• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Аднак планы перайначылі сыны Яраслава Мудрага. Даведаўся Усяслаў, што яго дзве перамогі запар не на жарт устрывожылі Яраславічаў. Ізяслаў, што ў Кіеве правіў, Святаслаў Чарнігаўскі, Усевалад з Пераяслаўля аб’ядна ліся і ў спешным парадку рушылі на полацкія землі. Чым далей на поўнач прабіраліся, тым больш адчувалі, як лютуе зіма. Але ваяўнічы пыл іх нішто не магло астудзіць. Ды і разлічвалі, што праз колькі дзён, магчыма, пацяплее, усталюецца надвор’е.
    На шляху Яраславічаў першым аказаўся Менск. Га раджане, зразумела, не маглі аказаць дастойнае супра ціўленне такой сіле, таму вырашылі проста схавацца за сценамі, перачакаць, пакуль падыдзе на падмогу Усяслаў. Але не вытрымалі сцены, рухнулі... 3 дзікім гіканнем насіліся воі, нікога нс шкадавалі. Сяклі мячамі, калолі дзідамі, паражалі стрэламі з лукаў. Мужчыны, усе да аднаго, былі забіты, а жанчыны і дзеці ўзяты ў палон. Сам жа Менск быў спалены.
    Аднак адысці далёка ад зруйнаванага горада захопні
    20
    кам не ўдалося. Ля ракі Нямігі 3 сакавіка 1067 года іх і пераняў са сваім войскам Усяслаў. Цяжка паверыць, як гэта яму ўдалося ў лютыя маразы пераадолець так хутка немалую адлегласць ад Новагародка. Ды факт застаецца фактам. Пра гэта сведчаць летапісы, расказвае знакаміты твор старажытнай літаратуры «Слова пра паход Ігаравы».
    Перавага, безумоўна, была на баку Яраславічаў. I колькасная, і па вынослівасці воінаў. Канечне, яны зрабілі вялікі пераход з поўдня, але ў Менску змаглі адпачыць. Ды і разгром па сутнасці безабароннага насельніцтва не каштаваў вялікіх высілкаў. Чаго нельга было сказаць пра войска Усяслава, стомленае пасля дарогі. У чым яно выйгравала, дык у высокім маральным духу. I князем, і яго воямі рухала святая помста за парабава ную зямлю, за смерць суайчыннікаў. А нездарма ж ка жуць: смеласць і рашучасць гарады бяруць.
    Тым не менш, ні з аднаго боку, ні з другога нападаць не спяшаліся. Цэлы тыдзень стаялі сотні людзей насуп раць адзін аднаго на процілеглых берагах Нямігі. Люта ваў мароз, не адзін ужо воін пакутаваў з абмарожаным тварам, вушамі. Было відавочным, што мірна разысціся праціўнікі не змогуць. Ведалі пра гэта Яраславічы, здагадваўся і Усяслаў. Ён жа, у сваю чаргу, усведамляў і іншае. Ад таго, як павядзе сябе ў гэтай бітве, у многім будзе залежаць далейшае стаўленне да яго княства. Пакажа моц, не сналохаецца, адчуюць ворагі сілу, магчыма, і непаваднымі стануць іх наступныя захопніцкія паходы. А не, дык рана ці позна давядзецца змірыцца з заваёвай полацкіх земляў.
    Цягнуліся дні... Мароз не слабеў. Крапчаць нават начаў. Ці, магчыма, толькі здавалася гэта? Нарэшце зразумеў Усяслаў, што чакаць болей недаравальна. Вырашыў узяць ініцыятыву ў свае рукі. Высока ўзняў меч над галавой, махнуў ім у бок Яраславічаў.
    Гэтага моманту толькі і чакалі і людзі і коні. Дзве лавіны ракой пацяклі адна другой насустрач. Чуліся выкрыкі, праклёны, іржанне коней змешвалася са звонам мячоў. Ён заглушаў сабой покліч баявых ражкоў. Ды, калі падумаць, непатрэбныя былі яны цяпер. Кожны вая ка добра ведаў, што ад яго самога залежыць выйсці жывым з гэтай калатнечы, ці назаўсёды застацца ляжаць на снеж ным беразе Нямігі.
    Кроў спачатку зіхацела на бялюткім снезе, пускаючы бурбалкі. Быццам кіпела яна. Хутка замярзала і адразу
    21
    ўтвараліся вялізныя чырвоначорныя пляміны. Паўсюдна падалі загінуўшыя і параненыя. Неўзабаве ляжала столькі трупаў, што немагчыма было ні прабегчы, ні каню прагарцаваць.
    Надзіва праўдзіва адлюстравана гэтая сеча ў «Слове пра паход Ігаравы»:
    На Нямізе снапы сцелюць Галовамі, А малоцяць жа стальнымі Іх цапамі.
    На таку жыццё кладзецца Неспадзейна,
    I душу ад цела веюць Безнадзейна.
    Берагі ў крыві Нямігі Па калені;
    He дабро на іх пасеяў Сейбіт жменяй.
    А бьілі яны гусценька Ў процьмах вузкіх Там засеяны касцямі Сыноў рускіх.
    ( Пераклад Янкі Купалы)
    Ніхто не перамог у бітве — ні Яраславічы, ні Уся слаў. Калі ляглі на берагах Нямігі горы трупаў, пра ціўнікі вырашылі разысціся. Усяслаў вяртаўся ў По лацк, а аб’яднаныя сілы кіяўлян скіраваліся ў бок Смаленска і спыніліся недзе пад Оршай. Прынамсі, як сведчыць летапіс, 10 ліпеня таго ж года Яраславічы прапанавалі Усяславу правесці перамову «на Ршы ля Смаленска». Той згадзіўся. Разам з двума малалетнімі сынамі пераправіўся на лодцы праз Днепр на другі бераг, дзе яго ўжо чакалі. Аб небяспецы і не думаў. Яраславічы цалавалі перад гэтым «крыж святы Усяславу» і казалі: «Прыйдзі да нас, не ўчынім табе нічога злога».
    Пераступіць праз «крыжацалаванне» на той час лічы лася клятваадступніцтвам, на што сумленныя людзі ніко лі не ішлі. Памятаючы пра гэта, Усяслаў спакойна ступіў за Ізяславам, які першым сустрэў яго, у шацёр. I паплаціўся за даверлівасць. Тут жа яго схапілі, звязалі, а праз некаторы час павезлі з сынамі ў Кіеў і ўсіх траіх пасадзілі ў турму поруб. У Полацку ж пачаў княжыць сын Ізяслава Мсціслаў, той самы, якога палачане ў 1065 годзе разбілі ра рацэ Чарэсе.
    Норуб нагадваў глыбокую яму, зверху накрытую тоў стымі бярвеннямі. Заставалася маленькае акенца, праз якое падавалі сёетое з ежы, ці конаўку вады. Становішча —
    22
    не пазайздросціш. Нельга было адмаўляць і больш страш нага — трагічнага зыходу. Яраславічы гатовы на ўсё, абы толькі вызваліць полацкае княства ад дынастыі Рагвало давічаў. У свой жа час яны і забілі прадзеда Усяслава Рагвалода і двух яго сыноў.
    Якое дзікае супадзенне! 3 ім жа, Усяславам, тут, у порубе, таксама двое сыноў. I не столькі за сябе непа коіцца ён, колькі за іх. Гэтак мала на свеце пажылі. А хлопцы ж у яго, што трэба, у самога бацьку ўдаліся. I смелыя, і рашучыя. Маглі б стаць дастойнай зменай на прастоле. Дбаць далей пра княства, клапаціцца аб яго ўмацаванні. А што атрымліваецца? Вымушаны свету бела га не бачыць. I ўсё зза яго, за бацькаву даверлівасць. Трэба ж гэтак пралічыцца! Паверыў, ды каму? Яраславічам! Яны ж здаўна адно пра сябе і дбаюць. Маўляў, Кіеў усімі землямі мусіць правіць! Што ім той Полацк?! Бач ты, на клятваадступніцтва пайшлі!
    Чым болей думаў разважаў Усяслаў, тым цяжэй стана вілася на душы. I дагэтуль на ёй быццам вялізны камень ляжаў, але гэтае пастаяннае «капанне» ў самім сабе зусім аслабляла. Хацелася забыцца „ра ўсё, легчы ў кутку на рыззё, якое пасцеллю служыла, і каб ніхто не чапаў. Ніводзін чалавек...
    Ён і зрабіў бы так. Ад ежы адмовіўся б, ад вады. Зрабіў бы, калі б не сыны. Яны, падумаўшы, малайцы. Спачатку кволіліся, адчуваючы безвыходнасць становішча, а іютым звыкліся з палонам і адначасова як бы духам выпрасталіся. Усё часцей просяць бацьку расказаць пра колішняе жыццё. А аднойчы, дык зусім узрадавалі Усяс лава. Надалі і яму ўпэўненасці, калі сказалі:
    — Бацька, дык ты ж усё можаш! Ты ж Чарадзей у нас!
    Чарадзей... Прызнацца, такое прозвішча раней яму падабалася. He кожнаму даецца яно. А пасля звыкся, спакойна ўспрымаў. Паходы шмат часу адбіралі, клопаты паўсядзённыя.
    А і на самой справе, каб жа гэтае чарадзейства і дапа магло?! Тады б устаў, узняў рукі, бярвенні рассунуў і на волю... Стража поруч стаіць? Таксама не страшна. Ча радзею ж усё дазволена. Яны не такія, як іншыя, простыя смяротныя. Калі б сам не ўратаваўся, дык хоць бы сыноў на волю адпусціў. Хай бы ў Полацк дабраліся, праўду пра яго, бацьку, сказалі. A то, магчыма, ужо ніхто і жывым не лічыць. Ад Мсціслава ўсяго чакаць можна. Якія хочаш чуткі пусціць. Ды і чаму не зрабіць гэтага. Калі бацька
    23
    і дзядзька клятваадступнікі, дык сын і пляменнік таго ж роду. Яблык ад яблыні рэдка далёка падае...
    — Чарадзей я, кажаце, дзеткі? — Усяслаў падыйюў да сыноў, прытуліў іх да сябе. — Каб сапраўдным Чарадзеем быў, не сядзелі б мы тут, вызваліліся б! Хаця, — разважліва працягваў ён, — магчыма, чарадзейства сапраўднае і ў іншым. He толькі ў тым, каб рабіць немагчымае. А і каб за народ гарой стаяць, ворагаў хіжых перахіт рыць, людзей добрых у крыўду не даць. Калі так, дык, мабыць, я і на самой справе — Чарадзей...
    Даўно ноч настала. У порубе яно і днём цёмна, але Усяслаў навучыўся адрозніваць дзень ад ночы па гуках. Як наступаў надвячорак, ціха станавілася. Ды і прахало да давала аб сабе знаць. Хаця і днём не вельмі цёпла было, часам зуб на зуб не трапляў. Што ноччу добра, дык гэта тое, што сыны хутка засыналі. Малады, здаровы арганізм браў сваё. Сіла патрабавалася.
    Самому, хоць і сорак за плячыма яшчэ не меў, не так і лёгка дромы было дачакацца. I цяпер таксама... Развярэдзіла гаворка, узрушыла.
    Усяслаў падышоў да сцяны, прыціснуўся да яе спіной. Холадам абдало па ўсім целе, па спіне нават дрыжыкі прабеглі. Пасля гэтага і зусім спаць расхацелася. А яму толькі гэтага і трэба. Стаяў моўчкі ў цемры, прысла ніўшыся, знайшоўшы апору, і думкі плылі, плылі... He столькі ў будучае, якое паранейшаму заставалася такім неакрэсленым, сягалі яны, як назад вярталіся. Да пражытага...
    Бадай.няма ў гісторыі Полацкага княства, а значыць, і ўсёй Беларусі, больш яркай, супярэчлівай і адначасова загадкавай фігуры, чым полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Наўрад ці ўвогуле былі ўладары, якія б правілі столькі часу, як ён. Княжыў жа Усяслаў у Полацку з 1044 па 1101 год. Летапісцы называлі яго «нялітасцівым на кро вапраліцце», але ж ніхто іншы, а менавіта Усяслаў дбаў не проста аб умацаванні княства, а і аб развіцці рамёстваў, гандлю, будаваў храмы, прывозіў з заморскіх краін кнігі. Сапраўды ўжо — Чарадзей.
    Як сведчыць «Аповесць мінулых гадоў», «маці ж яго нарадзіла ад чарадзейства. Калі маці яго нарадзіла, на галаве яго была сарочка. I сказалі вешчуны яго маці: «Гэтую сарочку навяжы на яго, няхай носіць яе да смерці».
    Што ж гэта за сарочка такая загадкавая, ці, калі быць
    24
    больш дакладным, «язьвена» была на галаве ў князя? Адны з гісторыкаў да яе адносяць вялікую радзімую пляму. Другія даследчыкі мяркуюць, што гаворка ідзе пра звычайны каўтун. Але, відаць, трэба пагадзіцца з думкай тых, хто бачыць у «язьвене» і сапраўды «сарочку». Справа ў тым, што хоць і вельмі рэдка, але ўсё ж дзеці могуць нараджацца з рэшткамі зародкавай абалонкі. Яе ў даўні ну лічылі чарадзейнай, не выкідвалі, а навязвалі звычайна нованароджанаму на галаву, каб насіў у якасці талісмана.
    Ёсць меркаванні, што Усяслаў Чарадзей з’яўляецца галоўным героем старадаўняй быліны «Волх Усяслававіч». У ёй, як і ў кожным мастацкім творы, зразумела, шмат народжанага багатай фантазіяй невядомага аўтара. Далёкае ад рэальнасці ўжо само з’яўленне князя на свет: