці, куды выправіўся Купалаўскі тэатр (спярша часткі трупы базіраваліся ў Паставах, потым мусілі перабрацца ў Глыбокае). Для мясцовых жыхароў паказвалі некалькі спектакляў (Бальчэўская была занятая ў спектакле «Трыбунал» паводле п’есы Макаёнка).
Тая акалічнасць, што яны напісаны пасля таго ўжо, як Уладзімір Сямёнавіч узяў шлюб (гл. далей), робіць сітуацыю асабліва далікатнай. Варта ўлічваць спрэчнасць і катэгарычнасць у ацэнцы некаторых людзей, блізкіх да Караткевіча. Таму частка цытат хай пакуль што застанецца ў архіве. Адзінае, адзначу з пэўнасцю, лісты не пакідаюць сумненняў у пачуццях Бальчэўскай да Караткевіча (дарэчы, актрыса звяртаецца
да пісьменніка «мілы Класік»-, АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 625. Арк. 2). Яна двойчы запрашае яго прыехаць да купалаўцаў. У другім лісце Галіна піша: «...ты павінен прыехаць. He дзеля мяне. Дзеля тэатра, дзеля людзей. Тут усе любяць цябе вельмі. I потым, на другое запрашэнне нельга адказвацца» (Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 625. Арк. 3 адв.). Але цяжка сказаць, ці былі пачуцці Бальчэўскай узаемнымі. На маю думку, хутчэй за ўсё, не.
Цікава, што імя і прозвішча актрысы згадваецца ў вершы Рыгора Барадуліна, які сябраваў з Караткевічам. Твор «Журба кляновага ліста» пабачыў свет у зборніку «Абсяг» (Мінск, 1978):
«Песня маці чыёй балючэйшая, Ці тваёй, ці маёй, пакутніцы? Адкажы мне,
Галіна Бальчэўская.
Смутак мой ад мяне не адкупіцца.
Чыя каса
Бядой
Была?
Чыя краса
3вадой
Сплыла?
Ты — галінка абныла-крохкая Дрэва наскага, Дрэва песеннага.
Са жніва талака йшла —
3 палёгкаю,
3 ласкаю
Маладзік павесіла.
Табе знаёма Журба Вясла,
Дзе пакрыёма Вярба Расла.
Гора чула ты, ліха бачыла.
Каб зласпіўцы твае аббрахаліся, Сум. спагодзіла песні матчынай Галая на святло прагалінка».
Бальчэўская, занятая ў многіх спектаклях, доўга не магла атрымаць належнага грамадскага прызнання і звання заслужанай артысткі Беларусі. Дапамаглі некалькі шчаслівых выпадкаў. Вядомы тэатральны крытык Анатоль Сабалеўскі ініцыяваў на акцёрскім курсе Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пастаноўку «Дагарэла свечачка» (паводле п’есы Алеся Петрашкевіча), у якой прымала ўдзел Галіна Францаўна. Неўзабаве пастаноўка была паказана падчас гастролей у Кіеве, а пасля перанесена на малую сцэну Купалаўскага тэатра. Рэжысёр Рыгор Баравік ператварыў «Дагарэла свечачка» ў монаспектакль. Пастаноўку запрасілі ў Кіеў на ўкраінскі Міжнародны фестываль монаспектакляў «Марыя». Там беларуская пастаноўка узяла Гран-пры. А неўзабаве, у 1999-м, Бальчэўская атрымала званне заслужанай артысткі рэспублікі.
Памерла Галіна Францаўна праз шэсць гадоў, 17 мая 2005 года.
Адной з любімых народных песень Бальчэўскай, якая засталася ў яе памяці яшчэ ад маці, была «Ой ты, косю, ты мой косю». Але яна была таксама адной з любімых і ў Караткевіча. Хіба выпадкова?
Валянціна
У 1967 годзе пісьменнік пазнаёміўся з Валянцінай Нікіцінай (дзявочае прозвішча Ватковіч). Яна нарадзілася 28 чэрвеня 1934 года ў Кыргызстане. Пра яе дзяцінства аўтару расказала Любоў Пятроўна Рабушка, якая вучылася з будучай жонкай Караткевіча ў адным класе.
«Валянціна Ватковіч, яе брат Генадзь і маці прыехалі ў Радашковічы пасля вайны, дзесьці ў 1946-1947 гадах, — узгадвае Любоў Пятроўна. — Яна прыйшла да нас у пяты клас. Маці Валянціны спачатку працавала ў пракуратуры. У адным доме знаходзіўся рэстаран, пракуратура і аднапакаёвая кватэра Ватковічаў. Аднойчы ноччу ў рэстаране выбухнулі газавыя балоны, і ўвесь будынак загарэўся. Туды збегліся суседзі. Да дому, які гарэў, было страшна падысці. Побач стаялі напаўапранутыя Валянціна і яе брат, якія трымцелі ад холаду і страху. Потым ім далі новую кватэру.