Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча  Дзяніс Марціновіч

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
35.48 МБ
Вельмі здзівіў фінал. Каб пазбегнуць папрокаў у неаб’ектыўнасці, працытую ўрывак з ліста Яна Скрыгана да Івана Шамякіна, напісанага ў сакавіку 1976 года. Ян Скрыган вельмі высока ацаніў твор. Але пры гэтым адзначыў, што «здзівіў трохі канец: як бы абарваны, як бы заскоры». Нагадаю: Вольга перавозіла ў лес зброю, а потым раптоўна, пад уражаннем забойства маленькіх яўрэйскіх дзяцей, чые рэчы яна ўбачыла, падарвала сябе і некалькіх паліцаяў. Пасля прачытання апошняга эпізоду аповесці ў мяне склалася ўражанне, што фінал аказаўся крыху штучным. Але па законе савецкай ваеннай літаратуры напрыканцы твора павінен быць здзейснены подзвіг, што і адбылося.
3 пазіцый сучаснасці пэўнае непаразуменне выклікаюць і асобныя старонкі рамана «Атланты і карыятыды». Сам твор, як іншыя шамякінскія раманы, чытаецца на адным дыханні. Праблемы архітэктуры, узаемаадносінаў паміж спецыялістамі ў гэтай галіне і партыйным кіраўніцтвам, асабістыя стасункі герояў — усё гэта пераплецена ў такі клубок, які хопіць вынаходлівасці і моцы сплесці толькі сапраўднаму майстру.
Але адначасова ў рамане моцна бянтэжаць праявы партыйнасці. Твор пачынаецца з моманту, калі галоўны герой, архітэктар Карнач, узяў самаадвод падчас выбараў у партыйны орган. Наступныя старонкі прысвечаны размовам героя, архітэктара Шугачова (сябра Карнача) і яго сям’і, Макаеда (ворага і канкурэнта галоўнага героя) са сваёй жонкай, якія абмяркоўваюць гэты ўчынак і пралічваюць яго наступствы. Цяжка спрачацца, што тады такая сітуацыя была форс-мажорнай. Больш за тое, яна цалкам адпавядала тагачасным рэаліям. Але сёння такія эпізоды наўрад ці зацікавяць аўдыторыю. Расчароўвае фінал. Пасля таго
як прафесійныя справы Карнача, здавалася б, цалкам заблыталіся, канфлікт вырашае мудры, строгі, але справядлівы сакратар абкама Сасноўскі. Чым не класіка сацрэалізму?
Вось колькі цытат з твора: «А навошта яму заядацца з Шугачовым, якога выбралі сакратаром партбюро», «але разам з тым такая сітуацыя злавала: не да твару партыйнаму кіраўніку душэўная раздвоенасць», «яна дрэнна ўплывае на брата, робіць яго, актыўнага камсамольца, скептыкам», «партыя паставіла грандыёзную гуманную задачу: забяспечыць людзей жыллём», «.вы ніякая не актрыса. Ніколі не іграеце. Між іншым, за гэта вас любіць увесь гарадскі актыў» (апошнюю фразу Карнач кажа Галіне Уладзіміраўне, у якую потым закахаўся), «пголькі ведай: партыйныя прынцыпы Ігнатовіч ніколі не задбае», «не зробіць ён такога даклада на бюро гаркома, бо глыбока паважае гэты прадстаўнічы орган» і г. д.
Каб пазбегнуць крытыкі і папрокаў з боку прыхільнікаў Шамякіна, яшчэ раз падкрэслю: там, дзе Іван Пятровіч звяртаўся да праяў звычайнага жыцця, узаемаадносін паміж людзьмі, ён заставаўся глыбокім майстрам слова. Але як толькі творца адыходзіўу сферу палітыкі і партыйнасці, узнікала штучнасць, ненатуральнасць, пафас.
Іван Шамякін успрымаецца сучасным чытачом амаль як бездакорны савецкі пісьменнік. Кажуць, савецкая эпоха ўзгадавала пісьменніка, дала яму багаты жыццёвы матэрыял, падарыла дабрабыт. Ды і наогул, мала хто атрымаў ад яе столькі рэгалій і ўзнагарод. I сапраўды, Шамякін — Герой Сацыялістычнай Працы, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, народны пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і дзвюх Дзяржаўных прэмій БССР... Але вазьму смеласць сцвярджаць, што савецкасць толькі перашкодзіла Івану Пятровічу і яго творам, прывязаўшы іх да свайго часу.
Для таго каб застацца ў літаратуры, пісьменнік павінен не толькі апярэджваць свой час — гэта датычыцца ў першую чаргу геніяў. На маю думку, творца мусіць абапірацца на сваю
эпоху, на глыбокім філасофскім узроўні ўздымаць актуальныя для яе праблемы. Але ён не павінен звязвацца з ёй гэтак шчыльна, каб наступныя пакаленні не маглі знайсці штосьці сугучнае ўласным думкам.
Як жа нам разглядаць творчасць Шамякіна, сімвала беларускай савецкай літаратуры, і яго калег у такім кантэксце? Мяркую, ісціну трэба шукаць пасярэдзіне: паміж савецкай традыцыяй безмежнага ўсхвалення і тэзісамі вядомага артыкула «Ружовы туман. Раздзел з гісторыі таталітарызму» Сяргея Дубаўца, у якім ён назваў нацыянальную літаратуру савецкай эпохі антыподам беларушчыны.
Будзем аб’ектыўныя: сярод кніг I. Шамякіна ёсць тыя, якія засталіся ў сваім часе, якія перайшлі з твораў літаратуры ў катэгорыю «гісторыя літаратуры» або нават «гістарычныя крыніцы». Мяркую, па асобных з іх даследчыкі будуць вывучаць атмасферу часу і свядомасць савецкіх пісьменнікаў. А вось асобныя найлепшыя творы Івана Пятровіча, самыя таленавітыя раздзелы яго раманаў, безумоўна, застануцца і будуць запатрабаныя чытачамі.
Літаратура «сонвчная» і «начная»
Пісьменнік, доктар філалагічных навук, прафесар, даследчык творчасці Ф. Дастаеўскага і арыгінальны літаратурны крытык Аляксандр Станюта адышоў у іншы свет у жніўні 2011 года. Але маштаб зробленага ім, на маю думку, зусім не адпавядае ступені публічнага прызнання ягонага таленту.
Біёграф, інтзрпрэтатар, дакументаліст?
Упэўнены, падобнае меркаванне будзе прынята асобнымі чытачамі з іроніяй, a то і ўнутраным пратэстам. Як можна казаць пра яго адсутнасць, калі ў Аляксандра Станюты былі рэгаліі і высокі грамадскі статус, калі былі выдадзены кнігі, калі ён адчуваў павагу з боку калег і меў высокі аўтарытэт сярод колішніх студэнтаў? Тым не менш не пакідае адчуванне, што асоба і творчасць Аляксандра Аляксандравіча па-ранейшаму ўспрымаюцца ў вузкім кантэксце.
Для дасведчаных тэатралаў Аляксандр Аляксандравіч з’яўляецца біёграфам Стэфаніі Станюты, сваёй маці. Пераацаніць значнасць кнігі «Стэфанія» цяжка. Лічаныя беларускія акцёры пакінулі ўспаміны або мэтанакіравана гутарылі з журналістамі. Таму дакументальная аповесць, якая змяшчае ў сабе шмат цікавых дэталей, падрабязнасцей творчага жыцця самой артысткі, яе калег, Купалаўскага тэатра ўвогуле, ліквідуе «белыя плямы» ў гісторыі айчыннага сцэнічнага мастацтва. Для іншых А. Станюта цікавы найперш у якасці крытыка і літаратуразнаўцы, бо яго памятаюць як аўтара дзвюх кніг пра творчасць Ф. Дастаеўскага, зборніка «Плошча свабоды», шэрагу літаратурна-крытычных даследаванняў.
Нягледзячы на глыбіню ацэнак, тэатральная і літаратурная крытыка застаецца з’явай у нечым другаснай у параўнанні са стварэннем арыгінальнага тэксту, спектакля, фільма. Крытык застаецца ў сваім часе — разам з большасцю з’яў мастацтва, пра якія ён напісаў. Тады як найлепшыя ўзоры арыгінальнай творчасці пачынаюць самастойнае жыццё ў прасторы мастацтва ўжо без інтэрпрэтатара (нешматлікія выключэнні кшталту В. Бялінскага толькі падцвярджаюць правіла). Таму для крытыка як адна з магчымасцей застацца стваральнікам першаснай мастацкай з’явы — шлях у празаічныя жанры.
Станюта зрабіў такі крок у сталым узросце, калі былі апублікаваны яго раманы «Гарадскія сны» і «Сцэны з мінскага жыцця», шэраг аповесцей і апавяданняў. Творчасць пісьменніка атрымала станоўчыя водгукі, пра яе з’яўляліся рэцэнзіі. Тым не менш сфарміравалася меркаванне, што кнігі Станюты — гістарычная дакументалістыка, магчымасць перанесціся ў ваеннае і пасляваеннае мінулае Мінска, стаць сведкамі нямецкай акупацыі, забойства Кубэ, вызвалення, наладжвання быту пасля вайны («Гарадскія сны») або трапіць у эпоху «адлігі» («Сцэны з мінскага жыцця»). Магчыма, некаторыя падставы для такога падыходу даў сам аўтар. Уладальнік сапраўды фантастычнай памяці, А. Станюта захаваў ва ўяўленні назіранні, уражанні, малюнкі далёкага мінулага. Улічваючы, што з таго часу (асабліва ваеннага) засталося няшмат сведчанняў, прычым яркіх, непасрэдных, дзіцячых або юначых, творы пісьменніка сталі сапраўдным кландайкам для аматараў сталічнай даўніны. Аднак і такі падыход звужае ўспрыманне Станюты як пісьменніка. Пры такой логіцы яго проза ўспрымаецца як кнігі для мінскіх інтэлігентаў сталага веку або маладых аматараў гісторыі, якія доўгімі вечарамі паглыбляюцца ў мінулае сталіцы.
Такім чынам, сын-біёграф, крытык-інтэрпрэтатар, пісьменнік-дакументаліст. Ці не замала? He, калі ўспрымаць творчасць А. Станюты ў параўнанні з яго калегамі. Так, калі належным чынам асэнсаваць узровень напісанага. У прозе Аляксандра Аляксандравіча ў найбольшай ступені сканцэнтраваліся творчыя
пошукі аўтара. Каб патлумачыць іх значэнне, звернем увагу на суадносіны ў літаратуры катэгорый асобы і часу.
«Гараускія сны»
Звычайна ў празаічным жанры (аповесцях, успамінах) у цэнтры аповеду знаходзіцца асоба героя, які дзейнічае ў пэўнай часавай прасторы. Абставіны жыцця з’яўляюцца фонам для сюжэта або ўплываюць на падзеі. У буйным жанры (рамане) творца звычайна імкнецца гарманічна прадставіць як чалавека, так і часавую прастору, эпоху, у якіх той існуе. Менавіта таму героі такіх твораў становяцца сімваламі пэўнага гістарычнага перыяду і ўвасабляюць думкі і ідэалы людзей таго часу.
У цэнтры рамана «Гарадскія сны», пра які пойдзе гаворка далей, знаходзіцца асоба гісторыка Сяргея Забелы. Ён узгадвае сваё жыццё ў даваенным, ваенным і пасляваенным Мінску. Сям’я героя, месцы яго жыхарства, інтэр’еры дамоў, рэплікі і паводзіны людзей... Дзесьці на заднім фоне гучаць стрэлы, ідзе вайна... Часам гэты свет урываецца ў жыццё героя (напрыклад, у выпадку, калі Сяргей разбівае шкло фашысцкай машыны і немец у пошуку вінаватага прыходзіць да яго дадому). Акрамя мастацкага вымыслу, у творы прадстаўлена гістарычная эпоха і рэальныя асобы. Наркамы НКУС Берман і Яжоў, гаўляйтар Кубэ і яго канкурэнт за ўладу ў Беларусі фон Готберг, міністр дзяржбяспекі Цанава і футбалісты мінскага «Дынама», пра якіх ён клапаціўся.
А. Станюта па-майстэрску пераключае ракурсы з асабістага і прыватнага на агульнае, дзякуючы чаму яго кніга трымае ўвагу чытачоў. Перад намі класічны варыянт твора, які мае некалькі ўзроўняў прачытання. Першы дазваляе нам паглыбіцца ў свет героя. Другі — адчуць эпоху. Пры такіх разважаннях узнікае паралель з «Вайной і мірам», дзе грамадскае жыццё адбіваецца ў лёсах герояў. Але ж раман Талстога стаў класікай яшчэ таму, што меў трэці, філасофскі, абагульняльны ўзровень. Такая рыса ўласціва і раману Станюты.
На пачатку твора лірычны герой прыязджае ў Маскву і наведвае Крэмль, дзе калісьці, у якасці крамлёўскага курсанта служыў яго бацька: «Небо снйжалось, оставляя свою бесконечную высоту, й словно впадало сюда, в большую лоіцйну средй высокйх каменных сооруженйй. <...> М было ошуіценйе, что так вот, co всей очевйдностью, даже наглядностью перед глазамй открылось вдруг невйдймое, неземное, без начала й конца, небесное теченые вечностн. <...> П вот тут, в этой впадйне неба, под вековечным небесным потоком появляется обыкновенный человек, отец твой... <...> Потом небесное теченйе покйдает твоего отца на этой плоіцадй, на страже бога, сотворенного людьмй. <...> Отец здесь остается, жйвой на страже мертвого, а небесное теченйе снова подымается куда-то за каменное огражденйе плоіцадй. Оно уносйтся выше, дальше — туда, где для отца, как й для всех, опять наступйт небытйе».