Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча  Дзяніс Марціновіч

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
35.48 МБ
У якасці альтэрнатывы пісьменнік выяўляў праз сваіх герояў любоў да роднай зямлі без прывязкі да дзяржаўных утварэнняў. Заклік, на які адазвалася цэлае пакаленне, прывёў да асэнсавання саміх сябе і адначасова да неабходнасці канкрэтыкі і суровай гістарычнай праўды. Свой погляд на гістарычную літаратуру прапанаваў Кастусь Тарасаў.
Выпускнік хімічнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута, Тарасаў быў досыць далёкі ад гуманітарнага асяроддзя. Ён змяніў шмат прафесій, але да творчай, журналісцкай працы звярнуўся позна, калі размяняў ужо трэці дзясятак. Друкавацца як пісьменнік пачаў яшчэ пазней: у 1976 годзе, калі яму
споўнілася 36 гадоў, у «Нёмане» выйшла аповесць «Следственный экспернмент». Ужо праз чатыры гады з’явіўся яго славуты раман «День рассеяняя». Менавіта гэты твор, які стаў адной з візітных картак пісьменніка і пазней быў выдадзены пад назвай «Пагоня на Грунвальд», заклаў прынцыпы гістарычнага пісьменства другой, некараткевічаўскай, плыні.
Тарасаў істотна змяніў ракурс і форму назірання за мінулым. Творы Караткевіча па сваёй эпічнасці і абагульненасці нагадвалі верталётныя фотаздымкі. У адрозненне ад свайго папярэдніка Тарасаў спусціўся на зямлю, ператварыўся з летапісца сівой даўніны, які апісваў падзеі з вышыні стагоддзяў, у непасрэднага відавочцу. Таму ў рамане «Пагоня на Грунвальд» гісторыя была паказана на шырокім фоне: ліцвіны і палякі, крыжакі і татары; бітвы і сямейнае жыццё; панарамнае ўзнаўленне Грунвальдскай бітвы.
Іншым стаў пісьменніцкі падыход. У Караткевіча гісторыю рухалі народныя масы на чале са сваімі павадырамі. У Тарасава логіка падзей абумоўлівалася палітыкай эліты грамадства і дзеяннямі простых людзей, якія рэалізоўвалі заканамернасці гісторыі праз выпадковасці. Так, герой «Пагоні на Грунвальд» Андрэй Ільініч арыштоўваў князя Свідрыгайлу, удзельнічаўу вандроўцы Вітаўта да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі і спрыяў перамозе над крыжакамі.
Як ужо адзначалася, перад пакаленнем Тарасава паўстала праблема выбару, нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, а неўзабаве і маладой дзяржавы з ранейшымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі. Лагічны выбар быў зроблены на карысць Полацкага княства і Вялікага Княства Літоўскага, гісторыя якіх стала тэмай большасці тарасаўскіх твораў.
Але самым галоўным у творчасці Тарасава стаў іншы, у параўнанні з Караткевічам, агульны настрой. У «Пагоні на Грунвальд» Кастусь Тарасаў адпраўляе на смерць двух галоўных герояў, якія вярнуліся жывымі з Грунвальдскай бітвы. Прычым Юрыя забіваюць у Чэхіі, а Андрэя Ільініча — у час міжусобнай барацьбы
ў ВКЛ. Атрымліваецца, што ў той момант яны абаранялі не родную зямлю, а сталі пешкамі ў чужой гульні.
Цікава, што той жа гістарычны перыяд апісвае Генрых Сянкевіч у сваіх «Крыжаках». Але яго героі Мацько і Збышка дажылі да глыбокай старасці. А Збышка дачакаўся той шчаслівай хвіліны, калі адбылося канчатковае падпарадкаванне Тэўтонскага ордэна Польшчы.
Што ж атрымліваецца? Пасля прачытання «Крыжакоў» чытач мог убачыць, што змаганне з імі вялося не дарма і Польшча атрымала доўгачаканы выхад да мора. А вось «Пагоня на Грунвальд» нібыта ў чарговы раз адлюстроўвала трагічнае светаўспрыманне як беларускіх пісьменнікаў, так і ментальнасць народа.
Але Сянкевіч (як, дарэчы, і Караткевіч) з’яўляўся абуджальнікам нацыі. Таму раманы абодвух пісьменнікаў пры ўсёй трагічнасці апісаных падзей не маглі не ўслаўляць нацыяльнальную ідэю праз аптымізм галоўных герояў — носьбітаў гэтай ідэі. Тарасаў, несумненна, пайшоў далей. Ён зразумеў ці, хутчэй, наважыўся паказаць, што гісторыя трагічная сама па сабе, што ў ёй далёка не заўсёды бываюць пераможцы. Перафразуючы Л. Галубовіча, можна акрэсліць прынцып Тарасава знакамітымі радкамі: «Ты — боль, гісторыя. Ты — быль. / Твае суровыя законы / He для забаў, не для гульбы — / А пошук ісціны да скону».
«Залатое стагоддзе»
Прадаўжальнікамі справы Караткевіча і Тарасава стала цэлая плеяда пісьменнікаў высокага ўзроўню і высокага майстэрства, якія выйшлі на літаратурную авансцэну ў другой палове 1980-х. Менавіта тады з’явіліся творы Леаніда Дайнекі, Уладзіміра Арлова, Вольгі Іпатавай, Вітаўта Чаропкі, абумоўленыя патрэбамі і абставінамі літаратурнага і грамадскага жыцця. Разнастайнасць жанраў, пісьменніцкіх манер, падыходаў у асвятленні гістарычных падзей і гістарычных герояў, велізарны грамадскі рэзананс,
які мелі кнігі згаданых аўтараў, — усё пераконвае, што гэты перыяд варты таго, каб яго называлі «залатым стагоддзем» нашай гістарычнай прозы (раней я прытрымліваўся думкі, што гэты тэрмін дарэчы ўжываць у сувязі з творчасцю Уладзіміра Караткевіча. Але, згадзіцеся, сітуацыя, калі ў гістарычнай прозе працаваў адзін пісьменнік, не можа лічыцца «залатым стагоддзем»),
У гэты час айчынная гістарычная літаратура сутыкнулася з пэўнымі складанасцямі. У шэрагу краін, дзе мінулае не з’яўляецца вялікай таямніцай і не выклікае спрэчак, гістарычныя раманы — сродак папулярызацыі даўніны. Яны своеасаблівы ўрок паўтарэння, аднаўлення і адначасова засваення новай інфармацыі. Гэта нагадвае першыя ўрокі ў школе пасля летніх канікул, калі разам з элементарным паўтарэннем вучням незаўважна выкладаецца і новы матэрыял.
У Беларусі сітуацыя іншая. Ігнараванне багатай айчыннай мінуўшчыны ў рэшце рэшт прывяло да яе няведання (дзе поўнага, а дзе частковага). Таму беларускія гістарычныя раманы згаданага перыяду — гэта не толькі абавязковыя дынамічны сюжэт і імклівыя падзеі, гэта таксама і фарміраванне канцэпцыі нацыянальнай гісторыі. Праблематыка, якую заклаў у творчасці У Караткевіч, была паспяхова і па-майстэрску вырашана. Героямі беларускіх гістарычных раманаў зрабіліся Міндоўг і Гедымін, Альгерд і Вітаўт. (Дарэчы, справа стварэння цэлай серыі раманаў пра князёў і каралёў, якія кіравалі краем, ажыццяўляецца не толькі ў нас. Напрыклад, нашы ўсходнія суседзі паспяхова ажыццяўляюць выдавецкія праекты «Рурыкавічы — дынастыя ў раманах» і «Раманавы — дынастыя ў раманах».)
У асобным, хоць і блізкім кірунку працаваў Вітаўт Чаропка. Яго творчасць можна зразумець, згадаўшы пачатак мінулага стагоддзя, калі ва ўніверсітэтах дарэвалюцыйнай Расіі існавалі гісторыка-філалагічныя факультэты. Вядома, у Беларусі і раней сустракаліся асобы, якія з поспехам сумяшчалі даследчыцкую і ўласна літаратурную дзейнасць: так рабілі Іван Навуменка, Алесь Адамовіч. Але яны займаліся аналізам творчасці калег, аднадумцаў,
славутых папярэднікаў. Фактычна, працавалі на той жа літаратурнай дзялянцы, але разглядалі рэчаіснасць праз іншы ракурс. У беларускай традыцыі Вітаўт Чаропка стаў першым творцам, які паспрабаваў сумясціць гісторыю і літаратуру. Яго папярэднікі пісалі раманы і аповесці, нарысы з папулярным выкладаннем падзей мінулага. Чаропка ўзяўся за аналіз першакрыніц і тэкстаў даследчыкаў, акрэсліў уласную інтэрпрэтацыю падзей. I ў выніку прапанаваў сваё прачытанне беларускай гісторыі ад глыбокай мінуўшчыны да сярэдзіны XVII стагоддзя праз постаці найбольш выбітных асоб («Імя ў летапісе», «Уладары Вялікага княства»).
Разважаючы пра гістарычную прозу «залатога стагоддзя», неабходна згадаць чалавека, які спрычыніўся да інтэнсіўнага развіцця беларускай гістарычнай літаратуры на тым этапе. Гэта Мікола Ермаловіч. Прафесійныя гісторыкі ставіліся да ягоных прац з насцярожанасцю. Яго кнігі сапраўды не заўсёды нагадваюць класічныя навуковыя працы. У даследаваннях Ермаловіча эмоцыі часам бяруць верх над логікай. Але для літаратуры ён зрабіў выключную, вялікую справу. Для прыкладу варта згадаць пытанне ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. У навуковых спрэчках і дыскусіях важнае месца займае пытанне аб месцы знаходжання летапіснай Літвы. Як вядома, існуе тры канцэпцыі: — летапісная Літва знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Літвы; — летапісная Літва знаходзілася на паўднёвым усходзе сучас-
най Літвы і паўночным захадзе Беларусі;
— летапісная Літва знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Беларускія пісьменнікі, якія пісалі на гэтую тэму (Леанід Дайнека ў рамане «Жалезныя жалуды»; Вольга Іпатава ў рамане «Залатая жрыца Ашвінаў»; Генрых Далідовіч у рамане «Кліч роднага звона»), падтрымалі апошнюю версію.
На першы погляд, высвятляць гістарычную правату — справа навукоўцаў. Але, калі паглядзець шырэй, пісьменнікі не маглі застацца ўбаку. Падумайце, як цікава атрымліваецца! Калі мы цалкам прымаем трэцюю версію, дык гісторыю ВКЛ не прыйдзецца дзяліць паміж некалькімі народамі. Менавіта тады беларусам
належыць самы вялікі і смачны «кавалак» у пірагу гістарычнай спадчыны. Ну, і ўсім астатнім нешта абавязкова застанецца! Таму Міколу Ермаловіча разам з Уладзімірам Караткевічам хочацца назваць папярэднікамі згаданага пакалення пісьменнікаў, своеасаблівымі «предтечамм», калі выкарыстаць гэтае старое, але ёмістае рускае слова.
На сучасным этапЕ
Час ішоў, і паступова кірунак развіцця беларускай гістарычнай літаратуры пачаў змяняцца. Па-першае, рэчаіснасць ужо не патрабавала ад літаратараў стварэння канцэпцыі айчыннай гісторыі. За болып чым дзесяцігоддзе (з пачатку 1990-х) з’явілася пакаленне маладых гісторыкаў, былі напісаны шматтомныя навуковыя даследаванні. Па-другое, раманаў пра вялікіх князёў не магла быць велізарная колькасць. Адной з прычын гэтага я назваў бы наступную: раманы, якія пішуцца дзеля абуджэння нацыянальнай самасвядомасці, наўрад ці будуць прысвечаны крызісным часам. Найлепшыя героі атрымаюцца з крыху ідэалізаваных валадароў, у час кіравання якіх Беларусь зведала росквіт і ўздым. А такіх, на жаль, няшмат...
Па-трэцяе, неяк незаўважна змянілася літаратурнае пакаленне. Сённяшні час у гістарычнай літаратуры — гэта, магчыма, своеасаблівая «восень патрыярхаў». У кожнага з пісьменнікаў былі свае прычыны адысці ад гістарычнага напрамку. Леанід Дайнека заняўся бізнесам, Вітаўт Чаропка больш увагі стаў надаваць непасрэдна гісторыі, Уладзімір Арлоў застаўся ў літаратуры, але засяродзіўся на сучасных тэмах. У творчасці апошняга цяпер зусім іншы перыяд. Калісьці яго называлі другім Караткевічам, але Арлоў вырашыў застацца Арловым, 3 вышыні сённяшняга дня невядома, што было б лепш, але, на маю думку, самыя выдатныя мастацкія творы Уладзіміра Арлова напісаны як раз на тым, раннім, этапе яго творчасці.