Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
Як вядома, адной з галоўных каштоўнасцей постіндустрыяльнай эпохі з’яўляецца інфармацыя і доступ да яе. Людзі выходзяць у інтэрнэт, каб знайсці неабходныя ім звесткі, а таксама абмеркаваць праблемы, якія хвалююць іх у дадзены момант. Але ў пераважнай большасці сайты ці блогі пісьменнікаў, для якіх творчасць па сутнасці з’яўляецца хобі (бо ў Беларусі амаль немагчыма зарабляць, прафесійна займаючыся літаратурай), адлюстроўвалі іх уласны мікрасвет і наўрад ці маглі зацікавіць шырокую аўдыторыю. Інакш кажучы, гэтыя рэсурсы былі астраўкамі індустрыяльнага грамадства ў постіндустрыяльным.
Такім чынам, сітуацыя закансервавалася. Вузкая элітарная праслойка чытачоў ацэньвала творы выключна на аснове іх мастацкай
вартасці. Больш шырокая аўдыторыя сачыла за новымі кнігамі вядомых грамадскіх асоб. Але ўвогуле беларусы, якія карысталіся інтэрнэтам, амаль не цікавіліся літаратурай.
Ключом для тлумачэння змен, якія адбыліся параўнальна нядаўна, сталі словы Віктара Марціновіча, што прагучалі на прэзентацыі яго «Сфагнума». He магу гарантаваць абсалютнай дакладнасці, але пісьменнік сказаў, што яго місія ці творчая задача — у стварэнні тэкстаў.
Названая рыса дапамагла мне аб’яднаць у адну тройку Альгерда Бахарэвіча, Людмілу Рублеўскую і Віктара Марціновіча, а таксама вылучыць апошняга як рухавіка зменаў. Вонкавае падабенства паміж гэтымі абсалютна рознымі пісьменнікамі заключаецца ў тым, што ўсе яны прафесійна займаюцца журналістыкай. Прычым яны не толькі звязаныя з пэўнымі рэсурсамі (адпаведна, «Радыё Свабода», «СБ. Беларусь сегодня», «Белгазета»), але і мусяць рэгулярна, з вялікай частатой выказвацца па пэўных пытаннях, што робіць гонар іх выключнай працаздольнасці.
3 аднаго боку, гэта дазваляе А. Бахарэвічу, Л. Рублеўскай і В. Марціновічу спецыяльна не займацца піярам уласных тэкстаў (або рабіць гэта дастаткова тактоўна, каб тое не кідалася ў вочы). Бо прысутнасць матэрыялаў у сеціве і рэгулярнасць іх з’яўлення там ёсць міжвольным піярам (у станоўчым значэнні слова). 3 другога — журналісцкія прынцыпы вымушаюць гэтых аўтараў шукаць тэмы, якія мусяць быць цікавыя дастаткова шырокай аўдыторыі.
Але вось тут пачынаюцца разыходжанні і назіраецца пэўны падзел. У сваім выданні Людміла Рублеўская піша менавіта пра літаратуру, а ў раманах або звяртаецца да мінулага, або праводзіць паралелі паміж ім і сучаснасцю. Творчасць Альгерда Бахарэвіча знаходзіцца бліжэй да грамадскіх праблем, але не абмінае праблем культуры і літаратуры (як у мінулым, так і сёння). А вось Віктар Марціновіч (і як калумніст, і як аўтар раманаў) піша выключна пра актуальнае «тут і цяпер». Прычым пра тое, што найбольш абмяркоўваецца ў сучасным грамадстве ў дадзены момант
і выклікае найбольш палярныя дыскусіі (ад працы сталічных кавярняў да падвядзення вынікаў конкурсаў Belarus Press Photo ці «Міс Мінск»). Гэта дазваляе назваць яго піянерам у беларускай постіндустрыяльнай літаратуры, або літаратуры постіндустрыяльнага грамадства, якое фарміруецца ў Беларусі.
Зразумела, хтосьці з чытачоў можа запярэчыць, што аўтар гэтых радкоў блытае паняцці літаратура і журналістыка. Але ўвесь сэнс новых тэндэнцый у тым, што сучасныя постіндустрыяльныя пісьменнікі ствараюць менавіта тэксты. Прычым, па вялікім рахунку, яны не падзяляюць тэксты на «высокія» (створаныя, каб трапіць у класіку і вечнасць) і «нізкія» (на патрэбу дня).
Зразумела, такая творчая стратэгія не з’яўляецца выключна беларускай. Напрыклад, у Расіі падобным чынам працуюць ліберал Дзмітрый Быкаў і нацбол Захар Прылепін. Заўважце, погляды гэтых асоб дыяметральна супрацьлеглыя. Ды і названыя айчынныя творцы прадстаўляюць выданні, якія знаходзяцца на дыяметральна супрацьлеглых пазіцыях. Тут хаваецца яшчэ адна з прычын цяперашняй папулярнасці постіндустрыяльных пісьменнікаў. Зразумела, яны могуць супрацоўнічаць з выданнямі, палітычныя погляды якіх адпавядаюць ці не адпавядаюць іх уласным. Але свае тэксты яны адрасуюць больш шырокай інтэрнэт-аўдыторыі, якой цікавая пэўная праблема і погляд на яе.
Можна доўга спрачацца, як ацэньваць з’яўленне постіндустрыяльнай літаратуры: станоўча ці адмоўна, як прагрэс ці як рэгрэс. Але ў любым выпадку, гэта адказ творцаў на выклік постіндустрыяльнай эпохі і імкненне застацца цікавымі для чытачоў.
Працяг рамана «Каласы nag сярппм тваім» міф айо рэальнасць?
(Роздум пра магчымасць існавання працягу знакамітага рамана Уладзшіра Караткевіча)
Міфы маюць сваё, уласцівае толькі ім жыццё. Спачатку яны нараджаюцца, распаўсюджваюцца па свеце ў выглядзе чутак, кімсьці занатоўваюцца на паперу і тым самым прэзен-
туюцца больш шырокаму колу людзей, жывуць доўгае ці кароткае жыццё. А потым яны ці паміраюць — бо людзі забываюць пра
іх існаванне, ці пераходзяць у рэальнасць. Але часцей за ўсё яны
проста жывуць, выклікаючы захапленне ці нават зайздрасць.
Любы літаратурны міф нібы прыварожвае чытачоў і даследчыкаў. Згадаем забытую гісторыю. Размова пойдзе пра магчымае існаванне працягу знакамітага рамана Уладзіміра Караткевіча
«Каласы пад сярпом тваім».
Усё бярэ пачатак ад інтэрв’ю У. Караткевіча, якое было змешчана ў газеце «ЛіМ» 21 ліпеня 1967 года пад назвай «Каласы з цагліны». У ім прагучала пытанне: «У пачатку года “Полымя” абвясціла, што сёлета ў часопісе будзе друкавацца другая кніжка рамана. Значыць, яна ўжо таксама напісана?» Пісьменнік адказаў: «У асноўным так. Упасна кажучы, гэта буЬзе не другая, а трэцяя і чацвёртая кніжкі, таму што першую я вымушаны быў падзяліць на дзве. Праўда, работа над імі крыху зацягваецца... паступаюць усё новыя і новыя матэрыялы».
Думаецца, што гэтыя словы прагучалі не проста так: Караткевіч пабаяўся 6 сурочыць, казаць на ўсю літаратурную Беларусь пра яшчэ не напісаны твор. Значыць працяг існаваў? Чаму ж ён
невядомы сённяшняму чытачу? Той жа Адам Мальдзіс у кнізе «Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» выказаў меркаванне, «што чарнавік трэцяй і чацвёртай кніг (калі ён існаваў) хутчэй за ўсё знік петам 1982 года», калі Караткевіч з жонкай быў у Сімферопале, тады абрабавалі іх кватэру.
3 гэтым пагаджаюцца не ўсе. Напрыклад, Анатоль Верабей пісаў у кнізе «Абуджаная памяць», што «архіўныя матэрыялы не дазваляюць сцвярджаць, што раман быў закончаны». Пры гэтым ён прыводзіць наступнае сведчанне. У аўтабіяграфіі пісьменніка, датаванай 1 снежня 1964 года, ёсць наступныя радкі: «Пасля двух год перапынку здаўу “Полымя” новы свой раман “Каласы пад сярпом тваім". Здаў першы том. Другі не выпускаю з рук, дапрацоўваю. Пастараюся заплаціць гэтай кнігай доўг Дняпру, людзям паўстання 1863 г„ Беларусі». Трэба заўважыць, што тады падзелу вядомай нам часткі «Каласоў...» не было. Першая частка — гэта тая, якая ўбачыла свет. Другая — гэта менавіта той працяг, які мы шукаем. Яшчэ адзін аргумент на нашу карысць?
Але не. У той жа кнізе А. Верабей прыводзіць яшчэ адну цытату з гэтай жа аўтабіяграфіі: «Цяпер працую над гістарычным кінасцэнарыем “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”». Вядома, што яго Караткевіч закончыў 31 сакавіка 1965 года. А ўжо 7 красавіка таго ж года пачаў пісаць аднайменны раман. Атрымоўваецца, што як быццам бы і часу, і магчымасці працягваць твор у пісьменніка не было.
Акрамя гэтага, можна згадаць і тое, што на абмеркаванні свайго рамана ў Саюзе пісьменнікаў 22 лютага 1967 года (за паўгода да інтэрв’ю) Караткевіч сказаў: «Твор яшчэ не закончаны». Але што значыць «яшчэ не...»? Гэта можа азначаць і тое, што раман пакуль што закончаны на дзвюх першых кніжках, і тое, што працяг «Каласоў» пішацца, але праца зроблена не да канца.
Ёсць яшчэ два факта. На пачатку 1982 года Караткевіч напісаў тагачаснаму дырэктару выдавецтва «Мастацкая літаратура»: «Абавязуюся здаць канец “Каласоў” М. Ф. Дубянецкаму ў канцы снежня 1982 года. Ул. Караткевіч. 5 сакавіка 82 года. План
выхаду — 84 год (83 —рэдпадрыхтоўка). 44 аркушы. На машынцы 1000 старонак. 4 cm. на дзень». Анатоль Верабей сцвярджае, што гэты матэрыял, «асабліва прыпіска ў канцы, сведчыць, што пісьменнік думаў хутчэй за ўсё не пра напісаны твор, а пра яго напісанне».
У запісах Уладзіміра Караткевіча захаваліся наступныя радкі, датаваныя 25 кастрычнікам 1982 года: «Так, цяпер складаць зборнік вершаў, а там, можа, калі дасць бог, да вясны рабіць “Каласы”. Праўда, час ужо». Так, аргументы супраць існавання працягу «Каласоў...» даволі важкія. Але ў тым і сэнс, што гэта не аргументы, а контраргументы. Доказ «ад супрацьлеглага». Нічога крыўднага тут няма. Як па-іншаму даказаць існаванне рэчы, якую ты не трымаеш у руках? Толькі праз адмаўленне яе існавання. Значыць, нам трэба знайсці больш важкія аргументы, чым у апанентаў.
Увогуле «Каласы...» у нечым падобныя да гогалеўскіх «Мёртвых душ». Зразумела, не сваёй праблематыкай. Урыўкі другога тома знайшліся абсалютна выпадкова: некалькі чарнавых сшыткаў былі знойдзены ў шафе пасля смерці Гогаля, бо заваліліся за кнігі. Дзякуючы гэтаму мы можам убачыць у кнігах даволі значную частку твора. Паспрабуем зрабіць тое ж з «Каласамі.. знайсці, а дзе і проста «склеіць» урыўкі і даказаць існаванне працягу знакамітай беларускай кнігі. I зробім гэта ў той паслядоўнасці, у якой гэтыя эпізоды павінны былі з’явіцца ў творы.
Непасрэдны пачатак трэцяй часткі «Каласоў...» у нас ёсць. Гэта рукапіс двух раздзелаў з кнігі «Брань», які быў знойдзены ў 74-й папцы хатняга архіва пісьменніка. У ім апавядаецца пра адзін дзень з жыцця Алеся Загорскага пасля таго, як яго па загадзе віцэ-губернатара Ісленьева пасадзілі пад хатні арышт. Такімі падзеямі заканчвалася вядомая нам частка «Каласоў...», імі жа пачыналася новая. На адвароце першай старонкі гэтага рукапісу Караткевіч алоўкам напісаў: «Пачаў 18 верасня 1964 г. У11 г. дня. Дагэтуль напісаны былі раздзелы аб Маскве і некаторыя другія».
Што разумець пад раздзеламі «аб Маскве»? Можна амаль не сумнявацца, што гэта аповесць «Зброя», якая была ўпершыню
апублікавана толькі ў пачатку 1980-х. Дзеянне ў ёй адбываецца зімой і вясной 1862 года ў Маскве, куды Алесь, Мсціслаў, Кандрат Кагут і «дзядзька» Кірдун прызджаюць, каб здабыць зброю для будучага паўстання і вызваліць ад катаргі Андрэя Кагута. А калі ўзгадаць, што дзеянне двух першых раздзелаў адбываецца ў другой палове 1861 года (пасля адмены прыгоннага права), дык атрымоўваецца цэласны фрагмент.