Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Са спагадай паставіўся імператар Мануіл да просьбы. Паслаў у Ерусалім семсот воінаў, якія і даставілі яму
39
дарагі абраз, што пасля трапіў у Полацк. Ефрасіння, аздобіўшы абраз золатам і каштоўнымі камянямі, устана віла ў царкве Багародзіцы. Рэліквія гэта стала звацца Адзігітрыяй Полацкай. Адзігітрыя — значыць Пуцяводная. Цяпер гэты ўнікальны помнік захоўваецца ў Рускім музеі ў СанктПецярбургу. Ён з’яўляецца самым раннім узорам іканаграфіі такога тыпу ва ўсходнеславянскіх землях.
3 імем Ефрасінні Полацкай звязаны і славуты крыж, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам. У многіх дакументах, даследаваннях гэты шэдэўр старажытнабела рускага ювелірнага мастацтва так і называецца — крыж Ефрасінні Полацкай. Вядома, тым самым у нечым як бы на другі план пераносіцца імя самога аўтара. У нечым гэта і сапраўды так, але ж не будзем забываць, што не было б Ефрасінні Полацкай, не было б і знакамітага крыжа.
Ефрасіння Полацкая яго заказвала, яна натхняла Лаза ра Богшу на працу. Яна падказвала яму, як увасобіць задуманае. А ствараўся напрастольны крыж для царквы Спаскага манастыра ў 1161 годзе. Рабіўся хутчэй за ўсё з кіпарысу, а ўжо на гэтую аснову мацаваліся залатыя, пазалочаныя і сярэбраныя пласціны, аздобленыя тонкімі эмалямі, жэмчугам, каштоўнымі камянямі. Крыж быў шасціканцовым, невялікага памеру. Даўжыня яго 51 сантыметр, верхняе скрыжаванне — 14, ніжняе — 21 сантыметр. 3 абодвух бакоў знаходзілася 20 абразоў святых, архангелаў і апосталаў царквы. Імя майстра было выціснута ў самым нізе адваротнага боку, пад абразом святога Панцеляймона. Значылася і закляцце, якое папярэджвала, што таго, хто выкрадзе крыж ці проста возьме, напаткае страшная кара.
Згодна «Жыція» Ефрасіння Полацкая, атрымаўшы абраз святой Багародзіцы, молячыся, выказала пажаданне: «Каб жа дайсці мне да святога горада Ерусаліма і пакланіцца труне Гасподняй і ўсім месцам святым: бачыць і цалаваць, і скончыць там жыццё сваё». На схіле жыцця яна і сапраўды вырашыла здзейсніць святое паломніцтва. Перад тым як сабрацца ў далёкую дарогу, пастрыгла ў манахіні сваіх пляменніц. Кіраанна стала Агаф’яй, Вольга — Яўфіміяй. «Сама ж прападобная Ефрасіння, — чы таем далей, — зладзіўшы абодва манастыры, братоў і сёст раў, дала ўладарыць і ладзіць сястры сваёй Еўдакіі абодва манастыры». 3 сабой жа ў дарогу ўзяла любую Еўпраксію і брата Давыда.
40
Шлях у Ерусалім быў няблізкім. Па дарозе паломнікі сустрэліся з візантыйскім імператарам Мануілам Комні ным, ён якраз ішоў на вайну з венграмі. Мануіл гасцінна сустрэў іх і «сь велнкою честью» праводзіў у Царград. Там падарожнікі пабывалі ў саборы святой Сафіі, купі лі разнастайныя фіміямы і залатое кадзіла, атрымалі блаславенне ад патрыярха.
Прыбыўшы ў Ерусалім, Ефрасіння Полацкая накіра валася да труны Гасподняй, дзе малілася, курыла з кадзіла фіміямы. Спынілася яна ў манастыры святой Багародзіцы, адтуль яшчэ тры дні запар прыходзіла, каб памаліцца. У апошні, трэці дзень, калі верыць аўтару «Жыція», Ефрасіння папрасіла Бога, каб той дазволіў ёй памерці ў святым горадзе. Вярнулася ў манастыр святой Багародзіцы і хутка занядужала. Сканала праз дваццаць тры дні, паклікаўшы святара, паспавядаўшыся, атрымаўшы прычасце. Мяркуецца, што памерла Ефрасіння Полацкая прыкладна 23 — 24 мая 1167 года. Пахавана яна была ў Ерусалімскім Феадосіявым манастыры святой Багародзіцы.
У 1187 годзе, калі магаметане рыхтаваліся штурмаваць горад, усходнеславянскія манахі забралі раку з астанкамі Ефрасінні (рака — свайго роду куфар для захоўвання святых мошчаў) і прывезлі яе ў Кіеў, дзе перазахавалі ў Кіеўскапячорскім манастыры.
Астанкі святой Ефрасінні вярнуліся ў родны Полацк 23 мая (па новаму стылю 5 чэрвеня) 1910 года, у дзень яе смерці. Аднак у лютым 1918 года, як вядома, Народны камісарыят юстыцыі РСФСР прыняў пастанову, згодна якой праводзілася арганізаванае ўскрыццё святых мошчаў па ўсёй краіне. У адносінах да Ефрасінні Полацкай гэтае святатацтва адбылося ў 1922 годзе. Пасля ўскрыцця мошчы экспанаваліся на атэісгычнай выстаўцы ў Маскве, а потым былі выстаўлены ў Віцебскім краязнаўчым музеі. У Полацк вярнуліся толькі ў 1943 годзе, дзе і захоўваюцца цяпер у храме святога Спаса...
Дык хто ж яна, Прадслава, прападобная Ефрасіння Полацкая? Доўгі час афіцыйная навука лічыла яе рэлігійнай дзяячкай, ледзь не цемрашалкай, якая з сваёй апантанай веры ў Бога і ўласнае жыццё зламала, ды і блізкіх людзей не шкадавала. Абвінавачванні рабіліся па так званаму класаваму прынцыпу, усё падводзілася пад загадзя складзеную схему, у якой не бывае, як вядома, самой супярэчнасці жыцця, а прысутнічае толькі добрае ці, наадварот, благое.
41
А мо i няварта шмат думацьгадаць, a лепей уважлівей перачытаць заключныя радкі «Жыція»?! Услухаемся ў іх уважліва, яны ж так шмат гавораць: «Якою моваю, братове, належыць мне ўсхваліць светлую памяць праведнай нявесты Хрыстовай Ефрасінні! Была яна памочніца на крыўджаным, зажураным — суцяшэнне, распранутым — адзенне, хворым — даведванне ці, проста кажучы,—для ўсіх была ўсім. Ефрасіння сэрца сваё напаўняла Божаю мудрасцю. Ефрасіння — нявянучая кветка райскага саду. Ефрасіння — арол, які, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да ўсходу, як прамень сонечны, асвяціўшы зямлю полацкую».
Лепей, бадай, і не скажаш. Так, прамень сонечны, яна — першая з жанчын, каго царква аднесла да святых, і першая беларуская асветніца, і, увогуле, адна з самых адукаваных еўрапейскіх жанчын XII стагоддзя. А яшчэ Ефрасіння Полацкая з тых, хто дапамагае людзям паядноўвацца і ў наш складаны і супярэчлівы час, калі столькі згрызоты, калі нацыянальныя і іншыя канфлікты пастаянна нагадваюць аб сабе. Невыпадкова яе аднолькава шануюць і праваслаўныя і католікі. I нездарма ў зацверджанай Рымскім ІІапам «Малітве за беларускі на род» ёсць і такія словы: «Цябе, Прачыстая Багародзіца і наша нябесная Маці, просім: прычыніся за намі, а ты, святая Ефрасіння Полацкая — патронка Беларусі, ды ўсе святыя заступнікі Беларускага народу, апякуйцеся намі, каб мы сталі народам святым, што выконвае волю Божую і сваё пасланства...»
He адно стагоддзе радуе людское вока сваім воблікам Спаская царква ў Полацку. Цяпер яна, як і ўвесь архітэктурны комплекс СнасаЕфрасіннеўскага манастыра, уключана ў склад мясцовага гістарычнаархеалагічнага запаведніка. Пашанцуе трапіць у яе — адразу адчуеш прысутнасць неўміручай Ефрасінні. Яна, праз напластаванні вякоў, узіраецца з фрэскі, размешчанай на паўночназаходнім гранёным слупе, што падпірае хоры.
Зразумела, час папрацаваў не ў карысць. Месцамі сцерлася, абсыпалася фарба, бачны шматлікія трэшчыны, аднак вочы ўражлівыя, дапытлівыя... Яна гэта, Ефрасіння Полацкая, хоць пэўнасці ў даследчыкаў адносна таго, хто намаляваны на фрэсцы, няма. Але хочацца верыць у гэта, і ўсе сумненні пачынаюць адпадаць, калі пастаіш колькі мінут, пераносячыся ў думках туды, у сівую мінуўшчыну. Праніклівы позірк вачэй як бы праці
42
нае цябе наскрозь. Магічна дзейнічае фрэска. А хіба не магічным было ўздзеянне і самой Ефрасінні Полацкай на тых, хто быў з ёй поруч, каго далучала яна да сваёй веры і хто дзякуючы гэтай веры станавіўся сапраўдным чалавекам на зямлі.
На жаль, нам ніколі не даведацца імёнаў дзесяткаў з гэтых людзей. Але мы памятаем саму Ефрасінню Полацкую, ведаем пра Іаана і Лазара Богшу, яе сясцёр. А тым самым шмат ведаем ужо і пра жыццё палачан ці не дзевяць стагоддзяў назад. Хіба нельга адчуваць сябе шчаслівым у гэтым веданні?!
А ў келлі прападобнай Ефрасінні — яна тут жа ў сабо ры святога Спаса, за хорамі — стаіць крыж. Рыхтык той, што зроблены Лазарам Богшам. Вышыня — 51 сантыметр, верхняе скрыжаванне мае 14 сантыметраў, ніжняе — 21... Толькі ён са звычайнага дрэва. Той, сапраўдны, настойліва шукаецца. Кажуць, цяпер ён знаходзіцца ў нейкай прыватнай калекцыі ў ЗША.
Каб жа знайшоўся!
^«жОн^^
ЗАЛАТАВУСТ 3 ТУРАВА
Кірыла Тураўскі
Нас могуць
Чорным брудам паліваць, Культываваць бяспамяцтва, Бяспраўе, Але мы мусім
Цвёрда помніцьзнаць:
У нас ёсць Полацк, Тураў
I Заслаўе.
Ніл Гілевіч
п
JL Лад самы вечар, калі стомленае за доўп дзень сонца сііяшалася схавацца за гарызонт, падшуквала звыклае мес ца для начнога адпачынку, пачало прыпарваць. Гэтак моц на, быццам у самы поўдзень. У манашскай апратцы было нясцерпна горача, нават дыханне перахоплівала. Хацелася скінуць яе і, не раздумваючы, акунуцца ў халодныя хвалі Язды. Яна бурліць поруч з самым дзядзінцам, спяшаецца, каб хутчэй упасці ў Струмень, а пасля разам уліцца ў Прыпяць і далей ужо несці свае воды з вялікімі і малымі рэкамі да самага сіняга мора.
Кірыла некалькі мінут пастаяў на беразе ў роздуме, настойліва адганяючы спакусу прэч і адначасова мяркуючы, а можа, і на самой справе адкінуць усе сумненні і зрабіць тое, чаго душа жадае. Цвярозая развага аднак узяла верх. Нельга яму купацца. I заўважыць можа ненарокам хтонебудзь з гараджан — якніяк, а самы цэнтр Турава. Ды і не выпадае манаху, як быццам, такім за няткам займацца. Яго паўсядзённая справа — пакора і служэнне Богу, апантанасць у веры. А яшчэ — пастаяннае дбанне аб асвеце, аб пашырэнні ведаў сярод народа, аб далучэнні яго да тых кніг, што прывозяць у Тураў за тысячы кіламетраў, і да якіх ён мае магчымасць дакра нацца першым, кожным разам пановаму, як бы ўпершыню зачароўваючыся вяззю літар, такіх вечна загадкавых і
44
гэткіх зразумелых, калі спасцігнуў ужо іхнія сакрэты.
Грэчаская мова, якой гэтыя кнігі пісаны, Кірылу Тураўскаму не перашкода. Авалодаў ён дасканала яшчэ ў маленстве, як толькі падрастаць стаў, сама на ногі ўпэў нена пачаў станавіцца. Бацька яго быў з людзей багатых, заможных. А яшчэ ён добра ведаў і разумеў цану адука цыі. Таму загадзя паклапаціўся, каб сын чытаць і пісаць навучыўся. Сакрэты ведаў спасцігаў тут жа, у Тураве. Балазе, у горадзе знаходзілася нямала прыезджых грэкаў. Асабліва іх шмат прыехала, калі правіў князь Святаполк Ізяслававіч.
Невыпадкова пацягнуліся яны ў далёкі горад, што размясціўся ў пойме некалькіх рэк. Ахвотна запрашала іх на сваю другую радзіму князева жонка Варвара, грачанка па нацыянальнасці. Ехалі ў Тураў, канечне, купцы, най перш розныя рамеснікі, але ўпадабалі сюды дарогу і грэкі адукаваныя, тыя, хто меў цягу да ведаў. Тым больш што яны ведалі: пры княжацкім двары іх заўсёды сустрэнуць з радасцю, створаць адпаведныя ўмовы для працы, дазво ляць любімым заняткам займацца. Надаралася і так, што прыезджыя абзаводзіліся ў Тураве сем’ямі, заставаліся ў горадзе назаўсёды, а пасля ўжо прапаноўвалі ім розныя пасады, у тым ліку і епіскапскія. I не ў адным Тураве, а і ў Полацку, Смаленску...