Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча  Дзяніс Марціновіч

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 178с.
Мінск 2014
35.48 МБ
Сяргей Забела трапляе праз гады ў тую ж прастору, дзе калісьці знаходзіўся яго бацька. «В пространстве, в том йлй йном месте, в прйнцйпе, можно прй желанйй побывать, войтй туда й снова выйтй. Пространство, место — это уже как-то блйже к нейзменностй й к непреложностй. А время, время? Мм не овладеешь. Оно тобою — да...» Па сутнасці, «Гарадскія сны» становяцца спробай лірычнага героя праз філасофскія разважанні, праз дыялогі з самім сабой разгадаць таямніцу часу, мінулага і знайсці сэнс жыцця.
У чым жа філасофская аснова рамана А. Станюты? Паспрабаваць знайсці адказ на гэтае пытанне нам дапаможа назва твора. Што азначае ў ёй слова «сны»? Пісьменнік выкарыстоўвае ў творы «прынцып сноў», што робіць дзеянне рамана не паслядоўным, а пульсуючым, перарывістым, у нечым фантасмагарычным і ў чымсьці прыпадабняе да «Ста гадоў адзіноты» Маркеса.
Чаму сны становяцца «гарадскімі»? Мяркую, тое не проста канстатацыя месца дзеяння. Як піша пісьменнік, «время меняет все. Однймй й темй же остаются только места. Онй, может, й связывают как-то пройсходяіцее во временй». Шматзначным успрымаецца
фінал твора: «Н вот теперь, спустя сорок лет, в йюне, возле тех же самых дверей, под знакомымй с юных лет окнамй былй слышны совсем другйе голоса, другой улйчный шум. й ветерок, другой шелест лйствы уже состарйвшйхся лйп. <...> He было уже тех, кто помнйл, знал то время. He было в спешаіцей молодой толпе, в помолодевшем, пусть пока только снаружй, временй. Время прошло. Осталось место. Как бы его нй переделывало время, место, где было, там — й остается навсегда». Тонкасць і небанальнасць успрымання рэчаіснасці, часу і прасторы — самых глабальных філасофскіх катэгорый, пэўна, першая ўмова сапраўцнага таленту. А ўменне зафіксаваць плынь свядомасці героя, маштабнасць ягонага роздуму робіць такую здольнасць пісьменніка відавочнай. Месца дзеяння (Мінск) у «Гарадскіх снах» звязвае, па-першае, мінулае і сучаснасць, па-другое, людзей розных эпох, а, па-трэцяе, узроўні прачытання рамана (асабісты, грамадска-гістарычны і філасофскі), што надае твору цэласнасць і завершанасць.
«Сонечная» і «начная» проза
Апошнім часам у беларускай літаратуры стала надзвычай модна гуляць «у класікаў». Пры ўсіх адмоўных і адначасова камічных сітуацыях, якія нараджаюць гэткія прэтэнзіі, творы неабходна разглядаць на прадмет іх адпаведнасці ці неадпаведнасці канону. I высокаму ўзору. Толькі рабіць шчыра і «па гамбургскім рахунку». А. Станюта не паспеў, а можа, не імкнуўся публічна заявіць уласныя прэтэнзіі на прызнанне. Гэтую справу за яго павінны зрабіць мы.
Рэаліі сучаснага літаратурнага працэсу сведчаць: чытачы страцілі давер да станоўчых ацэнак, бо яны пераважаюць ледзь не ў кожнай рэцэнзіі. Таму паспрабую патлумачыць значэнне прозы А. Станюты інакш: праз развіццё сучаснай айчыннай літаратуры.
У рускім літаратуразнаўстве існуе даўняя традыцыя вылучаць у прыгожым пісьменстве два кірункі, звязаныя з асобай
двух вялікіх пісьменнікаў, — Л. Талстога і Ф. Дастаеўскага. Што з’явілася падставай для класіфікацыі? Найбольш грунтоўнае разыходжанне бачыцца ва ўнутраным свеце творцаў і іх стаўленні да светабудовы. He будзе адкрыццём адзначыць, што ва ўсе часы сучаснасць з канфліктамі, войнамі і супярэчнасцямі ўспрымалася большасцю сапраўдных пісьменнікаўу якасці дысгарманічнай з’явы. Адпаведна, галоўныя персанажы ў творчасці абедзвюх плыней звычайна імкнуліся дасягнуць гармоніі. Аднак яе пошукі адбываліся рознымі шляхамі.
Аўтары, што трымаліся першай, «талстоўскай» традыцыі, імкнуліся або перанесці дзеянне ў рамантызаванае мінулае і адшукаць там «залатое стагоддзе», або знайсці ў сучаснасці асоб, што выклікаюць захапленне, або нейкім чынам прывесці ўласных герояў да раўнавагі з навакольным светам. У сучаснай беларускай прозе прадстаўнікамі такой плыні, якую можна назваць «сонечнай», з’яўляюцца Андрэй Федарэнка, Уладзімір Саламаха, Аляксандр Станюта, Уладзімір Сцяпан і некаторыя іншыя.
Пісьменнікі друтой традыцыі, якую можна назваць «начной», імкнуцца сканцэнтраваць увагу чытачоў на сучасных для іх рэаліях, адлюстраваць у сваёй прозе дысгармонію рэчаіснасці, драматычную экспрэсію, паглыбіць гэтыя адчуванні. Так ствараецца кантраст з гармоніяй, і чытач «падводзіцца» да разумення яе неабходнасці. Прадстаўнікамі гэтай плыні ў нашай літаратуры з’яўляюцца Анатоль Казлоў, Юрый Станкевіч, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава...
Адзначу яшчэ адзін, асабісты крытэрый вылучэння згаданых кірункаў. Апошнім часам чытаю значную колькасць твораў сучаснай беларускай літаратуры. Нядаўна злавіў сябе на парадаксальнай думцы: для ўласнай асалоды чытаю менавіта «сонечныя», гарманічныя творы. Тады як зварот да «начных», дысгарманічных кніг адбываецца хутчэй па прафесійным абавязку (каб напісаць рэцэнзію, каб мець уяўленне пра бягучы літаратурны працэс).
Упэўнены, «сонечны» і «начны» кірункі выступаюць увасабленнем адпаведнага тыпу мыслення: гарманічнага і дысгарманічнага. Прычым як пісьменніка, так і чытача. 3 аднаго боку, мы можам
разглядаць тып чытацкага мыслення (праз выбар пэўных пісьменнікаў і іх кніг). 3 другога — творчым асобам уласцівы заўсёдны пошук крыніц натхнення. Таму, думаю, што «сонечныя» пісьменнікі, хутчэй за ўсё, будўць чытаць «сонечных», і наадварот.
Прызнаюся, з кніг сучаснай айчыннай літаратуры толькі некаторыя выклікалі ў мяне сапраўднае натхненне, думкі, ідэі і, галоўнае, адчуванне гармоніі, параўнальнае з уздзеяннем твораў агульнапрызнанай, сусветнай класікі. Адной з іх стаў раман А. Станюты «Гарадскія сны». Менавіта таму з усёй шчырасцю і адказнасцю за свае словы хачу назваць яго раман адным з сапраўдных дасягненняў, а магчыма, і класікай беларускай літаратуры...
о
вішр Марцінввіч -
першы шіліндррьішны пісьменнік?
За апошні год у беларускай літаратуры адбыліся змены, якія, на маю думку, могуць істотна паўплываць на яе развіццё ў наступныя дзесяцігоддзі. Вонкавай праявай новых павеваў сталі два факты. Спярша ў шорт-ліст другой літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ўвайшлі два творцы, якія паралельна з літаратурай займаюцца журналісцкай дзейнасцю (Альгерд Бахарэвіч і Людміла Рублеўская). Пасля па сеціве пракацілася хваля цікавасці да новага рамана Віктара Марціновіча «Сфагнум».
Сувязь двух фактаў, магчыма, нябачная на першы погляд, падштурхнула да далейшых разважанняў. Але пачну крыху здалёк. 3 крытэрыяў, якія на працягу апошняга паўстагоддзя з’яўляліся галоўнымі падчас ацэнкі літаратурных твораў. Прычым не для прыхільнікаў масавай літаратуры, а для хоць бы адносна дасведчанай чытацкай аўдыторыі.
Першую мадэль, уласцівую творцам савецкіх часоў (гаворка перш за ўсё пра 1960-я — сярэдзіну 1980-х гадоў), можна патлумачыць праз вобраз падводнай лодкі. Пісьменнік мог некалькі гадоў пісаць раман, знаходзячыся па-за грамадскай увагай (фактычна, «пад вадой»). Потым «усплываў»: прыносіў твор у рэдакцыю, дапрацоўваў яго, чакаў выдання ў часопісе, а пасля асобнай кнігай... А потым зноў хаваўся «пад ваду», каб рэалізаваць чарговую творчую задуму.
Такой мадэлі спрыяла адсутнасць у СССР рэальнага палітычнага жыцця і магчымасці публічнага самавыяўлення (паэтычныя выступленні часоў «адлігі» засталіся ў мінулым). У выніку
пісьменнік або мусіў іграць ролю «літаратурнага генерала» і ўдзельнічаць у афіцыйных мерапрыемствах, або сыходзіць ва ўласную «падводную лодку». Да таго ж роля тэкставага носьбіта інфармацыі (кніг, газет, часопісаў — легальных ці самвыдатаўскіх) была надзвычай высокай. Асабліва ўлічваючы, што акрамя замежнага радыё, якое глушылася, іншыя крыніцы атрымання інфармацыі тады адсутнічалі. Адпаведна, галоўным крытэрыем ацэнкі кожнага пісьменніка заставалася яго творчасць.
Непрацяглы перыяд перабудовы істотна змяніў сітуацыю, якую яскрава адлюстроўвалі дэвізы «тут і цяпер!» і «сустрэнемся на барыкадах». На першы план выйшаў тып творцы-трыбуна, творцы-бунтара, які публічна агучваў свае ідэі (класічны прыклад — паэт Анатоль Сыс). Таму новым галоўным крытэрыем стаў фактар, ці адпавядае творчасць часу (у тым выпадку — сучаснасці, якая супрацьпастаўлялася мінуламу).
Пасля перабудовы, у 1990-я гады, на пераважнай частцы постсавецкай прасторы ключавым пытаннем стала праблема выбару: арыентавацца на Захад ці на савецкую спадчыну? Да гэтай праблемы дадаліся адносіны інтэлігенцыі да дзейнай улады, якая ў шэрагу рэспублік апелявала да традыцый СССР. У выніку ў краінах СНД склаліся два лагеры (абапіраючыся на расійскі досвед, назавём іх «лібераламі» і «патрыётамі») са сваімі саюзамі пісьменнікаў, друкаванымі выданнямі, іерархіяй і г. д.
Для значнай часткі чытачоў галоўнымі крытэрыямі перасталі быць уласна пісьменніцкая творчасць (а менавіта пра яе якасць клапаціліся пісьменнікі-традыцыяналісты) і адпаведнасць твораў часу (праявай апошняй рысы часцей за ўсё з’яўлялася або масавая літаратура, або публіцыстыка). Месца творчасці і саміх творцаў заняла палітычная пазіцыя аўтараў з лозунгам «хто не з намі — той супраць нас» (што ўласціва постсавецкаму палітызаванаму грамадству). Таму ключавыя асобы з супрацьлеглых літаратурных лагераў міжволі ўспрымаліся як сімвалы, сцягі пэўнай ідэалогіі, а ніяк не творчыя асобы. У выніку крытыка, ці хоць бы непрадузяты разгляд творчасці, стала немагчымай. Напрыклад, асобу
выбітнага пісьменніка-«ліберала» калегі ацэньвалі толькі станоўча, а «патрыёты» — адмоўна (і наадварот).
Зразумела, пісьменнікі, якія адкрыта не выказвалі ўласнай палітычнай пазіцыі і апелявалі выключна да з’яў і здабыткаў літаратуры, нікуды не зніклі. Але ў 1990-я гады літаратура перастала быць адзінай крыніцай інфармацыі. У выніку аўдыторыяй большасці з такіх творцаў (акрамя самых таленавітых, як Андрэй Федарэнка) засталося, на жаль, вузкае кола чытачоў. А на слыху ў шырокай аўдыторыі знаходзіліся літаратары, што акрэслілі сваю грамадскую і палітычную пазіцыю і публічна агучылі яе.
Такая сітуацыя і вылучаныя тры мадэлі (пры якіх крытэрыямі лічылася творчасць, адпаведнасць часу з супрацьпастаўленнем мінуламу і палітычная пазіцыя) былі характэрныя для традыцыйнага, індустрыяльнага грамадства, якім з’яўлялася Беларусь у XX стагоддзі. Але ў 2000-я ў дзверы постсавецкай прасторы пастукала постіндустрыяльная эпоха разам з інтэрнэтам. Здавалася б, апошні даваў пісьменнікам ідэальны шанс прэзентаваць уласную творчасць. Бадай кожны творца сярэдняга або маладзейшага ўзросту стварыў сайт або вёў старонку ў «ЖЧ», спадзеючыся на чытацкае прызнанне. Але цуду не здарылася. У пераважнай большасці іх чытачамі засталася тая самая аўдыторыя, што звярталася да іх надрукаваных твораў у часопісах ці кнігах. Чаму?