Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
Адной з асаблівасцей існавання вёскі Верамейкі ў творах Чыгрынава стаў яе досыць шчаслівы лёс у перыяд грамадскіх падзей 1920-1930-х гадоў. Узважаная палітыка тагачаснага старшыні калгаса Дзяніса Зазыбы прывяла да таго, што ніхто з яго аднавяскоўцаў не быў раскулачаны. Усе добраахвотна, хоць і паступова, уступілі ў калгас. Абышлі бокам вёску і рэпрэсіі. Так, яны перыядычна ўзгадваюцца ў першых двух раманах у сувязі з агульнай сітуацыяй у краіне. Але ў адносінах да Верамеек паказваецца толькі эпізод на сходзе, калі адзін з герояў пры асуджэнні чарговай групы рэпрэсаваных «здраднікаў» устрымліваецца пры галасаванні... і не атрымлівае ніякага пакарання.
Зразумела, у кожным выпадку можна сцвярджаць, што такія сітуацыі мелі месца ў рэальным жыцці. Магчыма, так яно і было. Але з-за гэтага адбылося непазбежнае спрашчэнне матываў, па якіх асобныя сяляне пайшлі на службу да немцаў. 3 вышыні сённяшняга разумення гісторыі відавочна, што некаторых вяскоўцаў штурхала на супрацоўніцтва з новай уладай палітыка 1930-х гадоў, асабліва калектывізацыя і рэпрэсіі.
Супастаўленне розных пісьменнікаў і іх твораў — не заўсёды ўдалы прыём. Але думаецца, ён будзе да месца ў дачыненні да тых аўтараў, якія адлюстроўвалі ў творчасці адзін і той жа час.
Дык вось, параўноўваючы «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» з аповесцю «Знак бяды» Васіля Быкава, відаць, што ў Васіля Уладзіміравіча атрымалася не проста па-майстэрску перадаць атмасферу жыцця на акупаванай тэрыторыі, але і прасачыць жывыя сувязі паміж мінулым і будучым, паказаць адказнасць кожнага чалавека за яго ўчынкі. Менавіта таму вобраз Сцепаніды, якая міжволі ўдзельнічала ў калектывізацыі, набыў дадатковае трагічнае адценне.
Пры ўсіх шматлікіх станоўчых якасцях чыгрынаўскіх твораў адзначаныя сувязі часоў і падзей не былі паказаны ў Чыгрынава так глыбока, як у Быкава. Напрыклад, калабаранты адлюстроўваліся як непаўнавартасныя людзі, якіх прывяла да немцаў або нянавісць да савецкай улады, выхаваная мінулай службай у бацькі Махно (Антон Брава-Жыватоўскі), або паталагічная жорсткасць (Рахім). Для аб’ектыўнасці адзначым, што Быкаў пісаў свой твор у 1980-я гады, калі грамадская атмасфера была ўжо крыху іншай. Наўрад ці Чыгрынаву даравалі 6 такі падыход на дзесяцігоддзе раней.
Зрэшты, калі творы класікі абуджаюць інтарэс і прачытваюцца па-іншаму, чым раней, гэта сведчыць толькі пра тое, што яна працягвае сваё жыццё ў бязмежнай прасторы літаратуры.
Таямніцы Івана Шамякіна
He сакрэт, што сярод беларускіх пісьменнікаў савецкай эпохі менавіта Іван Шамякін з’яўляўся адным з самых чытэльных аўтараў. Апошнім часам цікавасць да яго асобы не знікла, але больш перамясцілася ў літаратуразнаўчы асяродак. Сённяшняя ацэнка творцы вагаецца ад успрымання Івана Пятровіча як «апостала мадэрнізму» (Ганна Кісліцына) да «хрысціянскага пісьменніка» (Міхась Южык). Гэты артыкул з’яўляецца спробай уласнага прачытання пісьменніцкай спадчыны.
Цяперашняя ўвага да творчасці Шамякіна сапраўды сімптаматычная. У літаратуру і літаратуразнаўства прыйшло пакаленне, якое нарадзілася ўжо ў незалежнай Беларусі. Між тым савецкая эпоха, якая выступае для маладых людзей усяго толькі адным з этапаў гістарычнага мінулага, пакінула пасля сябе шмат пытанняў.
Чым была выклікана фантастычная папулярнасць твораў Шамякіна ў савецкія часы? Чаму вялікія наклады ў 1990-я гады зраўняліся з тыражамі іншых пісьменнікаў? Ці сапраўды Шамякіна сталі менш чытаць? Каб адказаць на гэтыя пытанні не паасобку, а разам, варта, на мой погляд, увесці асобу пісьменніка ў новую, паслясавецкую сістэму каардынат і патлумачыць яго месца ў беларускай літаратуры.
Адным з перыядаў росквіту айчыннага прыгожага пісьменства з’яўляліся 1960-1980-я гады. 3 аднаго боку, умовы для творчасці былі на дзіва неспрыяльныя. На змену хрушчоўскай «адлізе» паступова надыходзілі «застойныя» брэжнеўскія часы, калі ў грамадстве, здавалася б, не хапала паветра. Магчыма, таму найлепшыя беларускія пісьменнікі шукалі апоры, жыццёвага грунту ў мінулым. Васіль Быкаў — у ваенных падзеях, Іван
Мележ — у традыцыйным сялянскім укладзе, Уладзімір Караткевіч — у сівой даўніне гісторыі. 3 прызнаных аўтарытэтаў бадай толькі Іван Шамякін абапіраўся менавіта на сюжэты і вобразы сучаснасці.
У кантэксце развіцця літаратуры кожнай эпохі падобны падыход выглядае цалкам натуральным. Але ў савецкія часы пісьменнікі, якія мелі такую творчую скіраванасць, падвяргаліся падвоенай рызыцы. 3 аднаго боку, іх кантраляваў партыйны апарат, які пільна адсочваў любыя праявы нязгоды. 3 другога — бязмежнае ўсхваленне сістэмы магло адштурхнуць чытачоўінтэлектуалаў.
Што ж вылучыла Шамякіна з кагорты летапісцаў навакольнай савецкай рэчаіснасці і забяспечыла чытацкі інтарэс? Што паспрыяла ўхвальнаму стаўленню да яго творчасці дзяржавы? Мяркую, пісьменніцкая шчырасць. Крытычна ацэньваючы рэчаіснасць, вельмі цяжка схаваць уласнае адмоўнае або нават саркастычнае стаўленне да яе. З’яўляючыся фанатыкам ідэі, цяжка стварыць паўнавартасны мастацкі твор. Шамякін знаходзіўся нібыта пасярэдзіне паміж гэтымі крайнасцямі. Ён шчыра прымаў савецкія рэаліі. Болыіі за тое, яны ад нараджэння ўвайшлі ў яго кроў, таму ўспрымаліся аўтарам абсалютна натуральна, як частка жыцця. У выніку, з аднаго боку, фальш і штучнасць пэўных праяў савецкага жыцця змякчалася. 3 другога — тыпова савецкія фразы, штампы, абароты, здаралася, паўтараліся ў творах з пэўнай перыядычнасцю.
Што ж тады паспрыяла чытацкай папулярнасці твораў Івана Шамякіна? Несумненны талент. Майстэрства пабудовы дыялогу. Здольнасць «закруціць сюжэт» — у гэтай якасці Шамякін, відаць, у беларускай літаратуры ні з кім непараўнальны. Істотна і тое, што Іван Пятровіч быў не з тых пісьменнікаў, якія клічуць за сабой чытачоў наперад і тым апярэджваюць эпоху. Шамякін развіваўся ўпоравень з савецкай элітай і, разам з тым, на паўкрок апярэджваў грамадства, якое часта даведвалася пра новыя павевы ў жыцці менавіта з пісьменніцкіх твораў.
Адзначаная здольнасць падаецца ўнікальнай. 3 першых пасляваенных твораў, у якіх Шамякін яшчэ ўзгадвае «вялікага Сталіна» (напрыклад, у «Грузінскай аповесці»), і да змрочных аповесцей 1990-х гадоў, якія адлюстроўвалі цёмныя бакі новай «капіталістычнай рэчаіснасці», пісьменнік заўсёды шчыра паказваў уласныя погляды на жыццё. Хто можа пахваліцца такой дыстанцыяй на працягу больш як за палову стагоддзя?
Але тады чаму ў незалежнай Беларусі так істотна зменшыліся наклады яго кніг? Прасцей за ўсё патлумачыць гэта эканамічным крызісам або «савецкасцю» пісьменніка. Аднак калі прыгледзецца да позніх твораў Шамякіна, напрыклад да рамана «Губернатар», відаць, што аўтар застаўся верным сваёй лініі ўвасаблення духу часу. Таму думаецца, усё больш складана.
На пачатку 1990-х гадоў адбылося, на мой погляд, ідэйнае разыходжанне пісьменніка з чытачамі. Перад той часткай, якая прымала савецкую рэчаіснасць і са стрыманым аптымізмам глядзела ў будучыню, паўстала праблема выжывання. Пісьменніцкі трагізм толькі вярэдзіў ім душу. Тая частка грамадства, якая прыняла ўвесь дыяпазон новых павеваў (ад адраджэння беларускай культуры да рыначнай эканомікі) ці хаця б іх пэўны сегмент, не магла далучыцца да шамякінскага ўспрымання паслясавецкага грамадства.
Акрамя таго, пры ўсім трагізме падзей, якія адлюстроўваў Шамякін у ранейшых творах, у глыбіні душы ён заставаўся аптымістам. Яно і не дзіўна, 6о пісьменнікі, козырам якіх з’яўляецца сюжэт, якія пішуць шмат і чые творы прысвечаны сучаснасці, проста абавязаны з упэўненасцю глядзець на рэальнасць. Бадай, у іх няма іншага выйсця. Масавы, шырокі чытач ніколі не будзе звяртаць увагу на творы песімістычнага гучання.
Але будзем шчырыя: акрэсленыя праблемы датычыліся пэўнай, канкрэтнай эпохі і кардынальна не ўплывалі на агульнае ўспрыманне творчасці Івана Шамякіна. Цяпер, калі пасля яго смерці прайшло ўжо больш за сем гадоў, а з часу напісання яго найлепшых твораў — некалькі дзесяцігоддзяў, раманы
пісьменніка павінны быць ацэнены з вышыні часу. Зрэшты, такі лёс усіх твораў і творцаў. Вядома, выказваю толькі свой суб’ектыўны погляд. У дадзеным выпадку і крытыка, і чытача.
Паспрабуем разабрацца ў спрэчных момантах творчасці Шамякіна на прыкладзе твораў, якія атрымалі ці не найбольшую папулярнасць сярод чытачоў: раманаў «Гандлярка і паэт» і «Атланты і карыятыды». Прызнацца, такіх супярэчлівых пачуццяў, як пры іх прачытанні, не адчуваў даўно. Адлюстраванне тагачаснага жыцця, побыту людзей, псіхалогіі герояў спачатку выклікае сапраўднае захапленне. Але праз пэўны час ловіш сябе на думцы, што найбольш удалымі і натуральнымі атрымаліся старонкі, дзе няма атмасферы і духу «савецкасці».
Што маю на ўвазе? Пачынаючы чытаць раман «Гандлярка і паэт», адчуваў пэўны скепсіс. Колькасць твораў пра вайну, прачытаных маім пакаленнем, даўно перайшла крытычную мяжу, пасля якой некаторыя моманты проста перастаюць успрымацца належным чынам. Тым не менш раздзелы пра гандлярку Вольгу падаліся наватарскімі і ўразілі да глыбіні душы.
Апісанні перадваеннага Мінска і жыцця яго насельнікаў, атмасфера пачатку вайны перададзены з натуральнасцю і паўнатой. Складваецца ўражанне прысутнасці як аўтара, так і чытача на сталічных вуліцах. Неўзабаве ўзнікла насцярожанасць: папрокі, якія аўтар выказваў у адрас гераіні, выклікалі здзіўленне. Тое, што ў савецкія часы здавалася мяшчанствам, цяпер лёгка тлумачыцца жыццёвай кемлівасцю і клопатам пра тое, як ацалець падчас нямецкай акупацыі. Нагадаю, што раней, у 1917-1920-я гады ў Мінску па чарзе змянілася ўлада цара, Часовага ўрада, саветаў, немцаў, зноў саветаў, палякаў і ў чарговы раз саветаў. Несумненна, вопыт выжывання перадаўся гераіні разам з аповедамі бацькоў. Але галоўнае было ў тым, што Вольга выглядае жывым, спрэчным і натуральным чалавекам.
А вось са з’яўленнем Паэта інтарэс да твора пачынае паступова зніжацца. Цяжка папракаць аўтара ў адсутнасці рэалізму: і патрыятычныя выказванні героя, і яўкі, і кватэры, і падпольная
барацьба — усё гэта, несумненна, мела месца. Відавочна, што тып станоўчага героя быў надзвычай распаўсюджаны ў той час. Але бязмежная правільнасць праз пэўны час пачынае выклікаць ціхую нуду. Калі ўмоўная першая частка рамана прымушае з маланкавай хуткасцю перагортваць яго старонкі, дык другая чытаецца паволі і зрэдчас.