Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Праўда, адначасова князь Георгій і іншае пачаў заўважаць. Села Прадслава з кнігай, у такі момант лепей да яе не падыходзіць. Пачытае колькі мінут, адкладзе фаліянт у бок, а сама доўга сядзіць моўчкі, узіраючыся наперад. Як быццам ёсць яна на гэтай зямлі і адначасова, як бы няма яе. Знаходзіцца ў нейкім іншым, адной ёй вядомым свеце. У такія хвіліны князь лічыў за лепшае не падыходзіць да Прадславы, аб чым і нянькам казаў.
Аднак падрасла дачка, ужо дванаццаць гадоў споўнілася ёй. Стройная, прыгожая і разумная. Па тым часе сама ўзрост, каб замуж аддаваць. Балазе, вестка пра старэйшую дачку князя Георгія далёка за межы Полацка пайшла. Зачасцілі да князя сваты. I той гатовы руку Прадславы ўзяць і сэрца сваё аддаць. I гэты толькі аб ёй і думае. Перабірае жаніхоў яна, ды і бацькі таксама цану Прадславе ведаюць, не хапаюцца за першага стрэчнага, як тапелец за тую выратавальную саломінку, якая яму, бедалагу, дапамагчы можа. Нарэшце, аб’явіўся сын нейкага багатага валадара. Тут ужо князь Георгій прама дачцэ сказаў:
— Як хочаш, Прадслава, а перабіраць хопіць. Жаніх знакаміты, слаўны, годна наш княжацкі гонар далей панясе.
У адказ жа пачуў бацька тое, што яшчэ раз прымусіла падзівіцца мудрасці і празорлівасці дачкі. Адначасова і трывога засела ў сэрцы. He пойдзе замуж Прадслава, зробіць насуперак бацькоўскай волі. I самае страшнае, што адна застанецца.
Ды і як жа інакш было князю думаць, калі Прадслава, яго любая Прадслава ў адказ на тое, што годны жаніх падшуканы, прамовіла:
35
— Што рабілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх міма працякло, і згінула іхняя слава, быццам прах... Затое жанчыны, якія жылі раней, і, узяўшы мужчынскую моц, пайшлі следам са сваім Жаніхом, і целы свае аддалі на пакуты, і склалі галовы пад меч, a іншыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза, але духоўным мячом адсеклі ад сябе плоцкія асалоды, аддаўшы цела сваё на пост і на дбанне, і каленныя пакланенні, і зямельныя лежанні,— тыя памятныя на зямлі, іх імёны напісаныя на нябёсах.
Слухаў князь Георгій Прадславу, слухаў і не ведаў, як быць далей. Канечне ж, відаць, ад свайго яна не адмовіцца, бо сказала, як адрэзала. Мо, праўда, і пагарачылася, чаго не бывае, аднак падобнае зза пляча не рэжуць:
— Ці не лепей пастрыгчыся ў чарніцы і быць пад ігуменняй, і слухацца сёстраў, і вучыцца, як Божы страх сцвердзіць у сэрцы сваім і скончыць жыццё?
...Так размову гэтую Прадславы з бацькам засведчыў невядомы аўтар «Жыція Ефрасінні Полацкай», арыгінальнага помніка старажытнабеларускай літаратуры. Летапісец гэты, канечне, быў сучаснікам Прадславы, хутчэй за ўсё чалавекам з яе акружэння, а магчыма, нават і вучнем. «Жыціе» пісалася недзе ў канцы XII стагоддзя, захаваны ў ім звычайны для падобнага жанру стыль агульна агіяграфічных традыцый сярэднявечча. У творы паведамляюцца толькі асноўныя факты біяграфіі Ефрасінні Полацкай, а менавіта такое імя атрымала Прадслава, калі насуперак бацькоўскай волі пастрыглася ў манашкі. Да следчыкі, супастаўляючы іншыя падзеі, якія адбываліся на той час, змаглі прыкладна ўстанавіць і год нараджэння яе. З’явілася Ефрасіння Полацкая на свет не раней за 1101 год. Пастрыгла ж Прадславу яе родная цётка, княгіня Раманава, удава князя Рамана Усяславіча прыкладна ў 1113 годзе.
3 дазволу полацкага епіскапа Іллі Ефрасіння і пася лілася ў келлігалубніцы, каб «нача кннгн пнсатн свонмн рукамн». Безумоўна, праца перапісчыка была вельмі кар патлівая і цяжкая, нездарма гэтым часцей займаліся мужчыны. Аднак нішто не магло спыніць Ефрасінню ў яе апантанай веры ў адукацыю. Вучоныя выказваюць меркаванні, што яна і сама пісала рэлігійныя творы, займалася перакладамі, а галоўнае — рыхтавала новых перапісчы каў. Дзеля гэтага выхоўвала хлопчыкаў і дзяўчынак, наву
36
чыла іх грамаце. Безумоўна, школкі ў Полацку існавалі і да яе. Але менавіта ў асобе Ефрасінні Полацкай з’явіўся педагог, які не проста даваў дзеткам пэўную суму ведаў, а і дбаў аб іх усебаковым развіцці. 3 таго ж «Жыція» бачна, што манашскі сан не перашкаджаў ёй, як ігуменні, клапаціцца аб духоўным здароўі і вучняў, і саміх манашак. Ефрасіння Полацкая, як гаворыцца ў «Жыціі», «кожны дзень павучала сясцёр сваіх: старых вучыла цярплівасці і ўстрыманню; юных жа навучала душэўнай чысціні і цялеснаму супакаенню; хадзе спакойнай, голасу засяроджанаму, слову дабрачыннаму, ядзе і піццю маўкліваму; у адносінах да старэйшых быць пакорлівымі, а мудрых слухаць; да роўных і меншых — любові некрывадушнай; менш казаць, а болей разумець».
Гутаркі Ефрасінні з яе выхаванцамі ператварыліся ва ўрокі маралі, дабрыні, яна ненавязліва нагадвала аб трываласці спаконвечных народных устояў: «Вось сабрала нас, нібы квахтуха птушанят пад крылы свае і на пашы, нібыта авечак, каб выпасвіліся ў запаведзях божых. I я з вясёлым сэрцам стараюся вучыць вас, бачачы плён працы нашай, і такі дождж праліваю на вас вучэннем. Але баюся, што будзеце вы пустазеллем і аддадуць вас агню нязгаснаму. Пастарайцеся ж, дзеці мае, пазбегнуць яго і зрабіцеся чыстай пшаніцаю, і змяліцеся ў жорнах уміронасцю, малітвамі і пастом, каб пранесціся чыстым хлебам на трапезу Хрыстову».
Думала Ефрасіння і аб родных сёстрах сваіх. Хацелася ёй, яшчэ як хацелася, каб і яны таксама знайшлі правільную дарогу ў жыцці. Таму адразу, пасля заснавання Спаскага манастыра, папрасіла бацьку прыслаць Гардзіславу, каб магла яна навучацца грамаце. Тая аказалася вучаніцай паслухмянай: «з руплівасцю прымала, як ураджайная ніва» тое, што прыпадносіла ей Ефрасіння...
Князь Георгій супраць навучання нічога не меў, але, здагадвалася Ефрасіння, наўрад ці захоча ён, каб і другая дачка стала манашкай. Таму пастрыгла Гардзіславу, Еўдакіяй наракла ўпотай. Стрыечная ж сястра Ефрасінні Звеніслава сама ў манастыр папрасілася. Прынесла з сабой залатыя рэчы, вельмі каштоўныя рызы. Ахвяравала ўсё на пабудову царквы святога Спаса. Нараклася Еўпраксіяй і, як гаворыць «Жыціе», сталі Ефрасіння і Еўпраксія людзьмі вельмі блізкімі, аднадумцамі: «яко еднна душа вь двою телесу».
Царкву святога Спаса, якую задумала Ефрасіння,
37
узводзіў знакаміты полацкі дойлід Іаан. На той час палачане ды і госці горада ўжо маглі любавацца талентам ягоных рук, Пад кіраўніцтвам Іаана былі пабудаваны ў Бельчыцах пад Полацкам два храмы — ПараскевыПятніцы і Барыса і Глеба. I вось новы храм...
Наколькі вялікім майстрам з’яўляўся Іаан, але тут, здаецца, ён пераўзышоў нават самога сябе. Усяго трыццаць тыдняў — адзін будаўнічы сезон — рупіўся Іаан са сваі мі памагатымі, а цуд атрымаўся, мала дзе такі знойдзеш.
Нездарма знакаміты даследчык даўніны, у тым ліку і полацкай, Л. Аляксееў адносіць узвядзенне царквы святога Спаса да «найбуйнейшай падзеі ў полацкай і ва ўсёй старажытнарускай архітэктуры». I сапраўды, СпасаПрабражэнская царква — адно з цудоўнейшых архітэктурных збудаванняў за ўсю гісторыю слаўнага Полацка. Адмет насць гэтага храма ў тым, што дзякуючы ўмела нрадуманай планіроўцы ён аднолькава прыгожа глядзіцца з усіх бакоў... Гэта мураваны, трохнефавы (неф — падоўжаная частка царквы, якая з бакоў заканчваецца слупамі ці калонамі) шасціслуповы крыжовакупальны будынак. Надзіва прыгожа быў аздоблены інтэр’ер трохнефавай залы. Шкада, што гэты фрэскавы роспіс часткова закрылі алеевай размалёўкай у другой палове XIX стагоддзя пры рэстаўрацыі царквы.
Калі ўзводзіўся Спаскі храм, на жаль, нельга пэўна сказаць. Найбольш аўтарытэтныя даследчыкі сходзяцца ў тым, што адбылося гэта недзе паміж 1152 — 1159 гадамі. Завяршэнне будаўніцтва светкаваў увесь горад. Слова «Жыцію»: «Найпадобнейшая ж Ефрасіння, убачыўшы скончаную царкву, узрадавалася душою, і было асвячэнне храма і вялікая радасць усім хрысціянам. I сабраліся князі і ўладарныя мужы, і інакі з інакінямі, і простыя людзі, і была вялікая ўрачыстасць, і, пасвяткаваўшы многа дзён, разышліся».
Даспадобы прыйшоўся храм Ефрасінні. Па вартасцях ацаніла яна і келлі, што размяшчаліся ў заходняй сцяне паабапал хораў. Там і пасялілася з любай стрыечнай сястрой Еўдакіяй. Сама — з паўднёвага боку, а Еўдакія — з паўночнага. Як і ў Сафійскім саборы, зноў да позняга заседжвалася над рукапісамі. Вядома, адна не шмат магла б зрабіць. Але ўжо ў заснаваных Ефрасінняй манастырах пад яе кіраўніцтвам працавалі спецыяльныя майстэрні. Скрыпторыямі называліся яны. Адбываўся свайго роду
38
падзел працы, а значыць, павялічвалася і прадукцыйнасць яе. Адзін пісаў загалоўныя літары, другі вымалёўваў мініяцюры, трэці рабіў пераплёт. Ды і перапісчыкаў адразу працавала некалькі. Звычайна працу дзялілі такім чынам, што ў кожнага былі асобныя раздзелы кнігі. Пасля старанна складвалі і перапляталі.
Душа Ефрасінні як бы разрывалася на дзве часткі. Яна пачала заўважаць, што з некаторага моманту яе аднолькава прыцягвае да сябе і кніга, і дойлідства. У першым выпадку ўсё зразумела. Пазнанне свету, людзей і ад бываецца праз кнігу, праз веды. Але ж і сам храм — з густам аздоблены, смела зроблены, хіба не той самы крок да нязведанага, непазнанага яшчэ?! Хіба не магчымасць гэта і самому стаць часткай свету, у якім, як бы і не жы веш, але разам з тым у ім існуеш. Ён пастаянна нагадвае табе аб сабе загадкавасцю і здзіўляючай прыцягальнай сілай.
Падымаючыся ў келлю, Ефрасіння спынялася і кожным разам, быццам упершыню, любавалася стройнасцю архітэктурных форм сабора. Адчувалася гэта не толькі знадворку. Дойлідства майстэрства Іаана прысутнічала і ўнутры. Кампазіцыя настолькі была прадуманай, што нараджалася адчуванне знаходжання на нейкай вялізнай, недасягальнай вышыні.
— Будаваць, трэба болей будаваць, каб пакінуць аб сабе памяць на зямлі. Каб людзям прыгажосць перадаць у спадчыну! — цяпер гэтыя думкі ўжо былі пастаяннымі ў галаве Ефрасінні, як і тыя, што напаміналі аб неабходнасці працягваць перапісванне кніг, распаўсюджваць іх сярод мясцовага люду.
3 задумкамі ігуменні пагаджаўся Іаан. Вырашылі ўзвесці сабор для заснаванага Ефрасінняй Багародзіцкага мужчынскага манастыра. Калі закончыліся работы, захацелася ёй як мага найлепей упрыгожыць сабор. Паслала Ефрасіння свайго слугу Міхаіла ў Царград (Канстанцінопаль) да візантыйскага імператара Мануіла і патрыярха Лукі Хрысаверга. Дала пасланцу нямала дарагіх падарункаў, а просьба была адна — прывесці абраз Багародзіцы Эфескай. Згодна падання, яшчэ пры жыцці Дзевы Марыі Лукой былі напісаны тры абразы яе, што зна ходзіліся ў Ерусаліме, Царградзе і Эфісе.