• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    ЯШНММІ
    Пачнём збіраць зярно к зярняці, Былое ў думках ўваскрашаць, Каб быт на новы лад пачаці I сеўбу новую пачаць.
    Янка Купала
    У кожнага пакалення могуць быць свае ідэалы, у майго свае, у вашага ішйыя, але шкада тое пакаленне, у якога няма ніякіх.
    Васілій Ключэўскі
    ОЙ ТЫ, КНЯЖНА, ДЫ СВАБОДНАЯ...
    Рагнеда
    Хай звон звонка разгамоніцца Дый раскажа быль бывалую. Быль бывалую пра доч князеву, Ту красавіцу ненаглядную, Пра ту княжну пра свабодную, ПІто Рагнедай называлася...
    Янка Купала
    Н .
    ходзіце, знікаеце, адна другую замяняеце. Даўно я лік вам страціла, не памятаю, калі ўжо з вамі звыклася, сяброўкамі сваімі лічыць стала. Таму вы і аднолькава блізкія мне. Ці тая, каторая ўжо даўно растала на ранішнім даляглядзе, растварылася ў імклівым поступе часу. Ці гэтая, што яшчэ тчэ сваю павалоку, якой няма пакуль прасвету і не хутка ён будзе, бо да раніцы далёка. Ой, як далёка! Як да самага Полацка роднага, дзе сыночак даражэнькі, матчына крывіначка, жыве сабе, не ведаючы, не здагадваючыся, як яго матулька пакутуе, як без свабоды кволіцца, як хочацца ёй у чаіцу хуткую ператварыцца, каб, узмахнуўшы крыламі моцнымі, над келлю ўзняцца, над Свіслаччу праляцець. I махаць, махаць імі несупынна... He адзін дзень махаць, пакуль удалечыні не пакажуцца знаёмыя абрысы полацкага дзядзінца, што прытуліўся ля самай Палаты.
    А ночка, што наперадзе яшчэ?! Яна таксама ж сяброўкаю стане. Як і тая, што за ёю прыйдзе. Як і ўсе наступныя. Да скону жыцця хаўрусаваць ёй, чарніцы Анастасіі, з імі. У маўклівай цішы бедаваць, гэтаксама маўкліва скардзячыся на лёс уласны, на долю няшчасную. Скардзя чыся, пакутуючы і адначасова разумеючы: як ні цяжка ёй век векаваць у гэтай келлі, халоднай і няўтульнай, а ўсё ж яна, Анастасія, не скарылася. He прасіла ратунку, на калені не станавілася, калі зразумела, што даравання не
    6
    будзе. А не будзе, дык навошта кляцьба тая і просьбы! Поўзанне, вымальванне літасці. Навошта! Ведала, што яе чакае, разумела, каму пярэчыць уздумала. Аднак менавіта гэтае веданне і разуменне і сталі тым зыходным моман там, з якога пачалося ўсведамленне і ўласнай годнасці, і жаночага гонару, і таго святога пачуцця, што любоўю да бацькоўскай зямлі завецца.
    Ночкі вы, ночанькі, сястрычкі мае родныя! Хіба хто на грэшнай зямлі разумее мяне так, як вы?! Вам не трэба ні спагады, ні абяцанняў аб чаканні, ні запэўнівання ў вернасці. Заўсёды прыходзіце ў прызначаны час, ніко лі не спазняецеся. I цяжка мне з вамі, калі сустрэча гэтая доўжыцца. Асабліва позняй восенню ці зімой. Цяжка, ды адначасова і лёгка. Бо каму магу яшчэ паспавядацца, з кім можна заставацца такой адкрытай і даверлівай? Богу выказаць боль, у яго спагады папрасіць?! Ды і заблытала ся я ўжо, якому богу пакланяцца трэба.
    У мяне ж, з маленства, свае багі былі. Добрыя, як і ўсё наўкола. Язычніцкія... Як і ў бацькі і маці. Як у дзеда і бабулі. Як у продкаў усіх. Пярун, які валадарыць, трымаючы ў адной руцэ луквясёлку, а ў другой стрэлымаланкі. Як бог сонца Дажбог. Як Жыцень, што ўраджай прыносіў, хлебным, жытным духам наваколле аздабляў. Як Зніч, Велес, Дзіў, Сварог... А лесавікі, дамавікі, русалкі?! Яны ж свае, без іх, як без неба над галавой.
    Цяпер жа, ночанькісястрычкі, кажуць, не будзе гэтых багоў. Адзіны людзьмі правіць пачне. Можа, ён таксама добры, спагадлівы. Але ж мне і з колішнімі добра, бо даўно з імі паразумелася, сваімі лічу і з такім пераконаннем застануся назаўсёды. А новы няхай самым лепшым будзе для тых, хто падрастае, да веры новай далучаецца, шукаючы сваю, адзіную. Так яно лепей, ці памыляюся? Магчыма, і памыляюся. Але, думаю, даруецца мне такая памылка. Іншых, здаецца, не было ў мяне. Сама свой шлях выбірала, усвядомлена на цярністую дарогу ступала, дык чаго ж тут крыўдаваць, чаго скардзіцца?!
    ...Стаяла над стомленай за дзень зямлёй ноч. Адна з тысяч, a то і дзесяткаў тысяч, што праходзілі над тутэйшымі мясцінамі. Падобная на іншыя і ў нечым адрозная ад іх. Цёмная, хоць вока выкалі, і загадкавая ды такая таямнічая, калі страшна ў цемру хоць адзін крок зрабіць.
    А якая яшчэ ноч можа быць не цёмнай, не загадкавай? Нават у месячную часам неспакойна на душы бывае. На тое
    7
    і цемень, каб і вабіць чалавека да сябе, і палохаць яго чымсьці невядомым, чаго днём ніколі і не пабачыш. Так было колісь, даўнымдаўно, што запамятавалася ўжо. Гэ так і цяпер, калі ў келлі не спіць чарніца Анастасія. У невялікім паселішчы ля Свіслачыракі, Ізяславам пазней названым. Сярод густых, дрымучых і непраходных лясоў схаванага, балотамі з усіх бакоў абнятага.
    Які быў год, сказаць няпроста. Калі ж адбывалася тое, не ўсё, на жаль, летапісы занатавалі. Магчыма, ішоў 6498 ад Хрыстова нараджэння, ці, калі прытрымлівацца цяперашняга летазлічэння, 990 ы. Можа, і 992 гі. Адно з пэўнасцю можна засведчыць: з’явілася яна тут у 987 годзе. I не на добрай волі прыехала, а была пакарана за непаслушэнства ноўгарадскім князем Уладзімірам. Сама і малалетні сын Ізяслаў, па імені якога і пачало пазней называцца паселішча гэтае. Сённяшняе Заслаўе, што непа далёку ад Мінска. Па прыездзе звалася жанчына гэтая зусім не Анастасіяй, і не манашкай была, а княгіняй. Дачкой полацкага князя Рагвалода і жонкай таго самага Уладзіміра.
    Анастасія, Гарыслава, Рагнеда...
    Бацька Рагнеды быў не лроста полацкім князем, а першым князем гэтага княства, пра якога згадваецца ў летапісе. Адкуль ён з’явіўся ў тутэйшых землях, невядома. Сказана толькі, што прыйшоў «з за мора». Гэта і дало падставы асобным даследчыкам лічыць яго нарманам, жы харом адной са скандынаўскіх краін. У карысць падобнага меркавання, як быццам, сведчыць і зусім не славянскае імя. Хаця чаму не славянскае? Думаецца, куды больш правільнае меркаванне вядомага беларускага пісьменніка і гісторыка Міколы Ермаловіча. На яго думку, Рагва лод — гэта ўладар рога ці мыса. Пашырана ў славянскіх народаў і жаночае імя Рагнеда, ці ў іншай, больш рас паўсюджанай форме — Рагнедзь.
    Але чаму, у такім разе, Рагвалод апынуўся «за морам»? М. Ермаловіч і тут выказвае думку, да якой нельга не прыслухацца. Рагвалод да заняцця прастолу ў Полацку мог быць князем і ў якіхнебудзь заморскіх землях. У тыя часы гэта дазвалялася і, калі не лічылася нормай, дык ва ўсякім разе даволі часта практыкавалася.
    Магчымы і іншы варыянт. Яго таксама не адмаўляе М. Ермаловіч. Захаваліся звесткі, што прадстаўніца вышэйшай полацкай знаці Прадслава ў 945 годзе мела свайго пасла. А чаму б не пагадзіцца, не прыйсці да дум
    8
    кі, што пасол гэты ніхто іншы, а якраз Рагвалод? Ды і сынам Прадславы мог быць у такім разе ён, як чалавек для полацкага княства невыпадковы, пасля смерці Прад славы вярнуўся на Радзіму. Заняў княжацкі прастол. Калі? На жаль, таксама цяжка сказаць. Можна толькі прыкладна ўявіць, прыслухаўшыся да Маскоўскага летапіснага зводу канца XV стагоддзя. У ім, у прыватнасці, гаворыцца, што Рагвалод пачаў княжыць у Полацку «...у дні Святаслава Ігаравіча». Святаслаў Ігаравіч, як вядо ма, быў кіеўскім князем з 915 па 972 год. Перыяд, ка нечне, немалы. Але ў ім недзе і хаваецца той год, калі ў Полацку «зза мора» з’явіўся Рагвалод.
    Інтарэсы полацкага княства на той час часта сутыкаліся з ноўгарадскімі землямі. Зразумела, нельга адмаўляць жадання правіцеляў пашырыць свае ўладанні, аднак у дадзены момант не абыходзілася і без больш практычных меркаванняў. Полацк, як вядома, стаяў на беразе Палаты, непадалёку ад тагачаснага горада працякала і Дзвіна. Рэкі з’яўляліся судаходнымі, па іх лёгка было выйсці на шлях «з варагаў у грэкі». Зрабіць жа гэта не так і цяжка, калі, карыстаючыся валокамі, дабрацца да Дняпра. Ня цяжка ў тым сэнсе, што такое «плаванне» з’яўлялася нормай. Але валокі знаходзіліся на тэрыторыі Ноўгарадскага княства. Ноўгарадам жа валодаў князь Уладзімір.
    У Ноўгарадзе — Уладзімір, а ў Полацку — Рагвалод. У Рагвалода — прыгажуня дачка Рагнеда, якой споўнілася ўжо дванаццаць ці, магчыма, і трынаццаць чатырнаццаць гадоў. На той час узрост, каб сама засылаць сватоў. А на Рагнеду ўжо кінуў вока Уладзімір. Здавалася б, што можа быць нрасцей. Уладзімір бярэ ў жонкі Рагнеду, і «водныя перашкоды» на шляху яе бацькі Рагвалода знікаюць. Але ж інтарэсы Полацкага княства сутыкаліся яшчэ і з інтарэсамі Кіева, у якім правіў брат Уладзіміра Яраполк. Яраполк жа, у сваю чаргу, хацеў узяць у жонкі Рагнеду.
    Дачка адна, а прэтэндэнтаў на яе руку двое. Абодва жаніхі, як кажуць, на падбор. Абодва неаднаразова ў баях вызначаліся, не ў адным паходзе праславіліся. Лепшых мужоў, здавалася, і падшукаць немагчыма.
    Рагвалод, відаць, доўга прыкідваў усе «за» і «супраць», перш чым аддаць перавагу аднаму з князёў. Ды і як жа інакш, не пра звычайную жаніцьбу гаворка ішла, а пра далейшы лёс княства. Выбар, па сутнасці, рабіў ён сам. Ад таго, за каго пойдзе замуж Рагнеда, залежала,
    9
    з ноўгарадцамі ці кіеўлянамі давядзецца хаўрусаваць надалей. I адпаведна, якое княства — Ноўгарадскае ці Кіеўскае, стане ворагам полацкіх земляў. У рэшце рэшт Рагвалод схіліўся на карысць Кіева, а значыць, і Яра полка, у асобе якога бачыў больш моцнага і ўплывовага саюзніка. Сваю волю і наведаміў Рагнедзе. Тая з бацькам пагадзілася. Яраполк дык Яраполк, не быць жа аслушніцай.
    Усё лагічна, як быццам. Праўда, у падобным паслушэнстве Рагнеды, яе маўклівай згодзе, ёсць маленькая, але ўсё ж няўвязка. Канечне, згодна тагачасных (ды і куды больш пазнейшых) звычаяў, бацькава воля з’яўлялася ня пісаным законам, а спробы пайсці насуперак ёй — найця жэйшым грэхам. Правільна, але ж... Нельга забываць, што замуж выходзіла не простая дзяўчына, а князёўна. I не звычайная князёўна, а Рагнеда. Чалавек з уласнымі погля дамі, думкамі, начуццём жаночага гонару. Значыць, і са ма яна магла вырашаць, каму аддаць перавагу. Яраполку, які імпанаваў яе бацьку, паколькі ў такім разе выраша ліся, як кажуць, адным махам важныя дзяржаўныя зада чы? Ці Яраполку, якога кахала? I, наадварот, адмаўляла Уладзіміру, „як таго хацеў сам Рагвалод? Ці ўсё ж да ноўгарадскага князя не мела ніякіх начуццяў?..
    Верагодней за ўсё, што Рагнеда рашэнне прымала сама. Магчыма, папярэдне выказаўшы сваю думку бацьку. А што аддала перавагу Яраполку, сведчаць запісы ў «Аповесці мінулых часоў» і ў Лаўрэнцьеўскім летапісе. Тое ж, што ў гэтыя гістарычныя дакументы не трапіла, можна ўявіць інтуітыўна ці на падставе іншых звестак, якія тычацца жыцця полацкага княства згаданага перыяду.