Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Бач ты, апярыцца не паспеў, а нораў паказвае, галаву падымае. Праўда, робіць усё хітрыкамі, не тое, што бацька яго, Міндоўг. Гэты пра дыпламатыю звычайна не думаў, не надта разважаў, якімі вынікі могуць стацца, рабіў, як таго хацеў. Войшалк жа абачлівы, асцярожны. Але прыгледзішся лепей — рыхтык Міндоўг. Данілу Галіцкага не правядзеш.
Што б ні гаварыў Войшалк, адчуваецца — пра адно думае. Як бы лепей у Новагародку замацавацца... I сюды на перамовы не кінуўся б, калі ўпэўнена сябе адчуваў.
55
А так пакуль яшчэ ўлада яго на валаску вісіць. Інакш было б, нізавошта не аддаў бы сваю сястру замуж за Данілавага сына Шварна. Знайшоў бы кагонебудзь іншага, больш выйгрышнага, але атрымалася тады, што выбіраць не давялося. A то разграміў бы яго Галіцкі. Цяпер жа, несумненна, хочацца Войшалку з сіламі сабрацца. Ды і ў Данілы самога нявыкрутка. Вайна з Новагародкам і яго войска аслабіла.
— Дык на чым мы спыніліся? — Даніла Галіцкі рэзка ўстрахнуў галавой, ад здранцвення ачомаўся. Гэта не прайшло незаўважным ад баяр. Стаміўся князь, зусім аслаб, столькі ж паходаў апошнім часам было. А тут яшчэ ўнутраныя справы княства.
Пытанне Войшалка не заспела знянацку. Ён увесь час моўчкі назіраў за Данілам, разумеючы стомленасць таго і марудлівасць у дзеяннях.
— На чым, яснавяльможны княжа? — перапытаў ён, тым самым нагадваючы, што доўгія перамовы яму ніколь кі не надакучылі і, калі патрэбна, гатовы яшчэ пасядзець гадзінудругую. — Я ж казаў ужо. Згодны, каб новагародскай зямлёй правіў твой сын...
— I я пра гэта ж гавару! — Даніла Галіцкі ці то падумаў, што Войшалк забыўся, на чым яны перад гэтым спыніліся, ці разлічваў на яго памяркоўнасць, якая, падалося князю, якраз цяпер можа даць аб сабе знаць.
— О, княжа Даніла! — засмяяўся Войшалк. — Канечне, мы абодва гаворым пра тваіх сыноў, як спадкаемцаў майго княства. (Гэтае «майго» не прайшло незаўважным ні з боку Данілы Галіцкага, ні з боку яго акружэння, на што Войшалк і разлічваў.) Абодва, — працягваў ён, — у гэтым я не пярэчу. Але справа ў тым, хто з нас каторага мае на ўвазе. Ты, напрыклад, княжа, усё Шварна і Шварна мне прапаноўваеш. А я хачу бачыць князем у Новагародку Рамана...
«Разгадаў, даўно ўсё разгадаў,— Даніла ў гэтым ужо ніколькі не сумняваўся. — Хітры, пранырлівы, — думаў ён пра Войшалка, — такога ніколі і ні на чым не правядзеш».
Сапраўды, толькі недасведчанаму магло падацца, што ніякай розніцы ў тым, хто ў Новагародку пачне пра віць — ПІварн ці Раман, — няма. Маўляў, абодва — Данілы Галіцкага сыны. I той, і другі будуць там прышлымі. Але розніца была, прытым вялікая, калі ўлічваць інтарэсы княства на будучае. Сядзе ў Новагародку жанаты
56
Шварн, дзеці пойдуць, а гэта ж законныя спадкаемцы. Пройдзе колькі часу, падрастуць яны, сам жа Шварн памрэ ці загіне на вайне і... «паплыў» Новагародак ад Войшалка назаўсёды. А перадасць Войшалк княства ў карыстанне Раману, пры жаданні заўсёды зможа вярнуць назад. I нават смерці яго не чакаючы, ваеннай сілай.
Здагадваецца, думалася Галіцкаму, Войшалк і пра іншае. Пра тое, што сам Даніла, калі ўзнікне пільная патрэба, не зможа хутка прыйсці на дапамогу. Hi Шварну, ні Раману... ГаліцкаВалынскае і Новагародскае княства падзяляе Пінская зямля, з якой ён варагуе. Ды і сілы дзе ўзяць?! Насядае гэтая праклятая Залатая Арда, прадыху не дае...
— Дык што, княжа? Адказу чакаю! — добра адчуваў ужо Войшалк, што ніяк не выпадае Данілу Галіцкаму далей на сваім настойваць, таму і прыспешваў яго з канчатковым рашэннем. I пра дыпламатычнасць, бадай, пачаў забываць.
— Адказу? — Галіцкі прамовіў цвёрда і па яго голасе баяры зразумелі, што князь нешта такое надумаўся, чаго Войшалк ніяк чакаць не можа. Сам жа Войшалк гэтай змены ў голасе Данілы не заўважыў, таму, калі пачуў: «Згодзен, каб Раман правіў!», ад радасці ажно прыўстаў.
Аднак, як раптоўна ўскочыў ён з месца, гэтаксама нечакана і сеў, бо замест таго, каб у знак згоды працягнуць руку, Даніла Галіцкі дадаў яшчэ: «Але...» Гэтага, без умоўна, баяры ад яго чакалі, ужо ведаючы, што князь нешта задумаў. Войшалк жа па ранейшаму нічога не разу меў. Гэтае самае «але» заспела яго знянацку, і ён зразу меў — падвох, якога ў перамовах абавязкова трэба баяцца з боку праціўніка, не ііраміне з’явіцца. Так і атрымалася.
— Але, княжа Войшалк, сам застанешся пры маім двары,— сказаў як адрэзаў Галіцкі.
Сумнення не заставалася, ён Войшалку не давяраў. Але сам недавер — паўбяды. Можна падумаць — гэткі ўжо даверлівы Войшалк і не бачыць, як усе Галіцкія плятуць вакол яго сеці, чакаючы толькі, як ён трапіць у іх. Ды так завязне, ажно, нягледзячы на ўсе намаганні, выбрацца не зможа.
Страшней, што Даніла намер разгадаў, таму і збіраецца яго па сутнасці ізаляваць, пры сваім двары пакі нуць. Каб не мог шукаць зручнага выпадку для выступлен ня супраць таго ж Рамана ў Новагародку. Ізаляваць нават
57
не тое слова, сапраўдным заложнікам робіць. I падумаць, як быць, часу няма. Бач, пазірае ўжо, з нецярпеннем чакае адказу.
Эх, было не было! Ці то пан, ці прапаў, не ў такія сітуацыі даводзілася трапляць, ды, бач, жывы пакуль! Войшалк не падаў духам. А гэтая ці такая ўжо безвыходная? Чаму 6 і не нажыць пры двары Данілы Галіцка га? 3 думкамі разважыць, прыгледзецца, што і да чаго, а пасля відней будзе.
— Пры двары, дык пры двары! — Войшалк падняўся насустрач Галіцкаму, працягнуў руку для поціску. Той зрабіў адпаведным чынам.
Гледзячы на іх збоку, можна было падумаць, што гэта рукаюцца самыя блізкія і надзейныя сябры, якіх, як кажуць, ні вада не разалье, ні агонь не раз’яднае. Што ж, складаная справа — дыпламатыя. А Войшалк пра асцярож насць ніколі не забываўся. Таму і згадзіўся застацца пры двары Данілы Галіцкага, быццам дагэтуль толькі тое і рабіў, што марыў, як бы лепш поруч пажыць. Аднаму яму было вядома, што трымае ў галаве.
...Праўленне Войшалка супала з надыходам аднаго з самых значных, лёсавызначальных перыядаў у нашай нацыянальнай гісторыі. Ён ахоплівае сабой другую палову XIII — пачатак XIV стагоддзяў і называецца Новага родскім. Калі пры Рагвалодзе, Усяславе, Чарадзею і іншых князях, іх паплечніках і наступніках, па сутнасці закладваліся першыя цаглінкі ў фундамент беларускай дзяржаўнасці, мацавалася Полацкае княства (яго, як пра пануе С. Тарасаў, «лепш называць не беларускай дзяржа вай, а дзяржавай на тэрыторыі Беларусі»), дык на гэты час выпадае стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Га лоўным асяродкам, вакол якога адбывалася аб’яднанне зямель, і наканавана было стаць Новагародку, што пасту пова ператвараўся ў эканамічны і культурны цэнтр. Мена віта Новагародак і даў нараджэнне беларускай дзяржаве.
Можа ўзнікнуць пытанне, а як гэта стасуецца Вялікае княства Літоўскае і не проста дзяржава, а дзяржава БЕЛАРУСКАЯ? Ці няма ў такім супастаўленні нацягнутасці, супярэчнасці?
Калі ўжо быць дакладным, дык поўная назва яго такая — Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае. А пра супярэчнасць і гаворкі быць не можа. Толькі афі цыйныя гісторыкі нядаўняга часу (найбольш вядомы тут Л. Абэцэдарскі), паўтараючы сваіх папярэднікаў з мі
58
нулых стагоддзяў, лічылі гэтае княства Літоўскай дзяржавай, сцвярджаючы, што Беларусь падчас утварэння яго была ўсяго толькі «заваяванай Літвой», стала «падуладнай Літве».
На самой справе прыцягальнай, аб’яднанай сілай сталі менавіта беларускія, новагародскія землі. Першым найбольш пераканаўча даказаў гэта М. Ермаловіч. Hi ў якім разе нельга колішнюю Літву атаясамліваць з сучаснай Літвой. Тая Літва «урэзалася клінам паміж Полацкай, Турава ГІінскай і Новагародскай землямі і побач з імі з’яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі».
У аб’яднанні зямель «рускіх, літоўскіх і жамойцкіх» (Жамойць — гэта і сапраўды сучасная Літва, яе заходняя частка) у адзіную дзяржаву належыць літоўскім князям — Міндоўгу і яго сыну Войшалку. Але яны не Новагародак далучылі да літоўскіх земляў, як сцвярджалася не адну сотню гадоў, а літоўскія землі — да Новагародка. Тым самым, кансалідуючым цэнтрам з’яўлялася Беларусь.
Але ж як быць у такім разе з літоўскім паходжаннем Міндоўга? Чаму ён апынуўся ў Новагародку? Ды Мін доўг, аказваецца, належаў да тых князёў, якія звычайна выступалі ў ролі наёмнікаў. Яны па запрашэнні паступалі на службу ў чужыя землі. Так дзейнічаў і Міндоўг, але ў 1246 годзе ён, наняты куршамі і вядучы барацьбу з крыжакамі, пацярпеў паражэнне пры ўзяцці крэпасці Амботэн. У Літве гэта расцанілі, як няздольнасць вая ваць. Міндоўгу давялося шукаць сабе новых пакравіцеляў. Паразуменне знайшоў з новагародцамі.
Мясцовыя баяры, знаць таксама прагнулі заваёвы чужых зямель, але лічылі за лепшае рабіць гэта чужымі рукамі. Для падобнай ролі і падыходзіў Міндоўг. Яны не сумняваліся, што цяпер, калі пайшла гуляць пра яго слава як паражэнца, пачне дзейнічаць больш ваяўніча. Міндоўгу прапанавалі стаць новагародскім князем. Праўда, перашкодай гэтаму з’яўлялася яго язычніцтва. Нічога не заставалася, як у спешным парадку прыняць хрысціянства. Аднак, як сведчыць ГаліцкаВалынскі летапіс, «хрышчэнне яго было няшчырае, ён тайком прыносіў ахвяры сваім багам: першаму Нанадзею, і Целявелю, і Дзіверкізу, заечаму богу, і Мідзяіну. Калі выязджаў у поле і выбягаў заяц, ён не заходзіў у лес і не асмельваўся нават дубца выламаць. Міндоўг багам сваім прыносіў ахвяры, целы мёртвых спальваў і адкрыта трымаўся свайго язычніцтва».
59
Хто яго ведае, магчыма, вера ў Міндоўга і засталася ранейшай, але, будучы новагародскім князем, ён пачаў сумленна служыць зямлі, якая ў цяжкую мінуту прытуліла яго, паверыла яму. Галоўнай мэтай для Міндоўга стала заваёва чужых княстваў, аб’яднанне іх вакол Новагародка. У канцы 1248 года (хаця, верагодней, у пачатку 1249 года) ён заняў Літву, выгнаў адтуль князёў Таўцівіла, Эрдзіві ла і Аікінта.
Яны, шукаючы паратунку і разлічваючы на дапамогу, уцяклі ў Галіцка Валынскае княства. Тамашнія князі Даніла і Васілька Галіцкія сустрэлі іх парознаму. 3 радасцю, паколькі хацелі бачыць у іх асобе новых і надзейных саюзнікаў у далейшых ваяўнічых планах. I адначасова з трывогай. He было сумнення, што Новага родскае княства пасля гэтага становіцца патэнцыяльным праціўнікам, і Міндоўг, рана ці позна, прывядзе сюды сваё войска.